Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Сп-ня Марыя Станкевіч заснавала дзявочую скаўцкую арганізацыю ў Брукліне, якая дзеіла на пачатку 50-х гадоў77. Шмат амэрыканскіх беларусаў асягнулі вышэйшых ступеняў у амэрыканскім скаўтынгу, сярод іх — Леанард Каляда, Альгерд Кажура, Вітаўт Нэстар, Юрка Кіпель, Нік Трусэвіч ды колькі іншых. Беларуская мова была ўнесеная ў Банк Моваў Амэрыканскага Скаўтынгу78.
• • •
Завяршаючы агляд арганізацыйнага жыцьця моладзі, трэба падкрэсьліць, што найбольш дзейнаю й жывучаю засталася Арганізацыя Беларуска-Амэрыканскае Моладзі. Сёньняшнія сябры гэтае арганізацыі — другое й трэцяе пакаленьне амэрыканскіх беларусаў. Перанялі яны ад сваіх папярэднікаў ня толькі арганізацыйныя справы, але й любоў да Беларусі ды жаданьне дапамагаць краіне іхных бацькоў і дзядоў. Характэрная ўласьцівасьць гэтых маладых людзей у тым, што яны ня хочуць зьнікнуць у надэтнічнай аднастайнасьці, але імкнуцца перахаваць у сваім амэрыканскім жыцьці выразныя беларускія адзнакі.
Студэнцкія й адукацыйныя арганізацыі
У паваеннай хвалі беларускае іміграцыі было цімала й студэнтаў, якія перарвалі студыі дзеля вайны або пачалі студыі ў Нямеччыне. Гэтыя студэнты былі арганізаваныя ў Беларускія Студэнцкія Згуртаваньні, якія сягалі каранямі ў Арганізацыю Беларускіх Студэнтаў Заходняе Эўропы міжваеннага пэрыяду. Зь пераездам у Амэрыку дзейнасьць беларускага студэнцтва ў Заходняй Нямеччыне спынялася, a
76 Беларуская Трыбуна. 1951. №5, 7; Царкоўны Сьветач 1954 №5; Directory of American Organizations of Exiles from USSR. New York, 1952. P.153—157; Беларус (Нью-Ёрк). 1973. №195; Беларуская Моладзь. 1973. №31; 1975. №39; Рада Кругу (Чыкага). 1951 №1; Архівы БІНІМу: BSA Charters; Архівы БІНіМу.
77 Беларус (Ныо-Ёрк). 1953 №37; 1983 №311.
78 Бацькаўіпчына. 1964 №627; Беларуская Моладзь 1973. №29, 30. 31; 1974-1975. №36; 1975. №39; 1975-1976 №40; Беларус (Нью-Ёрк). 1952 №9; 1953 №37, 40, 43; 1973 №195; Беларуская Трыбуна 1951 №7.
пачыналася арганізацыйная праца ў Амэрыцы. Уладкоўвацца ў амэрыканскія коледжы й унівэрсытэты было ня так проста: трэба было ведаць ангельскую мову й мець грошы для аплаты навукі. Балыныня студэнтаў пачала працаваць. Некаторыя ж пайшлі ў войска, каб, адбыўшы тэрмін, мець магчымасьць вучыцца далей. Рэч у тым, што ў Амэрыцы ад канца 40-х гадоў дзейны закон, званы «Джы-Ай Біл», які дае магчымасьць былым жаўнерам вучыцца ва ўнівэрсытэтах пры тым, што навуку аплочвае армія. 3 гэтага скарыстала й шмат беларусаў. Было, аднак, цімала й такіх, што патрапілі зарабіць грошай на свае студыі.
Беларускае Студэнцкае Таварыства ў Амэрыцы было заснаванае 2.1 жніўня 1950 году ў Нью-Ёрку; у 1957 годзе Таварыства было перайменаванае ў Беларуска-Амэрыканскае Акадэміцкае Таварыства (БААТ). Яно аб'ядноўвала каля 200 студэнтаў з блізу 50 коледжаў і ўнівэрсытэтаў, аднак бальшыню сяброў арганізацыі складалі студэнты з унівэрсытэтаў Нью-Ёрку (Гарадзкі, Бруклінскі, Лонг-Айлэндзкі й Калюмбійскі), штатнага Ратгерскага ўнівэрсытэту ў НьюДжэрзі, унівэрсытэтаў гораду Чыкага ды штатных унівэрсытэтаў у штаце Агаё. Былі беларускія студэнты і ў Прынстанскім, Харвардзкім 1 Ейлскім унівэрсытэтах ды ў Ўэстпойнцкай Ваеннай Акадэміі.
Праца беларускае студэнцкае арганізацыі канцэнтравалася ў дзьвюх сфэрах: патрэбы студэнцкага жыцьця (даставаньне стыпэндыяў, праблемы з залікамі й г.д.) ды прапаганда беларускае ідэі навонкі. Студэнцкая арганізацыя ладзіла канфэрэнцыі ў розных унівэрсытэтах, дзе абмяркоўваліся беларускія праблемы, прыкладам, пераклад назову «Беларусь» на ангельскую мову, абмен студэнтамі зь Беларусьсю ды іншыя. Такіх канфэрэнцыяў студэнты наладзілі каля дзесятка. Кіраўнікамі беларускага студэнцкага руху ў ЗША былі Васіль Русак, Барыс Данілюк, Пётра Манькоўскі, Кастусь Калоша, Юрка Станкевіч, Анатоль Шурак, Аня Бойчук, Галіна й Коля Бахары, Люда й Ната Русак, Алеся й Юрка Кіпелі, Галіна Кананчук і інш.
Беларуска-Амэрыканскае Акадэміцкае Таварыства дзейнае й цяпер, аднак яно дэцэнтралізаванае. Пры ўнівэрсытэтах, дзе ёсьць ладна беларускіх студэнтаў, — РатГерскім, Агайскім, Нью-Ёркскім — дзеяць клюбы беларускіх студэнтаў, якія належаць да БААТ79.
79 Беларускае Студэнцкае Таварыства ў ЗГА Інфармацыйны бюлетэнь (Нью-Ёрк). 1951. №1; Архівы БААТ, Самэрсэт, штат Нью-Джэрзі; Беларус (Нью-Ёрк). 1951. №6; 1952. №12; 1953 №43; 1954 №50; 1956. №58; 1957. №61; 1962. №73; Бацькаўшчына 1955. №269; 1959. №473.
Зь іншых беларускіх студэнцкіх арганізацыяў трэба ўспомніць Беларуска-Амэрыканскае Студэнцкае Аб’еднаньне, якое дзеіла ў Саўт-Рывэры ў 50-х гадох80.
Гаворачы пра арганізацыі студэнтаў, трэба таксама адзначыць і дзейнасьць беларусаў—выпускнікоў розных унівэрсытэтаў, згуртаваных у клюбы «алюмнаў», ды працу дапамаговых арганізацыяў — Беларускага Школьнага Фонду й Студэнцкага Стыпэндыяльнага Фонду, якія дзейныя ў Амэрыцы ад 1956 1 1957 году адпаведна81.
Фонд імя Любачкі. Заснаваны ў 1977 годзе, калі прафэсар Іван Любачка, выкладчык Індыянскага Штатнага Ўнівэрсытэту, пакінуў тэстамантам суму грошай, зазначыўшы, што яны мусяць выдавацца студэнтам на беларускія дасьледаваньні, і прызначыўшы распараднікамі Фонду дзеячоў Арганізацыі Беларуска-Амэрыканскае Моладзі. 3 таго часу Фонд ажыцьцяўляе праграму дапамогі беларускім студэнтам, зацікаўленым беларусаведнымі дасьледаваньнямі. Распараджаюцца Фондам былыя дзеячы АБАМ Раіса Станкевіч, Юрка Азарка, Вітаўт Тумаш-малодшы ды іншыя82.
Беларускі Культурна-Асьветны Камітэт. Камітэт заснаваны ў Хайлэнд-Парку, штат Нью-Джэрзі, 15 красавіка 1967 году й дзеіць у лучнасьці з парафіяю Жыровіцкае Божае Маці (Хайлэнд-Парк), Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем і Арганізацыяю Беларуска-Амэрыканскае Моладзі. Ягоная галоўная мэта — падтрымваць беларускія дапамаговыя школкі ў Нью-Джэрзі й дапамагаць арганізацыі моладзі ў культурнай дзейнасьці. Старшынёю Камітэту быў Васіль Стома, а ў сувязі зь ягонай хваробай апеку над Камітэтам пераняў а. Васіль Андраюк83.
Жаночыя арганізацыі
Беларускія жанчыны, прыехаўшы ў Злучаныя Штаты ў канцы 40-х — пачатку 50-х гадоў, адразу пачалі арганізацыйную дзейнасьць. Прадстаўніца ад беларусаў выступіла на Кангрэсе Ўкраінскіх Жанчын у Філадэлфіі, які адбыўся 12—14 лістапада 1948 году, дзе яна прадставіла
80 Гутарка аўтара зь Лявонам Шураком, Саўт-Рывэр, 1982.
81 Беларуская Моладзь. 1978. №48—49. C.21; БААТ. Праграма. 12 кастр 1990; Беларус (Нью-Ёрк). 1956. №57; 1957. №62; 1986. №329; Бацькаўшчына 1959 №479—480; Архівы БІНІМу: Папка д-ра Вярбіцкага.
82 Анаграфы 1978—1979. №2—3. C.14—15; Беларус (Нью-Ёрк). 1977. №245; 1987. №341, 345; 1990. №376; Перапіска aVrapa з Раісай Сганкевіч, 1989
88 Беларус (Нью-Ёрк). 1967. №122; Гутарка з Васілем Стомам, 1987.
палітычныя мэты беларускіх імігрантаў84. Да стварэньня асобных жаночых згуртаваньняў пры болыпых арганізацыях існавалі жаночыя аддзелы й сэкцыі.
Беларускае Жаночае Згуртаваньне ў Амэрыцы было заснаванае ў Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі, у 1948 годзе. Яго ўзначаліла Лянгіна Брылеўская. Гэтая група стварыла аддзелы ў Каліфорніі й Нью-Ёрку й была сузаснавальнікам Беларускага Кангрэсавага Камітэту ў 1951 годзе85.
У структуры Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ў 1950 годзе быў заснаваны жаночы аддзел з сэкцыямі ў штатах Нью-Джэрзі (1951), МічыГан (1951), Каліфорнія (1952), Канэтыкат (1952) і ў Чыкага (1953)*®.
У сакавіку 1952 году было заснаванае Беларускае Жаночае Згуртаваньне ў Кліўлэньдзе*7. Жаночая сэкцыя пры Згуртаваньні Беларусаў Штату Іліной была створаная ў 1954 годзе88.
Жаночыя арганізацыі адыгралі важную ролю ва ўмацаваньні інфраструктуры шмат якіх беларускіх грамадаў. Яны ажыцьцяўлялі сотні праграмаў сацыяльнае дапамогі, падтрымвалі дапамаговыя школкі й арганізацыі моладзі й рабілі значны ўплыў на беларускае грамадзкае й арганізацыйнае жыцьцё. Беларускія жаночыя арганізацыі маюць сталую лучнасьць і з амэрыканскімі жаночымі групамі.
Актывісткамі й кіраўніцамі беларускага жаночага руху ў Злучаных Штатах былі сярод іншых: Лянгіна Брылеўская, Натальля Арсеньнева, Яніна Каханоўская, Натальля Орса, Ніна Орса, Ганна Акановіч, Марыя Станкевіч, Іна РытарКаханоўская, Барбара Вержбаловіч, Галіна Орса, Клаўдзія Каляда-Чэрнік, Нюра Русак, Ксеня Тумаш, Апалёнія Савёнак, Ніна Кіт, Валя Шудзейка, Зіна Станкевіч, Еўдакія Жызьнеўская, Вера Рамук, Ванда Махнач, Людвіка Бяленіс, Ірэна Пануцэвіч, Вольга Стрэчань, Соня Арцішэнка, Лідзія Даніловіч, Люда Махнюк, Рэня Касьцюк, Жэня Цярпіцкая, Ліза Літаровіч, Вольга Запруднік, Надзя Кудасава, Ніна Сільвановіч, Тацяна Кананчук, Марыя Кажура, Валя Яцэвіч, Каця Вініцкая, Юзя Найдзюк, Каця Яцэвіч, Марыйка Войтанка, Зіна Гарошка, Ірэна Каляда-Смірноф ды іншыя.
Ня так даўно беларускія жанчыны ў Злучаных Штатах, a сярод іх прадстаўніцы другога й трэцяга іміграцыйнага пакаленьня, заснавалі камітэт матэрыяльнае дапамогі беларусам Беласточчыны. Гэтая група актывістак пад кіраўніцтвам Веры Бартуль, д-ра Алы Рамана, Юлі
84 Перапіска аўтара зь Лянгінай Брылеўскай, 1986; Беларус у Амэрыцы (Нью-Брансўік) 1948. №2
* Беларуская Трыбуна 1950. №3; 1951. №7; 1952. №9—10.
86 Архівы БАЗА, Нью-Ёрк; Беларус (Нью-Ёрк). 1953. №39.
87 Kipel V. Op. cit. Р.53.
88 Бюлетэнь Згуртаваньня Беларусаў у Штаце Іліной. 1954. №1(4).
Андрусышынай, Марыі Верабей, Веры Заморскай, Эвы Яраховіч, Ірэны Каляды-Смірноф, Каці Вініцкай, Юзэфы Найдзюк ды іншых запачаткавалі шырокую праграму дапамогі беларусам у патрэбе ва ўсім сьвеце89.
Вэтэранскія арганізацыі
Гэтыя дапамаговыя арганізацыі пачалі ўзьнікаць у Злучаных Штатах на пачатку 50-х гадоў. Яны пераважна складаліся зь беларусаў, якія да Другое сусьветнае вайны служылі ў польскім і савецкім войску, а падчас вайны — у Корпусе Андэрса й беларускіх вайсковых фармаваньнях. Пазьней да вэтэранскіх арганізацыяў далучыліся амэрыканскія беларусы, што служылі ў амэрыканскім войску. Генэрал Франьцішак Кушаль заснаваў у 1947 годзе ў Заходняй Нямеччыне Аб'еднаньне Беларускіх Вэтэранаў і шмат гадоў сам яго ўзначальваў90.
14 верасьня 1964 году ў Пасэіку, штат Нью-Джэрзі, было заснаванае Беларускае Вайсковае Аб'еднаньне, якое ў ліпені 1965 году зьмяніла назоў на Саюз Амэрыканска-Беларускіх Вэтэранаў91. Сярод кіраўнікоў Саюзу — Андрэй Мінчук, Мікалай Партлезьнік (выпускнік Аб’яднанае Беларускае Вайсковае Школы ў Менску ў 20-х гадох), Сымон Жамойда. 27 верасьня 1966 году вэтэранская арганізацыя была закладзеная ў Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі. Іншая вэтэранская арганізацыя, зарэгістраваная 19 верасьня 1973 году ў штаце НьюДжэрзі, — Згуртаваньне Беларуска-Амэрыканскіх Вэтэранаў у Амэрыцы, у ягонае кіраўніцтва ўваходзяць Сяргей Гутырчык, Пятро Кажура, Віктар Дубяга, Лявон Шурак ды іншыя92. Групы вэтэранаў дзеяць таксама ў Кліўлэньдзе, Дэтройце, Чыкага й Лос-Анджэласе. Уплыў вэтэранскіх згуртаваньняў на беларускае грамадзкае жыцьцё не такі вялікі, як іншых арганізацыяў. Пераважна яны бяруць удзел у мерапрыемствах, праводжаных амэрыканскімі вэтэранскімі арганізацыямі, але часамі ўдзельнічаюць у адмысловых беларускіх праграмах93.