Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
32 Bilorus. Ne «Vychodcy», a «Vyrodki»//Brotherhood (Cleveland). 1952. №7. P.9—10; Архівы БАЗА; Архівы БККА.
33 Веда (Ню-Ёрк) 1952 №4. С. 126.
у штатах Нью-Джэрзі й Нью-Ёрк, а таксама дапамагаў новым беларускім імігрантам знайсьці працу й набыць дом і ўласнасьць34.
У канцы 40-х — пачатку 50-х гадоў тэма супрацоўніцтва з старымі імігрантамі неаднаразова абмяркоўвалася на розных сустрэчах і нарадах новых беларускіх імігрантаў, гэтая тэма шырака насьвятлялася ў беларускім друку35. Тым часам вельмі мала старых імігрантаў далучылася да наваствораных беларускіх арганізацыяў і цэркваў.
Зеларуска-Амэрыканская Нацыянальная Рада ў Чыкага й новыя Імігранты
Хоць ідэя супрацоўніцтва з старою іміграцыяю была амаль цалкам адкінутая паваеннымі беларускімі імігрантамі, выключэньнем сталася Беларуска-Амэрыканская Нацыянальная Рада. Гэта была адзіная ў Злучаных Штатах беларуская нацыянальная арганізацыя, заснаваная прадстаўнікамі ранейшае хвалі беларускае іміграцыі, зь якою новыя імігранты знайшлі агульную мову. Яны стаялі на адным ідэалягічным груньце. Гэтая ідэалёгія, у дадатак да амэрыканскіх дэмакратычных ідэалаў, прадугледжвала аднаўленьне незалежнае дэМакратычнае беларускае дзяржавы. БАНР шмат прычынілася да выданьня афідэйвітаў новым імігрантам, і дзякуючы гэтаму шмат хто зь іх пасьпяхова перабраўся ў Чыкага ў часе паміж 1948 годам і пачаткам 50-х гадоў. У кіраўніцтва Рады ў гэтым часе ўваходзілі а. Ян Тарасэвіч, а. Язэп Рэшаць, Янка Чарапук, Ігнат Лабач, Макар Аблажэй, Павал Чопка й Язэп Варонка. 3 пачаткам прыезду ў Чыкага новых імігрантаў колькасьць сяброў Рады павялічылася. Мікола Дзямідаў, новы імігрант і шырака ведамы беларускі актывіст, быў абраны ў Кіраўнічы Камітэт у 1950 годзе, і паступова бальшыню месцаў у Камітэце занялі новыя імігранты. Фактычна, на той час у ім засталіся толькі два «старажылы» — прэзыдэнт Рады Ігнат Лабач і сябра Камітэту Янка Чарапук. Іншыя былі паваеннымі імігрантамі: віцэ-прэзыдэнт М Шасткоўскі, сакратар В.Пануцэвіч, скарбнік М.Волах, сябры М.Дзямідаў і Я.Ліманоўскі. Рада распачала разнастайную палітычную дзейнасьць, прапагандавала нацыянальныя й антыкамуністычныя ідэі, а таксама пачала выдаваць бюлетэнь Усё гэта выклікала злосныя нападкі на Раду з боку саветаў36.
34 Гутаркі аўтара зь Міколам Гарошкам I Лявонам Савёнкам у НыоЁрку ды Ігарам ІПчорсам у Саўт-Рывэры, 1961 — 1962, якія прыцягнулі да супрацоўніцтва П.Бунчука, А.СацэвІча й Джыну Скуба.
35 Беларус (Нью-Ёрк). 1950—1956; Бацькаўіпчына. 1952—1957.
36 Звязда. 1952. 7 лют.; Беларус (Ныо-Ёрк) 1952. №7.
Новыя кіраўнікі Рады й беларускае грамады ў Чыкага былі болын палітычна спрактыкаваныя й дынамічныя за сваіх папярэднікаў, якія заснавалі Раду. А. Ян Тарасэвіч і а. Язэп Рэшаць ды некаторыя іншыя адышлі ад актыўнага кіраўніцтва Радаю, каб цалкам прысьвяціць сябе сваёй галоўнай справе — рэлігійнай дзейнасьці. Заўчасная сьмерць у 1952 годзе Язэпа Варонкі спрычыніла значныя зьмены ў праграме й прыярытэтах Рады й зазначыла абнаўленьне кіраўніцтва. Палітычны раскол, «завезены» новапрыбылымі, не абмінуў і гэтую найстарэйшую ў Амэрыцы беларускую нацыянальную арганізацыю37. Спачатку Рада была пад значным уплывам БНРаўскага лягеру, аднак пазьней сярод «старажылаў» узьнікла пачуцьцё крыўды, калі Язэп Варонка стаўся аб’ектам палітычнае ізаляцыі з боку БНР-аўскіх лідараў38.
Пазьней, у сярэдзіне 50-х гадоў, сябры розных беларускіх арганізацыяў і палітычных групаў пачалі дзеіць праз Раду, і гэта зноў зьмяніла яе арыентацыю. У выніку БАНР, хоць і паважаная ў якасьці першае сталае беларускае нацыянальнае арганізацыі ў Амэрыцы, у значнай меры перастала мець уплыў на новую хвалю іміграцыі. У хуткім часе яна сталася адной з шматлікіх беларускіх арганізацыяў у Чыкага й цяпер зьвязаная пераважна зь дзейнасьцю беларускае праваслаўнае царквы Сьв. Юр’я39. У цяперашняе кіраўніцтва Рады ўваходзяць старшыня Міхась Каленік, віцэ-старшыня Мікола Латушкін, скарбнік Пятро Нягода й сакратар Анатоль Новік.
Новыя арганізацыі
Новапрыбылыя беларускія імігранты пачалі засноўваць свае арганізацыі ўжо ў канцы 40-х гадоў. Гэты працэс няспынны й працягваецца да сёньняшняга дня. Некаторыя арганізацыі ўзьнікаюць, адыгрываюць сваю ролю й адыходзяць. Некаторыя жывуць доўга, мяняючыся зь цягам часу. Новыя арганізацыі, установы й агенцтвы нараджаюцца са зьменаю абставінаў, з прыездам новых людзей, з узьнікненьнем новых патрэбаў і з вызначэньнем новых мэтаў.
Было б вельмі цяжка, можа нават і немагчыма, пералічыць і апісаць усе беларуска-амэрыканскія арганізацыі, што йснавалі за апошнія паўстагодзьдзя. Ніжэй падаецца агляд найбольш
37 Бацькаўшчына 1948. №11; Беларус (Нью-Ёрк). 1953. №40; Гутаркі аўтара з Чаславам Будзькам, Чыкага, 1976
38 Бацькаўшчына 1952 №89; Архівы БІНІМу: Мэмарандум Рады БНР, датаваны 19 жніўня 1950, дзе выказаныя пагляды, чаму Язэп Варонка ня можа быць прыняты ў Раду БНР
39 Беларуская Трыбуна (Саўт-Рывэр). 1950. №2; Жыве Беларусь (Манчэстэр, Вялікабрытанія). 1960. №12; Перапіска аўтара з Чаславя»' Будзькам, 1980.
значных зь іх, якія адыгралі істотную ролю ў жыцьці беларусаў у Амэрыцы, а таксама меншых арганізацыяў, якія даюць уяўленьне аб багатым калейдаскопе ідэалягічных і сацыяльных паглядаў, выказваных у розныя часы ў розных месцах. Шмат якія зь іх фігуруюць у розных амэрыканскіх даведніках40.
Злучаны Беларуска-Амэрыканскі Дапамаговы Камітэт. Адным зь першых важных крокаў да арганізацыйнае дзейнасьці сярод паваенных беларускіх імігрантаў у Амэрыцы быў зварот д-ра Івана Ермачэнкі да беларусаў, якія прыбылі ў гэтую краіну да Першае сусьветнае вайны і ў міжваенны пэрыяд. Зьвяртаючыся да гэтае групы ў 1948 годзе праз украінскай расейскамоўныя газэты, часапісы й радыёперадачы, д-р Ермачэнка заклікаў іх дапамагчы беларусам, якія знаходзіліся ў лягерох Ды-Пі ў Заходняй Эўропе41.
Д-ру Ермачэнку не ўдалося знайсьці шырокага водгуку «старажылаў» на гэты заклік. Аднак ягоны зварот і асабліва вызначэньне палітычных мэтаў паваеннае беларускае іміграцыі ясна зазначылі новую зьяву — аднаўленьне беларускае палітычнае дзейнасьці ў Злучаных Штатах. Тым часам ягоны падыход да гэтае справы выклікаў пахвалу й крытыку ў беларускім друку Заходняе Эўропы42.
У кожным выпадку неабходнасьць беларускае арганізацыі была відавочная, дый час прысьпяшаў: беларускія ўцекачы ў Заходняй Эўропе чакалі дапамогі з-за акіяну. Група беларускіх актывістаў пастанавіла заснаваць арганізацыю. Арганізацыя была зарэгістраваная ў Олбані, штат Нью-Ёрк, пад назовам «Злучаны Беларуска-Амэрыканскі Дапамаговы Камітэт» 8 лістапада 1948 году43. Першым старшынёю Камітэту стаўся д-р Іван Ермачэнка. Мэтаю арганізацыі было дапамагаць беларусам у працэсе эміграцыі і ўсталяваньня ў
40 Directory of American Organizations of Exiles from the U.S.S.R. New York, NY, 1952; All Nationalities Directory. Cleveland, OH, 1955; Art is All Hours: A Bicentennial Arts Resource Directory for New Jersey. Trenton,'NJ, 1975; Ethnic Directory of New Jersey. Union City, NJ, 1978; Guide to Ethnic Museums, Libraries and Archives in the United States. Kent, OH, 1978; Ethnic Information Sources of the United States. Vol.l. Detroit, MI, 1985; Ethnic Periodicals in Contemporary America. Westport, CT, 1990; Dictionary of American Immigration History. Metuchen, NJ, 1990; Encyclopedia of Associations. Detroit, MI, 1991; American Publisher's Directory. New York, NY, 1978; Guide to the American Ethnic Press. Slavic and East European Newspapers and Periodicals. Kent, OH, 1986.
41 Ameryka (Philadelphia). 1948. September 17, 24; Россня (Нью-Йорк). 1948. 22 сент
42 Дело Труда—Пробужденне 1949 Янв —февр : Беларускае Слова (Міхельсдорф). 1949 №2, 3; Бацькаўшчына. 1949 №13(57).
43 United Byelorussian-American Relief Committee, New York Chapter, Bulletin. Nos. 1,2. Aug., Nov. 1953.
Злучаных Штатах. Камітэт шукаў спонсараў для імігрантаў і вёў актыўную кампанію ў справе гуртаваньня новапрыбылых суродзічаў. Паступова арганізацыя пачала сацыяльную, культурную й палітычную дзейнасьць — ладзіла літаратурныя вечарыны, лекцыі ангельскае мовы, дапамагала шукаць працу, а таксама заснавала пэрыядычны друк: часапісы «Беларус у Амэрыцы», «Беларускае Слова ў Амэрыцы» і газэту «Беларуская Трыбуна». Гэта былі першыя паваенныя беларускамоўныя пэрыёдыкі ў Злучаных Штатах Амэрыкі44.
Камітэт заснаваў аддзелы ў Пасэіку і Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі; Норт-Холівудзе, штат КаліфорніЯ; Нью-Ёрку45.
Старшынямі камітэту былі д-р Іван Ермачэнка (1948—1949); д-р Барыс Кіт (1949—1950); д-р Мікола Шчорс (1950—1951); а. Мікалай Лапіцкі (1951 — 1976); а. Сьвятаслаў Коўш (1976—1988); а. Мечыслаў Брынкевіч (ад 1988 году).
Злучаны Беларуска-Амэрыканскі Дапамаговы Камітэт працягвае сваю дзейнасьць і сёньня. Ён набыў друкарскае абсталяваньне й ад 1960 году дапамагае ў друку гадавога пэрыядычнага выданьня «Беларуская Думка». Камітэт вядзе шырокую сацыяльную, культурную й адукацыйную дзейнасьць, а таксама ў неабходных выпадках выказвае беларускія палітычныя пагляды й патрэбы46.
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА). Калі Злучаны Беларуска-Амэрыканскі Дапамаговы Камітэт пачаў закладаць сетку сваіх прадстаўнікоў у рэгіёне Нью-Ёрк—НьюДжэрзі і ў іншых штатах, нарадзіліся таксама беларускія арганізацыі з шырэйшымі палітычнымі й сайыяльнымі мэтамі й з большым патэнцыялам удзелу. Адною з найболыь уплывовых новых арганізацыяў сталася БеларускаАмэрыканскае Задзіночаньне.
Першыя крокі ў заснаваньні Задзіночаньня былі зрсіленыя на сходзе беларускіх палітычных актывістаў у Брукліне ў чэрвені 1949 году47. Тады арганізацыйная група склікала шырэйшы сход актыву ў Манхэтэне (Нью-Ёрк) 31 ліпеня 1949 году48. Беларускія актывісты — д-р Янка Станкевіч, Мікола Гарошка, Пётра Кажура, Янка Ніхаёнак, Мікола Дарашэвіч і іншыя — сабраліся, каб стварыць цэнтральную арганізацыю, якая
44 Беларус у Амэрыцы (Саўт-Рывэр—Ныо-Брансўік). 1948 №1—4; Беларускае Слова ў Амэрыцы (Нью-Брансўік). 1950. №1,2; Беларуская Трыбуна (Ныо-Джэрзі—Ныо-Ёрк). 1950 №1 — 1953. №17.
45 Беларуская Трыбуна (Саўт-Рывэр). 1950 №1, 3; 1951. №6, 7; 1952 №9—10; Беларус (Нью-Ёрк). 1976 №229; Гутарка аўтара з Сымонам Жамойдам, Пасэік, 1972.