Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель

Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Сталыя культурныя кантакты паміж абедзьвюма краінамі пачаліся ў сярэдзіне 20-х гадоў, калі ў 1926 годзе было заснаванае Беларускае Таварыства Культурных Сувязяў з Замежнымі Краінамі ў рамках Усесаюзнага Таварыства Культурных Сувязяў з Замежнымі Краінамі17.
Культурныя дачыненьні паміж БССР і Злучанымі Штатамі ў 20—30-х гадох былі вельмі актыўныя. Навукоўцы з ГорыГорацкае Сельскагаспадарчае Акадэміі бралі ўдзел у Міжнародным Кангрэсе Глебазнаўцаў у Вашынгтоне ў 1927
12 Архівы БНР, Стэмфард, штат Канэтыкат.
13 Запісы. Кн.16. 1978. C.61—83.
14 Беларусь. Мн„ 1924. С.24—25.
15 Архівы БІНіМу: Папка «Амэрыканская дапамога Заходняй Беларусі». Гл. таксама: Беларуская Думка. 1981 — 1982. №25—26. С.53—54.
16 Гісторыя беларускага мастацтва. Т.З. Мн., 1989. С. 197, 235, 244, 345.
17 Вопросы нстормм. Вып.2. Мн, 1985. С. 115—116.
годзе18. Беларускія прадстаўнікі бралі ўдзел на Міжнароднай Выставе Мастакоў у 1928 годзе ў Лос-Анджэласе і ў 1929 годзе ў Нью-Ёрку19. Мастакі з Савецкае Беларусі таксама ўдзельнічалі ў Чацьвертай і Пятай Міжнародных Выставах Экслібрысу ў 1928 і 1929 гадох у Лос-Анджэласе20. Былі арганізаваныя праграмы абмену з Нью-Ёркскаю Публічнаю Бібліятэкаю й Бібліятэкаю Кангрэсу21. Акадэмія Навук БССР разьвівала пляны супрацоўніцтва з амэрыканскімі навуковымі ўстановамі. Менск наведвалі амэрыканскія культурныя й мастацкія калектывы, прыкладам, у 1936 годзе было арганізаванае канцэртнае турнэ па Беларусі музычнае групы Вайнтраўба—Сінлапатраса22.
Савецкая Беларусь разьвівала таксама дзелавыя дачыненьні з амэрыканскімі прамысловымі коламі: у 1927—1928 гадох БССР экспартавала ў Злучаныя Штаты тавараў амаль на мільён рублёў23.
Гады Другое сусьветнае вайны былі пэрыядам супрацоўніцтва паміж Злучанымі Штатамі й СССР. Савецкая Беларусь мела ў гэтых дачыненьнях свой дадатковы голас, важны дзеля йснаваньня беларускае іміграцыі ў ЗША, аднак яна, ведама ж, не магла весьці незалежную ад Масквы палітыку.
Шырэйшыя эканамічныя й культурныя дачыненьні паміж БССР і заходнімі краінамі пачалі разьвівацца пасьля Другое сусьветнае вайны, калі дапамога УНРРА Савецкай Беларусі сталася важным фактарам аднаўленьня разбуранае гаспадаркі БССР24.
Што да эканамічнага супрацоўніцтва, дык пра яго няшмат было чуваць да сярэдзіны 70-х гадоў, калі на амэрыканскім рынку зьявіўся прадукаваны ў БССР трактар «Беларусь». Газэта «New York Times» пісала з гэтае нагоды:
Калі на поўначы штату Нью-Ёрк пачнуцца вясновыя палявыя працы, некаторыя фармары будуць араць свае палеткі маленькім франтаватым трактарам, які злучае ў сабе ўсе тэхналягічныя перавагі, якія гэтак вабяць амэрыканцаў: ён недарагі, эканомны й мае чатырохколавы прывад Трактар «Беларусь»вырабляецца ў Менску25.
18 Русскнй Голос. 1927 22 люня
19 Вопросы нсторнн Вып.З. Мн., 1976. С.85
20 Беларускі кніжны знак. Мн„ 1975. С. 125.
21 NYPL Archives.
22 Архівы БІНІМу: Папка Вайнтраўба; Вопросы нсторнн Вып 2 С. 116
23 Краўчанка П Знешнегандлёвыя сувязі БССР у перыяд стварэння эканамічнага фундаменту сацыял!зму//Веснік БДУ Сер.З. 1975. №1. C.18
24 Woodbridge G. Op. cit.
25 Belarus —• it’s a better idea//The New York Times. 1974. Apr. 28. Sec.4. P.2.
Ведамы географ і саветоляг Тэадор Шабад, пішучы пра тэхнічныя характарыстыкі гэтага трактара, зазначыў: «Адна з праблемаў, зь якою сутыкнуліся амэрыканскія дзелавыя колы, — як вымаўляць ягоны назоў»26.
Трактар «Беларус» меў шырокую рэкляму ў амэрыканскай тэхнічнай літаратуры, была нават утвораная фірма «Машынная тэхніка Беларус», якая пашырала тэхнічныя й рэклямныя матэрыялы пра новы трактар. Аднак у 80-х гадох ён ужо ня меў гэткае шырокае рэклямы, бо не ва ўсім адпавядаў патрэбам амэрыканскага рынку.
Што да культурных дачыненьняў паміж абедзьвюма краінамі, дык, пачаўшыся даволі сьціпла ў паваенным пэрыядзе, яны дасягнулі больш інтэнсыўнага ўзроўню ў 70—80-х гадох ды працягваюць пасьпяхова разьвівацца ў 90-х. Беларусь бярэ актыўны ўдзел у шматлікіх праграмах культурнага абмену, выставах, студэнты й асьпіранты зь Беларусі прадаўжаюць навуку ў ЗША; прэзыдэнт АН Беларусі У.Платонаў быў запрошаны выкладаць у Прынстанскім Унівэрсытэце.
У Амэрыцы неаднаразова гастраляваў ведамы беларускі музычны калектыў «Песьняры» Часты госыдь у Злучаных Штатах ведамая беларуская гімнастка Вольга Корбут. Беларускія кнігі й карціны часта дэманстраваліся на савецкіх выставах у ЗША. Усё болей амэрыканцаў знаёмяцца зь фільмамі кінастудыі «Беларусьфільм».
Паездкі амэрыканцаў на Беларусь у рамках абмену ахапляюць шырокія прафэсійныя й культурныя колы — музычныя калектывы, тэхнічныя выставы, дэманстрацыі кінафільмаў, групы студэнтаў. Звычайнаю зьяваю сталіся беларускамоўныя гіды на амэрыканскіх выставах на Беларусі. Цікавы прыклад музычных сувязяў: песьня беларускага кампазытара Аўгена Магаліфа на словы амэрыканскага паэта Дж.Лоўэла заняла адно зь першых месцаў у адным з маскоўскіх хітпарадаў27.
У 90-х гадох амэрыканскія беларусы пачалі запрашаць беларускіх артыстаў для выступленьняў на Сустрэчы Беларусаў Паўночнае Амэрыкі.
Разам з тым амэрыканска-беларускія артысты й мастакі пачалі выступаць і на Беларусі. У 1989 годзе адбылося пасьпяховае турнэ па Беларусі (улучна зь Беласточчынаю) Данчыка. У 1990 годзе ў гарадох Беларусі — Менску, Полацку, Горадні, Вільні ды іншых — выступаў танцавальны ансамбль «Васілёк». Гэтыя культурныя падзеі мелі шырокі розгалас. Данчыкава турнэ насьвятлялася ў шматлікіх
26 U.S. News and World Report. 1974. June 17; Беларус. 1974. №209.
27 Перапіска аўтара з Аўгенам Магаліфам, 1991 Гл. таксама: Знамя юностм 1990 12 марта.
газэтах і часапісах, у радыёй тэлеперадачах. Гастролі Данчыка й «Васілька» зрабілі вялікае ўражаньне на беларускую моладзь. Упершыню яны бачылі маладых амэрыканскіх беларусаў і маглі падзівіцца іхнай добрай беларускай мове, веданьню беларускае гісторыі ды адданасьці роднай культуры.
Гаворачы пра Данчыка, трэба адзначыць, што ён запачаткаваў новую форму культурнага супрацоўніцтва паміж амэрыканскімі й «падсавецкімі» беларусамі, запісаўшы разам зь Лявонам Барткевічам кружэлку й касэтку «Мы адной табе належым»28.
У апошнія дзесяцігодзьдзі йснаваньня СССР савецкі прапагандны апарат прысьвяціў шмат часу й энэргіі разьвіцьцю руху «спародненых гарадоў». Улады гэткіх «гарадоўпабрацімаў» заключаюць між сабою розныя пагадненьні ды абменьваюцца афіцыйнымі дэлегацыямі з нагоды розных гарадзкіх урачыстасьцяў. Гэткім парадкам разьвіваўся даволі шырокі культурны абмен, прыкладам, паміж Грэнд-Рэпідзам, штат Мічыган, і Гомелем або паміж Дэтройтам і Менскам29
Немалы ўклад у амэрыканска-беларускія дачыненьні быў зроблены рэпатрыянтамі. Беларусы вярталіся на бацькаўшчыну яшчэ перад Першай сусьветнай вайной, a асабліва шмат вярнулася па рэвалюцыі. Сярод jx — ведамыя дзеячы, гэткія, як д-р Аляксандар Сянкевіч, архэоляг і прыродазнавец Сяргей Сакалоўскі; з Амэрыкаю зьвязаная значная частка жыцьця генэтыка Антона Жэбрака. Амаль усе рэпатрыянты былі рэпрэсіяваныя савецкаю ўладаю. Іх лёс дасюль застаецца недасьледаваны30.
Культурныя дачыненьні ўсіх узроўняў складаюць важны элемэнт міжнароднага супрацоўніцтва, спрыяюць лепшаму разуменьню й прыязьні між народамі, таму трэба ўсяляк вітаць разьвіцьцё гэткіх дачыненьняў паміж Беларускаю Рэспублікаю й Злучанымі Штатамі Амэрыкі.
28 Архівы БІНІМу
29 Sister cities//Daily World (New York). 1985. March 14; New World Review. 1982. No.6.
30 Наш Край. 1927 №8-9. C. 94-95
БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКІЯ КУЛЬТУРНЫЯ СУВЯЗІ
Беларуская тэма ў амэрыканскай літаратуры
Яшчэ на пачатку XIX стагодзьдзя у амэрыканскім друку зьявіліся заўвагі й назіраньні над паэтычнымі вартасьцямі беларускага фальклёру1.
Першым ведамым амэрыканскім літаратарам, які зрабіў аднаго з сваіх герояў беларусам — імігрантам у Амэрыцы, — быў Аптан Сынклэр. У сваіх клясычных «ДжунГлях», дзе сярод іншага апісваецца жыцьцё імігранта-літоўца, аўтар піша:
Адным вечарам яго ў дарозе засьпела бура, і ён пайшоў шукаць прытулку ў маленькі дамок, які стаяў адразу за горадам. Гэта была хата рабочага, гаспадар, як і ён сам, быў славянін, нядаўны эмігрант зь Беларусі. Ён запрасіў ЮрПса ў хату сваёю роднаю моваю I сказаў ісьці на кухню й пасушыцца ля вагню2.
Балыпыня апісаньняў Беларусі й беларусаў у амэрыканскай літаратуры сустракаецца ў творах пісьменьнікаў-яўрэяў, і гэта цалкам зразумела, бо многія тысячы яўрэйскіх імігрантаў прыехалі ў ЗША зь беларускіх земляў «мяжы аселасьці»
Адною зь першых, хто згадаў Беларусь як краіну дзяцінства, была Мэры Энтын3. На вялікі жаль, М.Энтын і шматлікія іншыя пісьменьнікі-яўрэі ўжываюць недакладную тэрміналёгію, называючы Беларусь «Расеяй», а беларусаў «расейцамі», што, бясспрэчна, дадало тэрміналягічнае і канцэптуальнае блытаніны што да назову нашае краіны і народу ў Амэрыцы. Шмат для каго з гэтых пісьменьнікаў засталося незаўважным тое, што беларусы таксама прыгняталіся расейскім рэжымам. Часам, праўда, рабілася розьніца. Мэры Энтын піша:
Калі я была маленькаю дзяўчынкай, сьвет для мяне дзяліўся на дзьве часткі: Полацак, дзе я жыла, I чужая краіна, якая называлася Расея...4
1 Запісы Кн. 17. 1983. С. 124—125.
2 Sinclair. U The Jungle. New York, 1985. P.283.
3 Antin M. From Polotzk to Boston. Boston, MA, 1899.
4 Antin M. The Promised Land. Boston, MA, 1912. P.8.
За М.Энтын зьявіўся цэлы легіён яўрэйскіх празаікаў, паэтаў і драматургаў, якія пісалі на ідышы й па-ангельску й закраналі беларускія тэмы. Шмат хто зь іх паходзіў зь Беларусі, прыкладам, паэт Морыс Вінчэўскі зь Янава, драматург Давід Пінскі з Магілева, тэатральны крытык і апавядальнік Бэрнард Горын зь Ліды, паэт і апавядальнік Аўром Рэйзін з Койданава, паэт Давід Эйгорн з Карэлічаў, паэтклясык Г.Лейвік з Ігумена, паэт і навэліст Хаім Градэ зь Вільні, паэтка Ана Марголін зь Беластоку, пясьняр беларускіх краявідаў Пэрэц Гіршбэйн, літаратурны крытык Шмуэль Нігер (Чарны) з Дукоры, апавядальнік і літаратурна-тэатральны крытык Борух Глазман з-пад Мазыра ды шмат іншых5. Зь Пятровічаў, што на Мсьціслаўшчыне, паходзіць сусьветна ведамы амэрыканскі пісьменьнік-фантаст Айзэк Азімаў6.
Драматург Леон Кобрын, які нарадзіўся ў Віцебску, закранае беларускія тэмы ў сваёй ведамай п'есе «Янкель Бойл, або Вясковы хлопец», а таксама ў апавяданьнях «Літоўская вёска» і «Зь літоўскага мястэчка ў шматкватэрны дом». Кобрын апісвае жыцьцё яўрэяў і іхныя дачыненьні зь мясцовым хрысьціянскім насельніцтвам, якія, хоць і не заўсёды суладныя, даволі часта былі прыязныя, асабліва што датычыць моладзі. Творы Кобрына расквечаны тыпова беларускімі выслоўямі й выяўляюць ягонае знаёмства з жыцьцём сялянаў, сярод якіх ён пасяліў сваіх герояў. Беларускія тэмы таксама знайшлі сваё адлюстраваньне ў кнізе Абрагама Кагана «Узьлёт Давіда Лявінскага» ды ў першым томе ягонае шматтамовае аўтабіяграфіі «Лісьцё майго жыцьця»7.