Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Было шмат выпадкаў, калі ўкраінцы запрашалі беларусаў узяць удзел у іхных палітычных мітынгах і культурных імпрэзах. Часам беларусы бралі ў іх удзел, аднак бальшыня беларускіх імігрантаў, на жаль, была тады яшчэ не гатовая выйсьці на палітычную арэну й не заўсёды адказвала на гэтыя запрашэньні.
Матэрыялы на беларускія тэмы працягвалі зьяўляцца ва ўкраінскім друку й пазьней. У 40-х гадох украінцы зноў былі першыя, хто зьмясьціў беларускія абвесткі да новапрыбылых імігрантаў25.
Расейскія газэты
Ужо ў 1868 годзе а. Агапі Ганчарэнка ў сваёй газэце «Alaska Herald» выступіў з развагамі аб праблемах Гарадзеншчыны ды аб рэлігійных і моўных пытаньнях «заходніх губэрняў» на падставе справаздачаў дапісчыкаў зь Вільні й Пецярбургу, не згадваючы, аднак, назову «Беларусь»26.
25 Архівы БІНІМу: Папка «Ukrainian Language Clippings*.
26 Alaska Herald (San Francisco). 1868. April 15, July 15.
Да Першае сусьветнае вайны расейскія газэты ў Злучаных Штатах зрэдку зьмяшчалі выпадковыя матэрыялы, датычныя Беларусі (вельмі рэдка ўжываючы тэрмін «Беларусь»), не зварачаючы ніякае ўвагі на Беларусь як палітычнае паняцьце. Калі можна не сумнявацца ў відавочнай падтрымцы беларускага нацыянальнага руху ўкраінскім друкам, дык зь вялікаю стрыманасьцю ў гэтым сэньсе трэба ставіцца да расейскіх газэтаў, якія пасьлядоўна выступалі з засьцярогаю што да беларускіх сэпаратысйкіх памкненьняў, ад якіх бы палітычных колаў яны ні зыходзілі: белых, чырвоных, цэнтрыстаўанархістаў ці іншых. Пасьля 1917 году бальшыню расейскіх газэтаў у Злучаных Штатах захапіла тэма расейскае рэвалюцыі й сусьветнага пралетарыяту27.
Аднак, калі этнічныя матывы прыдаваліся да прапагандных мэтаў, яны ўжываліся без абмежаваньняў. Так, прыкладам, падчас паховінаў у Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі, у мясцовай парафіі Сьвятых Пятра й Паўла, якая пераважна складалася зь беларусаў, калі сьвятар зьвярнуўся да парафіянаў : «Мае дарагія землякі зь Віленшчыны», журналіст з «Новага Міру» тут жа дадаў: «А што ж сталася з парафіянамі з Гарадзеншчыны й Меншчыны?» — каб настроіць людзей супраць сьвятара28. Але рэвалюцыйныя падзеі, асабліва абвешчаньне Беларускае Народнае Рэспублікі й Беларускае Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі, прымусілі расейскія газэты падысыді да справы больш рэалістычна й прызнаць Беларусь як палітычнае паняцьце. Варта адзначыць, што газэты рэвалюцыйнае арыентацыі — сацыялістычныя, камуністычныя або анархісцкія — зьвярталіся да беларускіх тэмаў часьцей за кансэрватыўны, манархісцкі або праваслаўны друк29.
Некаторыя газэты й часапісы, хоць і не былі прыхільныя да царскага рэжыму, тым ня менш крытычна ставіліся да пераменаў у былой імпэрыі. Так, прыкладам, К.Солнцаў выказаў у газэце «Наука н Жнзнь» меркаваньне, што «нацыянальны разьдзел» Расейскае дзяржавы — уваскрошваньне «паміраючых меншасьцяў»30.
Аднак большыя газэты, гэткія, як «Новый Мнр», «Русскнй Голос» або «Новое Русское Слово», пагадзіліся з абвешчаньнем Савецкае Беларусі
«Новый Мнр» даволі шырока насьвятляў падзеі ў Савецкай Беларусі. Ён нават вітаў працэс беларусізацыі, зазначаючы, што «тэма беларусізацыі выклікае вялікае зацікаўленьне ў
27 Park R. Op. cit. Р. 487.
28 Новый Мнр (Нью-Йорк). 1916 10 окт
29 Новый Мнр (Нью-Йорк). 1914 8 нояб : 1918 2 марта, 2 апр , 17 мая; 1919 23 нюня ; 1926 3 нюля, 14 авг : 1927 9 апр
30 Наука н Жнзнь (Нью-Йорк) 1923 №13
нашай калёніі (г.зн. сярод «расейскага» насельніцтва Злучаных Штатаў — В.Ю хоць бы толькі з тае прычыны, што яна, прынамсі, на 60% складаецца зь беларусаў»31. Газэта шмат паспрыяла ўсталяваньню кантактаў паміж старою хваляю беларускіх імігрантаў і новастворанай Беларускай савецкай рэспублікай.
«Руссккй Голос», выразна прарасейская газэта, падтрымвала пасьлярэвалюцыйныя перамены. Аднак, паведамляючы пра беларусізацыю ў Савецкай Беларусі, яна пісала: «У працэсе беларусізацыі расейская культура не павінна ігнаравацца й адкідацца»32. Газэта таксама зьмяшчала шмат сэнсацыйных крымінальных гісторыяў, дзе былі замешаныя паасобныя беларускія імігранты, прыкладам, як Сьцяпан Кенюх забіў сваю жонку з рэўнасьці або як Максім Вошыц, інакш званы Томас МакКоцкі, перад павешаньнем гаварыў са сьвятаром «у сваёй роднай мове»33.
Пра беларускіх імігрантаў пісаў нехта «Ів.Прышчэпа», які ідэнтыфікуе сябе як беларуса і ў нататках пра паездку ў штат Ўісконсын зазначае, што «пад уплывам загару зь белага беларуса стаўся тыповым мэксыканцам»34. Пісаў гумарэскі пра беларусаў-імігрантаў і згадваны раней дзеяч Сымон Салкоўскі35.
«Русскнй Голос» нярэдка перадрукоўваў артыкулы з газэтаў Савецкае Беларусі, як, прыкладам, артыкул Я.Карскага да 400-годзьдзя беларускага друку або Г.Грыгор'ева, А.Чарвякова й Я Адамовіча пра разьвіцьцё эканомікі й культуры ў Савецкай Беларусі36.
Ідэі русыфікацыі нерасейскіх народаў былі вельмі блізкія выдаўцом «Русского Голоса». Аднак гэтыя колы, сярод якіх было даволі шмат вялікароскага этнічнага элемэнту, добра разумелі, што бальшыня іхных чытачоў, тых, што называлі сябе «расейцамі», не былі вялікаросамі й фактычна гаварылі не па-расейску. Каб разьвязаць гэтую праблему й даць сваім чытачом магчымасьць «палепшыць» сваю мову, «Русскнй Голос» распачаў у сярэдзіне 20~х гадоў адмысловую рубрыку «Как правнльно говорнть по-русскн». Аглядаючы рубрыку, можна пабачыць, як выдаўцы «просвешалн» беларускіх чытачоў: «Неправнльно говоркть тудой, сюдой вместо туда, сюда, нельзя говорнть сусед, а нужно сосед» і г. д.37
Гэтыя расейскія газэты сацыялістычна-камуністычнае арыентацыі апэратыўна зрэагавалі ў пачатку 30-х гадоў на
31 Новый Мнр (Нью-Йорк). 1926 14 авг
32 Русскнй Голос. 1929. 8 сент.
33 Русскнй Голос. 1927. 22 мая
34 Русскнй Голос. 1930. 10 авг
35 Русскнй Голос 1930 23 авг
36 Русскнй Голос 1925. 24 янв , 28 нюня
37 Руссклй Голос. 1927. 4 окт
хвалю арыштаў сярод беларускае інтэлігенцыі, абвінавачанае саветамі ў нацыянал-дэмакратызме. Падзеі знайшлі ў газэтах шырокі водгук, як і працэс над Грамадою ў канцы 20-х гадоў (да якое «Русскнй Голос» паставіўся з сымпатыяю), толькі цяпер стаўленьне газэты да асуджаных было востра крытычнае. Выдаўцы па-халуйску трымаліся савецкае лініі, вінавацячы «нацдэмаў» у супрацоўніцтве з замежнымі разьведкамі й «выкрываючы» іхную дзейнасьць у розных галінах інтэлектуальнага жыцьця рэспублікі. Рэдактары гэтае левае амэрыканскае газэты, выконваючы дырэктывы савецкіх уладаў, амаль цалкам перадрукавалі прыпісваны Янку Купалу ліст, дзе ён асуджаў беларускіх нацыянал-дэмакратаў38.
У наступныя дзесяцігодзьдзі газэта працягвала надаваць увагу падзеям у Савецкай Беларусі й сталася прапагандыстам прасавецкае ідэалёгіі сярод тысячаў амэрыканскіх беларусаў, нашчадкаў «дарэвалюцыйнае» хвалі імігрантаў.
«Русскнй Голос» заняў непахісна варожую пазыцыю ў дачыненьні да паваеннае беларускае іміграцыі39. Агулам кажучы, гэтая газэта больш за іншыя выданьні прысьвячала месца беларускай тэматыцы. Можна было б спадзявацца, што гэта будзе адлюстравана ў выдадзенай у 1990 годзе ў Менску манаграфіі, прысьвечанай выключна «Русскому Голосу», аднак аўтар Галіна Еўдакімава зусім абмінула гэтую тэму, толькі раз мімаходзь згадаўшы, што газэту падтрымвалі амэрыканцы беларускага паходжаньня40.
Беларускія тэмы насьвятляліся і ў анархісцкім друку. Як было зазначана раней, сярод лідараў анархісцкага руху ў Злучаных Штатах было нямала беларускіх імігрантаў. На жаль, нягледзячы на гэта анархісты непрыхільна глядзелі на імкненьні да нацыянальнае апрычонасьці. Русафільская арыентацыя анархістаў шырока задакумантаваная й належна ацэненая ў беларускім друку. Нават у 50-х гадох, калі, як можна было б меркаваць, Беларусь як палітычнае паняцьце ўжо трывала замацавалася, анархісты так і засталіся непераконаныя
У артыкуле «Самавызначэньне народаў» Ю.Калакольцаў бароніць ідэю захаваньня адзінае «Расеі» дзеля «зручнасыді кіраваньня» (!) і палохае ўсіх прывідам маленькіх дыктатараў, якія б прыгняталі свае народы, калі б было дазволена існаваць маленькім незалежным краінам41.
Няўмольны час і законы біялёгіі прыбралі анархістаў ды іхных беларускіх пасьлядоўнікаў з палітычнае сцэны.
38 Русскнй Голос. 1931. 1 февр
39 Русскнй Голос 1948 28 окт.; Беларускае Слова. 1948. №1.
40 Евдокнмова Г. Русскнй голос в Амернке Мн , 1990; Беларус. 1990. №372.
41 Дело Труда—Пробужденне. 1953 №42; Белорусская Трнбуна. 1929. №3; 1932. №11.
«Новое Русское Слово», заснаванае ў 1910 годзе ў НьюЁрку, — газэта, якую выпісвае й чытае шмат беларусаў, галоўным чынам дзеля яе выразнае антыкамуністычнае пазыцыі. Адзін з заснавальнікаў газэты Андрэй Сядых пісаў з нагоды яе 70-гадовага юбілею: «Задуманая яна была на пачатку вельмі сьціпла, як газэта «каляніяльная», разьлічаная галоўным чынам на простага чытача — «палешукоў» зь Менскае й Гарадзенскае губэрняў, якія прыяжджалі ў Амэрыку на заробкі»42.
Часам газэта зьмяшчае матэрыялы пра беларусаў Амэрыкі й пра падзеі на Беларусі. Тым часам як «Новый Мнр» і «Русскнй Голос» захапляліся гэтак званымі «дасягненьнямі» ў Савецкай Беларусі, «Новое Русское Слово» няраз паведамляла пра беларускі супраціў саветызацыі43.
«Новое Русское Слово» мела колькі беларускіх аўтараў і дапісчыкаў, гэткіх, як Мінскі Мужык (псэўданім), І.Д Далеўскі, Беларус (псэўданім), Н.Варановіч ды іншыя. Некаторыя аўтары адыгралі пэўную ролю ў беларускай грамадзкай дзейнасьці й літаратуры. Адзін зь іх, Нікалас Вакар, чалавек русафільскае арыентацыі, але беларус з паходжаньня, які ў канцы 30-х гадоў прыехаў у Злучаныя Штаты з Парыжу, друкаваў у газэце артыкулы пра Беларусь, якія пазьней сталіся часткамі ягонае манаграфіі, якая выйшла ў выдавецтве Харвардзкага Ўнівэрсытэту44. Іншым шматгадовым беларускім аўтарам быў беларускі пісьменьнік Юры Стукаліч, ведамы пад псэўданімам Юрка Віцьбіч. Стукаліч быў адным зь першых, хто знаёміў чытачоў «Нового Русского Слова» зь беларускаю нацыянальнаю ідэяю й паняцьцем беларускае дзяржаўнасьці, а таксама выясьняў і бараніў пагляды беларусаў, якія імкнуліся аднавіць незалежнасьць Беларусі. Бібліяграфія артыкулаў Стукаліча ў «Новом Русском Слове» налічвае больш за сотню пазыцыяў і ўяўляе сабою значны ўклад у амэрыканскую беларусіку. Іншымі беларускімі аўтарамі «Нового Русского Слова» былі Вячаслаў Сэлях-Качанскі, Аркадзь Евец, Язэп Ляшчынскі (Міхась Кавыль), Яўхім Кіпель і Расьціслаў Завістовіч, усе яны баранілі беларускія пагляды45. Цяпер у газэце сыстэматычна насьвятляюцца праблемы Беларусі, такія, як чарнобыльская катастрофа, палітычная сытуацыя ў краіне, супраціў русыфікацыі й г. д.