• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

    Беларусы ў ЗША

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 352с.
    Мінск 1993
    125.57 МБ
    2 Пратаколы БАНР у Архівах БІНіМу (Нью-Ёрк).
    з Архівы БІНІМу (Ныо-Ёрк): Выразкі з газэтаў.
    сьмерці Янкі Купалы (упершыню вечар, прысьвечаны Купалу, адбыўся 13 сьнежня 1942 году, а паніхіда па ім была адпраўленая 11 кастрычніка 1942 году) ды іншых беларускіх нацыянальных памятных датаў. Язэп Варонка адзначаў беларускія ўрачыстасьці спэцыяльнымі радыёперадачамі. Аб беларускай дзейнасьці паведамляў шырокі друк. Пры фінансавай дапамозе 5АНР былі выдадзеныя беларускія нацыянальныя сьцяжкі-сувэніры4.
    Разнастайнаю была дзейнасьць БАНР і на вонкавай дзялянцы. Было наладжанае супрацоўніцтва з Амэрыканскім Славянскім Кангрэсам, на зьездах якога заўсёды бралі ўдзел прадстаўнікі БАНР. Усяго адбылося чатыры зьездьі: першы — у Дэтройце 25—26 красавіка 1942 году, другі — у Пітсбургу 23—24 верасьня 1944 году, трэці — у Нью-Ёрку 20—22 верасьня 1946 году, чацьверты — у Чыкага 24—26 верасьня 1948 году. Найчасьцей лрадстаўляў беларусаў на гэтых зьездах айцец Ян Тарасэвіч, але бывалі й іншыя дэлегаты. У сувязі з гэтымі зьездамі варта адзначыць цікавы факт: на трэцім кангрэсе чыкагскую Беларускую Раду прадстаўляў айцец Тарасэвіч. Галоўным прамоўцам на кангрэсе быў Гарбуноў Цімафей з БССР, які прадстаўляў ня толькі сваю рэспубліку, але 1 ўвесь СССР. Гэта, мабыць, быў першы засьведчаны гісторыяй выпадак, калі прадстаўнікі Савецкае Беларусі й беларусы дыяспары, варожыя савецкаму рэжыму, выступалі з аднае трыбуны5. У зьездах бралі ўдзел таксама беларусы зь левых арганізацыяў, прыкладам, Даніла Казушчык.
    БАНР вяла таксама шырокую палітычную карэспандэнцыю. Айцец Ян Тарасэвіч, Язэп Варонка, Ян Чарапук-Змагар ліставаньнем і друкаваньнем матэрыялаў у газэтах інфармавалі шырокае амэрыканскае грамадзтва аб палітычных патрэбах беларускага народу. Асабліва варта адзначыць палітычную карэспандэнцыю а. Яна Тарасэвіча. Галоўнаю ягонаю мэтаю было інфармаваньне амэрыканскіх і заходнеэўрапэйскіх палітычных дзеячоў аб імкненьні Беларусі да незалежнасьці й захаваньня непадзельнасьці сваёй этнаграфічнай тэрыторыі. Айцец Тарасэвіч выслаў нямала мэмарандумаў аб тэрытарыяльных правох Беларусі й яе палітычнай будучыні Дзяржаўнаму Дэпартаманту ЗША; прэзыдэйтам Рузвэльту й Труману; амэрыканскім кангрэсмэнам і сэнатарам; Сэру Энтані Ідэну, брытанскаму міністру замежных справаў; д-ру Эдварду Бэнэшу, прэзыдэнту Чэхаславацкае Рэспублікі; народнаму камісару замежных
    4 Чествованне памята Янкн Купалы Программа. 13 декабря 1942; Архівы БІНіМу; Dziennik Zwi^zkowy (Chicago). 1942. 24 marca .
    5 Русское Обозренне (Чнкаго). 1944. 11 нояб.; Новое Русское Слово (Нью-Йорк) 1943 27 февр ; Славяне (Москва). 1942 йюль. C.21 — 23; Slavic American (New York). 1947. Fall. P.12—33.
    справаў БССР Кузьму Кісялёву; савецкім рэлігійным уладам, у тым ліку архіяпіскапу Яраслаўскаму й Растоўскаму Алексію.
    Трэба падкрэсьліць, што сваю перапіску з наркомам замежных справаў БССР айцец Тарасэвіч вёў па-беларуску.
    Рада прапагандавала свае палітычныя ідэі праз друкаванае слова, радыёперадачы, удзел у розных сходах і мітынгах. Шмат артыкулаў і інфармацыі пра дзейнасьць беларусаў у Злучаных Штатах зьмяшчалі на сваіх старонках літоўскія, польскія, расейскія і ўкраінскія выданьні.
    Арганізацыя мела дачыненьне да ўкладаньня інфармацыі пра Беларусь у Encyclopedia Britannica, падтрымвала кантакты зь бібліятэкамі, прафэсарамі ды палітыкамі, зацікаўленымі Беларусьсю. БАНР зьвярнула ўвагу на праблему перадаваньня назову «Беларусь» у ангельскую мову ды была адною зь першых, хто ўжываў тэрмін «Byelorussia»6. Рада ўсталявала таксама кантакты з прадстаўнікамі БССР у Амэрыцы.
    Беларуска-Амэрыканская Нацыянальная Рада была не адзінаю беларускаю арганізацыяй, што дзеіла ў часе вайны, аднак яна была найбольшаю й мела выразную беларускую накіраванасьць. Другая група — Славянскае Брацтва, — якая брала ўдзел у славянскай дзейнасьці, мела сваю сядзібу ў Браўнсвіле (Нью-Ёрк). Трэцяя арганізацыя, таксама зь НыоЁрку, была заснаваная ў 1944 годзе й звалася Менскім Зямляцтвам. Мэтаю гэтага зямляцтва было згуртаваць выхадцаў зь Меншчыны й арганізаваць дапамогу Савецкай Беларусі. Беларускія інтарэсы прадстаўлялі таксама некаторыя левыя арганізацыі, такія, як Камітэт Дапамогі Насельніцтву Менска й падобныя, якія аказалі БССР значную матэрыяльную дапамогу7.
    е Архівы БІНіМу: Папка а Яна Тарасэвіча; Русское Обозренне (Чккаго). 1941 1, 22 нояб ; 1942 12 мая; 1943 31 янв., 26 юоня; 1945. 27 окт ; Новое Русское Слово (Нью-Йорк) 1941. 27 нояб ; 1942. 30 янв , 27 марта; 1943 27 февр ; Новая Заря (Чнкаго). 1943 4 нюля; Правда (Детройт). 1943. 20 нюля; Всенародный Освободнтельный Конгресс Амернканцев Русского Пронсхождення Фнладельфня 8—9 окт. 1944 Стенографнческнй отчет Фнладельфня, 1945; The Michigan Slav (Detroit). 1942. No.1; The Slavonic Monthly (New York). 1942; Slav Unity — Hitlerism’s Doom. Detroit, 1942; The Chicago Sun. 1941. Dec. 8; Naujienos (Chicago). 1941. Dec. 20; Dziennik Chicagoski. 1941. 2 grud.; 1942. 12, 23 maja; AmerykaEcho (Chicago). 1945. 26 sierpnia; Special Libraries Conference on Russian materials, Nov. 17, 1945. New York, NY, 1945; Архівы БІНІМу.
    7 Новое Русское Слово (Нью-Йорк). 1942 12 нюля, 16 авг., 10 дек.; 1943. 10 апр.; 1944 5 янв., 5, 16 марта , 27 нюня, 17 окт, 15 дек.; 1946. 3 дек.; Woodbridge G. UNRRA: The History. Vol.l—3. New York, NY, 1950. P. 11, 143, 255—262, 438—441; Голас Радзімы 1987. 5 лют.; Трндцать лет АРОВ 1920—1950 Нью-Йорк, 1950
    Падчас Другое сусьветнае вайны нямала беларусаў, пераважна амэрыканцаў у першым пакаленьні, служылі ў амэрыканскім войску ды змагаліся на ўсіх франтох вайны. Удзел беларусаў у Другой сусьветнай вайне на баку заходніх аліянтаў наагул, а амэрыканскіх беларусаў у прыватнасьці, застаецца яшчэ зусім недасьледаваным эпізодам у гісторыі беларускае дыяспары. Сярод амэрыканскіх беларусаў было шмат выдатных герояў, пра якіх пісалі амэрыканскія газэты Гэтак, Іван Радзюковіч (бацькі паходзілі зь Меншчыны) быў адным зь першых, хто высадзіўся на берагох Нармандыі 6 чэрвеня 1944 году. Героем вайны быў Дж.Асіпук, бацькі якога паходзілі зь Беларусі. Бацькі іншага вайскоўца Майкла Кліменкі паходзілі з Гомельшчыны. Уладзімер Каваленка быў узнагароджаны Найвышэйшым Крыжам Ваенна-Паветранага Флёту; Мікалай Арэшка атрымаў Кангрэсавы мэдаль; геройскаю сьмерцю загінуў у Францыі Вікеньці Прост, які нарадзіўся ў Маладэчне; геройскаю сьмерцю загінулі таксама Д.Уладыка, Б.Старадуб, А.Русецкі, А.Саўчук і г.д. Такіх беларусаў-амэрыканцаў, якія вызначыліся на франтох вайны, налічваюцца сотні й сотні8.
    Дачыненьне да Амэрыкі маюць некалькі вайскоўцаў, якія змагаліся з нацыстамі на савецкім баку. Так, увесь сьвет абышоў здымак славутае сустрэчы на Эльбе, дзе амэрыканскі вайсковец абдымае савецкага — беларуса Аляксандра Сільвашку, які пасьля вайны працаваў дырэктарам школы пад Клецкам9. Іншым славутым беларусам быў Ільля Мазурук, савецкі лётчык, які адзін зь першых пераляцеў з Камчаткі ў Аляску ў часе вайны10. Цікава таксама адзначыць, што беларус Васіль Марцехаў, Герой Савецкага Саюзу, нарадзіўся ў штаце Агаё, у сям’і беларускіх імігрантаў, якія пазьней вярнуліся на Беларусь11.
    Характарызуючы ролю амэрыканскіх беларускіх арганізацыяў пэрыяду Другое сусьветнае вайны, можна падкрэсьліць наступнае: гэтыя арганізацыі сталіся каталізатарамі шырокае матэрыяльнае дапамогі бацькаўшчыне і паслужылі ёй важнаю палітычнаю падтрымкаю, выступаючы перад шырокім сьветам зь ідэямі незалежнасьці й тэрытарыяльнае непадзельнасьці Беларусі.
    8 The Slavonic Monthly (New York). 1942. No.3. P.20; Руссккй Вестннк (Ныо-Йорк). 1944. №136;	1945 №137; Новое Русское Слово. 1942 2
    окт ; 1945 6 марта, 27 нюня; 1946 15 февр
    9 Коммуннст Белорусснн 1988 №9 С 65—66
    ю БелСЭ. Т.6. Мн , 1972. С.536.
    п БелСЭ Т.7. Мн., 1973. С 43
    ПАВАЕННАЯ ХВАЛЯ БЕЛАРУСКАЕ ІМІГРАЦЫІ
    Першыя паваенныя кантакты
    3 паступовым вызваленьнем краінаў Заходняе Эўропы ад нацыстоўскае акупацыі чыкагскія беларусы пачалі ўсталёўваць кантакты зь беларускімі эмігрантамі ў Заходняй Эўропе.
    3 пратаколаў чыкагскае Беларуска-Амэрыканскае Нацыянальнае Рады мы даведваемся аб перапісцы а. Яна Тарасэвіча зь Міколам Абрамчыкам, які жыў у Парыжьі; Язэп Рэшаць карэспандаваў зь беларусамі ў Заходняй Нямеччыне й Швэцыі1.
    Важную ролю ў разьвіцьці й падтрыманьні гэтых кантактаў адыграла газэта «Беларускія Навіны», якая пачала выходзіць у 1945 годзе ў Парыжы. Яна сталася крыніцаю палітычнае інфармацыі для беларускае дыяспары ў Заходняй Эўропе ды зьмяшчала абвесткі аб пошуках родных і сваякоў у Злучаных Штатах. Разам з тым газэта асьвятляла беларускае жыцьцё ў Амэрыцы, адзначаючы важнасьць радыёперадачаў Язэпа Варонкі й выказваючы шкадаваньне, што іх нельга пачуць у Заходняй Эўропе. У газэце былі надрукаваныя вершы беларуска-амэрыканскага паэта Івана Шульгіна, а таксама іншыя матэрыялы беларускае тэматыкі. «Беларускія Навіны» былі задуманыя як супольная трыбуна для ўсіх беларусаў, якія апынуліся на Захадзе.
    Сярод найважнейшых кантактаў, якія здолелі ўсталяваць паасобныя беларускія эмігранты, былі кантакты з цэрквамі, агенцтвамі й арганізацыямі ў справах пошуку родных і хадайнічаньня аб дапамозе ў эміграцыі.
    Такім чынам, празь беларускія арганізацыйныя й прыватныя кантакты, адзіную беларускамоўную газэту на Захадзе ды празь некаторыя гуманітарныя арганізацыі, такія, як Чырвоны Крыж, Сусьветная Царкоўная Служба або ІМКА/ІЎКА (YMCA/YWCA — Хрысьціянская Асацыяцыя Моладзі), белару-
    'Архівы БІНІМу: Пратаколы БАНР; Карэспандэнцыя: Рэшаць, Туронак
    сы Заходняе Эўропы ўсталявалі кантакты з сваімі суродзічамі ў Злучаных Штатах, што адкрыла ім шляхі да эміграцыі.
    Гэтая хваля паваенных беларускіх імігрантаў распачала новы пэрыяд у гісторыі беларускае іміграцыі ў Злучаных Штатах Амэрыкі2.
    Статус беларускіх эмігрантаў у Заходняй Эўропе
    Калі аліянты сьвяткавалі перамогу над нацыстоўскаю Нямеччынаю ў траўні 1945 году, болып за два мільёны ўсходнеэўрапейцаў і былых грамадзянаў Савецкага Саюзу, улучна зь дзесяткамі тысячаў беларусаў, знайшлі прытулак у розных краінах Заходняе Эўропы, абсалютна не ўяўляючы сабе свой далейшы лёс3.
    Зусім нядаўна перад тым бальшыня гэтых беларусаў была остарбайтэрамі, «работнікамі з Усходу». Пад «Усходам» звычайна разумеліся тэрыторыі СССР, якія былі пад нямецкаю акупацыяю, у тым ліку й Беларуская ССР.