Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
109 Znic (Rym). 1956. №38; Беларус (Нью-Ёрк) 1952 №21; 1953 №42
Беларуска-Амэрыканскі Навукова-Літаратурны Клюб. Гэтая арганізацыя, закладзеная ў 60-х гадох у горадзе Троі, штат Нью-Ёрк, прафэсарам Уладзімерам Сядурам-Глыбінным, больш ведамая сваімі кніжнымі выданьнямі, чым дзейнасьцю. Клюб выдаў колькі важных манаграфіяў д-ра У.Сядуры й бібліяграфічныя матэрыялы110.
Згуртаваньне Беларускіх Мастакоў і Ўмельцаў заснаванае ў 1978 годзе, яго дзейнасьць мае лякальны характар і абмяжоўваецца пераважна цэнтральнаю часткаю штату НыоДжэрзі. Згуртаваньне каардынуе розныя культурныя праграмы ў Саўт-Рывэры, штат Яью-Джэрзі, а таксама супрацоўнічае з шэрагам коледжаў і ўнівэрсытэтаў у Нью-Джэрзі й Пэнсылвэйніі, арганізоўвае рэгулярныя выставы твораў мастацтва і ўмельства. У кіраўніцтва Згуртаваньня ўваходзяць Надзя Кудасава, Ірэна Рагалевіч-Дутко, Тамара Ст. Колба, Ліза Літаровіч, Галіна Русак, Валя Рагалевіч і Люда Махнюк111.
Беларуска-Амэрыканская Інфармацыйная Служба зь сядзібаю ў Хановэры, штат Пэнсылвэйнія, была закладзеная ў 1984 годзе. Падае англамоўнаму друку й сродкам масавае інфармацыі матэрыялы пра Беларусь, а таксама дасьледуе некаторыя беларускія праблемы. У галоўнай кватэры — бібліятэка беларускіх інфармацыйных матэрыялаў. Служба сабрала й выдала друкам шырокі агляд патрабаваньняў аб адчыненьні беларускіх перадачаў «Голасу Амэрыкі», а таксама выпусьціла адзін нумар бюлетэня «Bielarus News». У кіраўніцтва ўваходзяць Васіль і Далорэс Мельяновічы112.
Беларускія бібліятэкі. Некаторыя большыя беларускаамэрыканскія арганізацыі заснавалі свае кнігазборы. Сярод значнейшых можна пералічыць бібліятэкі БеларускаАмэрыканскага Задзіночаньня ў Брукліне, Беларускага Грамадзкага Цэнтру «Полацак» у Стронгсвілі, штат Агаё, Беларуска-Амэрыканскага Цэнтру ў Саўт-Рывэры, штат НьюДжэрзі, пры царкве Жыровіцкае Божае Маці ў Хайлэнд-Парку, штат Нью-Джэрзі. Апрача гэтага зборы дасьледных матэрыялаў ёсьць у Беларускім Інстытуце Навукі й Мастацтва і ў Беларускім Харытатыўна-Адукацыйным Фоньдзе113.
Палітычныя партыі й арганізацыі
На пачатку і ў сярздзіне 50-х гадоў беларускія імігранты вялі й палітычна-партыйную дзейнасьць, засноўваючы групы з
110 Гутарка аўтара з Уладзімерам Сядурам, 1972.
111 Архівы БІНІМу.
112 Belarus News (Upperco, MD). 1984. No.l.
113 Архівы БІНІМу: Папка «Бібліятэкі».
рознымі палітычнымі плятформамі й арганізаваным сяброўствам. Гэта была спадчына іхнае эўрапейскае палітычнае традыцыі, якая, як паказаў час, ня мела ніякага практычнага значаньня ў Амэрыцы.
Існавалі Беларуская Незалежніцкая Партыя, Беларуская На родная Партыя, Усекрывіцкая Дэмакратычная Незалежніцкая Злучнасьць і Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада Вызваленьня Беларусі, кожная зь якіх налічвала пэўную колькасьць актывістаў у Злучаных Штатах, але яны ня мелі ніякага рэальнага ўплыву на беларуска-амэрыканскую грамаду114.
Адзіная палітычная партыя, якая была да пэўнай ступені дзейная, — Аб'яднаньне Беларускіх Нацыянал-Дэмакратаў. Гэтая партыя, заснаваная ў Заходняй Нямеччыне пасьля Другое сусьветнае вайны, абвесьціла сябе прадаўжальніцаю палітычных традыцый беларускае нацыянальнае інтэлігенцыі 20—30-х гадоў, г. зв нацыянал-дэмакратаў. Адбылося некалькі партыйных сходаў, на якіх абмяркоўваліся беларускія палітычныя пытаньні. Было выдадзена некалькі нумароў бюлетэня «Абежнік Цэнтральнага Камітэту Аб'яднаньня Беларускіх Нацыянал-Дэмакратаў». У кіраўніцтва партыі ўваходзілі Аўген Каханоўскі, Лявон Савёнак, Іван Канарчук ды іншыя115.
Аднак усе беларускія палітычныя партыі перасталі йснаваць у канцы 50-х гадоў, калі было ўсьвядомлена, што гэтая форма палітычнае дзейнасьці ня мае ў Амэрыцы практычнага значаньня. 3 другога боку, пачалі фармавацца й актыўна дзеіць шматлікія арганізацыі, якія базаваліся на палітычнай плятформе галоўных амэрыканскіх палітычных партыяў — Дэмакратычнае або Рэспубліканскае.
Рада Беларускае Народнае Рэспублікі, дакладна кажучы, ня ёсьць ні палітычнай арганізацыяй, ні партыяй, ні ўрадам на выгнаньні, хоць у 1919—1920 гадох яна закладалася менавіта як экзыльны ўрад. Гэта ідэалягічная асамблея, сымбалічны працяг Рады Беларускае Народнае Рэспублікі, абвешчанае ў Менску 25 сакавіка 1918 году. Да 1970 году галоўная кватэра яе мясьцілася ў Парыжы, пасьля ў Канадзе, а з 1983 году ў Злучаных Штатах. Рада складаецца прыблізна з 200 чалавек з усяго сьвету, бальшыня зь якіх жыве ў Злучаных Штатах. Новыя сябры Рады прызначаюцца прэзыдэнтам з наступным зацьверджаньнем сябрамі Рады. Рада дзеіць як установа, якая правяшчае ідэалы Беларускае Народнае Рэспублікі й падтрымвае палітыку, выпрацаваную заснавальнікамі беларускае дзяржавы. Дзейнасьць Рады складаецца пераважна з інфармаваньня амэрыканскіх і сусьветных палітыкаў (сэнатараў, кангрэсмэнаў,
114 Архівы БІНіМу.
115 Абежнік ЦК АБНД (Кліўлэнд) 1953. №1; Гутаркі аўтара зь Лявонам Савёнкам I Іванам Канарчуком, 1972
супрацоўнікаў ААН) аб палітычнай сытуацыі на Беларусі, a таксама з выказваньня паглядаў беларускае дэмакратычнае грамадзкасьці на такія праблемы, як чарнобыльская трагедыя, палітыка русыфікацыі на Беларусі й г. д. Рада абмяркоўвае сваю дзейнасьць на рэгулярных сэсіях і выдае свой бюлетэнь. Старшынямі Рады былі Мікола Абрамчык (1947—1970), д-р Вінцэнт Жук-Грышкевіч (1970—1983), а цяпер д-р Язэп Сажыч (ад 1983 году)116.
Фонд 25 Сакавіка — дапамаговая арганізацыя пры Радзе БНР. Мэта Фонду — зьбіраць фінансавую падтрымку для арганізацыяў, дзейнасьць якіх базуецца на ідэалягічных прынцыпах Беларускае Народнае Рэспублікі. Прадстаўнікі Фонду ёсьць практычна ва ўсіх беларускіх асяродках. Кіруе Фондам скарбнік Рады БНР сп. Віталь Кажан117.
Беларуская Цэнтральная Рада (SLIP) лічыць сябе прадаўжальніцаю Беларускага Ўраду (1943—1944) пад нямецкаю акупацыяю Беларусі. Узначальваў яе Радаслаў Астроўскі, пасьля яго Нікандар Мядзейка (абодва жылі ў ЗША) і Міхась Зуй (жыве ў Аўстраліі). Дзейнасьць гэтае арганізацыі вельмі абмежаваная й палягае перадусім у выдаваньні мэмарандумаў і высыланьні віншаваньняў з розных сьвяточных нагодаў118.
Блізкія да БЦР пазыцыі займала Беларускае Цэнтральнае Прадстаўніцтва, узначальванае Аляксандрам Русаком, — кароткатрывалая арганізацыя сярэдзіны 50-х гадоў119.
Амэрыканскія Сябры Беларускае Цэнтральнае Рады. Аргані зацыя была заснавана ў 1958 годзе з мэтаю падтрымкі дзейнасьці БЦР. Мела вузкае кола прыхільнікаў, спыніла дзейнасьць са сьмерцю заснавальніка Эмануіла Ясюка ў 1977 годзе120.
Беларускі Нацыянальны Фонд. Гэтая ўстанова была запачаткаваная 2 верасьня 1952 году з мэтаю зьбіраньня фінансавае дапамогі на дзейнасьць арганізацыяў, зьвязаных з БЦР. Ад 70-х гадоў актыўнае дзейнасьці не заўважаецца121.
Камітэт Незалежнае Беларусі быў закладзены ў Нью-Ёрку 29 кастрычніка 1955 году й меўся прадстаўляць беларускія пагляды на розныя палітычныя праблемы. Камітэт выдаў шэраг мэмарандумаў на ангельскай мове, якія датычылі нацыянальных праблемаў у СССР і БССР, стану рэлігіі ў Савецкай Беларусі (у сувязі зь візытам у ЗША ў 1956 годзе царкоўнае дэлегацыі з СССР), адсутнасьці беларускамоўных праграмаў на
116 Byelorussian Statehood. P.363—367.
117 Гугаркі аўтара зь Віталем Кажаном
118 Архівы БЦР, Саўт-Рывэр, штат Нью-Джэрзі
119 Архівы БІНІМу.
120 Беларус (Нью-Ёрк). 1978. №250; Гутаркі аўтара з Эмануілам Яскжом, 1976.
121 Беларуская Трыбуна 1953 №15—16; Беларускае Слова (Людвігсбург). 1955. №24.
8-180	193
«Голасе Амэрыкі», праблемы палітычных уцекачоў і г.д. У кіраўніцтва Камітэту ўваходзілі Юры Сабалеўскі, Лявон Галяк, Мікола Панькоў, Анатоль Плескачэўскі й Лявон Савёнак. Арганізацыя спыніла йснаваньне ў 60-х гадох122.
Аб'еднаньне Беларускіх Вязьняў Савецкіх Канцлягероў было заснаванае ў Нью-Ёрку ў сьнежні 1951 году. У яго ўваходзілі былыя вязьні з больш як дваццаці лягероў Савецкага Саюзу, усяго каля 50 чалавек. Імі было надрукавана ў пэрыёдыцы некалькі артыкулаў-успамінаў. Кіравалі арганізацыяю старшыня Яўхім Кіпель і сакратар Юры Барташэвіч. Спыніла йснаваньне ў 60-х гадох123.
Беларускі Вызвольны Фронт быў заснаваны ў Заходняй Эўропе на пачатку 50-х гадоў, але меў актыўнае прадстаўніцтва і ў ЗША. Правяшчаў ідэалы незалежнае беларускае дзяржавы — Беларускае Народнае Рэспублікі, прызнаючы пры гэтым гістарычнае й сымбалічнае значаньне як Першага гэтак і Другога Ўсебеларускіх Кангрэсаў. Mae аддзелы ў штатах Нью-Джэрзі й Агаё124.
Беларуска-Амэрыканскі Камітэт Палітычных Дзеяньняў быў заснаваны ў Нью-Ёрку ў 1976 годзе з мэтаю заахвочваньня амэрыканскіх беларусаў у іх акцыях і дэмаршах за адкрыцьцё беларускамоўных перадачаў на «Голасе Амэрыкі». Пазьней, аднак, камітэт пашырыў дзейнасьць, улучыўшы ў свае акцыі беларусаў зь іншых краінаў, і стаў называцца Беларускі Камітэт Палітычных Дзеяньняў. У арганізацыйную групу ўваходзілі Вітаўт Кіпель, Ян Запруднік, Кастусь Мярляк, Міхась Бахар, Васіль Мельяновіч і Янка Раковіч125.
Канфэрэнцыя Вольных Беларусаў — палітычная арганізацыя зь сядзібаю ў Таронта, Канада, была заснаваная ў 1977 годзе. Аддзел у Злучаных Штатах узначальвалі Вітаўт Кіпель і Кастусь Мярляк. Галоўнаю яе мэтаю было зьвярнуць увагу Аб'еднаных Нацыяў на тое, што місія БССР у ААН не прадстаўляе волю беларускага народу й што Савецкая Беларусь — калёнія савецка-расейскае імпэрыі. Канфэрэнцыя выдала друкам некалькі справаздачаў аб палітычнай сытуацыі ў БССР, падаўшы грунтоўную дакумэнтацыю12®.
Беларускія Сябры Антыбалыпавіцкага Блёку Народаў. Невялікая група беларускіх актывістаў, якія складаюць беларускую сэкцыю гэтае міжнароднае арганізацыі, якая ўзьнікла як падпольная шматнацыянальная антыкамуністычная арга-
122 Беларускае Слова. 1957. №33; Byelorussian Statehood. P.349.
123 Царкоўны Сьветач 1970 №19; ГутаркІ аўтара зь Юркам Барташэвічам, 1956.
124 Беларус (Ныо-Ёрк). 1975. №217; Незалежная Беларусь (Лянгенфэльд). 1954. №16—17.
125 Архівы БІНіМу.
126 Архівы БІНіМу; A resolution with appended documents concerning the de­colonization of the USSR. Toronto—New York, 1971, 1978, 1980.
нізацыя падчас Другое сусьветнае вайны на тэрыторыі Ўкраіны і ў якой ад самага пачатку бралі ўдзел беларусы. У кіраўніцтва групы ўваходзілі д-р Анатоль Плескачэўскі, Уладзімер Пеляса й Міхась Сенька. Дзейнасьць арганізацыі спарадычная, але яна й надалей існуе ў Нью-Ёрку127.