Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
46 Злучаны Беларуска-АмэрыканскІ Дапамаговы Камітэт (Саўт-Рывэр). Архівы; Гутаркі аўтара з а. Мікалаем Лапіцкім, 1975; Архіў Міхася Сенькі, Саўт-Рывэр, штат Ныо-ДжэрзІ.
47 Беларус (Нью-Ёрк). 1969 №146
48 БАЗА Бюлетэнь Галоўнай Управы (Ныо-Ёрк). 1958. №17.
заснавала б свае аддзелы ва ўсіх асмродках, дзе жылі беларусы. Так узьнікла Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне ў Амэрыцы (раней часам называнае Беларускае Аб’еднаньне ў Амэрыцы49).
БАЗА была зарэгістраваная 26 ліпеня 1950 году ў Олбані, сталіцы штату Нью-Ёрк. У карпарацыйным пасьведчаньні пералічаюцца гэткія мэты арганізацыі:
а)	прапагандаваць I пашыраць ідэалы КанстытуцыІ Злучаных Штатаў АмэрыкІ, спрыяць пашырэньню прынцыпаў справядлівасьці, свабоды й дэмакратыі,
б)	спрыяць зацікаўленьню й заахвочваць дасьледаваньне розных культураў, улучна зь беларускаю культураю;
в)	у выпадку патрэбы аказваць добраахвотную дапамогу сябром Арганізацыі ды іхным сем'ям у іх дома;
г)	набываць нерухомую й асабістую ўласнасьць праз дар, спадкаваньне або іншым спосабам для карпарацыйных патрэбаў шляхам рэалізацыі карпарацыйных правоў
д)	выяўляць I абараняць талерантнасьць; спрыяць прыязным дачыненьням між людзьмі незалежна ад Іх расы, рэлігіі або сацыяльнага становішча50.
У «Энцыкляпэдыі асацыяцыяў» задачы арганізацыі акрэсьленыя наступным чынам:
Каардынаваць і пашыраць удзел амэрыханскіх беларусаў у мірных ініцыятывах ЗША, умацоўваць і прапагандаваць амэрыканскі лад жыцьця; падтрымваць беларускі народ у барацьбе за свабоду і незалежнасьць; дапамагаць беларусам на бацькаўіпчыне дамагацца справядлівага I роўнага стаўленьня да сябе як да вольных удзельнікаў сусьветнае сям’і народаў51.
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне было першаю масаваю арганізацыяю, якая ўжо ў першым годзе свайго існаваньня налічвала сотні сяброў; за некалькі гадоў колькасьць сяброў ужо лічылася тысячамі. (Колькасьць сяброў уплывае на фінансавы стан арганізацыі: чым болей сяброў, тым спарнейшая каса.) Ідэалягічныя пазыцыі арганізацыі базаваліся на адноўленай рэпрэзэнтацыі Беларускае Народнае Рэспублікі.
Аддзелы БАЗА былі заснаваныя ў штатах Мічыган, Масачусэтс, Агаё, Іліной (пазьней выдзяліўся ў асобную арганізацыю), Нью-Джэрзі, Канэтыкат, Нью-Ёрк, Каліфорнія, Мэйн, у горадзе Вашынгтоне. Пазьней некаторыя зь іх спынілі існаваньне52.
49 Бацькаўшчына. 1949. №60.
50 Архівы БАЗА, Ныо-Ёрк.
5! Encyclopedia of Associations. Vol.l. Detroit, 1968. P.718.
52Архівы БАЗА, Нью-Ёрк, Кліўлэнд, ДэтройТ; Архіў Міколы Кунцэвіча, Нью-Ёрх; Архіў А Протаса, Канэтыкат; Беларус (Ныо-Ёрк) 1950 №2; 1952. №20; 1955. №52; 1956. №55, 58; 1966. №108—109; GOP nationalities News (Washington, DC). 1979. No.4. P.6.
Пачынаючы ад 1949 году раз на два гады склікаюцца Кангрэсы БАЗА. Яны ўяўляюць сабою публічныя форумы, на якіх разглядаецца бягучая арганізацыйная дзейнасьць 1 абмяркоўваюцца агульныя праблемы ўсяе амэрыканскае беларускае грамады. На Кангрэсах дэлегатамі абіраецца кіраўніцтва Задзіночаньня. Пасаду старшыні БАЗА займалі: Мікола Гарошка (1949—1952), ген. Франьцішак Кушаль (1952—1954), Міхась Тулейка (1954—1957), Мікола Кунцэвіч (1957—1959), Кастусь Мярляк (1959—1963), д-р Станіслаў Станкевіч (1963—1965), Мікола Гарошка (1965—1967), Уладзімер Курыла (1967—1969), Вячаслаў Станкевіч (1969—1971), д-р Расьціслаў Гарошка (1971 — 1975), Антон Шукелойць (ад 1975 году)53.
Трэба зазначыць, што й Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне не абмінулі непаразуменьні й расколы паміж ягонымі сябрамі, што спрычыніла немалую шкоду арганізацыі54. Прычыны былі ня толькі ўнутранага парадку. Вельмі часта гэтая арганізацыя й паасобныя яе сябры былі аб’ектамі злосных нападак БССР-аўскага й маскоўскага друку, часам унікальных у сваёй беспадстаўнасьці й амаральнасьці55.
Нягледзячы на цяжкасьці Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне перажыло шматлікія выпрабаваньні й надалей плённа дзеіць, падтрымваючы блізкія кантакты з амэрыканскімі палітыкамі й прадстаўнікамі ўлады на ўсіх узроўнях: мясцовым, штатным і фэдэральным, а таксама правяшчаючы беларускія палітычныя ідэалы ў шырэйшым грамадзтве.
Цяпер, калі БАЗА ўжо адзначыла сваё саракагодзьдзе, засталося толькі некалькі дзесяткоў старых сяброў арганізацыі, якія былі ў ёй ад самага пачатку. Кіраўніцтва БАЗА паступова пераймае маладзейшае, народжанае ўжо ў Амэрыцы пакаленьне. I хоць цяпер колькасьць сяброў не такая вялікая, як у 50-х і 60-х гадох, Задзіночаньне й надалей прыцягвае імігрантаў і маладых амэрыканцаў беларускага паходжаньня, якія падзяляюць прынцыпы й мэты, выкладзеныя заснавальнікамі больш за чатыры дзесяцігодзьдзі таму.
Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі. Беларускія арганізацыі, якія пачалі ўзьнікаць на пачатку 50-х гадоў, ідэалягічна й структурна прылучаліся або да БеларускаАмэрыканскага Задзіночаньня, або да новае арганізацыі — Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі. Тым часам як
53 Архівы БАЗА; Бюлетэнь Галоўнай Управы БАЗА. №17, 21, 25, 48, 53,
54
54 Беларус (Нью-Ёрк). 1964. №88; 1965. №94, 103; 1965. №105; 1975. №218; 1977. №246; Царкоўны Сьветач (Саўт-Рывэр). 1967. №16.
55 Качан й. Мнф н реальность. Мн., 1970. С. 144—146; Беларус (НьюЁрЮ. 1957. №60; 1964 №88; 1967. №121; 1970. №155; 1974. №211; 1975. №213; 1978. №250, 252.
балыпыня арганізацыяў падзяляла палітычную плятформу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, г. зн. выступала за аднаўленьне незалежнае дэмакратычнае беларускае дзяржавы, Беларускае Народнае Рэспублікі (і яе замежнага прадстаўніцтва), палітычнаю базаю Беларускага Кангрэсавага Камітэту была таксама беларуская дзяржава ў форме Беларускае Народнае Рэспублікі, аднак у якасьці пункту адліку й аб’екту ідэалягічнае вернасьці бралася Беларуская Цэнтральная Рада. Гэтае разьмежаваньне было перасаджанае на новую глебу зь беларускіх палітычных структураў Заходняе Эўропы.
Адразу пасьля заснаваньня Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ягоныя апанэнты разам з Злучаным БеларускаАмэрыканскім Дапамаговым Камітэтам склікалі шырокі форум, які прадстаўляў усіх тых, хто падзяляе іхныя палітычныя пагляды. Кіраўнікі Дапамаговага Камітэту надрукавалі «Заклік да беларусаў у Злучаных Штатах», у выніку чаго 1 лютага 1951 году ў Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі, адбыўся першы Кангрэс Беларусоў Амэрыкі. На ім былі вызначаныя палітычныя мэты арганізацыі: «Падтрымваць імкненьне беларускага народу да вызваленьня ад савецка-расейскае акупацыіі...] Быць пільнымі й выкрываць камуністычную прапаганду, што пранікае ў краіну»56 На Кангрэсе была прынятая рэзалюцыя, дзе казалася, што ён «падтрымвае палітычныя прынцыпы, сфармуляваныя Першым і Другім Усебеларускімі Кангрэсамі ў Менску»57. Выканаўчым органам Кангрэсу стаўся Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі (БККА). У структуры БККА быў заснаваны адмысловы Нацыянальны Фонд з мэтаю зьбіраньня сродкаў на арганізацыйную дзейнасьць.
Раз у колькі гадоў склікаюцца Кангрэсы Беларусоў Амэрыкі, адзінаццаты Кангрэс адбыўся ў Саўт-Рывэры 2 чэрвеня 1990 году. Пасаду старшыні Камітэту займалі д-р Мікола Шчорс (1951 — 1957), інж. Іван Касяк (1957—1989), Расьціслаў Завістовіч (ад 1990 году).
Пад эгідаю БККА дзеіць каля поўдзесятка меншых групаў. Жыцьцёвасьць арганізацыі падтрымваецца пэрыядычнымі сустрэчамі, а таксама напісаньнем і пашырэньнем разнастайных інфармацыйных матэрыялаў на бягучыя надзённыя беларускія тэмы. Важным дасягненьнем гэтае арганізацыі, асабліва дзякуючы стараньням Ксэнафонта Вайцяхоўскага, сталася выдаваньне часапісу «Беларуская Думка», які ўяўляе сабою важны ўклад у жыцьцё беларусаў у Амэрыцы58.
56 Беларуская Трыбуна 1950 №1; 1951 №4—6; Encyclopedia of Associations. P.718; Архівы БККА, Саўт-Рывэр (ва ўласнасьці М СенькІ).
57 Беларуская Трыбуна 1951 №5
58 Беларуская Думка (Саўт-Рывэр). 1979. №23 С.2—3
Арганізацыі, што дзеяць у лучнасьці або супрацоўніцтве зь Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем або Беларускім Кангрэсавым Камітэтам
Амэрыкі
Заснаваньне Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня з аддзеламі па ўсёй краіне й стварэньне Беларускага Кангрэсавага Камітэту спрыяла ажыўленьню арганізацыйнае дзейнасьці беларускіх асяродкаў у Злучаных Штатах. Пачалі ўзьнікаць групы з пэўнаю беларускаю палітыка-ідэалягічнаю арыентацыяй, г. зн. паводле прыхільнасьці да БНР або БЦР, геаграфічнага разьмяшчэньня, прафэсійных інтарэсаў, рэлігійнае прыналежнасьці й г. д. Хоць шмат якія наваствораныя арганізацыі абвяшчалі сваю нэўтральнасьць у беларускай палітыцы, усе яны нейкім чынам салідарызаваліся ў дзейнасьці з БАЗА або БККА.
Згуртаваньне Беларусаў Штату Іліной. Гэтая арганізацыя была закладзеная 28 чэрвеня 1953 году ў выніку разыходжаньняў у паглядах зь Беларуска-Амэрыканскаю Нацыянальнаю Радаю ў Чыкага й зь Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем. Згуртаваньне было асабліва актыўнае на ніве культурнага й палітычнага прадстаўніцтва Беларусі: яно запачаткавала штодвухгадовыя беларускія навуковыя канфэрэнцыі, наладжвала шматлікія канцэрты й публічныя лекцыі, а таксама распрацоўвала доўгатэрміновую адукацыйную праграму для маладзейшага пакаленьня. Згуртаваньне прыкладала немалыя намаганьні, інфармуючы мясцовыя й фэдэральныя ўлады, кангрэсмэнаў і сэнатараў аб палітычным становішчы Беларусі, аб мэтах беларусаў у Злучаных Штатах ды аб іхных надзеях на лепшую будучыню для краіны сваіх продкаў59.
Беларускі Каардынацыйны Камітэт у Чыкага. Беларуская калёнія ў Чыкага пачала спробы ў каардынацыі дзейнасьці розных арганізацыяў, заснаваўшы ў 1955 годзе Аб'еднаны камітэт Беларускіх Арганізацыяў у Чыкага^. Хоць гэты Камітэт меў абмежаваныя функцыі, сама ідэя жыла далей, і ў 1973 годзе быў створаны Беларускі Каардынацыйны Камітэт у Чыкага61. Мэтаю новае арганізацыі было каардынаваць палітычную й культурную дзейнасьць беларускіх арганізацыяў у Чыкага — Беларускае Праваслаўнае Царквы Сьв. Юр’я, Беларускае Каталіцкае Царквы Хрыста Збаўцы, Згуртаваньня Беларусаў Штату Іліной ды іншых. Камітэт, узначальваны Верай Рамук, д-рам Вітаўтам Рамуком,
59 Бацькаўшчына 1956. №283—284; Беларус (Нью-Ёрк). 1966. №114; 1968. №129; Bulletin of the Whiteruthenian Association of the State of Illinois (Chicago). 1954. No. 1(4). March 25.
60 Бацькаўіпчына. 1956. №283—284.
61 Інфармацыя Веры Рамук, 1992