Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Стараверы
Пасьлядоўнікі царкоўнага расколу, якія, эміграваўшы з Расеі, стагодзьдзямі жылі ў Беларусі, зь цягам часу засвоілі беларускую культуру, мову, й шмат хто зь іх быў актыўны ў беларускім жыцьці. Цімала іх прыехала ў Злучаныя Штаты, дзе яны заснавалі свае грамады ў штатах Пэнсыльвэйнія й Нью-Джэрзі. Яны ня бралі актыўнага ўдзелу ў беларускім арганізацыйным жыцьці, хоць некаторыя зь іх належалі да беларускіх арганізацыяў.
Беларускія іўдзеі й мусульмане
Абедзьве рэлігійныя групы стагодзьдзямі жылі ў Беларусі. Найчасьцей яны замыкаліся ў сваіх вузкіх рэлігійных і сацыяльных межах, але тысячы зь іх былі двухмоўныя і добра суіснавалі з навакольным беларускім насельніцтвам. Некаторыя зь іх пакінулі значны сьлед у беларускай культуры, але ў масе сваёй гэтыя рэлігійна-нацыянальныя меншасьці не інтэграваліся ў беларускую культуру. Ніхто з прадстаўнікоў гэтых групаў на эміграцыі не далучыўся да беларускае грамады.
Такім чынам, калі ў канцы 40-х гадоў пачалася масавая хваля паваеннае беларускае іміграцыі ў Злучаныя Штаты, беларусы былі падзеленыя ня толькі палітычна, але й рэлігійна. Гэтая шматпластовасьць беларускага грамадзтва была перанесеная ў Амэрыку, дзе яна заставалася адным з сталых чыньнікаў грамадзкага разладу.
Пачаткі беларускага рэлігійнага жыцьця ў Злучаных Штатах
Беларусы-праваслаўныя
Пачаткі беларускае праваслаўнае дзейнасьці датуюцца 1949—1950 гадамі. Грамады, дзе ўзьніклі беларускія брацтвы
й рэлігійныя арганізацыі, сутыкнуліся з трыма рознымі пазыцыямі што да рэлігійнае дзейнасьці.
Найбольш шматлікая й дынамічная група імігрантаўправаслаўных пачала фармаваць парафіі аўтакефалічнае арыентацыі, зварачаючыся па дапамогу й падтрымку да прыхільных украінскіх і карпатарускіх праваслаўных цэркваў.
Другая група, што трымалася традыцыйнае кананічнае арыентацыі, шукала законных, у іхным разуменьні, царкоўных уладаў, зь якімі яны маглі б увайсьці ў малітоўную згоду, ня ставячы пры гэтым пад пагрозу сваю беларускасьць. Гэтая група, на чале якое стаяў а. Мікалай Лапіцкі, пастанавіла зьвярнуцца да прадстаўніка Сусьветнага Патрыярхату ў Паўночнай Амэрыцы — архіяпіскапа Міхаіла з Грэцкае Праваслаўнае Архіепіскапіі.
У адрозьненьне ад сытуацыі ў Эўропе, сярод імігрантаў у Злучаных Штатах не было імкненьня далучыцца да беларускіх япіскапаў, якія пакінулі беларускі народ, пайшоўшы ў Расейскую Зарубежную Царкву. Была, аднак, група людзей, якія ня мелі выразнага ўяўленьня аб тым, што трэба рабіць або што можна зрабіць на карысьць беларускага праваслаўя. Будучы фаталістамі, яны занялі старую, як сьвет, пазыцыю «як Бог дасьць» у дачыненьні да ўзьніклае рэлігійнае праблемы. Гэтая вельмі нешматлікая група заснавала пару цэркваў бяз сталае іерархіі. На няшчасьце ўсяе беларускае грамады ў Амэрыцы, гэтыя цэрквы амаль нічым не прычыніліся да беларускага арганізацыйнага жыцьця ў Злучаных Штатах.
Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква
Пасьля аднаўленьня іерархіі БАПЦ у 1948 годзе архіяпіскап Сергій пасяліўся ў Аўстраліі, а япіскап Васіль увесну 1950 году пераехаў у Злучаныя Штаты, дзе пад ягоным кіраўніцтвам пачалася арганізацыйная праца10. Рэзыдэнцыяй япіскапа стаўся Нью-Ёрк.
Парафія ў Нью-Ёрку
Спраўленьне багаслужбаў для праваслаўных беларусаў у Нью-Ёрку пачалося позьняй вясною 1950 году. Беларускі Парафіяльны Камітэт быў заснаваны 26 жніўня 1950 году11. Першыя колькі гадоў службы вяліся ў Карпатарускай Праваслаўнай Царкве на Іст 4 стрыт на Манхэтэне. Аднак на парадку дня стаяла заснаваньне сваёй уласнай царквы. У 1952 годзе
10 Архівы БАЗА; Гутарка аўтара з Уладзімерам Русаком, 1982; Беларус. 1952 №8
11 Бацькаўшчына. 1950. №63; Беларус. 1950. №1.
быў створаны адмысловы камітэт ды пачалося шуканьне адпаведнага памешканьня. У зьбіраньні сродкаў значную ролю адыгрывала Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне12.
Мінула некалькі гадоў, перш чым удалося знайсьці прыдатную пабудову. Нарэшце быў знойдзены салідны царкоўны будынак, які належаў Прэсьвітэрыянскай Царкве ў Брукліне, 401,Атлянтык эвэню, які і быў набыты 15 кастрычніка 1957 году. Будынак патрабаваў грунтоўнае перабудовы й рэмонту, якія былі выкананыя ў кароткі тэрмін дзякуючы адданасьці й ахвярнасьці парафіянаў. Пачынальнікамі й рухавікамі гэтае парафіі былі сем’і Данілюкоў, Тулейкаў, Гарошкаў, Кажаноў, Юрцэвічаў, Захаркевічаў, Мельяновічаў, Зыбайлаў, Запруднікаў, Русакоў, Орсаў, Савёнкаў, Дарашэвічаў, Вадэйкаў, Тумашаў, Мерлякоў, Емельяновічаў, Міцкевічаў, Заморскіх, Вераб’ёў, Клінцэвічаў, Махноўскіх.
Багаслужбы пачаліся ў новай царкве ў кастрычніку 1957 году, а афіцыйная ўрачыстасьць адкрыцьця адбылася 3 лістапада 1957 году13. Патронам царквы быў выбраны Сьвяты Кірыла Тураўскі. Яна была ўзьведзеная да рангу катэдральнае й зацьверджаная ў якасьці сядзібы кіруючага япіскапа. Першым настаяцелем парафіі стаўся а. Фёдар Данілюк, заслужаны беларускі палітычны й рэлігійны дзеяч14. Пад ягоным кіраўніцтвам парафія зазнала росквіт. Царква сталася цэнтрам беларускага грамадзкага жыцьця, тут ладзіліся разнастайныя сустрэчы, сходы, канфэрэнцыі. Пры царкве дзеіла вельмі добрая беларуская нядзельная школка, там часта зьбіралася моладзь, а час-часом царква служыла месцам сустрэчы шырэйшае этнічнае грамады ў Брукліне. На працягу гадоў Катэдра была цэнтрам грамадзкага жыцыдя ўсяго мэтрапалітальнага рэгіёну Нью-Ёрк—Нью-Джэрзі ды разглядалася як прыклад, варты перайманьня15. Архіяпіскап Васіль распачаў выданьне саліднага паўгадовага часапісу «Голас Царквы», у якім разглядаліся пытаньні Літургіі, царкоўнае гісторыі, жыцьця парафіі, а таксама сучасныя грамадзка-палітычныя падзеі16. Пасьля сьмерці а. Фёдара Данілюка 29 ліпеня 1960 году ўнутраныя церці ў парафіі ўзмоцніліся, вырасла непаразуменьне, і царква перажыла шэраг расколаў, якія значна зьменшылі яе значаньне і ўплыў у беларускай грамадзе.
Асабліва трагічнымі былі падзеі 80-х гадоў, калі пачаўся судовы працэс супраць вялікае групы парафіянаў. Шмат хто
12 Беларус. 1952. №19; 1953. №28, 29; Архівы БАЗА; Гутаркі аўтара з Данілам Клінцэвічам, Васілём Юрцэвічам 1 Міколам Кунцэвічам, 1964
13 Беларус. 1957. №62.
14 Byelorussian Statehood. P.316.
15 Архівы БАПЦ, Нью-Ёрк; Беларус. 1958. №63, 70; 1967. №127; 1968 №132
16 Голас Царквы. 1955. №1.
зь іх пакінуў парафію, і яна перастала мець хоць бы якое заўважальнае значаньне ў беларускім жыцьці17.
Парафія ў Кліўлэньдзе, штат Агаё
А. Яўхім Якіменка пачаў служыць Боскую Літургію для новаўзьніклае беларускае грамады ў Кліўлэньдзе ў 1950 годзе. Аднак парафія БАПЦ была фармальна заснаваная толькі ў кастрычніку 1951 году18. Літургіі пачалі рэгулярна служыцца пачынаючы ад сьнежня 1951 году. Парафія ўзяла назоў Жыровіцкае Божае Маці Колькасьць парафіянаў хутка расла, і за колькі гадоў парафія мела магчымасьць купіць ладны кавалак зямлі й пабудаваць новую царкву. Нарожны камень быў дабраслоўлены а. М.Макарэвічам 4 ліпеня 1959 году, a 3 верасьня 1960 году архіяпіскап Васіль асьвяціў новазбудаваную царкву. Яна выкананая ў традыцыйным беларускім стылі й прыцягвае ўвагу дасьледнікаў царкоўнае архітэктуры. На працягу колькіх гадоў царква была сядзібаю Першаіерарха БАПЦ мітрапаліта Андрэя (Крыта). Кліўлэндзкая парафія — адна з найлепш арганізаваных і наймацнейшых сярод беларускіх парафіяў у Паўночнай Амэрыцы. Яна мае сваю выдавецкую базу, шмат гадоў пры ёй вялася шырокая адукацыйная дзейнасьць. Былі наладжаныя добрыя дачыненьні зь іншымі праваслаўнымі юрысдыкцыямі Кліўлэнду. За 40 гадоў існаваньня парафіі шмат сьвятароў прычыніліся да яе росквіту, сярод іх варта назваць а. Я.Якіменку, а. А.Лічко, а. М.Макарэвіча, а. А.Крыта, а. Дж.Кістнэра, іераманаха Якуба, а перш за ўсё — аднаго з заснавальнікаў парафіі й яе шматгадовага сьвятара а. Міхала Страпко. Нямала стараньняў для росквіту парафіі прыклалі й парафіяне — прафэсар Мікола Куліковіч, Кастусь Кіслы, Ірэна Каляда-Смірноф, Кастусь Калоша, Сяргей Карніловіч, Андрэй і Вольга Стрэчані, Клаўдзія Каляда, Уладзімер Літвінка, Уладзімер Дунец, Астап і Ева Яраховічы, Аўген Кабяка, Янка Раковіч, Кастусь Савіцкі й сем’і Каваленкаў, Каханоўскіх, Сьпічонкаў, Ягаўдзікаў, Кананчукоў, Сацэвічаў, Лук’янчыкаў і Радзюкоў19.
Парафія ў Ныо-Брансўіку—Хайлэнд-Парку, штат Нью-Джэрзі
Новыя беларускія імігранты пачалі сяліцца ў гэтых ваколіцах у 1948 годзе і ў 1949—1950 гадох пачалі арганізоўваць
17 Архівы аддзелу БАЗА ў Нью-Ёрку; Гутаркі аўтара з Аляксандрам Міцкевічам; Беларус. 1981. №290—291; 1982. №301—302.
18 Kipel V. Op. cit. Р.63—83.
19 Архівы БАПЦ Жыровіцкае Божае Маці ў Кліўлэньдзе; Голас Царквы 1975. №44; Handbook of American Orthodoxy. New York, 1972. P.70.
царкоўную парафію. А. Сьцяпан Войтанка адслужыў першую Літургію ў Нью-Брансўіку 12 жніўня 1951 году. Гэтая дата адзначаецца як дзень заснаваньня парафіі Жыровіцкае Божае Маці. Гадоў празь дзесяць пасьля заснаваньня парафія набыла царкоўны будынак у Грэцкае Праваслаўнае парафіі Сьвятое Варвары. У Іст-Брансўіку быў куплены вялікі пляц на могілкі, якія зь цягам часу сталіся Беларускім Нэкропалем Паўночнае Амэрыкі. Будучы цэнтрам разнастайнае беларускае дзейнасьці, парафія сталася асабліва добра ведамая сваім супрацоўніцтвам з Ратгерскім Штатным Унівэрсытэтам, а таксама працаю з маладым пакаленьнем, асабліва ў галіне дапаўняльнае адукацыі. Настаяцелямі парафіі былі аа. С. і В.Войтанкі, а. В.Кендыш, а. А.Яноўскі ды цяперашні энэргічны й адданы а. Васіль Андраюк зь Беласточчыны. Доўгія гады гэтая беларуская парафія адыгрывае цэнтральную ролю ў беларускім грамадзкім жыцьці штату Нью-Джэрзі, госьцячы таксама дзесяткі сходаў, сустрэчаў і канфэрэнцыяў беларусаў Паўночнае Амэрыкі. Праўда, нармальнаму, канструктыўнаму разьвіцьцю парафіі зашкодзілі судовыя працэсы, распачатыя групаю суродзічаўіншадумцаў. Аднак парафія пасьпяхова перажыла цяжкія часы й выйшла з выпрабаваньняў саліднаю й добра зладжанаю арганізацыяю. Сярод тых, хто прычыніўся да разьвіцьця парафіі, — сем’і Родзькаў, Кажураў, Стомаў, Супруноў, Стагановічаў, Войтанкаў, Даніловічаў, Азаркаў, Ханяўкаў, Лысюкоў, Лосікаў, Русакоў, Дубягаў, Сільвановічаў, Кабушкаў ды У.Машанскі20.
Парафія ў Дэтройце, штат МічыГан
Беларуская Праваслаўная Царква Сьвятога Духа была заснаваная 6—7 траўня 1967 году дзякуючы ў немалой ступені прафэсійнаму досьведу й шчырай адданасьці нябожчыка Міколы Артона (Арцюха), безь якога купля царкоўнага будынку была б немагчымая. Хоць дэтройцкая беларуская грамада параўнаўча невялікая, парафія адыгрывае важную ролю ў беларускім жыцьці й прадстаўляе беларускія інтарэсы ў шырэйшым грамадзтве. У парафіі служылі розныя сьвятары, бальшыня зь якіх, аднак, з розных прычынаў заставалася ў ёй нядоўга. Стараньнямі мітрапаліта Мікалая зь недалёкага Таронта гэтая парафія сталася значным беларускім рэлігійным і палітычным асяродкам у Злучаных Штатах. Сярод актывістаў парафіі можна назваць сем’і Сажычаў, Бакуновічаў, Плескачоў, Юрку Мазуру21.