Беларусы ў ЗША
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
12 Byelorussian-American Information Service. Case Study. Upperco, MD, 1982—1984
іншых арганізацыяў з выказваньнем паглядаў на розныя беларускія праблемы.
Выступалі ў Кангрэсе й прадстаўнікі беларускіх арганізацыяў — д-р Вітаўт Тумаш, Кастусь Мярляк, д-р Мікола Шчорс, Яўхім Кіпель, Аляксандар Русак, Антон Шукелойць, а. Мікалай Лапіцкі ды іншыя. Час-часом беларускія арганізацыі выдавалі зборнікі прамоваў у Кангрэсе, прысьвечаных Беларусі13.
Кантакт з Вашынгтонам не абмяжоўваўся толькі адзначэньнем 25 сакавіка. Прэзыдэнты ЗША дасылалі беларусам прывітаньні з нагоды іншых беларускіх урачыстасьцяў — памятных датаў, фэстываляў, сустрэчаў. Звычайна на беларускіх урачыстасьцях прысутнічалі амэрыканскія сэнатары й кангрэсмэны.
Пісалася пра Беларусь ня толькі ў «Кангрэсавых Запісах». Агульны амэрыканскі дзяржаўны друк таксама сачыў за падзеямі на Беларусі, вывучаў яе палітычнае й эканамічнае становішча ды дакумантаваў інфармацыю пра Беларусь. Гэтак ужо 19 лютага 1918 году ў бюлетэні агляду друку Дзяржаўнага Дэпартамэнту зьявілася такая зацемка:
Троцкі лічыць, што Ўсебеларускі Кангрэс у Менску (18—31 сьнежня 1917 году. — В.К.) складаўся найболып з прадстаўнікоў сялянскае палітычнае арыентацыі, якія хацелі выступаць ад Імя ўсяе Беларусі. Гэта выклікала супраціў жаўнераў ды прадстаўнікоў розных нацыянальнасьцяў расейцаў, беларусаў, украінцаў14.
Аднак, бадай, найбольш матэрыялаў пра Беларусь было надрукавана Злучаным Дасьледным Прэсавым Агенцтвам, якое дзеіла пры Кангрэсе й займалася перакладамі й публікацыяю тысячаў артыкулаў, аглядаў, зацемак з савецкіх газэтаў і часапісаў для патрэбаў амэрыканскага Кангрэсу ды іншых дасьледных установаў. Сабраны там і вельмі шырокі й разнастайны матэрыял пра Беларусь15.
Адзначэньне ўгодкаў Слуцкага Паўстаньня 1920 году таксама давала нагоду беларускім арганізацыям завастрыць увагу грамадзкасьці на беларускім пытаньні ды падмацаваць пагляд, што беларускі народ не пагадзіўся цалкам з бальшавіцкім пераваротам і змагаўся за ідэалы Беларускае Народнае Рэспублікі. Адзначэньні ўгодкаў Слуцкага Паўстаньня дакумэнтаваліся ў «Кангрэсавых Запісах», у
13 For Freedom and Independence of Byelorussia. New York, NY, 1960; Byelorussia’s Independence Day. New York, 1958; The 40th Anniversary of the Proclamation of the Byelorussian Democratic Republic. New York, 1958.
14 U.S. Dept, of State, Periodical Report. No.9, Feb. 19, 1918. P.5.
15 U.S. Library of Congress, JPRS Collections.
некаторых штатах адзін зь лістападаўскіх дзён адзначаўся як Дзень Беларускае Жалобы16.
Шырака адзначаліся амэрыканскімі беларусамі й дзень трагічнае сьмерці Янкі Купалы 28 чэрвеня 1942 году, і паўстаньне Кастуся Каліноўскага, і сталінскія пагромы на Беларусі ў 30-х гадох.
Пашыраліся беларускія ідэі й празь міжнацыянальныя імпрэзы, гэткія, як, прыкладам, Дзень Ляяльнасыді ў НьюЁрку, які адзначаецца ад 40-х гадоў і падчас якога беларусы заўсёды йшлі вялікаю калёнаю з транспарантамі.
Беларускія арганізацыі таксама ладзілі дэманстрацыі супраць прыезду ў ЗША Кірылы Мазурава, Міхаіла Гарбачова й г.д. Апошнімі гадамі беларусы арганізавалі некалькі дэманстрацыяў, каб зьвярнуць увагу грамадзкасьці на праблемы Беларусі — чарнобыльскую катастрофу, парушэньні правоў чалавека й г.д.17
Часам важныя палітычныя дасягненьні былі заслугаю не арганізацый, а паасобных амэрыканскіх беларусаў. Так, прыкладам, Аляксандар Стагановіч, былы вязень Дахаў, а пазьней «перамешчаная асоба», перамог Дзяржаўны Дэпартамэнт у справе зазначэньня нацыянальнасьці ў амэрыканскім замежным пашпарце. Рэч у тым, што ад даўных часоў Дзярждэпартамэнт традыцыйна ўпісваў амэрыканскім беларусам у графе «ранейшае грамадзянства» замежных пашпартоў «СССР» або «Польшча», ігнаруючы пры гэтым беларускую нацыянальнасьць. Падобная сытуацыя назіралася й пры атрыманьні г. зв. «першых папераў» — дэклярацыяў аб жаданьні прыняць амэрыканскае грамадзянства. Што да «папераў», дык беларусы неўзабаве дамагліся, каб там запісвалася беларуская нацыянальнасьць. 3 пашпартамі, аднак, справа ня рухалася. Тады Аляксандар Стагановіч напісаў у Дзяржаўны Дэпартамэнт ліст-грозьбу, што, калі яму ня ўпішуць у пашпарт былое беларускае грамадзянства, ён, маючы хваробу лёгкіх, у знак пратэсту пойдзе пешкі на Вашынгтон. I гэта ўзьдзеіла. Ад таго часу ў замежным пашпарце на дамаганьні беларусаў пачалі пісаць: «былое грамадзянства — беларускае»18.
Дзейнасьць паасобных беларусаў асабліва дапамагала там, дзе беларусы займалі кіраўнічыя становішчы й маглі сваёю ўладаю спрыяць беларускай справе.
Шмат дапамагала пашырэньню беларускіх незалежніцкіх ідэяў супрацоўніцтва беларусаў у міжнародных арганізацыях,
16 Архівы Беларускіх Вэтэранаў штату Нью-Джэрзі, Хайлэнд-Парк, Нью-Джэрзі.
17 Архівы БАЗА: ПапкІ «Мазураў», «Чарнобыль» I «Гарбачоў»
18 Беларус 1955 №53; 1974. №208; АрхіВЫ БАЗА.
гэткіх, як суполкі рэспубліканскіх і дэмакратычных клюбаў, «Рух Нацыянальнасьцяў» або «Паняволеныя Народы».
У 1959 годзе ў часе прэзыдэнцтва Дўайта Айзэнхаўэра амэрыканскі Кангрэс прыняў рэзалюцыю аб «Паняволеных Народах», сэнс якое палягаў у тым, што Амэрыка ведае, памятае й не пагаджаецца з тым, што камунізм паняволіў колішнія незалежныя дзяржавы армянскага, беларускага ды іншых народаў. Рэзалюцыя сталася законам, паводле якога прэзыдэнт ЗША мусіць штогоду абвяшчаць трэці тыдзень ліпеня Тыднем Паняволеных Народаў. Адзначаецца гэты Тыдзень і мясцовымі ўладамі, што ўж’о сталася амэрыканскаю традыцыяю, асабліва ў мясцовасьцях, дзе жыло шмат прадстаўнікоў «паняволеных народаў», у тым ліку й беларускага. У гэтыя дні ў цэрквах і касьцёлах чытаюцца адмысловыя малітвы, адбываюцца парады й выставы19.
Да палітычнае дзейнасьці беларускае іміграцыі трэба, бясспрэчна, залічыць штодвухгадовыя Сустрэчы Беларусаў Паўночнае Амэрыкі. Традыцыя сустрэчаў пачалася ад 1952 году, калі беларусы з ЗША й Канады сабраліся 4—6 ліпеня на сяброўскай сустрэчы каля Ніягарскага вадаспаду, каб абмеркаваць свае пляны, пагаварыць пра нядаўнае мінулае, адзначыць Купальле ды дзесяцігодзьдзе трагічнае сьмерці Янкі Купалы. Сустрэча была арганізаваная зь ініцыятывы моладзі пры падтрымцы большых грамадзкіх арганізацыяў ЗША й Канады — Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня й Згуртаваньня Беларусаў Канады.
Ад таго часу сустрэчы сталіся традыцыйнымі й праводзяцца раз на два гады — на ўікэнд перад Днём Працы, першым панядзелкам верасьня. Кожная Сустрэча мае свой палітычны або культурна-гістарычны дэвіз, прыкладам, «50 год Беларускай Народнай Рэспублікі» (1968, Дэтройт), «450годзьдзе друку на беларускай зямлі» (1972, Таронта), «200годзьдзе ЗША й пачаткі беларускае эміграцыі» (1976, ХайлэндПарк), «100-годзьдзе ад дня нараджэньня Я.Купалы й Я.Коласа» (1982, Хайлэнд-Парк), «100-годзьдзе Статуі Свабоды й 80-годзьдзе газэты «Наша Ніва» (1986, Кліўлэнд), «1000годзьдзе хрысьціянства на Беларусі» (1988, Таронта). Дзякуючы палітычным пераменам у сьвеце ў апошніх сустрэчах ужо маглі браць удзел госьці з бацькаўшчыны — беларусы зь Беласточчыны, Віленшчыны й Беларускае Рэспублікі20.
Палітычная дзейнасьць беларускае іміграцыі ў Амэрыцы заўсёды выклікала вельмі варожую рэакцыю з савецкага боку. Часта рэакцыя пачыналася ў Маскве й тады падхопвалася ў БССР, але ставала свае ініцыятывы і ў БССР-аўскіх кіраўнікоў.
19 Архівы БАЗА; Архівы БККА
20 БАЗА. Сустрэчы Беларусаў Паўночнае Амэрыкі Каталёг. 1990.
Зразумела, найбольш атакаў вялося супраць беларускіх арганізацыяў ды іхных кіраўнікоў У сувязі з гэтым ганьбавалі ня толькі беларусаў, але й амэрыканцаў небеларускага паходжаньня. Абліваліся гразёю такія ведамыя амэрыканскія дзеячы, як Робэрт Вагнэр і Эдвард Коч — мэры Нью-Ёрку, якія заўсёды падтрымвалі ідэі беларускае дзяржаўнасьці. Гадамі вяліся напады на сэнатараў Дырксана, Доўла ды шматлікіх іншых21. Звычайна амэрыканскія палітыкі не адказвалі на савецкую лаянку, як не рэагавалі й беларускія актывісты на выліваныя на іх памыі. I аднак амэрыканскім беларусам было вельмі непрыемна, калі савецкая, часам проста непрыстойная лаянка ў адрас Амэрыкі й амэрыканскіх беларусаў чулася не ад Прокшы, Бегуна, Стука, Бажка й падобных, а ад беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў. А такіх было легіён.
Адукацыйная дзейнасьць
Кожная грамадзка-палітычная або культурная дзейнасьць прадугледжвае дзьве мэты: задавальненьне ўнутраных патрэбаў і ўзьдзеяньне на вонкавую грамаду. Найболын красамоўна гэта выявілася ў адукацыйнай дзейнасьці амэрыканскіх беларусаў. 3 аднаго боку, трэба было выхоўваць маладое беларуска-амэрыканскае пакалеяьне, прышчапляць яму беларускасьць, даваць веды пра краіну бацькоў, асновы мовы. 3 другога ж боку, трэба было інфармаваць, або проста вучыць, шырэйшае амэрыканскае грамадзтва аб беларускай спадчыне ў Амэрыцы, аб патрэбах беларускага вызвольнага руху й г.д., ці то фактычна весьці палітычна-адукацыйную працу сярод журналістаў, палітыкаў, а нярэдка й настаўнікаў.
Праца гэтая была нялёгкая. Усё пачыналася з нуля. Іншыя нацыянальнасьці — славакі, украінцы, палякі й г. д. — у працы з моладзьдзю мелі багатае дасьведчаньне, у іх былі добрыя двухмоўныя настаўніцкія кадры, падручнікі й дапаможнікі, а беларусы ня мелі нават памешканьня для зборак. Каб інфармаваць шырокае грамадзтва пра сваю краіну, яе гісторыю, культуру, іншыя нацыянальнасьці мелі дзесяткі розных кніжак і даведнікаў у розных мовах, а беларусы ня мелі нават і аднае кніжкі пра Беларусь у ангельскай мове. Праўда, заўсёды спорна было з камуністычнаю прапаганднаю літаратураю.
Пачалі імігранты са школаў22. Сьпярша зварачаліся да амэрыканскіх установаў і арганізацыяў, прыкладам,
21 Архівы БАЗА: Папка «Савецкія напады»; Беларус. 1964 №88; 1970. №155.
22 Архівы БАЗА, Нью-Ёрк
бібліятэкаў або аддзелаў ІМКА/ІЎКА, прасілі ў іх памешканьня й пачыналі першыя клясы. Праз год-два грамада здабывалася на нейкае памешканьне, найчасьцей там, дзе правіліся Божыя Службы, і школка перабіралася туды. Празь нейкі час знаходзілася большае памешканьне, а то й будавалася новая царква, і тады ўжо беларуская школка станавілася неаддзельнаю часткаю гэтае будовы.
3 настаўніцкімі кадрамі на пачатку 50-х гадоў вялікіх праблемаў не было: настаўнікаў хапала, і дзеці былі амаль беларускамоўныя (хоць і закідалі сям-там нямецкае слоўца!). Вялікаю праблемаю зь першых гадоў былі падручнікі -іх не было. Савецкімі падручнікамі карыстацца было проста непрыстойна (дый 1х не было), дык настаўнікі мусілі ўсё рыхтаваць самі, пакуль беларускія выдавецтвы хоць бы часткава не запоўнілі гэты яедахоп23