Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
66 Русскнй Голос. 1928. 29 янв.
ўнівэрсытэту. 3 маладых гадоў ён удзельнічаў у беларускім руху, а пасьля абвешчаньня Беларускае Народнае Рэспублікі ў сакавіку 1918 году стаўся прафэсійным беларускім палітыкам: займаў пасаду паўнамоцнага прадстаўніка Ўраду БНР у Нямеччыне, балтыйскіх краінах і Чэхаславаччыне. Пазьней Чарапук быў пасланы Радаю БНР у Злучаныя Штаты й пачаў арганізацыйную працу сярод беларусаў гэтае краіны. 3 гэтым заданьнем ён выдатна справіўся, сьведчаньнем чаго — яго больш як трыццацігадовая праца сярод беларускае грамады ў Амэрыцы.
Язэп Варонка быў яшчэ адным выдатным пачынальнікам і кіраўніком беларускага руху ў Злучаных Штатах. Ён прыехаў у гэтую краіну зь ініцыятывы Янкі Чарапука як прадстаўнік Рады БНР. Я.Варонка да свайго прыезду ў Злучаныя Штаты меў ужо значны досьвед палітычнага кіраўніцтва, займаючы пэўны час сярод іншага пасаду прэм’ер-міністра Беларускае Народнае Рэспублікі. Ён быў высокаадукаваным чалавекам. Ён адыграў значную ролю ў грамадзкім і палітычным жыцьці амэрыканскіх беларусаў, а ягонае непахіснае жаданьне заснаваць магутную беларускую арганізацыю заслугоўвае ўсялякае павагі. Аднак, будучы прагматыкам, Варонка хадзіў сваімі адмысловымі палітычнымі сьцежкамі67.
Варта зацытаваць архіўныя матэрыялы аб палітычных паглядах і дзейнасьці Я.Варонкі («Гутарка з сп. Я.Варонкам, 2009 Кортэз стрыт, дырэктарам расейскіх радыёпраграмаў, станцыі WEDC і WSBC»):
Сп. Варонка, беларус, нарадзіўся ў Гарадзенскай губэрні, гадаваўся й атрымаў асьвету ў Санкт-Пецярбургу (цяперашні Ленінград). Прыбыў у Злучаныя Штаты ўвосень 1923 году I ад таго часу жыве зь сям'ёю ў Чыкага Сп.Варонка прыехаў у ЗША з адзінаю мэтаю — адукоўваць беларусаў. У тую пару нацыяналізм пачаў адыгрываць важную ролю сярод беларусаў, асабліва сярод тых, хто перабраўся ў Амэрыку, і з гэтае прычыны сп. Варонка, толькі прыехаўшы, пачаў выступаць перад беларусамі ў Чыкага, а таксама ў штатах Ўісконсын I Мічыган. Будучы палымяным беларусам, ён спрабаваў абудзіць у іх нацыянальны гонар 1 самапавагу, вызваліць 1х ад чараў сну, у якім ён іх знайшоў. Сп. Варонка прызнаецца, што меў у гэтым мала посьпеху дзеля геаграфічнага й этнаграфічнага невуцтва сваіх землякоў. Знайшоўшы сярод іх прыхільнікаў бальшавізму, ён меў вялікія цяжкасьці ў сваёй дзейнасьці. Паводле сп. Варонкі, гэта былі не бальшавікі, a балыпавікаманы.
На думку сп. ВаронкІ, у Чыкага няма чыста расейскае калёніі. Згодна зь ягонымі паглядамі, толькі пяць працэнтаў складаюць сапраўдныя расейцы (вялікаросы); астатніх лучыць з Расеяю хутчэй любоў да расейскае культуры, чым нешта Іншае Расейская калёнія ў Чыкага складаецца пераважна зь беларусаў з Гарадзенскае, Менскае, Віленскае, Віцебскае й Магілеўскае губэрняў; далей Ідуць украінцы з Валынскае,
67 Kipel V., Kipel Z. Byelorussian Statehood. New York, 1988. P.357—358.
Падольскае, Кіеўскае, паўдзённае часткі Гарадзенскае й заходняе часткі Чарнігаўскае губэрняў
Між іншым, сп. Варонка лічыць, што беларусы сваёю эміграцыяю заўдзячаныя яўрэям, якія найбольш прычыніліся да іхнага выезду ў Злучаныя Штаты. Ён падае такі прыклад Яўрэй уцякае ад перасьледаў расейскага ўраду ў Амэрыку. Праз год ён пачынае дасылаць сваёй сям'і грошы Ягоны сусед-беларус разумее гэта па-свойму й робіць выснову, што тая Залатая Краіна — найлепшае месца для селяніна, ды пачынае думаць аб эміграцыі Так пачалася «расейская эміграцыя» Варонкава дзейнасьць сустрэлася з апазыцыяю шматлікіх расейскіх царкоўнікаў, якія варожа ўспрымалі ягонае асьветніцтва Захаваўшы рэлігійны дух царскіх часоў, яны 1 ў Амэрыцы засталіся патрыётамі старога ладу, і таму супраціўляліся ягонай дзейнасьці. Сутыкнуўшыся з гэткімі цяжкасьцямі, Варонка зьмяніў сваю тактыку. Ен пачаў адчыняць школкі для дзяцей расейскіх работнікаў, якія ведалі расейскую мову. У паўночнай частцы Чыкага і ў Бэнтан-Харбары, штат Мічыган, ён заснаваў сем школак і цяпер яшчэ сам выкладае ў школе ў Пулмане
У студзені 1924 году ён пачаў супрацоўнічаць з «Русскнм Вестннком», штодзённаю расейскаю газэтаю КалІ гэтую газэту купілі цяперашнія выдаўцы «Рассвета», ён зьвязаўся з «Рассветом» Супрацоўнічаў таксама ў «Беларускай Трыбуне», «Russian Review», «Russian Almanac» 1 «Ўкраіне».
У 1929 годзе сп. Варонка вырашыў пашырыць поле дзейнасьці сярод беларусаў — ахапіць большую частку расейскае калёніі. Дзеля гэтае мэты было выкарыстанае радыё На пачатку праграмы выходзілі пабеларуску толькі раз на тыдзень Ад самага пачатку сп. Варонка сустрэў зацяты супраціў з боку ультрарасейскіх патрыётаў з расейскае калёніі. Абодва крылы — левае й правае — ставіліся да яго варожа, 1 таму жыцьцё «Беларускае Радыёгадзіны» было нядоўгаеі ..]68.
Айцец Ян Тарасэвіч, бясспрэчна, належыць да малое групкі першапраходцаў і лідараў беларускага руху ў Злучаных Штатах. Айцец Тарасэвіч нарадзіўся ў вёсцы Клешнякі ў Заходняй Беларусі 30 кастрычніка 1892 году. Эміграваў у Злучаныя Штаты, калі яму было 19 гадоў. Працуючы на баваўняных і абутковых фабрыках у розных штатах, ён вечарамі працягваў вучыцца й паступіў у Місіянэрскі Колэдж Ла Салэт у штаце Канэтыкат. У 1917 годзе ён стаўся манахам і быў пасланы ў Фрыбурскі ўнівэрсытэт у Швэйцарыю, дзе атрымаў ступень доктара багаслоўя й філязофіі. Вярнуўшыся ў Амэрыку, ён быў высьвячаны на сьвятара ў 1923 годзе й прысьвяціў сябе навучаньню, душпастырскай працы ў шпіталёх і беларускаму руху. Аднак найбліжэй да сэрца яму была справа зьяднаньня ўсходняе й заходняе галінаў хрысьціянства, і ён аддаў ёй большую частку сваёй жыцьцёвай энэргіі.
Айцец Тарасэвіч быў выдаўцом двухмоўнага расейска-ангельскага часапісу «Церковный Голос», у якім ён разам з шэрагам іншых сьвятароў (сярод якіх былі й беларусы) абмяркоўваў розныя аспэкты хрысьціянскае дагматыкі, увесь час
68 Chicago Public Library, Microfilm Archives, II-B-2e/IV/III-A; II-B-2e/I-C; Белорусская Трнбуна 1931 №8
прапаведваючы зьбліжэньне з усходнімі братамі. Часапіс, як было папярэдне адзначана, зьмясьціў таксама колькі артыкулаў на беларускія тэмы. Працуючы зь беларускімі імігрантамі ў Ныо-Ёрку, Канэтыкаце й Чыкага, айцец Тарасэвіч браў удзел у заснаваньні некалькіх беларускіх арганізацыяў, улучаючы Беларуска-Амэрыканскую Нацыянальную Раду ў 1941 годзе, дзе ён быў першым старшынёю. Ён напісаў таксама шэраг зваротаў да Дзяржаўнага Дэпартаманту й прэзыдэнта Злучаных Штатаў, патрабуючы нязьменнасьці беларускіх межаў па Другой сусьветнай вайне. У 1955 годзе айцец Тарасэвіч быў адным з заснавальнікаў беларускае каталіцкае парафіі Хрыста Збаўцы ў Чыкага й быў прызначаны яе духовым кіраўніком69.
Гэтыя тры беларускія палітычныя дзеячы — Я.Варонка, Я.Чарапук і а. Я.Тарасэвіч — бясспрэчна заслужылі права называцца пачынальнікамі беларускага палітычнага руху ў ЗША.
Сярод іншых выдатных актывістаў беларускага нацыянальнага арганізацыйнага руху ў Злучаных Штатах Амэрыкі трэба згадаць Макара Аблажэя, Ігната Лабача, Паўла Чопку, А.Гайдука, Язэпа Курдзёнка, В.Трафімовіча, М.Міхайлоўскага, У.Цібаноўскага. Асобна павінны быць згаданыя беларускія ксяндзы — а. Андрэй Цікота, які прабыў у Амэрыцы кароткі час, але быў вельмі дзейны; а. Віктар Шутовіч, які прабыў у Злучаных Штатах больш за тры гады, спрабуючы арганізаваць беларусаў-каталікоў; а. Язэп Рэшаць; а таксама а. Міхал Урбановіч, адданы беларускі патрыёт і інтэлектуал, які пашыраў веды пра Беларусь, выкладаючы ў розных школах і коледжах, ды напісаў шмат артыкулаў у амэрыканскі англамоўны й неангламоўны друк70.
69 Беларуская Царква (Чыкага) 1962 №23: Паррн А Ватнкан н славяне//Новое Русское Слово (Ныо-Йорк). 1978 7 нояб.; йеромонах йоанн Бедствне Хрнстнанства//Церковный Голос (Lille, IL). 1945. №2 С.2—3; Serge Bolshakoff. St. Euphrosyne of PolotskZ/Церковный Голос. 1943. №5. C 11; Rev. Chrysostom Tarasevich. A Catholic's duty toward the OrthodoxZ/Церковный Голос. 1939. №4—5. C 4— 5
7 0 Беларуская Крыніца (ВІльня). 1932. 20, 25 жн ; Chryscijanskaja Dumka. 1938. 1 kras., 10 tr.; Перапіска аўтара з Ю.Туронкам. Гл. таксама: Беларус (Нью-Ёрк). 1964. №87; 1973. №197.
БЕЛАРУСКІЯ МАСЫ Ў МІЖВАЕННЫМ ПЭРЫЯДЗЕ
Беларускі нацыянальны рух пачынаў прабівацца ў палітычнае жыцьцё Злучаных Штатаў у 1910-х гадох і стаўся больш актыўны пасьля Першае сусьветнае вайны. Былі заснаваныя беларускія арганізацыі й былі сфармуляваныя й выказаныя беларускія палітычныя ідэі й мэты.
Беларускія арганізацыі прыцягнулі, аднак, толькі невялікую частку беларускіх імігранцкіх масаў у Злучаных Штатах. Тысячы беларускіх імігрантаў заставаліся па-за беларускім палітычным рухам і абсягам ягонае дзейнасьці. Галоўнаю прычынаю такога ненармальнага становішча была нізкая беларуская сьведамасьць (або й зусім яе адсутнасьць), што было выклікана рознымі фактарамі. Аб узроўні нацыянальнае сьведамасьці добра выказаўся Антон ЧарапукЗмагар у сваім допісе ў газэту «Новае Жыцьцё» (Вільня):
Беларусаў у Чыкаго налічваецца праваслаўных болып як 35 тысяч, столькі ж і каталікоў Нацыянальная сьвядомасьць сярод першых болыпая, як сярод другіх.
Беларусы праваслаўныя зарганізаваліся каля такіх устаноў: 1) «Георгневскаго Братства», 2) <Народнаго Православнаго Товарніцества» I 3) «Владамнрскаго Братства» КаталІкІ галоўным чынам згрупаваліся пры «Zwi^zku Narodowym Polskim» I пры «Zwi^zku Socjalistow Polskich>. Вялікае адраджэньне на Бацькаўшчыне шырокай хваляй даляцела I сюды1.
Вялікім адмоўным фактарам была варожая прапаганда з усіх бакоў, якая змагалася з найменшымі праявамі беларускае асобнасьці. Адыграў сваю ролю й традыцыйны беларускі кансэрватызм: шматлікія беларускія імігранты ямчэй пачуваліся ў арганізацыях і цэрквах, якія яны самі заснавалі або дапамаглі заснаваць колькі дзесяцігодзьдзяў перад тым. Ім і сапраўды не было розьніцы, як завецца іхная арганізацыя.
1 Новае Жыцьцё (Вільня). 1923. 1 тр
He дзеля таго, каб апраўдаць імігранцкія масы, а дзеля аб’ектыўнасьці трэба нагадаць пра складанасьць палітычнага становішча ва Усходняй Эўропе пасьля забурэньняў 1917 году. Неспрактыкаванаму ў палітыцы чалавеку цяжка было разабрацца ў новай сытуацыі. Для неадукаванага, а часта й непісьменнага імігранта было непасільнаю задачаю самому вызначыць, што за сілы супрацьстаяць адна адной і каго яны прадстаўляюць, а тым болей выснаваць сваю нацыянальную ідэалёгію.