Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
31 Цярпіцкі В. Гісторыя пабудовы Беларускай Праваслаўнай Царквы Саўт-Рывэр, 1984; Беларуская Думка 1971—1972 №14; 1976. №20
32 St.George Byelorussian Orthodox Church, 25th Anniversary, 1958—1983. Chicago, IL, 1983.
33 Беларускі Голас. 1958 №45
34 Перапіска аўтара з Васілём Пунтусам, 1987; Беларус. 1974 №201.
35 Перапіска аўтара зь Міколам Латушкіным; Беларус. 1977. №246; 1978 №252; 1989. №361
Парафія ў Рычманд-ХІле, Нью-Ёрк
Унутраныя канфлікты ў парафіі БАПЦ Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне прывялі да расколу, у выніку якога 10 лістапада 1968 году была заснаваная новая парафія з тым самым назовам. Парафіяне пастанавілі далучыцца да юрысдыкцыі Сусьветнага Патрыярхату, хоць бальшыня зь іх была аўтакефалістамі ў сваіх паглядах. Было вырашана збудаваць сваю асобную царкву, будоўля скончылася ў 1983 годзе, 30 кастрычніка царкву высьвяціў япіскап Мікалай (Сьміско)36.
Заснавальнікамі парафіі былі Васіль Юрцэвіч, Міхал Бразоўскі, Васіль Захаркевіч, Ян Казьлякоўскі, Кастусь Мярляк, Сымон Жамойда, Уладзімер Пеляса, Пятро Мельяновіч, Пятро Зыбайла, Васіль Шчэцька ды іншыя. Настаяцелямі былі а. С.Коўш, а. П.Саўчыц, а. Я.Строк, а. У.Шэмеціла, а. Г.ОКіф. Нязьменны рэгент — сп. Сымон Жамойда.
Гэтая невялікая парафія складаецца зь цеснага кола парафіянаў, якія бяруць удзел у грамадзкім жыцьці. У яе залі праводзіць рэпэтыцыі танцавальны ансамбль «Васілёк». Парафія падтрымвае цесныя сувязі зь іншымі беларускімі праваслаўнымі парафіямі37.
Беларускія праваслаўныя парафіі «на раздарожжы»
Парафія ў Пасэіку, штат Нью-Джэрзі
Першая беларуская парафія «на раздарожжы» — г. зн. якая не далучылася ні да япіскапаў-адступнікаў, ні да якое іншае юрысдыкцыі — была закладзеная ў Пасэіку ўвесну 1950 году. Яе арганізатарамі й першымі парафіянамі былі Уладзімер Дутка, Сымон Жамойда, Марыя й Яўхім Кіпелі, Аляксандар Русак, Іван Беньдзераў, Міхаіл Ігнатовіч, Эмануіл Ясюк, Аркадзь Барсук. Гэтая парафія налічвала пазьней да сарака сем’яў з Пасэіку й навакольных гарадоў — Кліфтану, Гарфілду, Лодай, Ліндхэрсту, Радэрфорду й Ўолінгтану. Парафіяне запрасілі спраўляць багаслужбы прафэсара Мікалая Сьцяпанава, сьвятара й лекара ў хваробах вуха-горла-носа, які працаваў у мясцовым шпіталі. Вырашэньне пытаньня аб іерархічнай апецы было адкладзена. Кіраўніцтва парафіі не падтрымвала ідэі перамоваў з былымі япіскапамі БАПЦ, лічачы іх звычайнымі здраднікамі. «Амэрыканскую царкву», г. зн. Расейскую Праваслаўную Грэка-Кафалічную Мітраполію, яны разглядалі як «руку Масквы» за яе русыфікатарскую палітыку й левы ўхіл.
36 Program of the consecration of St. Cyril of Turau, American-Byelorussian Greek Orthodox Church. Richmond Hill, NY, October 30, 1983.
37 Царкоўны Сьветач 1970. №19; Архівы Кастуся Мерляка, Ныо-Ёрк.
Прыклад беларускіх праваслаўных парафіяў, якія сталі на шлях разьвіцьця царкоўных дачыненьняў з Сусьветным Патрыярхатам, быў тады яшчэ зусім незаўважны У выніку парафія, якая ўзяла сабе за патронаў Сьвятых Касьму й Дзям’яна, пастанавіла абыйсьціся без іерархіі. Пры царкве вялася культурная дзейнасьць, быў закладзены дзіцячы садок і дапаўняльная школка, і парафія магла стацца асноваю моцнае беларускае грамады ў Пасэіку й ваколіцах. Аднак у 1953 годзе айцец Сьцяпанаў атрымаў прапанову на лепшае месца ў іншым шпіталі й мусіў пакінуць парафію. Знайсьці новага сьвятара было нялёгка. Пасьля доўгіх пошукаў было пастаноўлена запрасіць з Бэльгіі сьвятара-беларуса айца Уладзімера Грыгаровіча. Айцец Грыгаровіч, стаўшы настаяцелем парафіі Сьвятых Касьмы й Дзям’яна, адразу выявіў сваю русафільскую арыентацыю. Ён скарыстаў з таго, што парафіяне імкнуліся прыцягнуць у сваю царкву болып людзей, і далучыў да парафіі дзесяткі людзей, абыякавых або варожых да ўсяго беларускага. На першым агульным сходзе пашыранае парафіі бальшынёю галасоў было вырашана далучыЦца да колішняе беларускае іерархіі. Гэта значыла, што парафія мелася перайсьці ў юрысдыкцыю Расейскае Зарубежнае Праваслаўнае Царквы. Усе сьведамыя беларусы—заснавальнікі парафіі выйшлі зь яе. Доўгі час пасьля гэтага царква надалей значылася ў некаторых рэлігійных даведніках як беларуская, а пасаду настаяцеля займалі сьвятары-беларусы, прыкладам, а. Георгі Драздоўскі й а. Пётра Саўчыц, але яна страціла ўсялякае падабенства беларускасьці й сталася па духу й паводле закону часткаю Расейскае Зарубежнае Праваслаўнае Царквы38.
Парафія Хрыста Збаўцы ў Рокфардзе, штат Іліной
Сярод групы праваслаўных хрысьціянаў, якія па вайне пасяліліся ў Рокфардзе, бальшыню складалі беларусы, менш было ўкраінцаў, грэкаў, карпатаросаў ды іншых. Новыя імігранты пастанавілі заснаваць парафію й збудаваць царкву. Найважнейшую ролю ў гэтым праекце адыгралі беларусы. Сярод найактыўнейшых парафіянаў-беларусаў былі сем’і Волахаў, Ракуцяў, Нафрановічаў, Сарокаў, Гарбачукоў, a таксама дыякан Янка Валюкевіч. На жаль, парафіяне не былі нагэтулькі нацыянальна сьведамыя, каб далучыцца да якойнебудзь беларускай праваслаўнай юрысдыкцыі — БАПЦ або Рады Беларускіх Праваслаўных Парафіяў Сусьветнага Патрыярхату. Замест гэтага на высьвячэньне парафіі 15 кастрычніка 1961 году быў запрошаны япіскап польскае
38 ГутаркІ аўтара з У Пеніончыкам, Сымонам Жамойдам I Уладзімерам Дутко, 1977
Праваслаўнае царквы Мацьвей. Праз шэсьць гадоў парафія Хрыста Збаўцы перайшла пад юрысдыкцыю Амэрыканскае Карпатароскае Праваслаўнае Грэка-Кафалічнае Царквы. Горкая іронія ўсяго гэтага ў тым, што цяпер парафія знаходзіцца ў тых самых дачыненьнях з грэцкім архіяпіскапам і Сусьветным Патрыярхатам, што й Рада Беларускіх Праваслаўных Парафіяў — толькі без нацыянальнага элемэнту, які б узбагаціў жыцьцё парафіі й напоўніў бы яго беларускім духам. I зноў тут, як і ў выпадку з старымі імігрантамі, маленькая беларуская кропелька зьнікла ў моры амэрыканскага праваслаўя39.
Беларускае праваслаўе ў Амэрыцы
Беларусы-праваслаўныя стварылі й разьвілі сваю парафіяльную й іерархічную структуру, што дазволіла ім павялічыць свае шэрагі і ўплывы. Аб’ектыўна кажучы, яны складаюць галоўнае ядро і ў рэлігійнай, і ў сьвецкай сфэры беларускага грамадзкага жыцьця ў Амэрыцы.
Кіруюцца абедзьве юрысдыкцыі рэгулярна скліканымі рэлігійнымі форумамі — Саборамі (БАПЦ) або Царкоўнымі Зьездамі («грэцкія» парафіі).
Парафіі Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы (БАПЦ), афіцыйна зарэгістраванае ў 1961 годзе ўладамі штату Нью-Ёрк, могуць пахваліцца выдатнымі дасягненьнямі ў справе запачаткаваньня беларускіх рэлігійных і культурных традыцыяў і звычаяў у Злучаных Штатах Амэрыкі40.
Гэтыя парафіі азнаёмілі шырэйшае амэрыканскае грамадзтва з сваёю багатаю этнічнаю спадчынаю, усталявалі выдатныя дачыненьні з амэрыканскімі царкоўнымі й палітычнымі ўладамі, а таксама стала падтрымвалі шырокае кола культурных пачынаньняў беларускае грамады.
Пэўную ролю ў жыцьці беларускае грамады адыгралі й прыцаркоўныя брацтвы й сястрыцтвы, найбольшым сярод якіх было Беларускае Праваслаўнае Жыровіцкае Брацтва
Роля Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ў беларусізацыі царкоўнага жыцьця і выданьні рэлігійнае літаратуры пад кіраўніцтвам яе Першаіерарха мітрапаліта Мікалая сапраўды неацэнная й далёка пераўзыходзіць межы сваёй юрысдыкцыі й Заходняга Сьвету.
39 Christ the Savior Orthodox Church, Silver Anniversary, 1957—1982. Rockford, IL, 1982; Новое Русское Слово 1956. 6 апр; Беларус 1988 №348; Архівы БІНіМу: Папкі Уладзімера Ракуця й Аляксандра Асіпчыка.
49 Голас Царквы. 1960. №12; 1961. №13, 14; 1963. №18; 1968. №27; 1969. №30; 1970. №32; ГутаркІ аўтара зь япіскапам Васілём, а Віктарам Войтанкам, Аляксандрам Асіпчыкам.
Найбольш вартымі жалю й шкоднымі для беларускае грамады ў Амэрыцы былі ўнутраныя канфлікты ў асяродзьдзі іерархіі БАПЦ, у якія былі ўцягнутыя й парафіяне. Група сьвятароў і парафіянаў дзеля адміністрацыйных канфліктаў ва ўлоньні БАПЦ уцягнула парафіі БАПЦ у цэлую чараду судовых працэсаў, што парушыла іх нармальнае жыцьцё, спрычыніла велізарныя, як на беларускія меркі, выдаткі й стварыла нездаровую атмасфэру ва ўсёй беларускай грамадзе. Да таго ж, як відаць, доўгае цяганьне па судох не прынесла ніякіх вынікаў: амэрыканскі цывільны суд ня мае кампэтэнцыі вырашаць кананічныя спрэчкі. Трэба, аднак, зазначыць, што пік гэтых закалотаў ужо мінуўся і найбуйнейшыя парафіі гэтае юрысдыкцыі ўжо вярнуліся да нармальнага жыцьця41.
Далучэньне некаторых парафіяў да Сусьветнага Канстантынопальскага Патрыярхату адчыніла новую старонку ў гісторыі беларускага праваслаўя — беларусы ўвайшлі ў непасрэдны кантакт з канстантынопальскімі царкоўнымі ўладамі, што, бясспрэчна, вельмі важна ў гістарычным сэньсе. Улада Сусьветнага Пасаду застаецца пры гэтым чыста сымбалічная. Цікава, аднак, было б праверыць, як гэтыя царкоўныя ўлады зарэагавалі б, калі б у жыцьці гэтых парафіяў выявілася актыўная беларусізацыя. Тым часам беларусы атрымалі важны сыгнал. Некалькі дзесяцігодзьдзяў таму Экзарх выказаў сваё жаданьне высьвяціць беларускага сьвятара на япіскапа для гэтых парафіяў. На жаль, дагэтуль на гэтае месца не знайшлося прыдатнага кандыдата42. Юрысдыкцыя застаецца нібы не зусім беларуская, пакуль вярхоўную царкоўную ўладу ажыцьцяўляюць грэцкія, а не беларускія іерархі.
Важна падкрэсьліць, што абсалютная большасьць праваслаўных беларусаў, як аўтакефалістаў, гэтак і тых, хто далучыўся да Сусьветнага Патрыярхату, апынуўшыся без іерархіі, адкінулі былых беларускіх япіскапаў як здраднікаў, якія пакінулі сваю царкву й перайшлі ў расейскую. Гэты факт бясспрэчна сьведчыць пра высокую нацыянальную й патрыятычную сьведамасьць беларускага праваслаўнага грамадзтва
Беларускае праваслаўе ў Амэрыцы стаіць перад крытычнаю праблемаю — недахопам сьвятарскіх пакліканьняў. Гэтая цяжкасьць ня новая Ад канца 40-х гадоў беларускія парафіі адчувалі вострую патрэбу ў сьвятарох. Ня трэба забывацца, што за япіскапамі-адступнікамі пайшло нямала беларускіх
41 Архівы БАПЦ Жыровіцкае Божае Маці ў Хайлэнд-Парку; Беларус. 1967. №117; 1981. №288, 290—291; 1983 №311, 313; 1988 №345; Беларуская Думка 1966. №9; Царкоўны Сьветач 1968 №17.
42 Царкоўны Сьветач. 1970. №19; 1972. №21; Беларус. 1981. №288; 1989. №362; 1990 №372.
сьвятароў-русафілаў, як, прыкладам, а. М.Віціч, а. У.Грыгаровіч, а. Л.Стаднікаў. Іншыя пайшлі служыць у Амэрыканскую Праваслаўную Царкву, сярод іх — а Іван Жарскі, а. Яўген Сурвіла, а. Юльян Троцкі ды іншыя. Такім чынам, кадры этнічна беларускіх сьвятароў асыміляваліся ў прарасейскіх парафіях, і беларусы, пазбаўленыя свайго духавенства, мусілі шукаць кандыдатаў у сьвятары або сярод сваіх сьвецкіх людзей, або сярод амэрыканцаў. У 80-х гадох, аднак, сытуацыя пачала паляпшацца з выездам у Злучаныя Штаты беларускіх сьвятаррў зь Беласточчыны.