Беларусы ў ЗША
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
нябожчыкам Васілём Пунтусам ды іншымі, мае на сваім рахунку шэраг важных дасягненьняў. Беларуская грамада рэгулярна ўдзельнічае ў Калядных сьвяткаваньнях, якія наладжвае Чыкагскі Музэй Навукі й Прамысловасьці, a таксама ў іншых культурных мерапрыемствах гораду.
Варта зазначыць, што з усіх беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў Чыкагскі Каардынацыйны Камітэт найактыўней выступаў за зьмену ангельскае перадачы назову «Беларусь» — «Byelorussia», прапануючы пісаць па-ангельску «Bielarus». Гэтая праблема, аднак, натуральна, канчаткова мусіць вырашацца ў Менску62.
Злучаны Беларускі Камітэт у Кліўлэньдзе. Мэтаю гэтае арганізацыі, заснаванае 24 лютага 1952 году, было прадстаўляць беларускую грамаду на розных гарадзкіх мерапрыемствах, праграмах і канфэрэнцыях, а таксама каардынаваць дзеяньні беларускіх арганізацыяў. Узначальваны Аўгенам Каханоўскім, які таксама быў выдаўцом «Бюлетэня», Камітэт праіснаваў нядоўга63.
Беларускі Клюб быў закладзены ў Пасэіку, штат НьюДжэрзі, у 1954 годзе і служыў месцам сустрэчы беларусаў з навакольных гарадоў — Гарфілду, Лодай, Кліфтану, Ўолінгтану, Іст-Радэрфорду, Радэрфорду й Карлстадту. Вёў абмежаваную культурную дзейнасьць. У кіраўніцтва ўваходзілі Эмануіл Ясюк, Іван Беньдзераў, Яўхім Кіпель, Сымон Жамойда. У 70-х гадох Клюб спыяіў сваё існаваньне64.
Беларуска-Амэрыканскі Зьвяз. Заснаваны ў Нью-Ёрку 14 сьнежня 1958 году з мэтаю аб’яднаньня беларускаамэрыканскіх арганізацыяў у кааліцыю, якая б прадстаўляла іх і прапагандавала ідэю незалежнасьці Беларусі. Кіраўнікамі Зьвязу былі: старшыня д-р Мікола Шчорс, віцэ-старшыня д-р Янка Станкевіч, сакратар Лявон Галяк, скарбнік Міхась Бахар, сябра прэзыдыюму Лянгіна Брылеўская Пасьля колькіх гадоў актыўнасьці ў 70-х гадох Зьвяз быў разьвязаны65.
Беларуска-Амэрыканскае Аб'еднаньне ў Ныо-Ёрку (БАА). Узьнікла 4 чэрвеня 1965 году ў выніку расколу ўнутры Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня. Група ягоных сяброў, ня могучы болей весьці самастойную палітыку й страціўшы надзеі дасягнуць сваіх мэтаў праз сходы, рэзалюцыі, выбары й г.д,, пастанавіла засназаць асобную арганізацыю. Дзейнасьць БАА засяроджваецца пераважна на НьюЁрку й ваколіцах, друкуецца «Бюлетэнь» і інфармацыйныя
62 Беларус (Ныо-Ёрю. 1986. №331, 332; 1987. №338, 344, 347; 1988. №353; 1989. №357, 358, 361; 1990. №368, 372; Архівы БІНІМу.
63 Kipel V. Op. cit. Р.58.
64 Гутаркі аўтара з Эмануілам Ясюком, 1972—1973; Беларускае Слова (Людвіксбург). 1954. №16.
65 Беларускі Голас (Таронта). 1959. №53; Гутарка аўтара з д-рам
Янам Станкевічам, 1963.
лісткі. Прэзыдэнт БАА — Кастусь Мярляк, сябры кіраўніцтва Васіль Шчэцька, Уладзімер Пеляса ды інш.66
Арганізацыі моладзі
Характэрнаю рысаю паваеннае беларускае іміграцыі была высокая ўдзельная вага моладзі. Адною з прычынаў гэтага ёсьць тое, што шмат маладых было прывезена ў Нямеччыну ў часе вайны ў якасьці працоўнае сілы. Болынасьць зь іх па вайне пастанавілі не вяртацца на бацькаўшчыну. Да таго ж сем’і, што ўцякалі ад набліжэньня савецкіх войскаў, часта былі шматдзетныя.
Пераважная балыныня гэтых маладых людзей працягвала навуку пасьля вайны, шмат хто зь іх наведваў беларускія гімназіі ў лягерох Ды-ПІ. Там яны ў значнай меры атрымалі беларускае патрыятычмае выхаваньне. Яны сталіся адукаванымі ідэйнымі беларусамі, якія ў сваіх палітычных паглядах прынялі заходнія дэмакратычныя ідэалы. Ужо ў Заходняй Эўропе яны мелі свае арганізацыі — скаўцкія, групы ІМКА/ІЎКА ды спартовыя клюбы67. Калі настала пара эміграваць, маладыя беларусы мелі шмат агульных інтарэсаў і былі больш збліжаныя між сабою, чым якія іншыя ўзроставыя або прафэсійныя групы.
Летам і восеньню 1950 году маладыя новапрыбылыя беларусы-імігранты Нью-Ёрку й ваколіцаў зьбіраліся ў «Беларускай Хатцы», якая мясьцілася ў Брукліне, а пазьней на Манхэтэне. Крыху пазьней, увосень таго году, як плён гэтых сустрэчаў утварылася група «Маладняк», якая вяла культурную й спартовую дзейнасьць, падтрымвала розныя сацыяльныя ініцыятывы беларускае грамады. У шэрагах «Маладняку» зьявілася думка аб стварэньні агульнаамэрыканскае арганізацыі беларускае моладзі. Падобныя ідэі ўжо зыказваліся кіраўнікамі Арганізацыі Беларускае Моладзі ў Кліўлэньдзе, заснаванай 24 сьнежня 1950 году. Кліўлэндцы выступілі зь ініцыятываю скліканьня агульнага сходу. Сход гэты, на якім удзельнічалі й іншыя групы моладзі, адбыўся 30 сьнежня 1951 году ў Кліўлэньдзе, на ім было заснаванае Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы (ЗБМА^ Мэтаю новае арганізацыі было аб’еднаньне беларускае моладзі ў Амэрыцы, спрыяньне захаваньню бела-
66 Гутаркі аўтара з Кастусём Мерляком, 1980—1982; Архівы Б1Н1Му: Папкі Пятра Мельяновіча, Васіля Захаркевіча й Васіля Юрцэвіча.
67 Бацькаўшчына 1947. №3; 1948 №14, 39; Беларус (Ныо-Ёрк). 1970. №163, 164; 1971. №165; 1983 №311—313.
68 20 Years of Byelorussian-American Youth Organization: 1950—1970. Cleveland, 1970; Гутарка аўтара зь Міколам Заморскім 1 Васілём Мельяновічам, 1987.
рускае культурнае й гістарычнае спадчыны, дапамога сябром у амэрыканскім жыцьці, а таксама «выхаваньне добрых грамадзянаў, якія ведаюць сваю нацыянальную спадчыну, і інфармаваньне пра імкненьне беларускага народу да свабоды й незалежнасьці»69.
Апроч пачатковых аддзелаў ЗБМА ў штатах Агаё й Нью-Ёрк, у 50-х гадох былі заснаваныя аддзелы ў Мічыгане, Нью-Джэрзі й Каліфорніі. За колькі гадоў колькасьць сяброў вырасла амаль да тысячы, найболып актыўнымі ў рэкрутаваньні новых сяброў былі надалей аддзелы ў мэтрапалітальным рэгіёне Нью-Ёрк—Нью-Джэрзі ды ў Кліўлэньдзе, штат Агаё.
У 1952 годзе ЗБМА разам зь Беларуска-Амэрыканскім Студэнцкім Аб’еднаньнем пачала выдаваць часапіс «Віці» (1952—1957), на зьмену якому прыйшоў двухмоўны беларускаангельскі часапіс «Беларуская Моладзь» (1959—1980), выдаваны пэўны час супольна ЗБМА й Саюзам БеларускаАмэрыканскае Моладзі70. Шырокую вядомасьць і папулярнасьць здабыла танцавальная група «Васілёк», заснаваная ў 1956 годзе ў Нью-Ёрку.
У 1967 годзе Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы зьмяніла свой назоў на Арганізацыя Беларуска-Амэрыканскае Моладзі (АБАМ), што было ў пэўнай ступені зьвязана са зьменаю пакаленьняў, працягваючы дзейнасьць у кірунках, азначаных заснавальнікамі.
Зьезды ЗБМА (а пазьней АБАМ) склікаюцца што два гады, 1 верасьня 1990 году адбыўся 23-ці зьезд арганізацыі. Пасаду старшыні займалі: Міхась Тулейка (1951 — 1954), Міхась Белямук (1954—1955), Юрка Станкевіч (1955—1957), Вячка Станкевіч (1957-1958, 1959-1960, 1961-1963), Міхась Казьлякоўскі (1958—1959, 1963—1965), Уладзімер Дунец (1960—1961, 1967—1969), Аўген Лысюк (1965—1967), Уладзімер Страпко (1969—1971), Раіса Станкевіч (1971 — 1975), Юрка Азарка (1975—1990), д-р Юрка Кіпель (ад 1990 году)71.
Зь цягам часу заснавальнікі арганізацыі сталіся бацькамі й дзядамі, і іх заступілі ў іхнай дзейнасьці дзеці і ўнукі.
АБАМ надалей вядзе культурную й выдавецкую дзейнасьць, а таксама падтрымвае сувязі з амэрыканскімі арганізацыямі моладзі, скаўцкімі, студэнцкімі, спартовымі Найбольш выдатнаю й важнаю рысаю сяброў АБАМ ёсьць іх заўсёднае зацікаўленьне Беларусьсю й імкненьне больш даведацца пра зямлю сваіх бацькоў Пакаленьне, народжанае ў Амэрыцы, годна прадстаўляе беларускую справу й пераймае кіраўніцтва арганізацыйным жыцьцём у беларускіх асяродках. Разам з
69 Encyclopedia of Associations. P.718.
70 Віці (Ныо-Ёрк). 1952—1957; ГутаркІ аўтара з Уладзімерам Дунцом, 1976—1977; Архівы АБАМ, Нью-Ёрк
71 Архівы АБАМ, Ныо-Брансўік
тым усе яны верныя патрыёты Амэрыкі й шмат у чым прыслужыліся сваёй краіне, у тым ліку й на палёх бітваў у Карэі, Віетнаме й Кувэйце. Маладое пакаленьне выхоўвалася ў пашане да свае беларускае й амэрыканскае спадчыны і ў усьведамленьні свайго абавязку захаваньня беларускасьці ў Амэрыцы разам з прапагандаваньнем ідэалаў свабоды й дэмакратыі на Беларусі72.
Саюз Беларуска-Амэрыканскае Моладзі (СБАМ). Узьнікшы як лякальная група у супрацоўніцтве з Злучаным БеларускаАмэрыканскім Дапамаговым Камітэтам 9 ліпеня 1950 году, Саюз Беларуска-Амэрыканскае Моладзі пашырыў сваю дзейнасьць і заснаваў аддзелы ў Пасэіку й Нью-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі, а таксама ў горадзе Нью-Ёрку. Хоць галоўнымі дзялянкамі дзейнасьці Саюзу быў спорт і тэатральныя прадстаўленьні, ён часта выступаў з прапагандаю беларускіх ідэяў і прадстаўляў беларускую моладзь на міжнародных форумах. Саюз выдаў колькі бюлетэняў і меў сваю старонку ў газэце «Беларуская Трыбуна». У 60-х гадох СБАМ быў сувыдаўцом часапісу «Беларуская Моладзь». Старшынямі арганізацыі былі Міхась Сенька (1951 — 1954), Рыгор Арцішэнка (1954—1958), сябрамі хіраўніцтва — Лявон Шурак, Валя Дульская, Сяргей Казакоў ды інш 73
Арганізацыя Беларуска-Амэрыканскае Моладзі ў Стэйце Іліной (АБАМСІ) Гэтая арганізацыя была заснаваная ў 1958 годзе, зарэгістраваная ў штаце Іліной 5 траўня 1959 году74. Яна вядзе актыўную інфармацыйна-культурную дзейнасьць на лякальным узроўні, удзельнічаючы ў розных этнічных мерапрыемствах Чыкага. Арганізацыя запачаткавала й падтрымвае да сёньня рэгулярную лякальную радыёпраграму «Нёман», якую вядзе Нікодым Жызьнеўскі. Пачынальнікамі й кіраўнікамі арганізацыі былі Лявон Сідарэвіч, Анатоль Кучура, Нікодым Жызьнеўскі, Вера Рамук ды інш.75
Скаўцкія арганізацыі. Шмат беларускае моладзі мела нагоду азнаёміцца з скаўцкім рухам у паваенныя гады ў Заходняй Эўропе. Таму было зусім лягічна, што, перабраўшыся ў Злучаныя Штаты, моладзь пачала засноўваць беларускія скаўцкія арганізацыі. У Чыкага ў 1951 годзе была заснаваная спачатку дружына «Пагоня», а потым дружына «Арлы» пад кіраўніцтвам Вацлава Пануцэвіча. БеларускаАмэрыканскае Задзіночаньне было апекуном беларускае скаўцкае арганізацыі ў Брукліне ў 1951 — 1954 гадох, a
72 Беларуская Моладзь (Ныо-Ёрк) 1966. №24; 1974. №34; 1978. №48—49; Архіў БАЗА, Нью-Ёрк; ГутаркІ аўтара зь Юркам Азаркам, Віктарам Васілеўскім, Алесяй Кіпель, НІкам Бахарам 1 ІншымІ сябрамі АБАМ
73 ГутаркІ аўтара зь Міхасём Сенькам, 1988; Беларуская Трыбуна 1950 № 2, 3; 1951. №7; 1953 №15—16; Бюлетэнь СБАМ 1954 №1
74 Бацькаўіпчына. 1959. №465; 1960. №511.
75 Каляндар «Радыё Нёман» на 1979 год
кіраўнікамі скаўтаў былі Міхась Тулейка, Язэп Арцюх і Павал Алексы. Беларускія скаўцкія арганізацыі дзеілі таксама ў гарадох Пасэіку, Саўт-Рывэры й Нью-Ёрку пад кіраўніцтвам Уладзімера Пелясы й Анатоля Плескачэўскага У 1972 годзе беларуская скаўцкая арганізацыя была заснаваная пры царкве Сьвятое Еўфрасіньні Полацкае ў Саўт-Рывэры. Кіравалі гэтаю арганізацыяю Вітаўт Кіпель, Юрка й Сьцяпан Навумчыкі, Сяргей Касьцюк і Нік Манцывода76.