Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Мэрылэнд. Горад Балтымор — вялікі партовы й прамысловы асяродак. Беларусы селяцца ад даўна (д-р 11-180	257
А.Сянкевіч). У горадзе дзеіць Этнічная Рада, якая ладзіць фэстывалі, выставы. Беларусы заўсёды бяруць удзел у выставах і навуковых канфэрэнцыях. Каардынатары беларускае дзейнасьці ў горадзе й штаце — Васіль і Далорэс Мельяновічы, Лявон Кавалёў.
Масачусэтс. У найбольшым горадзе штату — Бостане часта ладзяцца выставы этнічных умельцаў, у якіх бяруць удзел і беларусы. Удзельнічаюць беларусы і ў канфэрэнцыях, ладжаных Харвардзкім унівэрсытэтам.
Нью-Хэмпшыр. Беларусы бяруць удзел у розных імпрэзах праз Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне.
Пэнсылвэйнія. У гэтым штаце вельмі шмат беларусаў, якіх ад Беларускага Кангрэсавага Камітэту прадстаўляе Мікола Грэбень. БАЗА бярэ ўдзел у выставах і фэстывалях штатнага ўнівэрсытэту ў розных гарадох. За мінулыя гады беларусы ўдзельнічалі ў канцэртах і выставах у гарадох Філадэлфія, Скрэнтан, Харысбург, Пітсбург і Колэдж-Сіты.
Тэксас. Беларусы бралі ўдзел у выставах у гарадох Х’юстан і Далас. Дзейная сям’я Каракулькаў.
Джорджыя. Горад Атланта. Ладзіліся выставы народнага ўмельства, у якіх бралі ўдзел і беларусы.
Сталіца Вашынгтон. Апрача таго, што беларускія дэлегацыі бяруць удзел у шматлікіх канфэрэнцыях, у Вашынгтоне зарэгістраваны аддзел БАЗА. 3 дапамогаю БАЗА беларусы ўдзельнічаюць у розных выставах, а каардынуюць дзейнасьць Алеся Кіпель, Ніна Кіт і Расьціслаў Завістовіч. Шмат беларусаў працуе ў Вашынгтоне ў розных урадавых установах38.
38 Архівы БІНІМу: Папка «Па штатах»
БЕЛАРУСКІЯ ЭЛЕМЭНТЫ Ў ДЗЕЙНАСЬЦІ ЛЕВЫХ
I ПРАВЫХ ПРАРАСЕЙСКІХ ГРУПАЎ
Як зазначалася вышэй, тысячы старых беларускіх імігрантаў былі ўцягненыя ў розныя левыя й сацыялістычныя арганізацыі. У 20-х гадох гэтыя імігранты выкарыстоўваліся ў палітычных мэтах для сеяньня неспакою.
Левыя групы зь вялікім удзелам беларусаў, сярод якіх сям-там праглядалася й беларускасьць, квітнелі яшчэ й пасьля Другой сусьветнай вайны. Беларуская нацыянальная сьведамасьць сярод левых беларусаў узмоцнілася падчас вайны й пасьля яе з заснаваньнем беларускае місіі ў ААН ды з пашырэньнем кантактаў зь іхнаю радзімаю, якая звалася Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Прыток паваеннае хвалі імігрантаў значна паспрыяў росту сьведамасьці свае беларускасыді сярод тых масаў, якія былі зьвязаныя з рознымі «прагрэсыўнымі расейска-славянскімі» арганізацыямі.
Галоўным асяродкам дзейнасьці гэтых групаў стаўся АРОВ-Парк, зямельная ўласнасьць, набытая колькімі групамі ў канцы 40-х гадоў, якая разьмешчаная ў павеце Манроў, штат Нью-Ёрк Сярод заснавальнікаў і арганізатараў АРОВ-Парку зноў жа было нямала беларусаў1. Толькі некаторыя зь іх былі сапраўды сьведамымі беларусамі — ім, хоць і атручаным чадам сацыялістычна-камуністычнае ідэалёгіі, не былі чужыя беларускія карані й жаданьне пашыраць беларускую культуру. Варта згадаць колькі асобаў.
Уладзімер Мінкевіч (1910—1982) нарадзіўся ў Злучаных Штатах ад бацькоў-беларусаў. Ён быў адным зь ініцыятараў АРОВ-Парку, дзе на працягу доўгіх гадоў адказваў за культурную дзейнасьць. Мінкевіч уваходзіў у кіраўніцтва розных левых арганізацыяў і быў прэзыдэнтам карпарацыі «Русскнй Голос». Пры ўсёй ягонай вернасьці савецкаму рэжыму ён шмат зрабіў для папулярызацыі беларускае
1 ГутаркІ аўтара з Алексам Ігнацюком, Майклам Грушам, Янам Пякарскім 1 дзесяткамі Іншых, Нью-Ёрк, 1960-я гады
культуры й спрыяў усталяваньню блізкіх сувязяў паміж амэрыканскімі беларусамі й БССРг.
Фрэд Клімовіч — яшчэ адзін народжаны ў Амэрыцы беларус, які быў вельмі актыўны ў гуртаваньні беларусаў вакол Расейскага Дому на Клэй-стрыт у Грынпойньце, Бруклін, у Клюбе ймя Чарнышэўскага на Манхэтэне ды па ўсёй краіне, арганізоўваў танцавальныя гурткі для моладзі. Ведама ж, ён быў ва ўладзе левае ідэалёгіі, але яна базавалася ў яго больш на індактрынацыі старога пакаленьня імігрантаў, чым на ўласных ведах. Аднак ягоная адданасьць Беларусі была шчырая, і ён імкнуўся, каб кожны танцавальны гурток, што быў пад ягоным уплывам, мог танцаваць беларускія танцы. Памёр ён зусім малады ў 1982 годзе3.
Больш чым за 40 гадоў існаваньня АРОВ-Парку сярод лідараў аб’яднаных у ім арганізацыяў былі дзесяткі беларусаў, як, прыкладам, Даніла Казушчык, Марыя Сімак, Даніла Зялеўскі, Ігнат Трус, якія былі шчырымі беларусамі, аднак левая ідэалёгія замгліла ім дарогу да служэньня Беларусі.
Тым ня менш АРОВ-Парку не чужая беларускасьць. У гэтым селішчы штогоду ладзіцца Расейска-Беларускі Дзень Культуры, звычайна на пачатку жніўня, арганізоўваюцца беларускія сцэнічныя паказы, а найважнейшае — у 1973 годзе быў пастаўлены помнік Янку Купалу побач з помнікамі Ўолту Ўітману, Тарасу Шаўчэнку й Аляксандру Пушкіну. Гэта вялікае дасягненьне, якім могуць ганарыцца ўсе амэрыканскія беларусы4. Нельга адмаўляць, што нейкім чынам і левыя групы прычыняліся да абуджэньня беларускае этнічнае сьведамасьці, хоць і ў кантэксьце савецкае сацыялістычнае ідэалёгіі. Вось, прыкладам, развагі аднаго левага актывіста:
У нядзелю 30 траўня я прыйшоў зь сябрамі ў АРОВ-Парк[ ] Першнаперш я наведаў помнікі ТШаўчэнку, А.С Пуіпкіну, Уолту Ўітману I, ведама ж майму земляку Янку Купалу. Гледзячы на Купалу, я думаў: «Вось мы тут у Амэрыцы думаем, што мы расейцы Але ж у сапраўднасьці мы беларусы. КалІ ў дзяцінстве мы хадзілі ў школу ў царскай РасеІ, ніхто не казаў нам, што йснуюць Беларусь, Украіна ды Іхныя народы Нічога не гаварылі нам I пра Іншыя нацыянальнасьці Дый увогуле, ці шмат мы маглі вывучыць у царскай школе, асабліва калі навучаньне працягвалася толькі дзьве-тры зімы? Мы прыехалі ў Амэрыку непісьменныя й маглі толькі паставіць свой подпіс. Расейская Рэвалюцыя, газэта «Русскнй Голос» I савецкая сыстэма шмат чаму нас навучылі, і цяпер мы ведаем, што мы — беларусы...»5.
2 Русскнй Голос (Нью-Йорк) 1982 18, 25 марта; Гутаркі аўтара з шматлікімі сябрамі У Мінкевіча, 1983.
3 Гутаркі аўтара з Фрэдам Клімовічам, 1976; Русскнй Голос (НьюЙорк) 1982 20 мая
4 Голас Радзімы 1988 23 чэрв; Помнікі гісторыі I культуры Беларусі 1973 №4; Беларус 1973№196; Беларуская Моладзь 1976№42 С 18—19
5 Русскнй Голос (Нью-Йорк) 1976 17 нюня
Бясспрэчна, што сябры гэтых арганізацыяў, цяпер ужо нашчадкі заснавальнікаў у другім і трэцім пакаленьні, адчуваюць у сабе беларускія карані й прывязаныя да беларускае культуры. На жаль, аднак, іхная беларускасьць ня мае ніякага тэарэтычнага грунту й асацыюецца ў іхным уяўленьні з расейскаю культураю ды камуністычнымі ідэямі. Яны ня маюць ніякага ўяўленьня пра асобнасьць Беларусі, пра гісторыю беларускае дзяржаўнасьці. Як бы там ні было, можна толькі шкадаваць, што прадстаўнікі Савецкае Беларусі, пісьменьнікі, мастакі й навукоўцы, не пашыралі беларускую сьведамасьць сярод гэтых амэрыканскіх беларусаў левае арыентацыі. АРОВ-Парк ад самых сваіх пачаткаў стаўся месцам паломніцтва шматлікіх савецкіх афіцыйных асобаў, улучна з БССР-аўскімі дэлегацыямі. На жаль, гэтыя «прадстаўнікі» прадстаўлялі не Беларусь, а Савецкі Саюз. БССР-аўскія госьці добра ведалі, што бальшыню ў гэтых левых групах складаюць людзі беларускага паходжаньня, ведалі пра іхную мову, звычаі, пра іх цягу да беларускага, аднак, наведваючы АРОВ-Парк, БССР-аўцы падкрасьлялі еднасьць з Расеяю й «агульнарасейскія» традыцыі, толькі мімаходзь ужываючы тэрмін «нашы землякі». Яны нават не гаварылі пра Беларусь, хіба толькі ў савецкім кантэксьце.
На жаль, даводзіцца зрабіць сумную выснову — прадстаўнікі Савецкае Беларусі, наведваючы сваіх суродзічаў, сьведама й пасьлядоўна спрыялі палітыцы русыфікацыі. Трэба спадзявацца, што незалежная Рэспубліка Беларусь выправіць гэтыя прыкрыя й шкодныя для беларускае нацыі памылкі.
Дзейнасьць правых прарасейскіх арганізацыяў і беларусы
Ці сярод беларусаў, якія належалі да правых «расейскіх» арганізацыяў, назіралася хоць нейкая беларуская дзейнасьць? Дзейнасьць такая вялася, але спарадычна і ў вельмі малым аб’ёме. Беларусы, якія гуртаваліся вакол фармы РООВА й асацыяваных зь ёю арганізацыяў, час-часом у 50—60-х гадох запрашалі беларускія хоры на канцэрты. Свае ж уласнае ініцыятывы заснаваньня беларускага хору ці танцавальнага гуртка пры сваёй арганізацыі гэтыя беларусы не задэманстравалі.
ВЫДАВЕЦКАЯ СПРАВА. БЕЛАРУСІКА Ў СРОДКАХ
МАСАВАЕ ІНФАРМАЦЫІ
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАНЬНІ Ў ПАВАЕННАЙ ЗАХОДНЯЙ ЭЎРОПЕ
Пэрыёдыка. Газэты
Дзьве беларускія газэты, якія выдаваліся ў Бэрліне, — «Беларускі Работнік» і «Раніца» — спынілі сваё йснаваньне ў 1944 і 1945 гадох адпаведна*.
Улетку 1945 году, у першае паваеннае лета ў Эўропе, выходзіла колькі нязначных, часта рукапісных беларускіх публікацыяў, якія мелі лякальны характар2.
Першаю паваеннаю беларускаю газэтаю ў Заходняй Эўропе сталіся «Беларускія Навіны», якія выходзілі ў Парыжы ад сьнежня 1945 да чэрвеня 1947 году. Аднак, дзеля таго што балылыня беларускіх эмігрантаў на той час была сканцэнтраваная ў Заходняй Нямеччыне, было натуральна, што там мусіў узьнікнуць беларускі пэрыядычны друк. Калі беларускія масы пачалі зьбірацца ў лягерох Ды-Пі, зьявіліся дзесяткі беларускіх пэрыёдыкаў. Беларускія выданьні выходзілі таксама ў Аўстрыі, Вялікабрытаніі й Францыі. Але першая масавая беларуская газэта нарадзілася ў Нямеччыне.
Гэткаю газэтаю сталася «Бацькаўшчына», якая выдавалася ў Остэргофэне, а пасьля ў Мюнхене ад кастрычніка 1947 да сьнежня 1966 году, усяго выйшла 637 нумароў. Гэты тыднёвік стаўся выразьнікам беларускіх палітычных ідэалаў, ён ясна вызначыў мэты беларусаў дыяспары й паслужыў аб’яднаўчым фактарам расьсеянае масы беларускіх эмігрантаў. Газэта дасягнула найвышэйшага ўзьлёту ў часе, калі беларусы выяжджалі з Заходняе Нямеччыны ў Злучаныя Штаты, Канаду, Аўстралію ды іншыя краіны й кантынэнты. Яна была тады галоўнаю крыніцаю інфармацыі пра беларускую эміграцыю, яе грамадзкае й палітычнае жыцьцё. Нават калі эмігранты настала ўладкоўваліся ў розных краінах, «Бацькаўшчына» надалей заставалася інфармацыйным выданьнем для ўсіх беларусаў. Яна падрабязна насьвятляла
1 Раніца (Бэрлін). 1939 №1, 3 сьн—1945 №235. 21 сак ; Беларускі Работнік (Бэрлін) 1943. №1. 27 чэрв —1944. №46. 12 ліст
2 Бацькаўшчына 1947. №2.
жыцьцё беларусаў у Злучаных Штатах да самага канца 50-х гадоў, калі сувязі газэты зь імігрантамі аслаблі, аж пакуль яна ўрэшце не спыніла сваё йснаваньне. «Бацькаўшчына» атрымвала з Злучаных Штатаў заўсёдную падтрымку й дапамогу. Перш за ўсё, у Злучаных Штатах жылі амаль усе заснавальнікі, першыя рэдактары й адміністратары газэты — Антон Адамовіч, Лявон Савёнак, Васіль Кендыш, Уладзімер Тамашчык (архіяпіскап Васіль), Мікола Кунцэвіч, Віталь Кажан, Франьцішак Кушаль, Натальля Арсеньнева ды іншыя. Д-р Станіслаў Станкевіч, Зіна Станкевіч і Ўладзімер Бортнік былі ў блізкай лучнасьці з амэрыканскімі беларусамі. Апрача ўсяго гэтага, газэта стаяла на ідэалягічных пазыцыях, якія падзяляла бальшыня беларускіхэмігрантаў у Амэрыцы.