Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
25 Беларус (Нью-Ёрк) 1953 №41.
26 Kipel V. Byelorussian-Americans... P.37—38.
Мы прыехалі параходам на квоту «Church World Service». Мы яшчэ былі ў ГерманіІ, а яны мелі нам фармера У N.Y. нас сустрэлі, праверылі, далі нам па 5 далараў на асобу, завезлі на цягнік, I мы паехалі у Кензас У Чыкаго мелі перасядку, дзе нас сустрэла жанчына, завяла нас у кафэтэрыю, дзе ўжо мы елі за свае грошы ЧакалІ доўга A 5-ай гадзіне раніцы прыехалі за 70 міль ад нашага фармера Нас сустрэлі: наш фармер I тога прыхода міністэр з сем’ямі. А 7-ай гадзіне мы былі ў нашай хатцы, дзе было 4 пакоі, выходка і ванны не было, але быў гэс 1 элект Іван даіў кароў I працаваў на полі I ўсюды дзе было патрэбна Я глядзела курэй, якіх было каля 200. Дзеці хадзілі ў школу.
Чэраз год у мяне радзілася бебі Алісіа, Анна, якой у нас ужо няма Як мы прыехалі, нам спадабалася Мы сталі прасіць нашага фармера, каб ён знайшоў да нашых фармера Ён знайшоў у другім прыходзе Таму яны да нас прыехалі Яны адрабілі год I сталі раз'язжацца Мы пражылі там 1 V2 год
Нам было вельмі сумна, нікога не было там з нашых Як мы прыехалі ў Балціморэ, нам было вельмі цяжка пражыць на адной пэйдзе Я пайшла ў іпвейную фабрыку, дзе я прарабіла 30 гадоў ,.27
У ЗША прыехаў я 27 сакавіка 1950 г. у New York, караблём імя ген Грэй Афідавіт выдала арганізацыя World Church Service (арганізацыя ўсіх пратэстанскіх цэркваў). Перш аўтабусам завязьлі некалькі нас у сваю цэнтля (была гэта школа мэтадыстаў) у ваколіцах Балтымора каля Вашынгтону. Там некаторых хутка забралі сабе спонсёры, а такіх адзінокіх без сям’І не бралі (бо была гаворка, што такія хутка ўцякаюць ад фармароў, таму Іх не бралі на гаспадарку) Да такіх I я належаў Ня ведаю як там далей было-б са мною, я мусяў чакаць Меў якраз пры сабе адрас сп Віцьбіча — узяў ды напісаў да яго ліст У хуткім часе атрымаў вестку ад яго, каб прыежджаў у Соўт Рывэр, бо ўжо некалькі дзесяткаў Беларусаў прыехалі туды ды ўжо знайшлі сабе работу ў фабрыках, дык 1 я магу так абсталявацца 3 такім пісьмом зараз-жа я пайшоў у канцылярыю 1 пры помачы перакладчыцы атрымаў згоду выехаць адтуль На другі дзень самаходам адвязьлі мяне на чыгуначную станцыю ў г. Балтымор, купілі білет на цягнік, далі пасьветчаньне I рахунак за іх клопаты аба мне, I я прыехаў у New Brunswick, N.J. На вуліцы пачаў дапытвацца, як заехаць у С Рывэр. Неякі чалавек з беларускай вымовай слоў падвёў мяне [да] «Bus стоп», нават даў 10 сэнты ды сказаў драйвару, каб высадзіў мяне пры вуліцы Вайт-гэт, а там ужо я сам знайду нумар дому Гэтак 1 атрымалася Меў я пры сабе толькі 5 даляраў, якія купіў яшчэ ў Нямеччыне за н. маркі для цікавасці пабачыць як яны выглядаюць Вось яны памаглі наняць адзін пакой на начлег на цэлы месяц у гатэлі неякага *Baru», a за гэты час я знайшоў сабе работу ў New Brunswick у фабрыцы, у якой прапрацаваў аж 5 гадоў [зарабляючы] ў тыдзень па 50 даляры У гэтым часе ўжо добра асвойтаўся з палажэньнем свайго эмігранцкага лёсу, навет прайіпоў вячорныя курсы ангельскае мовы, а ў 1958 г здаў экзамін на амэрыканскае грамадзянства, ды паехаў у Канаду, места Торонта, дзе меў сваіх знаёмых з лягеру ДП. У Канадзе прабыў 5 гадоў 1 пераехаў у Чыкага — зноў да сваіх знаёмых з Нямеччыны 3 Чыкага ў Кліўлэнд, а цяпер зноў жыву ў N. JersKiM Ст Бясспрэчна ў каждым
27 Перапіска аўтара з Вольгай Канарчук, 1987
месцы свае эміграцыі меў зарабковую працу і з заробленых грошаў меў сабе на патрэбы свайго пражыцьця28.
Прыехаў да ЗША у верасьні 1950 г. да Syracuse, Ind. Падарожжа каштавала 883 дол. з Нью-Ёрка да Сырац. 5 тыдняў працаваў у «Руіе Orchard», атрымаў 825.00, за што пасварыўся з гаспадаром I кінуў яго Знайшоў работу на жалезнай дарозе 81, Зб'/г^ на гадзіну, быў вельмі давольны 1 прарабіў 2 гады.
За гэты час выпісаў 8 сямей з Германіі, якія прыехалі да З.Ш A 29 верасьня 1952 год. пераехаў да Чыкаго Далучыўся да бел калонііі...] У чэрвені 1982 г. пераехаў назад да Syracuse, Ind. — пенсіянер29.
Як было зазначана раней, здабыць афідэйвіт для патэнцыяльнага імігранта было параўнаўча няцяжка. I як працоўнае месца, пазначанае ў афідэйвіце, заставалася вольнае, калі імігрант прыбываў у Злучаныя Штаты, усё было добра. Даволі часта, аднак, месца было ўжо занятае, a нярэдка бывала, што пазначанае ў афідэйвіце працоўнае месца было фікцыйнае. У гэткім выпадку новапрыбылы імігрант апынаўся ў складаным становішчы — ён мусіў сам даваць сабе рады. Вось прыклад:
У той час, як мы прыехалі ў Амерыку (у 1951 годзе), людзі, з якімі я зустракаўся, прыязджалі з дапамогай дзеякіх рэлігійных арганізацыяў. Але я чуў, што былі выпадкі, калі вось такія арганізацыі выпаўнялі паперы тых «спанзораў», якія ўжо жылі ў Амерыцы 1 давалі гаранціі, што ёсьць праца I жыльлё.
Вось так 1 мне з бацькамі ўдалося прыехаць. Мы былі знаёмыя з адной украінскай сям ёй у АўстрыІ (дзе мы жылі ад лета 1944 г ). Гэта сям'я прыехала ў Амерыку на паўтара года раней 1 зрабілі ўсе патрэбныя паперы, што маецца гарантавана праца I мейсца дзе жыць (на спраўдзе гэта было толькі на паперы) I гэта была нам дужа прыемная дапамога, хаця за гэта 1 патрэбны быў ад нас падарунак.
Першыя месяцы было нялёгка, пакуль пачалі зарабляць. Першых пару месяцаў спаў на падлозе, пакуль сабраліся з першымі неабходнымі рэчамі, а ў Амерыцы «бліны на варотах не вісяць», хоць можа 1 спадзяваліся, што так Потым, як падкрэплі, пачалі мяняць кватэры (аж 3) на болып выгадныя, пакуль не купілі сваю хату. I так вось сядзем 1 дажываем30.
Такіх лістоў можна было б працытаваць сотні. Агульным для ўсіх гэтых імігрантаў было тое, што яны здабылі багаты досьвед, і хоць жыцьцё іхнае нельга назваць лёгкім, яны дасягнулі посьпеху. Ім падабаецца жыць на сваёй другой радзіме, і яны ўдзячныя Амэрыцы за адкрытыя ім магчымасьці.
28 Перапіска аўтара з А.Асіпчыкам, 1988.
29 Перапіска аўтара з В.Пунтусам, 1988
30 Перапіска аўтара з В.Балтрушэвічам, 1988
Бальшыня новых беларускіх імігрантаў прыбыла ў Злучаныя Штаты праз Нью-Ёркскі порт, некаторыя — праз Бостан і Балтымор. Аднак цэнтрам новага беларускага жыцьця й палітычнае дзейнасьці стаўся Нью-Ёрк.
Арганізацыйны пэрыяд
«Землякі-старажылы», г. зн. беларускія імігранты, якія прыехалі ў Злучаныя Штаты да Першае сусьветнае вайны, зацікавіліся арганізацыйным жыцьцём толькі праз шмат гадоў пасьля свайго прыезду. У адрозьненьне ад іх, новапрыбылыя паваенныя імігранты адчулі патрэбу ў заснаваньні беларускіх арганізацыяў, як толькі ступілі на амэрыканскую зямлю. Перш за ўсё новыя імігранты адчувалі, што беларуская арганізацыя будзе прадстаўляць іх і іхныя ідэалы; па-другое, калі будзе трэба, яна дасьць ім маральную падтрымку; і патрэцяе, такая арганізацыя дапамагла б прыехаць з Эўропы большай колькасьці беларусаў.
Непазьбежна паўстала пытаньне аб супрацоўніцтве з тымі «старажыламі» ды іхнымі арганізацыямі. Часам выказвалася прапанова аб масавым уступе ў арганізацыі старых імігрантаў з мэтаю пераняцьця ў іх кіраўніцтва дэмакратычным выбарным шляхам, каб гэткім чынам зьмяніць іх арыентацыю. Але гэткія пагляды былі адкінутыя як нерэальныя. Галоўнаю перашкодаю была адсутнасьць нацыянальнае сьведамасьці ў значнае часткі старых імігрантаў, а таксама іхная задаволенасьць актуальным станам рэчаў. Яны ўжо належалі да розных арганізацыяў (якія часта мелі «расейскую» бірку) і, у дадатак да іхнае звычайнае левае арыентацыі, не падтрымвалі ніякіх праяваў нацыянальнае апрычонасьці, а тым больш беларускасьці. Шмат хто зь іх не хаваў сваіх прасавецкіх паглядаў; іншыя ж схіляліся ўправа, да праімпэрскіх расейскіх нацыяналістычных тэндэнцыяў.
Пазыцыі пракамуністычных групаў выяўлялі розныя газэты й часапісьі:
Нет, не «Беларусу у Амэрыцы>, предателям Белорусснн решать, как должен жнть многомнллнонный белорусскнй народ[ . ] Былн уже здесь проповедннкн отделення Белорусснн, да так н осталнсь в едннственном чнсле31.
Палітычная арыентацыя беларусаў-«расейцаў» адбівалася і ў рэлігійнай сфэры. Левыя «расейскія» арганізацыі, хоць і не былі зьвязаныя ні зь якаю царкоўнаю юрысдыкцыяю, часта
31 Лесной М Новоявленные «учнтеля» амернканскнх белорусов//Русскнй Голос 1948 28 окт
падтрымвалі парафіі Расейскага Праваслаўнага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату, тым часам як правыя расейскія групы схіляліся да падтрымкі Расейскага Зарубежнага Сыноду, які сымпатызаваў імпэрскай Расеі й царскаму рэжыму.
Палітычныя пагляды новапрыбылых беларускіх імігрантаў былі абсалютна несумяшчальныя з паглядамі <старажылаў»: яны хацелі заснаваць беларускія арганізацыі, ідэалам якіх была б незалежная беларуская дзяржава; яны таксама хацелі мець незалежную Беларускую Праваслаўную Царкву. Карацей кажучы, гэтыя групы амаль ня мелі агульнае ідэалягічнае глебы. Таму новыя імігранты пастанавілі заснаваць свае асобныя сьвецкія арганізацыі й рэлігійныя грамады32.
Існаваў да таго ж і псыхалягічны бар’ер, уласьцівы шмат якім імігранцкім групам, а менавіта: старыя імігранты лічылі сваіх новых суродзічаў «зялёнымі» амэрыканцамі, якіх трэба вучыць жыцыдю ў новых умовах ды знаёміць з амэрыканскімі палітычнымі рэаліямі. Старой групе цяжка было пагадзіцца з фактам, што інтэлектуальны ўзровень і ступень нацыянальнае сьведамасьці новае групы значна розьніліся ад іхных у той час, калі яны прыехалі ў Амэрыку.
Хоць беларускія актывісты й спрабавалі разьвіць шырэйшае супрацоўніцтва паміж рознымі пакаленьнямі імігрантаў, былі нават выдрукаваныя адмысловыя апытальнікі для зьбіраньня статыстычных матэрыялаў аб старой іміграцыі, але вялікага посьпеху гэтыя спробы ня мелі33. Нельга, аднак, сказаць, што «старыя» суродзічы не дапамагалі новапрыбылым. Часта яны дапамагалі ім у пошуках працы, здавалі кватэры за памяркоўную плату або давалі парады ў розных складаных сытуацыях. Карацей кажучы, супрацоўніцтва з ранейшымі беларускімі імігрантамі адбывалася амаль выключна на ўзроўні прыватных кантактаў.
Варта адзначыць адзін аспэкт дачыненьняў паміж старымі й новымі імігрантамі. Існавала шчырае й плённае супрацоўніцтва ў справе рэгістрацыі новых беларускіх арганізацыяў. Рэч у тым, што як найменей адзін з тых, хто падпісваў хадайніцтва аб рэгістрацыі, мусіў быць амэрыканскім грамадзянінам.
Так, прыкладам, Павел Бунчук, стары беларускі імігрант, дапамог пры рэгістрацыі Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ў Олбані, штат Нью-Ёрк; Бунчук нават стаўся адным з функцыянэраў гэтае арганізацыі. Антон Сацэвіч, агент у продажы нерухомасьці, супрацоўнічаў з новапрыбылымі суродзічамі ў закладаньні іхных арганізацыяў