Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Левыя беларускія арганізацыі друкавалі свае заклікі ў падтрымку Заходняе Беларусі ў самых розных пэрыядычных выданьнях, падмацоўваючы іх аўтарытэтнымі подпісамі:
Далоў польскіх фашыстаў — катаў прыгнечаных народаў! Хай жывуць рэвалюцыйныя рабочыя масы Полыпчы, Заходняе Ўкраіны й Заходняе БеларусІ, магілылчыкі польскага фашызму! Хай жыве Ўзьяднаная Савецкая Ўкраіна I Ўзьяднаная Савецкая Беларусь!
Пад заклікам падпісалася шмат пісьменьнікаў, сярод іх Анры Барбюс, Луі Арагон, Аптан Сінклер, Майкл Гоўлд і Джон Дос Пасас34.
Гульня на нацыянальных пачуцьцях была добра прадуманая камуністамі. Калі яны ўважалі гэта дарэчным і
32 Русскнй Голос (Ныо-Йорк). 1927. 17 февр Гл. таксама: Сялянская Ніва (Вільня). 1926. 25 жн.: Савецкая Беларусь 1926. №156
зз Новый Мнр (Нью-Йорк) 1937 27 нояб
34 Soviet Literature in 1931: Literature of the World Revolution. 1931. No.l. P.126—127.
карысным, яны ўжывалі нават беларускую мову. Гэтак было з рэзалюцыяю, прынятаю на Зьезьдзе Беларускіх Баявых Рэвалюцыйных Арганізацыяў 25 красавіка 1932 году ў Савецкай Беларусі й надрукаванаю ў газэце «Новый Мнр»35. Тэма гэтага зьезду й зьмест рэзалюцыі датычаць Алабамскага лінчаваньня (справа Скотсбара), Беларускія Баявыя Рэвалюцыйныя Арганізацыі выказваюць салідарнасьць з амэрыканскімі камуністамі. Каб падкрэсьліць нацыянальны аспэкт, рэзалюцыя, напісаная на беларускай мове, была зьмешчаная ў расейскамоўнай газэце, што адразу кідалася ў вочы чытачу.
Каб ажывіць кантакты беларускіх імігрантаў у Амэрыцы з бацькаўшчынай ды ўславіць камуністычную эканамічную палітыку й савецкі лад жыцьця, савецкія ідэолягі выбралі адмысловы прапагандны мэтад: інтэнсыўную кампанію ліставаньня. Пачынаючы зь сярэдзіны 20-х гадоў гэты праект, задуманы ў Маскве, быў «спушчаны» да ўзроўню саюзных рэспублік.
Шмат якія ўсесаюзныя й рэспубліканскія выданьні мелі адмысловыя аддзелы міжнароднае пошты, як, прыкладам, на Беларусі газэты «Зьвязда», «Віцебскі пралетары», «Палеская праўда» ды іншыя. Міжнародная перапіска вялася таксама на ўзроўні паасобных прадпрыемстваў. У 1926 годзе ў Менску было заснаванае Бюро Міжнароднае Рабочае Сувязі. Паводле зьвестак гэтае арганізацыі, Савецкая Беларусь атрымала й даслала 4035 лістоў, а ў 1926—1927 гадох — 4209 лістоў36.
У кампаніі ліставаньня ў Злучаных Штатах ужываліся галоўным чынам расейскамоўныя газэты, такія як «Новый Мнр» і «Русскнй Голос». Лісты часта былі напісаныя па-беларуску. Былі яны вельмі наіўныя, поўныя таннае прапаганды, неадпаведныя рэальным умовам, хоць яны пісаліся прафэсійнымі рэдактарамі, якія ведалі Злучаныя Штаты больш тэарэтычна, чым практычна. Колькі прыкладаў гэткіх лістоў дадуць уяўленьне пра агульны іх тон і зьмест.
Ліст з Савецкага Саюзу. «Добры дзень, наш дарагі сябар Міхаіл Кукрэш! Вы пыталіся ў мяне пра дактароў I аптэкі. Сьпярша пра дактароў Дактары ў нас увесь час на дзяржаўнай зарплаце. Калі гараджанін або селянін прыходзіць да доктара, доктар аглядае яго, дае рэцэпт і за гэта атрымвае ад пацыента падзяку. Дактарам не дазваляецца браць плату з пацыентаў Усе аптэкі належаць дзяржаве: прыватных аптэк няма. За лекі раней не плацілі. Але, здаецца, два месяцы таму назад пачалі плаціць, але вельмі малы працэнт. У нас няма прыватнае ўласнасьці, усё дзяржаўнае. Мы ведаем толькі адно, што лясы, палі, моры, фабрыкі, жывёла й г. д належаць рабочым 1 сялянам Гаспадар усяго гэтага — пралетарская дзяржава У нас цяпер няма майго-твайго, а усё наша Гэта цудоўна для рабочых і
35 Новый Мнр (Нью-Йорк). 1932. 28 мая.
36 Вопросы нсторнн Мн., 1980. С.32—42.
сялянаў, але вельмі балюча для кулакоў I буржуазіі. Цікава зазначыць, што марка для звычайнага замежнага ліста каштуе 15 капеек Я вам пісаў раней, што хуткасьць савецкіх самалётаў — 300 км на гадзіну, але гэта няпраўда — ня 300, a 600 і болей. Так што вораг Савецкага Саюзу мусіць берагчы сваё варожае вуха, бо сталёвая птушка з чырвонаю зоркай можа адарваць ня толькі вуха, але й галаву. Зараз, у канцы кастрычніка, савецкія чырвоныя байцы атрымалі новую форму Старыя карычневыя шынялі замянілі новымі — сталёвага колеру Вельмі прыгожыя чырвоныя байцы, яны апранутыя на славу сусьветнага пралетарыяту й на страх буржуям I кулаком
Дарагі Майк! У нас цяпер быць I глядзець на ўсё — добра, жыцьцё ў нас цэняць, I жыцьцё нашае вельмі цікавае Вось, для прыкладу, чырвоны каманьдзір I чырвоны баец — радавы салдат ходзяць разам па вуліцах, адзін аднаго цыгарка.мі частуюць, ставяцца адзін да адааго, як родныя браты, разам гуляюць, сьмяюцца, часамі разам выпіваюць па шклянцы піва або віна КалІ на ўсё гэта глядзіш сваімі вачыма, дык дуіпа радуецца. Бо ж я сам былы артылерыст царскай арміі I калі сустракаўся з царскім афіцэрам, дык выцягваўся, як барабанная скура[...] Нашага байца не зьвядуць з дарогі папы, ксяндзы й рабіны Зь ім трэба ўмець весьці размову.
ДарагІ Майк! Хай Нестар прыяжджае ў Савецкі Саюз, тут ён будзе працаваць I жыць ня горш, чым у Амэрыцы( ]
30 кастрычніка 1935 г
БССР
Горад Бабруйск, Акцябрская вул , 124 Шардыка Васіль Дарафеевіч»37.
Лісты адрасаваліся фармарам, работнікам, у школы, паасобным імігрантам.
Вось, прыкладам, ліст фармару:
Прывітаньні ад беларускага калгасу «Барацьбіт» газэце «Новый Мнр>! Наш калгас змагаецца за справу Рабочых I Сялянаў, I мы зьвяртаемся да бедных амэрыканскіх фармараў38.
Або гэткае:
Мы, беларускія калгасьнікі, вельмі шчасьлівыя, што намі кіруе наш любімы Сталін, I мы ганарымся тым, што будуем сацыялізм39.
У іншым лісьце, адрасаваным амэрыканскаму сябру, прасілася аб фінансавай дапамозе на пабудову школы. Спачатку гэты даўгі ліст тлумачыць, як маладое пакаленьне пачало разумець важнасьць уменьня чытаць і пісаць,
I ўсё гэта дзякуючы нашаму новаму ладу Каб дасягнуць адукацыйных мэтаў, нашая камсамольская арганізацыя пастанавіла пабудаваць школу Аднак, з прычыны вайны й бандыцкіх разбурэньняў, краіна ня можа сабе
37 Новый Мнр (Нью-Йорк). 1934. 5 мая: 1935. 29 нояб
38 Новый Мнр (Ныо-Йорк). 1936. 6 апр
зэ Новый Мнр (Нью-Йорк). 1935 13, 16, 30 дек ; 1936 16 янв
дазволіць цалкам аплаціць будоўлю школы. I таму мы вырашылі напісаць у Амэрыку
Далей у лісьце абяцаюць цёпла прыняць амэрыканскіх дзяцей беларускага паходжаньня й дапамагчы ім у вучэньні, калі яны прыедуць на Беларусь Канчаецца ліст так: «Спадзяемся, што наша просьба будзе пачутая й вы дапаможаце нам»40.
У канцы 20-х і на пачатку 30-х гадоў пачалася шырокая й інтэнсыўная кампанія збору сродкаў для набыцьця трактароў і грузавікоў. Мітынгі й сходы адбываліся ў дзесяткох гарадоў і мястэчак. Практычна ўсе прасацыялістычныя — «расейскія» й нерасейскія — арганізацыі адгукнуліся на гэты псыхоз купляньня амэрыканскіх трактароў і высыланьня іх у СССР. Праграма пашырылася ня толькі на гарады, а таксама на парафіі й індывідуальных асобаў41.
Шматлікія арганізацыі заснавалі Фонд Трактароў і Грузавікоў. Беларуская левая арганізацыя Камітэт Дапамогі Заходняй Беларусі была адным з актыўных заснавальнікаў гэтага фонду. Кампанія мела посьпех сярод амэрыканскіх беларусаў. Аўтар гутарыў зь дзесятком беларускіх імігрантаў-старажылаў, якія ня раз выкладалі сотні даляраў на гэтую афэру42.
Беларускія імігранты былі найлепшай глебаю для такіх мерапрыемстваў з некалькіх прычынаў. Найперш, таму, што ім былі знаёмыя патрэбы сельскагаспадарскае працы. Па-другое, яны добра ведалі рэальнае становішча сельскае гаспадаркі на бацькаўшчыне. Па-трэцяе, яны верылі, што гэта быў найлепшы шлях памагчы сваім блізкім на Беларусі. Таму цалкам натуральна, што яны адгукнуліся на гэты заклік: сотні тысячаў амэрыканскіх даляраў былі сабраныя, і на іх былі купленыя машыны.
Аднак разам з трактарамі саветам былі патрэбныя й кадрьі: трактарысты, мэханікі й г.д. Яны зьвярнуліся па дапамогу і атрымалі яе праз розныя арганізацыі. Тэхнічныя вучэльні для трактарных мэханікаў былі адчыненыя на Манхэтэне і ў Брукліне, выпускнікоў якіх заахвочалі ехаць у СССР даглядаць за амэрыканскімі трактарамі й вучыць гэтай справе савецкіх спэцыялістаў. Дзейнасьць гэтых вучэльняў шырака рэклямавалася ў друку, і з гутарак ведама, што іх наведвалі сотні беларусаў43.
40 Русскнй Голос (Нью-Йорк) 1927 25 авг.
41 Русскнй Голос (Нью-Йорк). 1929. 18 нояб.
4 2 Гутаркі аўтара з старымі імігрантамі ў Саўт-Рывэры, НыоБрансўіку й Пасэіку, штат Нью-Джэрзі.
43 Русскнй Голос (Нью-Йорк). 1930. 18 дек. ; 1931. 13, 14 янв., 11, 19, 20 февр.; Новый Мнр (Нью-Йорк). 1932. 25 нюня
Даволі шмат беларусаў выехала ў Савецкі Саюз з амэрыканскімі трактарамі Ніхто зь іх ня трапіў на Беларусь У лісьце ад аднаго былога студэнта гаворыцца, што гэтыя мэханікі, якія паехалі ў СССР, сутыкнуліся з праблемамі, як толькі прыбылі ў Маскву: ім не казалі, дзе яны будуць працаваць. Шмат хто зь іх хацеў паехаць на Каўказ. Адзін сьведка паведаміў аўтару гэтае кнігі, што каля дзесятка хацела паехаць на Беларусь44. Замест гэтага савецкія ўлады паслалі мэханікаў туды, дзе, паводле іх, яны былі найбольш патрэбныя
Каб падтрымваць актыўнасьць імігранцкіх масаў, камуністы заахвочвалі іх сьвяточна адзначаць Дзень МОПРу, Першае траўня, Жаночы дзень і г.д.45
Такая прапагандная дзейнасьць камуністаў сярод імігранцкіх масаў працягвалася ў 20, 30 і 40-х, а ў пэўнай ступені й да 70-х гадоў. За гэты час шмат пракамуністычных арганізацыяў, асабліва тыя, што былі створаныя з канкрэтных палітычных прычынаў, прыкладам, для падтрымкі Грамады, спынілі сваё існаваньне. Аднак арганізацыі, створаныя імігрантамі з свае ўласнае ініцыятывы, жылі далей, частка зь іх захавалася й да сёньняшняга дня. Гэта, прыкладам, Дэтройцкае Міжнароднае Каапэрацыйнае Таварыства, Расейска-Амэрыканскае Жаночае Таварыства ды іншыя.
Адна з гэткіх «прагрэсыўных» левых арганізацыяў і цяпер адыгрывае значную ролю. Гэта Расейскае Народнае Таварыства Ўзаемадапамогі ў Амэрыцы. Сярод яе сяброў шмат беларусаў: галоўным чынам другое й трэцяе пакаленьне амэрыканцаў беларускага паходжаньня Арганізацыя мае свае карані ў Расейскім Праваслаўным Каталіцкім Таварыстве Ўзаемадапамогі ў Амэрыцы, якое было створанае ў 1895 годзе, а потым у брацтве, званым Народнае Таварыства Ўзаемадапамогі імя Аляксандра Неўскага, якое было зарэгістраванае ў Пэнсылвэйніі ў 1920 годзе як страхавая арганізацыя Паступова павялічваючы сяброўства, яно сталася ведамае ў 1924 годзе як Расейскае Народнае Таварыства Ўзаемадапамогі ў Амэрыцы (РНОВ)46. Ад 20-х гадоў гэтая арганізацыя" называла сябе прагрэсыўнай і трымалася сацыялістычна-камуністычнае ідэалёгіі. У 1936 годзе яна злучылася зь Міжнародным Камуністычным Таварыствам і зь Міжнародным Камуністычным Ордэнам, стаўшыся расейскім аддзелам гэтае міжнароднае арганізацыі, г. зн. РасейскаАмэрыканскаю Сэкцыяй Міжнароднае Рабочае Арганізацыі.