Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Так падаваўся чытачу спэцыфічны вобраз Беларусі — часта й не названай сваім імем. Нярэдка яўрэйскія пісьменьнікі, апісваючы беларускую стыхію, выяўлялі прывязанасьць і настальгію да «Старое Краіны».
Мабыць, найлепей гэта было выказана Джуліусам і Фрэнсыс Бутвінамі ў іхнай прадмове да перакладу Шолам-Алейхемавае «Старое Краіны»:
Мы абое прыехалі з Старое Краіны, я пазьней за майго мужа, але ён мае глыбейшае пачуцьцё повязі зь мінулым. Яму быў адзін год, калі яго прывезьлі ў Амэрыку з Ваўкавыску, што ў Літоўскай Pace! Сорак гадоў — амаль усё сваё жыцьцё — ён пражыў у невялікім гарадку ў Сярэдняй Амэрыцы Тут ён гуляў па вуліцах як свой, ён добра ведаў будынкі й людзей, гісторыю й палітыку Тэмп жыцьця яму падыходзіў. I ўсё ж ягоныя карані былі ня тут. Ен часта кізаў, што ведае Ваўкавыск ня горш за Сэнт-Пол.. Бо ўсе тыя гарады й мястэчкі, рэальныя й фантастычныя,
5 Encyclopedia Judaica. Jerusalem, 1971. Vol.7. P.810; Vol.10. P.1123; Vol.ll. P.1318—1324; Vol.13. P.550; Vol.16. P.154.
6 Asimov I. In memory yet green: The autobiography. New York, NY, 1979. P.3-^.
7 Kobrin L. A Lithuanian village. New York, NY, 1927; Cahan A. The Rise of David Levinski. New York, NY, 1934.
на Беларусі I Украіне, у Галіцыі й Літве, належаць да тае самае краіны, пра якую гаварылі нашыя дзяды й бабкі, калі казалі Ін дэр гэйм, дома8
У сваёй кнізе «Уздым амэрыканскае яўрэйскае літаратуры» Чарлз Энгоф і Мэер Левін пісалі:
Цывілізацыя ніколі не памірае, яна толькі мяняе адрас У першыя два дзесяцігодзьдзі нашага стагодзьдзя цэнтры яўрэйскае цывілізацыі пераехалі ў Амэрыку Вільня перархала ў Нью-Ёрк, Горадня у ФІладэлфію, а Менск у Бостан9.
Традыцыя зьвяртаньня да беларускае тэмы амэрыканскіх яўрэйскіх пісьменьнікаў працягваецца й да сёньня. Ведамы сучасны пісьменьнік Морыс Гіндус неаднаразова ў сваіх творах згадвае сваю «родную Беларусь»10. Народжаны ўжо ў Амэрыцы Хэрман Воўк, аўтар бэстсэлера «Вятры вайны», у сваёй аўтабіяграфіі, падаючы ўспаміны бацькоў, настальгічна апісвае стары Менск11.
Літаратура, аднак, застаецца адзінаю крыніцаю інфармацыі пра лучнасьць амэрыканскіх яўрэяў зь Беларусьсю й пра беларуска-яўрэйскія дачыненьні. Наагул жа разьвіцьцё яўрэйскае культуры ў «Старой Краіне» было плёнам шматвяковага прыязнага й мірнага суіснаваньня паміж яўрэямі й беларусамі — факт, пра які, на жаль, часта забываюцца.
Англа-амэрыканская пісьменьніца Эма Сміт канчае свае ўспаміны пра наведаньне Беларусі гэткімі філязафічнымі развагамі:
У сваіх думках я зноў I зноў вярталася да тых мужчынаў I жанчын, хлапцоў I дзяўчатак, зь якімі я пазнаёмілася ў Верцялішках — я памятаю Іхныя твары, чую іхныя галасы, бачу іх за працай. I я разумела, што праз усе тыя песьні й скокі, жарты й казкі, вясёлыя бяседы праходзіла тая самая нітка, непахісная трываласьць, якая йшла ад непарушнага спакою недзе ў глыбіні Іхнае дуіпы. Гэта быў не спакой сьмерці, a спакой глыбокіх каранёў I нарэшце, калі я ўжо сядзела ў самалёце, што нёс мяне далёка ад БеларусІ, мне прыйшла ў галаву думка, што беларускі народ спазнаў, што значыць чалавечнасьць, з тых нязьмерных пакутаў, якія прынёс яму найстрашнейіпы з усіх жыцьцёвых настаўнікаў — скрайняя бесчалавечнасьць, і замест таго каб дазволіць таму ліхому досьведу, які зьнішчыў чвэрць насельніцтаа фізычна, зьнішчыць астатнія тры чвэрці духова, яны неяк — неяк — здолелі ператварыць яго ў глыбокую пашану да самога жыцьця; у глыбокае разуменьне таго, што жыцьцё робіцца добрым або благім праз чалавечыя дачыненьні; у пэўнасьць таго, што навучыць чалавечнасьці Іхных дзяцей мусіць толькі
8 Sholom Aleichem. The Old Country. New York, NY, 1946. P.xi—xii.
9 Angoff Ch., Levin M. The Rise of American Jewish Literature. New York, NY, 1970. P.8—9.
10 Hindus M. Red Bread. Bloomington, IN, 1988; Idem. The Kremlin's Human Dilemma. New York, NY, 1967. P.188.
11 WoukH. Inside, Outside. New York, 1986.
чалавечнасьць I гэтую мудрасьць, выснаваную з страшнага досьведу, гераічна засвоеную й актыўна ўжываную, я бачыла ў спакойным сьветлым паглядзе дзесяткоў 1 дзесяткоў беларусаў, паглядзе пераможцаў катастрофы, а не яе ацалелых ахвяраў Аднак тое, што я павезла ў сабе дзеля далейшых развагаў, было гэтае слова неякіг.
Беларуская тэма ў амэрыканскай літаратуры яшчэ чакае свайго дасьледніка.
Амэрыка ў беларускай літаратуры
Амэрыканская тэма ўвайшла ў беларускую літаратуру напрыканцы мінулага стагодзьдзя зь вершамі Франьцішка Багушэвіча Часьцей пачалі зьяўляцца амэрыканскія абразкі ў «Нашай Ніве», дзе друкаваліся й пераклады з ангельскае мовы. Амэрыканскія матывы сустракаюцца ў рэцэньзіі Янкі Купалы на раман «Амэрыканец».
Згадаў Злучаныя Штаты й Максім Багдановіч. Ён выказаў свой жаль з таго, як амэрыканцы ставяцца да беларускіх эмігрантаў13.
Цікавую заўвагу палітычнага характару пра Злучаныя Штаты зрабіў Алесь Гарун. У 1917 годзе ён пісаў:
Цар скінуты. Што рабіць далей? Найлепей было б усталяваць сыстэму, якая існуе ў Амэрыцы Там народ сам выбірае сабе галаву, замест таго каб мець за галаву дзяржавы цара (Яны называюць такога чалавека «прэзыдэнт» ) Ён займае пасаду тры (sic. — В.К.) гады. Калі ён добры, яго перавыбіраюць яшчэ на тры гады. Калі ён дрэнны, яны зь Ім разьвітваюцца Вось чаму амэрыканцы паважаюць законы, бо ўсе грамадзяне — улучна з прэзыдэнтам — кіруюцца законамі ,.14
3 абвешчаньнем у 1919 годзе Беларускае Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі ды разьвіцьцём беларускае савецкае літаратуры Амэрыка пачала згадвацца ва ўспамінах (прыкладам, Аляксандра Сянкевіча), празаічных творах ды перакладах. Сам Вільгельм Кнорын, уплывовы БССР-аўскі палітык, сказаў наступнае:
Трэба сказаць, што нам патрэбны чалавек новага тыпу, нам патрэбныя людзі накшталт амэрыканскіх шукальнікаў золата, амэрыканскіх першапраходцаў, людзі, якія не баяцца йсьці наперад, рызыкаваць усім дзеля дасягненьня свае мэты. Такія людзі патрэбныя нам цяпер 15
12 Smith Е. Village children. Moscow, 1982. P.69—70.
13 Наша Ніва. 1907. 4, 11, 18 мая: 1911 №14; 1913 №50.
14 Hramada (Minsk). 1917. №2.
15 Асьвета (Менск). 1928. №2. C.14
У 20—30-х гадох амэрыканская тэма прысутнічала ў творах А.Сянкевіча.
Пагляд на амэрыканскую літаратуру добра выказаў Янка Купала:
Амэрыканская літаратура сёньня адна з найцікавейшых I найвыдатнейшых літаратураў сьвету У Савецкім Саюзе амэрыканскіх аўтараў добра ведаюць 1 з прыемнасьцю чытаюць. По I Ўітмэн, Купэр I Брэт Харт з старэйшых аўтараў; Тэадор Драйзэр, Аптан Сынклэр, Эрнст Хэмінгўэй, Эрскін Колдўэл 1 шмат Іншых выдаюцца й перавыдаюцца ды знаходзяць шматлікіх зацікаўленых чытачоў 16
На жаль, у той час, калі беларусы пачалі знаёміцца з амэрыканскаю літаратураю ў яе розных аспэктах, у жыцьцё пачаў умешвацца палітычны фактар, які з часам стаў пераважаць у афіцыйным стаўленьні да амэрыканскае культуры. Дзесяткі беларускіх паэтаў, пісьменьнікаў і журналістаў, асабліва тыя, хто наведаў Злучаныя Штаты — звычайна ў складзе розных дэлегацыяў, — адчувалі сваім абавязкам напісаць штосьці пра «загніваючы капіталізм» і пра «трагічныя супярэчнасыді буржуазнага грамадзтва», скрытыкаваць амэрыканскі лад жыцьця, знайсьці карані зла на Ўол стрыт, выставіць заводы Форда й «Джэнэрал Мотарз» як сымбалі капіталістычнага прыгнёту.
Шмат такіх твораў пра Злучаныя Штаты аднастайныя, поўныя штампаў, павярхоўныя й слабыя з мастацкага боку. Да таго ж яны выяўляюць поўнае няведаньне й неразуменьне аўтарамі Амэрыкі й амэрыканскае культуры. Трэба думаць, што шматлікім беларускім чытачом было сорамна за такую літаратурную «прадукцыю», але яны не маглі нічога зьмяніць. Мабыць, калісь у будучыні гэтая пісаніна будзе прааналізаваная й ацэненая як прыклад таго, як камуністычная прапаганда можа руйнаваць талент, заахвочваць пасрэднасьць і спрыяць канфрантацыі, напружаньню й дэзінфармацыі. Беларускіх савецкіх пісьменьнікаў, паэтаў, публіцыстаў і крытыкаў, якія спэцыялізаваліся на абражаньні Амэрыкі й амэрыканскіх беларусаў, вельмі шмат, але бясспрэчнымі чэмпіёнамі можна лічыць Петруся Броўку, Пімена Панчанку, Максіма Танка, Уладзімера Карызну, Леаніда Прокшу, Алеся Бажко, Савелія Паўлава, Анатоля Стука, Лявона Яўменава, Міхася Муіпынскага.
Антыамэрыканскія публікацыі зьяўляліся ў друку БССР да апошніх гадоў яе існаваньня. Якім неверагодным кантрастам на іх фоне ўспрымаецца пастаўленае ў эпіграф да гэтае кнігі чатырохрадкоўе Ларысы Геніюш, перасланае ёю безь ніякага страху праз усе калючыя драты й заслоны!
Шмат хто зь пісьменьнікаў савецкае Беларусі зьвяртаўся да тэмы беларускае эміграцыі ў Амэрыцы. Эмігрантаў яны заўсёды дзеляць на дзьве групьі: добрыя — старыя эмігранты,
16 International Literature (Moscow). World’s Fair Issue, 1939. P.47.
звычайна сябры розных «расейскіх прагрэсыўных» арганізацыяў, і дрэнныя — «беларускія буржуазныя нацыяналісты». Старыя любяць Беларусь, езьдзяць на радзіму, яны ляяльныя да савецкае сыстэмы ды зайздросныя, што савецкіх дасягненьняў няма ў Злучаных Штатах. «Дрэнныя», г. зн. эмігранты паваеннае хвалі, — антысаветчыкі, якім падабаецца амэрыканская сыстэма.
Сюжэты сотняў апавяданьняў такога роду, асабліва выдаваных у Бібліятэчцы «Голасу Радзімы», простыя, шаблённыя й наіўныя. Звычайна яны выглядаюць так: бедны сялянскі хлопец з закінутае беларускае вёскі паехаў у краіну «жоўтага д’ябла» зарабіць крыху даляраў, мяркуючы вярнуцца дахаты й купіць зямлі. Жыцьцё ў Амэрыцы нялёгкае, але гэты бедны імігрант чамусьці там застаецца на доўгія гады. I вось ён зноў на бацькаўшчыне. 0! Ён ня можа паверыць сваім вачом!
Жыцьцё цалкам зьмянілася. Усё цяпер так добра, такое таннае, асабліва мэдыцына, адукацыя, культура й забавы. Амэрыка на гэтым фоне выглядае як краіна, дзе ўсё вельмі дарагое, нізкае якасьці й недаступнае простаму работніку. Аднак, нягледзячы на ўсе ліхоты «капіталізму», госьць вырашае вярнуцца ў Амэрыку. Перад ад’ездам ён набірае жменю беларускае зямлі й бярэ з сабою пару боханаў хлеба — «смачнага хлеба, якога ў Амэрыцы ня знойдзеш».
Зразумела, апошнімі гадамі такая «амэрыканская тэма» ды стогны аб рабочай клясе ў «капіталістычным пекле» саступілі месца больш аб’ектыўным матэрыялам. Трэба спадзявацца, што толькі адмоўны вобраз Амэрыкі ў беларускай літаратуры, недавер і суб’ектывізм назаўсёды адыйшлі ў гісторыю.