Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
44 Гутарка аўтара з Антонам Дзем'янчуком, сьведкам тых падзеяў, 1968; Новый Мнр (Ныо-Йорк). 1932 21 мая.
45 Веснік БДУ Сер.З. 1984 №3 С.6
46 Трндцать лет АРОВ. 1920—1950: Юбнпейный Сборннк. Ныо-Йорк, 1950. C11 —12
Даніла Казушчык, генэральны сакратар сэкцыі, паведамляў, што найхутчэй колькасьць сяброў павелічалася паміж 1931 і 1935 гадамі, калі яна дасягнула 8639 чалавек47. У 1944 годзе арганізацыя пачала называцца Амэрыканска-Расейскім Таварыствам Узаемадапамогі (АРОВ), 1 пад гэтым назовам яна ведамая й сёньня. Адзін з кіраўнікоў гэтае арганізацыі, Якаў Эбэрхард, сказаў пра нацыянальны склад «расейскае» калёніі: «Расейская калёнія, як у нас прынята называць, складаецца пераважна — можа быць, на 90% ці болей — з выхадцаў з былых заходніх губэрняў Гарадзенскае, Менскае й Валынскае, г. зн. галоўным чынам зь Беларусі»48. У працэсе свайго фармаваньня АРОВ паглынула шматлікія меншыя «расейскія» арганізацыі, як, прыкладам, таварыства «Сялянін» (Нью-Ёрк), Расейскі Драматычны Клюб (Бостан), Расейскую Рабочую Арганізацыю (Балтымор) і г.д., даўшы ім нумарную шыльду: «Аддзел №...». Шмат мясцовых клюбаў гэтае арганізацыі насілі ймёны выдатных рэвалюцыйных ідэолягаў, так, прыкладам, аддзел №65 у Нью-Ёрку стаўся Таварыствам імя Чарнышэўскага (257 Іст 10 стрыт), аддзел №62 стаўся Таварыствам імя Горкага й г.д.49 сёньня гэтая арганізацыя мае каля сотні аддзелаў і далучаных групаў па ўсёй краіне й выконвае шырокія сацыяльныя й культурныя праграмы (галоўны асяродак дзейнасьці — АРОВ-Парк у штаце Нью-Ёрк), а да нядаўнага часу падтрымвала блізкія кантакты з рознымі савецкімі й беларускімі арганізацыямі.
Як цікавы факт трэба адзначыць тое, што зь беларускім левым рухам былі зьвязаныя ня толькі этнічна беларускія імігранцкія масы, але нават і такія арганізацыі, як магутная левалібэральная група Саюз Грамадзянскіх Свабодаў, базаваная ў Нью-Ёрку, або Ліга Абароны Правоў Чалавека й Грамадзяніна. Гэтыя арганізацыі зьбіралі сродкі й перадавалі дапамогу падчас судовага працэсу над беларускім камуністам Сяргеем Прытыцкім, якога судзілі ў Полыпчы ў 1937 годзе за палітычнае забойства50. Карацей кажучы, зацікаўленасьць у разьвіцьці нацыянальнага руху або ў ягонай падтрымцы ўзьнікала толькі тады, калі адчувалася неабходнасьць у выкарыстаньні беларусаў як інструмэнту ў дасягненьні асноўнае мэты камуністаў — сусьветнае рэвалюцыі.
47 Трндцать лет АРОВ С. 16.
48 Тамсама. С.42.
49 Тамсама С.46—47; Русскнй Голос (Нью-Йорк). 1929. 26 окт, 4, 17 нояб.; 1930. 26 сент, 10 окт.; Дело Труда—Пробужденне 1958 №56 C.21.
50 Wilenchik W. Die Partisanen Bewegung in Weissrusland, 1941—1944. Berlin, 1984. S.145—146.
Падсумоўваючы разгляд арганізацыйнае дзейнасьці й структуры левых і пракамуністычных арганізацыяў з значным беларускім сяброўствам, важна адзначыць, што, хоць у 20—40-х гадох Савецкі Саюз быў і слабы ды меў перад сабою шэраг унутраных і зьнешніх праблем, ён тым ня менш вёў актыўную прапагандную кампанію, кіраваную за межы краіны. Гульня з нацыянальнымі пачуцьцямі імігранцкіх масаў была адным з добра правераных і надзейных мэтадаў працы камуністычнага кіраўніцтва.
Арганізацыі прарасейскае арыентацыі
Шмат хто зь беларускіх імігрантаў не прымаў левае ідэалёгіі й лёзунгаў. Такія людзі далучаліся да іншых арганізацыяў, некаторыя зь якіх часта ставіліся з адкрытаю варожасьцю да рэвалюцыйнае агітацыі, прычым ня ўсе яны арыентаваліся на царкву. Сюды ўваходзяць адукацыйныя таварыствы, страхавыя арганізацыі, а таксама лякальныя клюбы сацыяльнага характару. Некалькі найбольшых зь іх заслугоўваюць на ўвагу.
Адна зь іх — Расейскае Незалежнае Таварыства Ўзаемадапамогі ў Чыкага. Гэтая арганізацыя мае свае пачаткі ў царкоўным брацтве пры праваслаўнай парафіі Сьвятое Тройцы на Левіт стрыт у Чыкага. Як ужо зазначалася раней, у гэтай парафіі былі ўнутраныя непаразуменьні й значная група парафіянаў, пераважна беларускага паходжаньня, аддзялілася ад гэтае царквы. Сярод тых, хто аддзяліўся, вяліся спрэчкі наконт заснаваньня беларускае арганізацыі, але ідэя гэтая не была ажыцьцёўленая. Вернікі, што выйшлі з парафіі Сьвятое Тройцы, пачалі заўзята працаваць над заснаваньнем новае парафіі, і неўзабаве была заснаваная парафія Сьвятога Юрыя на Вуд стрыт. Было створанае таксама Сьвятаюраўскае Брацтва Ўзаемадапамогі. Гэтая група й сталася ядром вялікае арганізацыі ўзаемадапамогі — РНЗОВ — з шматлікімі аддзеламі ў Іліноі, МічыГане, Індыяне ды іншых штатах і вялікіх гарадох Сярэдняга Захаду. У склад арганізацыі ўваходзілі пераважна беларусы, шмат хто зь іх займаў важныя кіраўнічыя пасады, а адзін з пачынальнікаў і актыўных арганізатараў гэтае групы, заўзяты антыбальшавік Уладзімер Ляўковіч быў беларусам зь Бярозы-Картузскай. Пазьней ён быў забіты левымі51. «Белорусская Трнбуна» падавала такія зьвесткі аб складзе 1-га (Чыкагскага) аддзелу арганізацыі:
5і Рассвет (Чнкаго) 1933 18 февр
3 Гарадзенскае губ.	247	асобаў
зь Менскае губ.	125	"
зь Віленскае губ	11	’
з Магілеўскае губ.	3	'
зь беларускае часткі
Чарнігаўскае губ.	2	*
Усяго	388 асобаў52
Выхадцы зь беларускіх губэрняў складалі 72% ад усіх сяброў 1-га аддзелу. Беларусы з гэтае арганізацыі прыхільна ставіліся да беларускіх этнічных арганізацыяў у Чыкага, аднак цікава заўважыць, што гэтая група не падзяляла ідэяў беларускае незалежнасьці. Яна, аднак, ахвотна падтрымвала заклікі ў падтрымку беларускае справы ў Полыпчы.
Яшчэ адна арганізацыя, што выступала пад «расейскаю» шыльдаю й складалася пераважна зь беларусаў, — Расейскае Аб’яднанае Таварыства Узаемадапамогі (РООВА). Пасьля доўгага манэўраваньня й шматлікіх арганізацыйных праблемаў яно было заснаванае ў Філадэлфіі ў 1926 годзе ў выніку зьліцьця пяцёх меншых арганізацыяў. У часе заснаваньня таварыства налічвала каля 2500 сяброў, мужчынаў і жанчын, агульны капітал складаў 56 000 даляраў. У 1938 годзе яно мела ўжо каля 4500 сяброў і валодала капіталам у 300 000 даляраў53.
Арганізацыя ахапляе сваёю дзейнасьцю ўсю краіну, але найболып яе сяброў жыве на Ўсходзе ды ў буйных гарадох.
Ад самага пачатку таварыства стаяла на бескампраміснай антыкамуністычнай плятформе. У склад арганізацыі ўваходзіла шмат беларусаў і ўкраінцаў, а некаторыя аддзелы цалкам складаюцца зь беларусаў54. Беларусы займалі й займаюць шмат кіраўнічых пасадаў.
Таварыства шырака ведамае дзякуючы сваёй гаспадарцы, якая завецца «Фарма РООВА» й разьмяшчаецца ў мясцовасьці Джэксан, штат Нью-Джэрзі. Гэтая маемасьць была набытая ў 1934 годзе, і ад таго часу вакол яе вырасла значнае славянскае паселішча, дзе жыве цімала й беларусаў, асабліва пэнсыянэраў55. Сп. Герман Шульц, выканаўчы дырэктар фармы РООВА, з нагоды яе 30-годзьдзя ў 1964 годзе пісаў у артыкуле, «прысьвечаным бацькам-заснавальнікам фармы»;
52 Белорусская Трнбуна (Чнкаго). 1932. №13.
53 Русскмй Вестннк (Нью-Йорк). 1938 1 авг С.25.
54 Ясторня отделов РООВА: 1926—1936. Нью-Йорк, 1936. С.45, 63, 88.
5 5 The New York Times. Apr. 26, 1987; 20th Anniversary of ROOVAZ/Russian Herald. 1947. Nos.153—154; Гутаркі аўтара з Грышам Корзунам, кіраўніком моладзі пры пабудове фармы РООВА, 1958—1959; ГутаркІ аўтара з Аляксандрам Асіпчыкам, жыхаром паселішча ў 1988—1991 гадох; RovaFarm. Princeton, 1981.
Вядучая група заснавальнікаў фармы складалася пераважна зь беларускіх сяляняў, якія прыехалі ў Злучаныя Штаты перад Першаю сусьветнаю вайною56.
Арганізацыя дапускае памяркоўнае фармадьнае выяўленьне этнічнае й культурнае беларускасьці, а менавіта запрашае для выступленьняў беларускія сьпеўныя й танцавальныя калектывы й г.д., але пры гэтым застаецца выразна прарасейскаю арганізацыяй і блізка супрацоўнічае з Зарубежнаю Расейскаю Праваслаўнаю Царквою, якая ведамая сваім агрэсіўным расейскім нацыяналізмам.
На папярэдніх старонках быў дадзены павярхоўны агляд большых, рэгіянальных і ўсеамэрыканскіх «расейскіх» арганізацыяў з значным беларускім элемэнтам. Было й ёсьць колькі іншых, меншых групаў зь беларускім удзелам, аднак у іх нічым не выяўляецца сьведамая беларускасьць, апроч таго, што гэтыя людзі маюць блізкія асабістыя сувязі зь Беларусьсю. Гэта арганізацыі тыпу зямляцтваў — Менскага, Гарадзенскага, Бабруйскага, Пінскага й г.д.57 Заснавальнікі, дзяды сёньняшніх сяброў гэтых «расейскіх» арганізацыяў, даўно адышлі. Шмат хто зь іхных нашчадкаў жыве сёньня з пачуцьцём няёмкасьці ад таго, што амэрыканцы ўспрымаюць іх як расейцаў, тым часам як яны яшчэ захоўваюць неадчэпную памяць пра сваіх беларускіх продкаў. I гэта самы нешчасьлівы бок праблемы, бо гістарычна фалыпывы, і абавязак сёньняшніх сьведамых амэрыканскіх беларусаў — выправіць гэты фальш.
Цяпер варта спыніцца на заўвагах пра заснавальнікаў і кіраўнікоў гэтых «расейскіх» арганізацыяў, якія складаліся пераважна зь беларусаў.
' Беларускія заснавальнікі й кіраўнікі анархісцкіх і левых арганізацыяў уваходзілі ў іх з сваіх палітычных перакананьняў, шмат было сярод іх і сьведамых беларусаў. Аднак значна болей было тых, хто толькі называўся беларусам і йшоў за ідэолягамі, якія дзеля кан'юнктуры часам надавалі сваім лёзунгам беларускія адценьні. Дзеля іхнага апраўданьня трэба зазначыць, што яны шчыра верылі ў тое, за чым ішлі. Сярод найбольш выдатных дзеячоў такога тыпу былі Даніла Казушчык, Надзя Сілівончык, Даніла Шыцько,
56 Русскяй Вестняк (Нью-Йорк). 1964 №321. С 3—4
57 Новое Русское Слово. 1928 24 марта; Архівы БІНіМу.
Вера Карлюк, Фрэд Клімовіч, Уладзімер Мінкевіч і дзесяткі іншых.
Падобная ідзалягічная характарыстыка пасуе й беларусам—актывістам амэрыканскага праваслаўя. Значная частка беларускіх імігрантаў можа лічыцца пачынальнікамі праваслаўя ў Злучаных Штатах. Гэтыя людзі, якія мелі вельмі нізкі ўзровень нацыянальнае сьведамасьці, хацелі застацца верныя царкве, якая забясьпечвала духовае кіраваньне й захаваньне маральных кашгоўнасьцяў I такіх беларускіх душаў былі тысячы й тысячы58.
Аднак з зусім іншымі меркамі трэба падыходзіць, каб зразумець тых беларусаў, якія засноўвалі або далучаліся да грамадзкіх арганізацыяў з «расейскаю» шыльдаю.
Тут было б дарэчы спыніцца на гэтай зьяве й адказаць на некалькі пытаньняў. Чаму гэтыя актыўныя людзі былі не ў беларускім лягеры? Ці ўсьведамлялі гэтыя людзі сваю беларускую спадчыну? Ці бачылі яны ясную розьніцу паміж беларускім і расейскім? Гэтыя людзі не былі невукамі, гэта былі досыць адукаваныя палітычныя й грамадзкія актывісты. Адказ на некаторыя з гэтых пытаньняў простьі: шмат хто зь іх ведаў, што яны этнічныя беларусы. Некаторыя зь іх гаварылі пра гэта адкрыта й з гонарам. Прыкладам, у нэкралёгу Якава Ўінслоў (Васільева) — старшыні таварыства РООВА ад 1932 да 1937 году, калі закладалася й разьвівалася славутая фарма, — мы чытаем: «Якаў Арцем’евіч заўсёды падкрасьляў сваё беларускае паходжаньне, хоць ніколі не адмаўляў сваёй расейскасьці»59. Што яны беларусы — ведалі й іншыя лідары гэтых «расейскіх» арганізацыяў. Сярод іх былі Пётр Асіповіч зь Віленскае губэрні, першы прэзыдэнт Чэхаўскага Таварыства ў Нью-Ёрку; Васіль Кулеш, таксама зь Віленскае губэрні, бізнэсмэн і шматгадовы прэзыдэнт Чэхаўскага Таварыства; Мацьвей Драздовіч зь Віленскае губэрні, заснавальнік таварыства «Наука», старшыня Расейскага Народнага Дому ў Браўнсвіле (Нью-Ёрк), у 20-х гадох прэзыдэнт Расейскага Народнага Таварыства (Нью-Ёрк); Восіп Кажура з Гарадзенскае губэрні, сябра Рады Дырэктароў Расейскага Таварыства Ўзаемадапамогі (Нью-Ёрк); Ігнат Зянько зь Віленскае губэрні, адзін з заснавальнікаў Чэхаўскага Таварыства; Ігнат Пальчэўскі, арганізатар РООВА; Аляксандар Клебановіч, прэзыдэнт РООВА ў 1926 годзе: К.Каральчук, прэзыдэнт РООВА ў 1929 годзе; І.Матусэвіч, прэзыдэнт РООВА ў 1930 годзе; В.Куль, вельмі дзейны кіраўнік РООВА; А.Крывулька й П.Грамовіч, шматгадовыя кіраўнікі розных арганізацыяў у