Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Ансамбль унёс значны ўклад у разьвіцьцё беларускаамэрыканскіх культурных дачыненьняў. Праз навуку д-ра Алы Орсы-Рамана прайшлі пакаленьні маладых танцораў. Гэтыя маладыя людзі, у пераважнай большасьці народжаныя ў Амэрыцы, атрымалі пры гэтым шырокія веды аб беларускай гісторыі й культуры. Кіраўніцы ансамблю ў яе цяжкай і адданай грамадзкай працы нямала дапамагае яе муж д-р Фрэнк Рамана, прафэсар Бруклінскага Політэхнічнага Інстытуту. Сыны Алы й Фрэнка Павал і Коля, Вера Бартуль і яе дачка Аня, Вера й Ніна Запруднік, Ліда Данілюк — мастацкае й адміністрацыйнае ядро ансамблю, Юрка й Нона Азаркі, Алеся, Юрка й Лёрэйн Кіпелі, Віктар Тур, Паўлінка Сурвіла, Галіна й Коля Бахары, Дарота й Пятро Рыжыя, Нэнсі Захаркевіч, сёстры Шульжыцкія, Грэйс Трылер, сёстры Сільвановіч, Люда й Ната Русак, Алеся Махнюк, Аня Бойчук, Антон Бартуль ды шмат іншых багата прычыніліся да падтрыманьня высокіх мастацкіх стандартаў ансамблю, што прынесла яму заслужаную рэпутацыю. Група «Васілёк» — «дзіця» й заслужаны гонар усяе беларуска-амэрыканскае грамады161.
Хоры
Як і танцавальныя групы, хоры пачалі ўзьнікаць, як толькі новыя імігранты знаходзілі дзе прытуліць галаву. У адрозьненьне ад танцавальных групаў, якія фармаваліся моладзьдзю, заснавальнікамі хораў былі пераважна людзі
161 Беларусы ў Амэрыцы Праграма Нью-Ёрк, 1990.
сярэдняга пакаленьня. Хоры былі паважна арганізаваныя: удзел у іх зацьвярджаўся кіраўніком і мэнэджэрам, яны мелі штотыднёвыя рэпэтыцыі, былі ў хораў свае фінансы, уніформа. Бальшыня беларускіх хораў прылучаліся да розных арганізацыяў, але дзеілі незалежна паводле свае праграмы. За доўгія гады зьмянілася няшмат. Беларускія хоры дзеяць амаль гэтаксама, як у 40—50-х гадох, з тым толькі выняткам, што яны сталіся цалкам незалежнымі арганізацыямі.
Беларускі Хор у Нью-Ёрку быў заснаваны ў 1950 годзе. Апекаваліся ім Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне й Арганізацыя Беларускае Моладзі, зьбіраўся хор у памешканьні ІМКА/ІЎКА ў Брукліне. Заснавальнікам хору быў ведамы кампазытар Мікола Куліковіч-Шчаглоў. Пасьля ягонага ад’езду зь Нью-Ёрку хорам у розныя часы кіравалі Галіна Ганчарэнка, Аляксандар Валюшка, Галіна Орса, Андрэй Каптуровіч, Міхась Тулейка, Барыс Данілюк162.
Ансамбль *Гоман» Адгалінаваньнем нью-ёркскага хору быў жаночы ансамбль «Гоман» (заснаваны ў 60-х гадох), якім кіравала д-р Ала Орса-Рамана. Нью-ёркскі беларускі хор спыніў існаваньне на пачатку 80-х гадоў, тым часам як ансамбль «Гоман» існуе й да сёньня163.
Беларускі Нацыянальны Хор узьнік у Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі, у канцы 1949 году пад апекаю Злучанага Беларуска-Амэрыканскага Дапамаговага Камітэту. Ядро хору складалі некалькі сьпевакоў-аматараў, удзельнікаў Беларускага Нацыянальнага Хору ў Баварыі (1947—1949). Кіравалі хорам у розныя часы Ксавэры Барысавец, Вячаслаў Сэлях-Качанскі, Аркадзь Евец, Юльян Рымко й Дзьмітры Верасаў. Асаблівых посьпехаў хор дасягнуў у 50—60-х гадох дзякуючы стараньням мэнэджэра Барыса Шчорса. Пад ягоным умелым кіраўніцтвам хор запісаў некалькі кружэлак. Хор выдатна прадстаўляў беларускую песьню на Беларускіх Фэстывалях у штаце Ныо-Джэрзі ў 70-х гадох ды актыўна выступае й цяпер164.
Вэтэранскі Хор быў заснаваны ў Саўт-Рывэры ў сярэдзіне 60-х гадоў. Ягоным заснавальнікам і кіраўніком быў малады беларускі кампазытар Юльян Рымко. Хор распаўся, калі Рымко выехаў у Флорыду, дзе памёр у маладым веку165.
Беларуская Фальклёрная Група (Ансамбль Мяленьцевых) была заснаваная ў Каліфорніі ў 1949—1950 гадох. Кіравалі ёю Алімп, Марыя й Нона Мяленьцевы, прафэсійныя артысты зь
162 Гутаркі аўтара з Галінай Руднік, 1982.
163 Беларус (Нью-Ёрк). 1977. №243—244.
164 The Spokesman (South River). 1950. March 17; Архівы БІНІМу: Папка Ксавэрыя Барысаўца; Беларус (Нью-Ёрк). 1975. №219-, Беларуская Трыбуна. 1950. №1; Беларуская Думка 1976. №20; Беларускае Слова (Саўт-Рывэр). 1958. №39.
165 Архівы БІНіМу: Папка Юльяна Рымко
Менску. Ансамбль дзеіў у лучнасьці са Злучаным БеларускаАмэрыканскім Дапамаговым Камітэтам і БеларускаАмэрыканскім Аб’еднаньнем166.
Беларускія Хоры ў Кліўлэньдзе. Першы беларускі хор — Кліўлэндзкі Хор Моладзі — быў заснаваны ў 1951 годзе. Кіраўніком хору быў Юрка Мазура, таленавіты малады беларускі музыкант і кампазытар з Дэтройту, які даяжджаў у Кліўлэнд на рэпэтыцыі й выступы. Пазьней хорам кіравалі Мікола Куліковіч, Кастусь Кіслы (у 50-х гадох пры ягоным кіраўніцтве Хор Моладзі ператварыўся ў жаночы ансамбль «Васількі»), Уладзімер Літвінка, Кастусь Калоша, Ірэна Каляда-Смірноф, Вольга Лукашэвіч167.
Жаночы хор «Каліна» быў заснаваны ў Саўт-Рывэры ў 1963 годзе як незалежная арганізацыя. Заснавальнікам і кіраўніком быў Ксавэры Барысавец. Хор актыўна дзеіць і сёньня. Больш за іншыя беларускія хоры й ансамблі «Каліна» спрычынілася да папулярызацыі беларускае песьні на Ўсходнім узьбярэжжы краіны — ад Бостану да Вашынгтону168.
Беларускі Ансамбль у Чыкага. Лірычна-народны ансамбль быў заснаваны ў Чыкага ў 1956 годзе. Ягоным першым кіраўніком быў прафэсар Мікола Куліковіч Пасьля ягонае сьмерці ў 1969 годзе кіраўніцтва пераняла Вера Рамук. Ансамбль надалей існуе169.
Меншыя беларускія хоры йснавалі ў Дэтройце, Рокфардзе (штат Іліной) і Лос-Анджэлесе. Аднак яны не былі сталымі арганізацыямі й выступалі толькі прынагодна. Усе яны распаліся ў 70—80-х гадох.
Беларускія сьпеўныя ансамблі часам узьнікаюць і сёньня там, дзе ёсьць патрэба прадставіць беларускую музыку й сьпевы на розных сьвятах і фэстывалях.
Аркестры
Аркестры былі заснаваныя й дзеяць надалей у некалькіх беларускіх асяродках. Напачатку яны мелі вузкаэтнічны характар і выступалі выключна на этнічных урачыстасьцях, аднак апошнімі часамі некаторымі зь іх кіруюць выпускнікі Джуліярдаўскае Музычнае Школы (Джымі Бычкоўскі), і яны ўяўляюць сабою ня толькі прафэсійныя калектывы музыкантаў, але й добра зладжаныя арганізацыі. Этнічны характар аркестраў выяўляецца і ў іхных назовах —
166 Архівы БІН!Му: Папка Мяленьцевых.
167 Архівы БІНІМу; Папка «Кліўлэнд»
168 Беларус (Ныо-Ёрк). 1973 №195, 200; Перапіска аўтара з Ксавэрыем Барысаўцом
169 Беларус (Нью-Ёрк) 1966 №114; 1969 №145; Архівы БІНІМу: Папка Міколы Куліковіча
«Палесьсе» (Кліўлэнд), «Бярозка» (Саўт-Рывэр), аркестры Жыдовіча, Рудзінскага й Жыдаловіча (рэгіён Ныо-Ёрк—НыоДжэрзі). Некаторыя аркестры маюць, аднак, больш «фантазійныя» назовы — «Нова» (заснаваны Алексам Мартыновічам у сярэдзіне 70-х), «Віхор» (заснаваны Валерам Новакам у 1979 годзе)170.
Музычныя студыі
Рэгулярныя камэрцыйныя навучальныя музычныя студыі, кіраваныя беларускімі музычнымі дзеячамі, дзеілі ў розных гарадох: студыі прафэсара Міколы Куліковіча й Эльзы Зубковіч, інструмэнтальная студыя кампазытара Алекса Каптуровіча, вакальная студыя Пётры Конюха — у Нью-Ёрку; студыя гуказапісу Алекса Мартыновіча ў Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі; музычна-вакальныя клясы прафэсара Міколы Куліковіча й Надзеі Градэ ў Чыкага; інструмэнтальна-музычная студыя Кастуся Кіслага ў Кліўлэньдзе; музычнавакальная студыя ў Кліўлэньдзе, кіраваная прафэсарам Міколам Куліковічам, ды іншыя171.
Тэатральныя групы
Беларуская Тэатральная Студыя была заснаваная Вячаславам Сэляхам-Качанскім пасьля ягонага прыезду ў Саўт-Рывэр з Заходняе Нямеччыны на пачатку 50-х гадоў. Яна ўяўляла сабою вялікую групу маладых людзей, якія хацелі навучыцца асновам тэатральнага й выканаўчага мастацтва. Найбольшая актыўнасьць Студыі прыпадае на 50-я гады. Пазьней кіраўніцтва Студыяю пераняла Ірэна Цупрык.
Поўпрафэсійныя тэатральныя групы дзеілі таксама ў Чыкага, Кліўлэньдзе й Нью-Ёрку. Звычайна яны ўваходзілі ў склад арганізацыяў моладзі, але мелі пэўную самастойнасьць. Асобна варта згадаць пра тэатральную групу ў Дэтройце, кіраваную Міколам Прускім. Яе выступы прыцягнулі ўвагу англамоўнага друку, і група была запрошаная выступіць у розных гарадох Злучаных Штатаў і Канады.
Іншыя, меншыя тэатральныя групы, кіраваныя Пётрам Нядзьведзкім, Ірэнай Цупрык-Жылінскай, Вілай Ляўчук і
170 Архівы БІН1Му: Папка «Аркестры».
171 Беларус (Ныо-Ёрк). 1964 №88; 1967. №122; Новое Русское Слово 1960. 22 нюля; 1964 11 нюня; 1976 1, 12 февр
Гіпалітам Паланевічам, дзеілі ў 60—70-х гадох у рэгіёне НьюЁрку—Нью-Джэрзі17г.
Спартовыя арганізацыі
Само сабой зразумеда, спорт адыгрываў важную ролю ў гуртаваньні маладых беларускіх імігрантаў і прадстаўленьні беларускіх талентаў у спартовым жыцьці Амэрыкі. У дадатак да розных спартовых камандаў беларускія імігранты заснавалі некалькі арганізацыяў дзеля падтрымкі спартовае дзейнасьці.
Беларускае Спартовае Аб'еднаньне ў Саўт-Рывэры было заснаванае 30 сакавіка 1952 году з мэтаю падтрымкі спартовае дзейнасьці беларускае моладзі. Аб’еднаньне дзеіць і сёньня, кіруе ім Рыгор Арцішэнка173.
Беларускі Спартовы Клюб у Нью-Ёрку быў арганізаваны Іванам Мухам на пачатку 50-х гадоў. Апрача гэтага Іван Муха заснаваў у 1972 годзе ў Глен-Спэі, штат Ныо-Ёрк, арганізацыю «Прыхільнікі Беларускіх Спартоуцаў»1™
Небеларускія арганізацыі з значным удзелам этнічных беларусаў
Як згадвалася раней, тысячы й тысячы беларускіх імігрантаў далучыліся да небеларускіх арганізацыяў — левых, правых, рэлігійных, «славянскіх», або проста «расейскіх». Гэтая ненармальная зьява мела розныя прычыны, галоўнаю зь якіх была адсутнасыдь нацыянальнае сьведамасьці, неадчуваньне сябе беларусамі, асобнаю нацыяй. Такія характарыстыкі былі найперш уласьцівыя старым імігрантам, але зрусыфікаваных дарэшты беларусаў можна сустрэць і сярод тых, хто прыехаў у Амэрыку па Другой сусьветнай вайне. Хоць беларускасьць такіх арганізацыяў зусім не відавочная, а часта іхная дзейнасьць бывае скіраваная супраць беларускіх ідэалаў, тым ня меней шмат якія зь іх у другой палове нашага стагодзьдзя был'і вымушаныя ў нейкай ступені выявіць беларускі характар.
Сюды можна залічыць такія арганізацыі, як РООВА, Таварыства Чарнышэўскага ды іншыя групы, сабраныя вакол АРОВ-Парку ў Ныо-Ёрку, шматлікія левыя й правыя «расейскія» й «прагрэсыўныя» арганізацыі ў Чыкага, Дэтройце, Гэры (штат Індыяна), Пітсбургу, Філадэлфіі (штат
172 Беларуская Трыбуна. 1952. №11, 12; Гутаркі аўтара з Ірэнай Цупрык I Пятром Нядзьведзкім, 1977
173 Архіў Міхася Сенькі, Саўт-Рывэр, іптат Ныо-ДжэрзІ