Беларусы ў ЗША
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
15 Wynar L. Encyclopedic Dictionary of Ethnic Newspapers and Periodicals in US. Littleton, CO, 1972. P.12; Архівы БІНІМу; Папка Kent University.
16 Голас Царквы 1965 №22 C.13
Зрэдчас некаторыя выданьні атрымвалі датацыі, але гэта былі нязначныя сумы. Адно застаецца пэўным: ніводнае пэрыядычнае выданьне не спыніла йснаваньня Толькі дзеля фінансавых праблемаў Пэрыёдыкі паміралі з-за рэдакцыйных непаразуменьняў, нястачы супрацоўнікаў ды іншых падобных «чалавечых» фактараў
Кнігі
Да Другое сусьветнае вайны амэрыканскія беларусы ня выдалі ніводнае кнігі. Ўсё, чым можна было б пахваліцца, — невялічкія праграмкі розных вечарынаў, як, прыкладам, «Беларускі вечар» (Чыкага, 1926), або падборка інфармацыйных нарысаў «Амернканскнй Белорус» (Чыкага, 1930). У тым часе зьявілася, што праўда, колькі кніжак, якія мелі дачыненьне да амэрыканскіх беларусаў або адлюстроўвалі іхныя пагляды, але яны выйшлі або не ў ЗША, або ў чужых выдавецтвах. Сярод гэткіх можна назваць, прыкладам, «Что я вндел в Советской Росснн» Мінскага Мужыка17.
Беларускае кнігадрукаваньне ў Амэрыцы пачалося пасьля Другое сусьветнае вайны. Разьвівалася яно, аднак, іншым шляхам, чым паваеннае беларускае кнігадрукаваньне ў Заходняй Нямеччыне У Злучаных Штатах выдаваліся пераважна літаратурныя й навуковыя працы, шматлікія мэмуары, музычная й рэлігійная літаратура, а таксама, у меншай колькасьці, падручнікі й дапаможныя матэрыялы.
Беларускае кнігадрукаваньне ў ЗША было запачаткаванае рознымі арганізацыямі й прыватнымі асобамі, якія заснавалі свае выдавецкія прадпрыемствы. Гэткія былі выданьні Крывіцкага Навуковага Таварыства, Злучанага БеларускаАмэрыканскага Дапамаговага Камітэту, Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва, рэлігійных установаў, a таксама асобных людзей: Гарыгляда, Часлава Будзькі, Уладзімера Пелясы, Вацлава Пануцэвіча, Янкі Шакуна, Яўхіма Кіпеля, Янкі Юхнаўца ды іншых. Літаратурныя творы складалі значную частку выдаванае прадукцыі, выходзілі таксама гістарычныя, этнаграфічныя й музычныя працы, успаміны, падручнікі. Для падручнікаў было характэрна, што яны былі двухмоўныя або мелі ў канцы ангельска-беларускі слоўнічак У 50, 60 і 70-х гадох закладаліся адмысловыя выдавецкія суполкі — «Пагоня», «Заранка», Беларускі Харытатыўна-
17 Мннскнй Мужнк Что я вндел в Советской Росснн Чнкаго, 1935; Стаховскнй К Моль жнрная н моль тоіцая Внльно, 1939
Адукацыйны Фонд ды іншыя18. Шмат было выдадзена англамоўных кніжак, пераважна інфармацыйнага характару19.
Тыраж выдадзеных у Амэрыцы беларускіх кніг рэдка дасягае больш за 2—3 тысячы асобнікаў. Выключэньне складаюць англамоўныя публікацыі, накшталт «Byelorussian Statehood», якія выклікалі шырокае зацікаўленьне ў амэрыканцаў ды ў англамоўнае часткі грамады. Усе беларускія кнігі распрадаюцца, хоць часам на гэта ідзе колькі гадоў, прыбытак ідзе на пакрыцыдё новых выдавецкіх ініцыятываў.
Апошнім часам, калі абрынулася жалезная заслона й стаўся магчымы свабодны паштовы абмен, на Беларусі выявілася шырокая папулярнасьць выдадзеных у Амэрыцы беларускіх кніг — твораў Натальлі Арсеньневай, Алеся Салаўя, Міхася Кавыля, Аляксандры Саковіч, Вітаўта Тумаша, Янкі Станкевіча, Пятра Рагача ды іншых. 3 другога боку, некаторыя беларускія выдавецтвы Амэрыкі друкуюць часам працы аўтараў зь Беларусі й Польшчы20.
Хоць выдавецкая справа ў Амэрыцы патрабуе вялікіх выдаткаў, беларускае кнігадрукаваньне з гадамі не занепадае, a трымае займаныя пазыцыі й нават пашырае кола чытачоў. Калі палітычная сытуацыя ў сьвеце й далей будзе паляпшацца, у хуткім часе можа стацца магчымым супрацоўніцтва амэрыканскіх беларусаў з суродзічамі на бацькаўшчыне на выдавецкай ніве, і адным зь першых крокаў, магчыма, станецца гэтая кніга.
18 Сяднёў М. Ля ціхай брамы. Выдавецтва Ул Пелясы Нью-Ёрк, 1955; Юхнавец Я Шорах моўкнасьці Выдавецтва Ул.Пелясы. Ныо-Ёрк, 1955; Кавыль М. Пад зорамі белымі. Выдавецтва Ул.Пелясы. Нью-Ёрк, 1955; Будзька Ч Кніжка аб Івашку Гарнастаю. Чыкага, 1955; Гарыгляд A Воды Беларусі. Ныо-Ёрк, 1953; Гарыгляд А. Сялянства 1 земляробства Нью-Ёрк, 1953; Кіпель Я. Асновы маралі. Нью-Ёрк, 1953; Вітан К. Лявон Вітан-Дубейкаўскі. Крывіцкае навуковае Таварыства Праньціша Скарыны Ныо-Ёрк, 1954; Арсеньнева Н. Між берагамі. Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва Ныо-Ёрк, 1979; Салавей А Нятускная краса БеларускІ Інстытут Навукі й Мастацтва Ныо-Ёрк, 1982; Кіпель В, Кіпель 3. Янка Купала й Якуб Колас на Захадзе Беларускі Інстытут НавукІ й Мастацтва. Нью-Ёрк, 1985; Пяць стагодзьдзяў Скарыніяны/Укл. В Тумаш Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва Нью-Ёрк, 1989; Куліковіч М Беларуская музыка Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва Нью-Ёрк, 1953; Кавыль М Пад зорамі белымі Злучаны Беларуска-Амэрыканскі Дапамаговы Камітэт. Ныо-Ёрк, 1954; Юхнавец Я. Калюмбы Усебеларускі Архіў. Ныо-Ёрк, 1967; Пануцэвіч В Жамойдзь і Літва Чыкага, 1953; Шакун Я Сьлед пяра. Нью-Ёрк, 1957; Кавыль М. Цяжкія думы. Злучаны Беларуска-Амэрыканскі Дапамаговы Камітэт Нью-Ёрк, 1961.
19 Stankievich J. Ethnographical and historical territories... New York, 1953; Zaprudnik J. Byelorussian Independence Day in America's Bicentennial Year. New York, 1977; Byelorussian Statehood. New York, 1988.
20 Быкаў B. Мёртвым не баліць Б д , б.м; Туронак Ю Доктар Баляслаў Туронак. Нью-Ёрк, 1991
Эфэмэрныя публікацыі
Прадукцыя гэтага роду ўлучае літаральна сотні малых публікацыяў, гэткіх, як юбілейныя буклеты цэркваў ды іншых арганізацыяў, рэклямы збору сродкаў, праграмкі й білеты розных урачыстасьцяў і г.д. На жаль, слаба распрацаваныя бібліяграфічныя прынцыпы ўліку такіх публікацыяў, але звычайна арганізацыі і ўстановы, што іх выдаюць, маюць добрыя зборы гэткіх матэрыялаў21.
Насьвятленьне беларускае тэматыкі ў небеларускім друку
Як было відаць з папярэдняга аналізу, дзейнасьць беларусаў адлюстраваная і ў шматлікіх небеларускіх публікацыях. Сабраць поўную інфармацыю пра беларусіку ў небеларускім друку ў Амэрыцы наўрад ці магчыма, але арганізацыі, як БІНіМ або БАЗА, а таксама прыватныя асобы ў меру магчымасьці рэгіструюць гэты матэрыял.
Яшчэ да чарнобыльскае катастрофы, якая знайшла шырокі водгук у сусьветным друку, паведамленьні аб Беларусі й беларусах рэгулярна зьяўляліся на старонках амэрыканскіх англамоўных і славянскамоўных газэтаў — часьцей у расейскіх і ўкраінскіх, радзей у польскіх ды славацкіх. Бяда ў тым, што вельмі часта інфармацыя падаецца недакладна й памылкова. Добрым прыкладам гэткае «няпоўнае» інфармацыі могуць служыць агляды навінаў у «New York Times», дзе побач з інфармацыяй пра Беларусь падавалася карта, на якой пазначаны межы ўсіх былых «рэспублік», апрача Беларусі. Пасьля колькіх лістоў да рэдактара назоў Беларусі ўсё ж зьявіўся на карце22.
Англамоўныя газэты
Пасьля школьных падручнікаў найбольш прычыніліся да сеяньня дэзінфармацыі пра Беларусь і беларусаў у Амэрыцы амэрыканскія газэты. Поўнае ігнараваньне важных тэрміналягічных асаблівасьцяў, павярхоўнае насьвятленьне гісторыі й частае няведаньне элемэнтарнае геаграфіі выразна выяўляюцца ў шмат якіх амэрыканскіх англамоўных газэтных матэрыялах пра Беларусь.
21 Архівы БІНіМу: Папка «Volantia»
22 Belarusian Review. 1990. No. 1.
Болыііыя амэрыканскія газэты й часапісы, як, прыкладам, «New York Times», «Baltimore Sun», «Chicago Tribune», «Sports Illustrated», «Time Magazine» ды іншыя, толькі апошнім часам — у сувязі з падзеямі на бацькаўшчыне — пачалі даваць зьмястоўную й апэратыўную інфармацыю пра Беларусь. У гэтым пацьвердзіўся даўні пагляд эміграцыі — ступень насьвятленьня англамоўным друкам падзеяў на Беларусі будзе залежаць ад палітычнага памеру гэтых падзеяў.
Інфармацыя пра дзейнасьць амэрыканскіх беларусаў у вялікім англамоўным друку зьяўляецца ня гэтак часта, аднак на гэта, бадай, могуць наракаць і іншыя этнічныя групы. Адначасна ж нельга сказаць, што беларусы Амэрыкі ігнаруюцца. Даўней «The New York Times» зьмяшчала нават паведамленьні пра зьезды БАЗА, адзначэньні Дня Незалежнасьці Беларусі. Гэтая газэта, між іншым, — добрая крыніца для вывучэньня дзейнасьці беларускае місіі ў ААН23.
3 другога боку, меншыя газэты, як, прыкладам, «Cleveland Plain Dealer», а тым болей газэты лякальныя, насьвятляюць рэгулярна жыцьцё й дзейнасьць беларускіх грамадаў, хоць і тут нярэдка падаецца памылковая інфармацыя. Наагул жа, на думку амэрыканскіх беларусаў, лякальны друк значна да іх прыязьнейшы за вялікія амэрыканскія газэты й часапісы, і таму беларусы падтрымваюць зь ім добрыя кантакты.
Асобная група англамоўных пэрыёдыкаў — шматэтнічныя выданьні. Звычайна яны выдаюцца міжнацыянальнымі арганізацыямі й насьвятляюць праблемы розных этнічных грамадаў. Часам гэтыя выданьні маюць шырокае кола чытачоў па ўсёй краіне. Да гэткіх часапісаў, прыкладам, належаў •The Voice of the Church» (•Церковный Голос»), які выходзіў у 30—40-х гадох і быў афіцыйным органам Славянскага Апасталяту Злучаных Штатаў і цалкам прысьвячаўся прапаганьдзе злучэньня ўсходняе й заходняе галінаў хрысьціянства.
У часапісе друкаваліся матэрыялы зь беларускае літаратуры, прыкладам, па-беларуску быў зьмешчаны верш Янкі Купалы «Вялікдзень», развагі над беларускаю моваю й культураю, нататкі на гістарычныя тэмы.
У артыкулах сьвятароў а. Яна Тарасэвіча, а. Язэпа Рэшаця й а. Базыля Гапановіча зьмешчана шмат інфармацыі пра Беларусь. У іх разглядаюцца дачыненьні паміж каталікамі й праваслаўнымі на Беларусі, дзейнасьць беларускіх каталіцкіх сьвятароў на Далёкім Усходзе, стан рэлігіі на Беларусі, жыцьцё Сьвятое Ефрасіньні Полацкае й г. д24
23 The New York Times. 1951. February 18; 1955. March 24; 1957. March 25;
1975. August 6; 1987. August 30; 1988. December 8, 28; Беларуская Трыбуна.
1952. №9—10, 11 — 12; Беларус. 1951. №6; 1953. №40; 1975. №220.
24 The Voice of the Church. 1939. Nos.4—-5; 1943. No.5.
Сярод пазьнейшых англамоўных шматэтнічных выданьняў варта згадаць •New American» (Дэтройт, штат Мічыган), •Heritage Review» (Нью-Брансўік, штат Нью-Джэрзі) ды іншыя. «Heritage Review» у 1972—1977 гадох надрукаваў асабліва шмат матэрыялаў пра беларусаў у штаце Нью-Джэрзі.
Украінскія газэты
Украінская грамада ў Злучаных Штатах і ўкраінскі друк, асабліва газэта •Свобода», шчыра прывіталі палітычнае абуджэньне беларускага народу. «Свобода» на пачатку XX стагодзьдзя пачала друкаваць матэрыялы пра Беларусь палітычнага й культурнага характару Выдаўцы газэты, якія вялі гэткае самае змаганьне за сваю этнічную тоеснасьць у Злучаных Штатах, ведаючы, што ў Амэрыцы ёсьць нямала беларусаў, друкавалі цікавыя для беларускіх імігрантаў навіны пад рубрыкаю «Зь беларускага жыцьця». «Свободзе» належыцца гонар першага азнаямленьня шырокага кола амэрыканскіх чытачоў зь беларускаю моваю й літаратураю. Яна перадрукавала па-беларуску з «Нашае Нівы» верш Янкі Купалы, прысьвечаны памяці Тараса Шаўчэнкі. Бясспрэчна, украінцы і ўкраінская грамада ў Амэрыцы былі першымі, хто прызнаў палітычныя памкненьні беларусаў, азнаёміў з гэтымі памкненьнямі шырокія масы ў Злучаных Штатах, шмат паспрыяўшы тым самым беларускаму палітычнаму й культурнаму адраджэньню.