Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
58 The Orthodox Church in America , Dept, of History and Archives, Syosset, NY, Biographical Files; 150th Anniversary of Russian Orthodox Church of America. Vol.2. New York, NY, 1945. P.261,275.
59 Русскнй Вестннк (Нью-Йорк) 1962. №309. C.2.
Брукліне; Д.Вашкевіч, адзін з галоўных ініцыятараў арганізаваньня Пушкінскага Дому для старых людзей пры фарме РООВА; Сьцяпан Трус з Гарадзенскае губэрні, адзін з заснавальнікаў і сакратароў Расейскага Народнага Дому ў Элізабэце, штат Нью-Джэрзі; М.Лазарэвіч, шматгадовы актывіст РООВА і яго прэзыдэнт у 1937—1945 і 1952—1954 гадох; Цімафей Гуз, шматгадовы кіраўнік РООВА, ды сотні іншых60.
Корань праблемы палягае ў тым, што гэтыя людзі мелі вельмі нізкі ўзровень беларускае нацыянальнае сьведамасьці; яны ня бачылі розьніцы ў палітычным сэньсе паміж беларускім і расейскім. Тыя, хто бачыў гэтую розьніцу — як Бубешка ці Сянкевіч, — былі выключэньнямі. Бальшыня кіраўнікоў былі прадуктамі шматгадовае палітыкі агрэсіўнае русыфікацыі. Расейская культура, расейская царква й расейская дзяржава былі першымі й апошнімі крытэрыямі ў іхных паглядах. Русыфікацыя так глыбака пусьціла ў іх свае карані, што яны не маглі сабе ўявіць ніякае альтэрнатывы. Любое адхіленьне ад «расейскасьці» яны лічылі нямецкаю, польскаю або сыянісцкаю інтрыгаю, а найбольш — здрадаю ідэі «трыадзінасьці вялікага рускага народу» Шмат хто зь іх праз усё жыцьцё імкнуўся стацца «нстннно русскнм». Адгэтуль паходзіць «беларускае паходжаньне» й «расейскасьць» ды іншая падобная тэрміналёгія ў вуснах шмат каго з гэтых кіраўнікоў Вось як адзін з актывістаў «расейскае» калёніі ў Чыкага, сп. О.Новік, з гонарам і настальгіяй апісваў сваіх землякоў з Кобрыншчыны.
Кобрынцы — вялікія прыхільнікі расейскае культуры У іх мала свайго, беларускага, усё расейскае: песьні, танцы, гумар, аповесьці й г.д Памятаю, як супраць волі бацькоў уся моладзь кідала старыя звычаі 1 ўспрымала ўсё расейскае61.
Новік імкнуўся давесьці, шю гэтыя беларусы з Кобрыншчыны ўжо не былі беларусамі; некалі яны былі беларусамі, а цяпер яны ўжо расейцы. Будучы зрусыфікаваным беларусам, Новік вельмі бядуе над фактам, што, як ён піша далей, шмат хто з кобрынцаў ажаніўся з полькамі й гаворыць дома па-польску. Гэтае выказваньне надта ж характэрнае для зрусыфікаванага беларуса. У сапраўднасьці ж, магчыма, гэтыя кобрынцы жаніліся зь беларускімі дзяўчатамі рымакаталіцкае веры й надалей гаварылі дома па-беларуску, або
60 Русскнй Голос (Нью-Йорк). 1926. 16 янв.: 1976. 9 сент.; Нсторня отделов РООВА: 1926—1936. Нью-Йорк, 1936 С 28—29; Новое Русское Слово. 1948. 29 мая; 1950. 14 янв., 23 апр., 18 авг, 5, 8, сент; 1951. 30 янв.; 1953. 27 нояб.; 1954. 12 янв.; Архівы БІНіМу: Папка А.Асіпчыка
бі Новый Мнр (Ныо-Йорк). 1936. 18 февр
калі й жаніліся з полькамі, што здаралася часта, дык ня так хутка русыфікаваліся, як бы таго хацелася Новіку.
Падсумоўваючы агляд дзейнасьці ў міжваенны пэрыяд (1919—1941) арганізацыяў, у якіх вялікую частку складалі беларусы, можна выявіць зусім нязначны сьведама беларускі элемэнт, асабліва ў арганізацыях прасавецкага накірунку. Аднак арганізацыі гэтыя, будучы прадуктам савецкіх патрэбаў, амаль усе адышлі ў нябыт, як толькі зьмяніўся кірунак гэтых патрэбаў. Арганізацыі, што мелі іншыя, несавецкія мэты, не адпавядалі як сьлед беларускім інтарэсам. Найбольш смутным для амэрыканскіх беларусаў было тое, што кіраўнікі гэтых шматлікіх прасавецкіх і прарасейскіх арганізацыяў, будучы з паходжаньня, г. зн. біялягічна, беларусамі, у інтэлектуальным пляне былі прадуктам царскае русыфікацыйнае палітыкі, і беларускасьць зь іх у палітычным сэньсе была вытручаная. Працэс «прамываньня мазгоў», распачаты ў цэрквах, школах і ўстановах Расейскае імпэрыі, працягваўся і ўдасканальваўся ў Новым Сьвеце праз разнастайную сетку прарасейскіх і русафільскіх аргаяізацыяў, установаў, цэркваў і друкаваных выданьняў.
ДЗЕЙНАСЬЦЬ БЕЛАРУСАЎ У ЧАСЕ ДРУГОЕ СУСЬВЕТНАЕ ВАЙНЫ
Другая сусьветная вайна пачалася ў Эўропе 1 верасьня 1939 году. Менш чым за тры тыдні беларуская зямля сталася зонаю ваенных дзеяньняў, калі 17 верасьня саветы «працягнулі руку братняе дапамогі» беларусам у Заходняй Беларусі. Вынікам савецкае агрэсіі супраць Полшчы ў згодзе з нацыстоўскаю Нямеччынаю сталася тое, што амаль уся беларуская этнічная тэрыторыя, улучна зь Вільняю, была аб’яднаная ў адзіную Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку. Але эпізод гэты быў кароткі. 10 кастрычніка 1939 году савецкі ўрад перадаў Вільню Літве.
Праз два гады Савецкая Беларусь адною зь першых рэспублік Савецкага Саюзу зазнала жахі вайны, калі нацыстоўская Нямеччына напала на СССР 22 чэрвеня 1941 году. У выніку хутказьменных падзеяў у 1943—1944 гадох Беларусь зноў была акупаваная саветамі. Такім чынам, у часе Другое сусьветнае вайны Беларусь была «вызваленая» тры разьі: спачатку ад «польскіх паноў», тады ад савецкіх камуністаў, пасьля ад нацыстоўскіх захопнікаў.
Напярэдадні Другое сусьветнае вайны ў Злучаных Штатах Амэрыкі дзеілі каля сотні большых і меншых славянскіх арганізацыяў. Трэба мець на ўвазе, што краіна ў тым часе выходзіла з эканамічнага крызысу, дык асаблівай актыўнасьцю арганізацыі не вызначаліся. He было й дамінуючага палітычнага кірунку, хоць бальшыня сярод амэрыканскіх славянаў схілялася да дэмакратаў і актыўна падтрымвала палітыку прэзыдэнта Рузвэльта.
Другая сусьветная вайна адразу актывізавала жыцьцё амэрыканскіх славянаў. Гэта няцяжка зразумець, калі мець на ўвазе дзьве акалічнасьці, якія мелі велізарны ўплыў на славянскія грамады ў Злучаных Штатах Амэрыкі, а менавіта тое, што 1) фактычна ўсе славянскія абшары ў Эўропе былі акупаваныя збройнымі сіламі нацыстаў і 2) нацыстоўская
расавая тэорыя лічыла славянаў Untermensch’aMi, людзьмі ніжэйшага гатунку. Фашыстоўская пагроза славянскаму сьвету зьяднала амэрыканскіх славянаў ня толькі як сукупнасьць асобных людзей, а як супольнасьць грамадаў з агульным паходжаньнем і гісторыяй. Апрача аднаўленьня дзейнасьці сваіх нацыянальных арганізацыяў, амэрыканскія славяне пачалі дзеіць і супольна — была заснаваная агульнаславянская арганізацыя Амэрыканскі Славянскі Кангрэс. Гэта была канфэдэрацыя адкрытага тыпу, якая пакідала значную свабоду дзеяньняў кожнай нацыянальнай групе. Яна давала магчымасьць выказваць ідэі перад шырокім амэрыканскім грамадзтвам і ўздымаць патрыятызм амэрыканскіх славянаў. Кіраўніцтва новае арганізацыі трымалася выразна левае арыентацыі, і падзеі Другое сусьветнае вайны давалі прасавецкім элемэнтам магчымасьць больш адкрыта прапагандаваць свае ідэалягічныя пагляды. Гэтыя прасавецкія настроі не абмяжоўваліся славянскаю масаю, уся краіна прыхільна глядзела на Савецкі Саюз і сымпатызавала «добраму старому дзядзьку Джо» (Сталіну).
Амэрыканскі Славянскі Кангрэс вёў дзейнасьць у колькіх напрамках: фінансава дапамагаў Савецкаму Саюзу, прапагандаваў камуністычныя ідэі, фармаваў амэрыканскую грамадзкую думку ў духу прыхільнасьці да Савецкага Саюзу.
Трэба падкрэсьліць, што як Амэрыканскі Славянскі Кангрэс, гэтак і арганізацыі паасобных славянскіх народаў шмат дапамагалі як эканамічна, гэтак і палітычна краінам паходжаньня.
Вельмі ўзмоцніўся й патрыятызм славянаў да Амэрыкі. Служыць краіне пайшлі тысячы й тысячы добраахвотнікаў, ды наагул працэнт славянаў у амэрыканскім войску быў вельмі значны, як значнымі былі й ахвяры за новую радзіму.
Арганізацыйная дзейнасьць сярод беларусаў у Злучаных Штатах перад Другою сусьветнаю вайною амаль замерла, хоць друк паведамляў пра ўдзел беларусаў у Амэрыканскім Славянскім Фэстывалі ў Чыкага 25 сакавіка 1941 году. У Каламбасе, штат Агаё, украінцы й беларусы ўшанавалі памяць Хрыстафора Калюмба, дзе з прамоваю выступіў беларус Ян Змагар, рыцар Чацьвертае ступені Рады Калюмбавае «Пінты», ды час-часом было чутно аб беларусах у Нью-Ёрку й Нью-Джэрзі1.
Ваенныя падзеі, зьмены дзяржаўных межаў, якія непасрэдна закранулі Беларусь, палітычныя дэмаршы літоўцаў і палякаў у Злучаных Штатах, а разам з тым разуменьне таго, што Амэрыка амаль нічога ня ведае пра Беларусь, — усё гэта прымусіла беларускіх актывістаў ў Чыкага прыняць канкрэтныя захады ў ажыўленьні арганізацыйнага жыцьця.
і Новое Русское Слово (Нью-Йорю. 1941. 25, 29 марта; Архівы БІНІМу (Нью-Ёрк).
Янка Чарапук-Змагар і некалькі ягоных аднадумцаў склікалі 7 верасьня 1941 году ў кватэры пад адрасам: 2623 Ўэст Агаста бульвар, Чыкага, — сход з мэтаю заснаваць новую беларускую арганізацыю2. Старшынём сходу быў Янка Чарапук-Змагар, а прысутнічалі сярод іншых а. праф Ян Тарасэвіч, Масей Гайдук-Рубяжанін і Макар Аблажэй.
На сходзе было пастаноўлена й задакумэнтавана ў рэзалюцыі, што новая арганізацыя мелася звацца БеларускаАмэрыканскае Таварыства Помачы Жэртвам Вайны на Беларусі. Заява аб рэгістрацыі была пададзеная 25 верасьня 1941 году, падпісалі яе Змагар, Лабач, Гайдук, Аблажэй і айцец Тарасэвіч.
Але улады штату Іліной не зарэгістравалі арганізацыі, патрабуючы зьмяніць яе назоў, з чым арганізатары пагадзіліся. Было запрапанавана назваць арганізацыю БеларускаАмэрыканская Нацыянальная Рада (БАНР), якая была зарэгістраваная штатнымі ўладамі 27 кастрычніка 1941 году. Было абранае гэткае кіраўніцтва: а. Ян Тарасэвіч, старшыня; Янка Чарапук, віцэ-старшыня; Паўлюк Чопка, скарбнік; Макар Аблажэй, фінансавы сакратар; Язэп Варонка, сакратаркарэспандэнт; а. Язэп Рэшаць, рэлігійныя справьі; Ігнат Лабач, сакратар-пратакаліст. Пра заснаваньне БеларускаАмэрыканскае Нацыянальнае Рады паведамілі літоўска-, польска-, расейскай ангельскамоўныя газэты3.
Дзейнасьць новае беларускае арганізацыі канцэнтравалася на дзьвюх дзялянках: праца сярод суродзічаў і актыўнасьць навонкі. Праграма працы на ўнутраным адрэзку вызначалася ў статуце арганізацыі гэтак:
а)	дапамагаць беларусам (як у гэтай краіне, гэтак і ў іншых, асабліва ў самой Беларусі) матэрыяльна — грашмі, вопраткай I г.д.:
б)	арганізоўваць лекцыі, адукацыйныя й сацыяльныя клюбы, забавы, канцэрты й г Д.;
в)	выдаваць газэта, кнігі й брашурьі;
г)	закладаць I падтрымваць беларускія школы, чытальні, бібліятэкі, кнігарні й г.д.
Да пералічаных пунктаў дзейнасьці трэба дадаць і тое, аб чым часта згадваецца ў пратаколах паседжаньняў, — дапамога суродзічам у справе эміграцыі ў Амэрыку (асабліва важным гэты аспэкт працы стаўся ў апошні год вайны і ў паваенны пэрыяд). Шмат мерапрыемстваў БАНР, якія разглядаліся як унутраная праца, служылі прапаганьдзе Беларусі ў шырокім амэрыканскім грамадзтве. Гэтак, прыкладам, арганізацыя запачаткавала рэгулярнае адзначэньне Дня Незалежнасьці Беларусі, угодкаў трагічнае