Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Пераклады
Сьпіс амэрыканскіх пісьменьнікаў, перакладзеных на беларускую мову, уяўляе сабою багатую галерэю літаратурных постацяў Злучаных Штатаў, якія прадстаўляюць амаль усе літаратурныя жанры й храналягічна ахапляюць усю гісторыю амэрыканскае літаратуры — ад каляніяльнага Масачусэтсу да пасьлявіетнамскага Вашынгтону.
Побач з клясычнымі аўтарамі, такімі, як Харыет Бічэр-Стоў, Эдвард Бэламі, Хэнры Лонгфэлоў, Робэрт Луіс Стывэнсан, О.Генры і Джэк Лондан, можна сустрэць і пераклады «левых» пісьменьнікаў — Хаўарда Фаста, Майкла Іоўлда, Албэрта Молца ды Джона Рыда, Клода МакКэя, Рычарда Ўілбэра або сучаснага пісьменьніка Джона Грыфіна.
Апроч паэткі Эн Сэкстан, гумарыста Арта Бухвальда, драматургаў Эдварда Олбі, Ўільяма Інджа, Артура Мілэра, Юджына О’Ніла й Тэнэсі Ўільямза, беларускі чытач можа знаёміцца па-беларуску з творамі гэткіх выдатных сучасных 299
пісьменьнікаў, як Рэй Брэдбэры, Ўільям Фолкнэр, Сынклэр Луіс, Ўільям Сароян, Джон Стэйнбэк, Джэймз Тэрбэр, Курт Вонэгут, ды іншых.
Такім чынам, хоць у выбары аўтараў і назіраецца пэўны ўхіл у бок насьвятленьня сацыяльных і псыхалягічных праблемаў амэрыканскага грамадзтва, якасьць перакладзенае амэрыканскае літаратуры не выклікае ніякага сумненьня.
На ніве перакладаў мае свае здабыткі й ^еларуская дыяспара У беларускую мову перакладаўся Стывэнсан, а нядаўна ў друку зьявіліся пераклады вершаў Эзры Паўнда.
У справе перакладаў беларускае літаратуры ў Амэрыцы зроблена параўнаўча няшмат. У 30—40-х гадох друкаваліся пераклады паасобных вершаў Купалы й Коласа. Перакладніцкая праца актывізавалася ў 70—80-х гадох, калі выйшла колькі перакладаў твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Алеся Адамовіча ды іншых паэтаў і пісьменьнікаў, ды, ведама ж, шэрагу раманаў Васіля Быкава
Сёньня на ангельскую мову перакладаюцца творы як беларускіх клясыкаў — Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Зьмітрака Бядулі, гэтак і сучасных аўтараў з Рэспублікі Беларусі.
Нарэшце, у адным зь вядучых амэрыканскіх выдавецтваў выйшаў пераклад на ангельскую мову помніка сярэднявечнае літаратуры — беларускага «Трышчана»17.
Можна спадзявацца, што разьвіцьцё палітычных і культурных дачыненьняў паміж Злучанымі Штатамі Амэрыкі й Рэспублікай Беларусьсю будзе спрыяць пашырэньню літаратурных кантактаў ды актывізацыі перакладніцкае творчасьці.
Амэрыканская беларуская літаратура
Амэрыканскія пісьменьнікі беларускага паходжаньня пачалі выступаць у друку на пачатку гэтага стагодзьдзя У 1909 і 1910 гадох «Наша Ніва» зьмясьціла колькі вершаў беларускага паэта з Амэрыкі І.Дубровіка. У 20—30-х гадох колькі амэрыканскіх беларусаў пісала па-беларуску й па-расейску ня толькі вершы й апавяданьні, але й кнігі, у якіх апісвалася жыцьцё беларусаў у Амэрыцы18. Асаблівую важнасьць мае кніга а. Яна Тарасэвіча, бо ён быў першым сьведамым беларусам, які апісаў і прааналізаваў жыцьцё беларусаў-імігрантаў. У кнізе падаюцца жывыя ўражаньні аўтара ад Амэрыкі, у сьвятле параўнаньня яе з пакінутай бацькаўшчынай, пасьля
17 The Byelorussian Tristan/Translated by Z.Kipel. New York, 1988.
18 Запісы Кн 19 1989 C 90
доўгіх гадоў жыцьця на чужыне. Беларуская тэма выступае таксама ў творчасьці такіх пісьменьнікаў і паэтаў, як Палачанін, Юры Вегаў (Язэп Варонка) ды Іван Карась, якія супрацоўнічалі ў газэце «Беларуская Трыбуна».
Уздым амэрыканска-беларускае літаратуры зазначыўся з прыездам у краіну ў канцы 40-х — пачатку 50-х гадоў паваеннае хвалі імігрантаў. Шмат ведамых беларускіх пісьменьнікаў і літаратурных крытыкаў у росквіце свайго таленту прыбылі з гэтаю хваляю ў Злучаныя Штаты й пачалі публікаваць свае творы, сярод іх — Юрка Віцьбіч (Юры Стукаліч), Антон Адамовіч, Станіслаў Станкевіч, Ізыдар Плашчынскі, Натальля Арсеньнева, Рыгор Крушына (Казак), Масей Сяднёў, Міхась Кавыль (Язэп Ляшчынскі), Янка Золак (Антон Даніловіч), Уладзімер Клішэвіч (які пазьней вярнуўся на Беларусь), Уладзімер Глыбінны (Сядура), А.Галіна (Міхась Міцкевіч), Алесь Змагар, Лявон Крывічанін (Савёнак), Мікола Цэлеш, Янка Шакун, Г.Няміга (Гіпаліт Паланевіч), Янка Юхнавец, Анатоль Бярозка (Мацьвей Смаршчок).
У творчасьці шмат каго з амэрыканска-беларускіх паэтаў можна сустрэць і амэрыканскія тэмы — гісторыя Амэрыкі, апісаньне краявідаў, гарадзкога жыцьця, аналіз праблемаў, што стаяць перад амэрыканскім грамадзтвам. СЯрод іх — Міхась Кавыль, Масей Сяднёў, Натальля Арсеньнева, Янка Юхнавец, Сяргей Ясень Празаікі Аляксандра Саковіч (Іна Каханоўская), Гіпаліт Няміга, А.Галіна і Ўладзімер Сядура апублікавалі нямала цікавых твораў, дзе адбілася беларускае ўспрыманьне новае рэчаіснасьці, у якой ім давялося тварыць Некаторыя з гэтых новапрыбылых беларускіх пісьменьнікаў і паэтаў сталіся двухмоўныя, прыкладам, Сяргей Ясень, Янка Юхнавец, Уладзімер Сядура.
Творы амэрыканска-беларускіх пісьменьнікаў і паэтаў друкаваліся ў розных пэрыядычных выданьнях, асобных кнігах, у анталёгіі замежнае беларускае літаратуры «Ля чужых берагоў», а таксама ў запачаткаванай Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва сэрыі «Беларускія Паэты й Пісьменьнікі».
Трэба падкрэсьліць асобна, што шмат хто з амэрыканскабеларускіх пісьменьнікаў, паэтаў, літаратурных крытыкаў і дасьледнікаў публікаваў артыкулы й агляды беларускае літаратуры ў англамоўных выданьнях, істотна спрыяючы тым самым пашырэньню ведаў пра Беларусь і беларускую культуРУ'9
19 Rensselaer Review of Graduate Studies (Troy, NY). No.38, 1964. P.4, 17, 22; Архіў БІНіМу; V.K. Byelorussian literature//The Reader's Adviser. New York, 1977. P.474—476; Stankevich St. Belorussian literature/ZDiscordant Voices. Oakville, Ontario, 1975. P.29—46; Shevelov G., Holling F. A reader in the history of the Eastern Slavic languages: Russian, Belorussian, Ukrainian. New York, 1958.
Амэрыканска-беларуская літаратура перажывае сёньня пераходную стадыю: аўтары, што прыехалі ў Злучаныя Штаты па вайне, ужо або памерлі, або маюць паважны век.
Маладзейшыя беларускія літаратары, якія пачыналі сваю творчасьць у 50—60-х гадох (М.Багун, С.Ясень, А.Папліска і колькі іншых), сёньня пішуць вельмі мала. Маладыя аўтары, якія пісалі ў часапісах «Віці» й «Беларуская Моладзь», таксама літаратурнаю прадукцыйнасьцю не вызначаюцца. Пакуль што беларуска-амэрыканская літаратура чакае лепшых часоў
На жаль, амэрыканска-беларуская літаратура дзесяцігодзьдзямі не заўважалася на бацькаўшчыне, калі ня браць пад увагу «зацікаўленьне» ёю пэўнага кола літаратараў-прапагандыстаў з панадворку ўсім ведамае арганізацыі. Апошнімі часамі пачалі зьяўляцца ў друку пісьменьніцкія нарысы-замалёўкі Барыса Сачанкі аб эміграцыі ды эміграцыйных пісьменьніках, якія часам базуюцца на прыватных выказваньнях літаратараў ды на няпоўным знаёмстве з эміграцыйнаю літаратураю, што стварае невычарпальны вобраз гэтае літаратуры. Аднак пачын гэты бясспрэчна важны.
Палітычныя зьмены на Беларусі разбурылі будаваны дзесяцігодзьдзямі мур паміж літаратурамі бацькаўшчыны й замежжа, што адкрыла магчымасьці для паважнага вывучэньня й аб’ектыўнае ацэнкі творчасьці пісьменьнікаў беларускае дыяспары.
Беларускае выяўленчае мастацтва ў Амэрыцы
Адным зь першых беларускіх мастакоў-імігрантаў быў Мікола Цыцкоўскі, які паходзіў зь Пінску й стаўся папулярны ў Амэрыцы ў 20—30-х гадох. Апрача ўдзелу ў калектыўных паказах у розных галерэях Нью-Ёрку, ён ладзіў шмат пэрсанальных выставаў, што было шырака адлюстравана ў друку20.
Беларуская тэматыка выдатна адлюстраваная ў творах яўрэйскіх мастакоў, што паходзілі зь Беларусі й сталіся вядомыя ў Амэрыцы, сярод іх —‘ Абрам Маневіч з Мсьціслава, Савелі Сорын з Полацку, Бэр Кафэт з Магілеўшчыны21.
Па Другой сусьветнай вайне ў Злучаныя Штаты прыехала колькі беларускіх мастакоў, а таксама шмат маладых студэнтаў мастацтва, якія сфармаваліся як сьпелыя творцы ўжо ў Амэрыцы.
Патрыярхам паваенных беларускіх мастакоў у Амэрыцы ўважаўся Пётра Мірановіч, які паходзіў зь Дзьвіншчыны й быў
20 Русскнй Голос. 1927. 15 мая; 1928 1 янв; 1931 2, 15 марта, 12 апр.
21 Бурлюк Д. Русскне художннкн в Амернке Нью-Йорк, 1928 C.14,
15, 22, 28. 35.
ужо сталым мастаком у сярэдзіне 40-х гадоў. У Злучаных Штатах Амэрыкі Пётра Мірановіч маляваў на беларускія тэмы, а таксама напісаў нямала карцінаў з амэрыканскімі сюжэтамі. Ягоная карціна «Беларускія імігранты» была выкарыстаная ў афармленьні супэрвокладкі кнігі аб імігрантах штату Нью-Джэрзі22.
Сярод маладзейшых мастакоў найбольш ведамая з свае прафэсійнае працы Тамара Кольба (Стагановіч). Яна выдатна адлюстравала беларускую тэматыку ў дзесяткох палотнаў, напісала партрэт Франьцішка Скарыны да 450-годзьдзя беларускага друку, а ў Амэрыцы здабыла папулярнасьць як ілюстратар дзіцячае кнігі й аўтар паштовак. Тамара Кольба ўдзельнічае ў дзесяткох выставаў па ўсёй Амэрыць; ды ўзнагароджаная вельмі прэстыжнымі амэрыканскімі дыплёмамі.
Ірэна Рагалевіч-Дутко — мастачка, якая гадавалася ў Амэрыцы У яе творчасьці прысутныя й беларускія матывы — уяўленьні пра Беларусь з апавяданьняў бацькоў. Спэцыялізуецца ў графіцы. Творы яе найбольш ведамыя на Ўсходнім узьбярэжжы краіны.
Галіна Русак — мастачка па прызваньню, стылізуе беларускія мастацкія вобразы ў арнамэнтальных кампазыцыях ды шырака папулярызуе Беларусь на выставах у розных галерэях Нью-Ёрку.
Жывыя фарбы беларускага краявіду й прыроды пануюць у творах Надзі Кудасавай, якая выстаўляе свае творы ў штаце Нью-Джэрзі.
Зь іншых амэрыканска-беларускіх мастакоў, якія бралі ўдзел у індывідуальных і групавых выставах, можна пералічыць Язэпа Казьлякоўскага, Алега й Алісу Махнюкоў, Барыса Данілюка, Янку Юхнаўца, Ксеню Тумаш, Міколу Пашкевіча, Галіну Дакальскую й яе дачку Айлін Клеч23.
Беларуская музыка ў Амэрыцы
Па Другой сусьветнай вайне ў Амэрыцы апынулася нямала беларускіх кампазытараў і выканаўцаў. Найбольш ведамы зь іх быў, безумоўна, кампазытар Мікола Куліковіч-Шчаглоў, які ў Амэрыцы працягваў інтэнсыўную творчую дзейнасьць і напісаў шмат твораў у розных жанрах. Пісалі музычныя творы таксама Дзьміцер Верасаў, Ксавэры Барысавец, Эльза Зубковіч, Кастусь Кіслы, Алімп Мяленьцеў, Вячаслаў СэляхКачанскі.
22 New Jersey Ethnic Experience. Union City, NJ, 1977.
23 Архівы БІНІМу: Папка «Беларускія мастакі».
Разьвівалася ў Злучаных Штатах і вакальнае выканаўчае мастацтва. Сярод ведамых беларускіх сьпевакоў — Пётра Конюх, Лідзія Янушкевіч-Нядзьвіга, Барбара Вержбаловіч, Надзея Куліковіч-Градэ, Натальля Чэмярысава, Рэня Касьцюк, Ірэна Каляда, Мікола Стрэчань ды іншыя.