Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Цікава зазначыць, што некаторыя беларускія словы дзеці беларусаў перадаюць сваім сябрам-амэрыканцам. У асяродках, дзе жыве шмат дзяцей беларускага паходжаньня, амэрыканскія дзеці ведаюць гэткія словы, як бабка, царква, капуста, каша.
Паколькі паваенная іміграцыя была нацыянальна сьведамая, захаваньне й перадача мовы наступным пакаленьням сталіся адным з заданьняў грамады. 3 гэтаю мэтай арганізоўваліся школкі, курсы мовы, у сям'і гаварылі толькі па-беларуску, а бабкі й дзяды толькі й марылі аб тым, каб перадаць мову ўнукам.
Нельга сказаць, што гэтая мэта была поўнасьцю дасягнутая, але нейкі працэнт маладых амэрыканскіх беларусаў, бацькі якіх прыехалі ў краіну па Другой сусьветнай вайне, няблага валодаюць беларускай мовай. Мова маладога пакаленьня, што праўда, пазначаная моцным ангельскім уплывам у лексыцы, фанэтыцы й сынтаксысе.
Сацыяльная мабільнасьць
Хоць беларускія імігранты жылі ў сваім вузкім асяродзьдзі, утвараючы штосьці накшталт Гета, яны ад самага пачатку ўлучыліся ў тыпова амэрыканскі працэс «руху ўгару» — шукалі лепшае працы, большае платы і гэткім чынам пасоўваліся вышэй па сацыяльнай лесьвіцы. 3 гадамі яны набывалі прафэсійныя навыкі й рабіліся кваліфікаванымі работнікамі.
Мабільнасьць гэтае групы, агулам называнае ў Амэрыцы «расейскаю», была адзначаная ў працы Бэры Джонстана3.
Рух угару сярод старых імігрантаў відавочна быў павальнейшы, чым сярод тых, хто прыехаў па Другой сусьветнай вайне, аднак абедзьве хвалі цалкам улучыліся ў працэс сацыяльнага ўзыходжаньня.
Вынікі апытаньня аўтарам ста сем’яў беларускіх імігрантаў раньняе хвалі ў рэгіёне Нью-Ёрк—Нью-Джэрзі паказваюць, што ў трыццацёх зь іх мужчыны мелі прафэсійную падрыхтоўку й рухаліся ўгару хутчэй. Аднак ужо за ўсіх сем’ях дзеці мелі кваліфікацыю, а ў сарака сем’ях вучыліся ў коледжах.
Паводле апытаньня сотні сем'яў паваеннае хвалі ў тым самым рэгіёне, усе мужчыны й жанчыны мелі прафэсійную кваліфікацыю. Амаль палова іх наведвала курсы павышэньня кваліфікацыі ў сваёй галіне, а ў коледжах вучылася 80% іхных дзяцей4.
Імігранты першае хвалі рабіліся дамаўласьнікамі не адразу, тым часам як паваенныя імігранты набывалі дамы на працягу першых 3—5 гадоў пасьля свайго прыезду. Такая самая карціна назіраецца, прыкладам, і ў Дэтройце, дзе да 1956 году ўсе новыя імігранты ўжо мелі свае дамы5.
Прафэсійны прагрэс не абмяжоўваўся нейкімі асобнымі дзялянкамі. У пераважнай большасьці імігранты былі занятыя на заводах, у штатных і фэдэральных установах, у будаўніцтве й г. д. Нязначная колькасьць зь іх мела свой малы бізнэс.
Спэктар занятасьці дзяцей імігрантаў вельмі шырокі, але ў ім пераважаюць настаўнікі, урадоўцы, інжынэры й мэнэджэры Сярод іх параўнаўча шмат, асабліва што датычыць дзяцей паваеннае хвалі, прадстаўнікоў «элітарных» прафэсіяў — лекараў і адвакатаў.
Паводле стандартнае амэрыканскае тэрміналёгіі, беларусы ў большасьці трывала замацаваліся ў ніжне-сярэднім эшалёне сярэдняе клясы амэрыканскага грамадзтва. Невялікі працэнт належыць да вышэйшае клясы (з гадавым прыбыткам болын за
3 Johnston В. Russian American social mobility. Saratoga, CA, 1981.
4 Архівы БІНІМу
5 The Detroit News (Detroit). 1956. March 25.
S100 000) i фактычна ніхто — да ніжэйшае (заробкі ніжэйшыя за $ 14 000 гадавых).
Недасьледаванымі застаюцца яшчэ шмат якія аспэкты жыцьця амэрыканскіх беларусаў, і адзін з найгалаўнейшых сярод іх — сацыяльныя паводзіны беларускае грамады.
Амэрыканізацыя
Амэрыканізацыя — натуральны працэс, непазьбежны для ўсіх груп імігрантаў. Розьніца толькі ў хуткасьці й ступені амэрыканізацыі першага іміграцыйнага пакаленьня. Пра амэрыканізацыю сказана й напісана вельмі шмат, гэтай тэме прысьвечаныя тысячы старонак у амэрыканскім і неамэрыканскім, улучна зь беларускім, друку6. Падыход да гэтае тэмы з часам мяняўся й разьвіваўся: ад безумоўных і аднабокіх тзорыяў плавільнага катла да больш спагадных ідэяў шматколернае мазаікі, у якой даецца права на йснаваньне кожнай этнічнай культуры. Тут няма патрэбы ўваходзіць у шырокую дыскусію аб тэарэтычных аспэктах працэсу амэрыканізацыі, аднак варта зьвярнуць увагу на спэцыфічны характар гэтае праблемы ў дачыненьні да беларусаў.
Беларускія імігранты першае хвалі, тыя, хто прыехаў у ЗША да Першае сусьветнае вайны, хацелі, каб іхныя дзеці як найхутчэй сталіся «амэрыканцамі», каб яны гаварылі па-ангельску і ўліліся ў амэрыканскае грамадзтва. Яны, аднак, заставаліся бескампрамісныя, калі гаворка заходзіла пра рэлігію. Старыя імігранты любою цаною імкнуліся захаваць у дзецях праваслаўную веру.
Колькі лістоў, якія захоўваюцца ў архівах БІНіМу, адлюстроўваюць стаўленьне імігрантаў да амэрыканізацыі. Вось што піша амэрыканец першага пакаленьня:
Мой бацька амаль ніколі не гаварыў сваёю роднаю моваю, беларуская культура ніколі не закраналася ў гутарках Ён як мог стараўся мяне амэрыканізавацьі ] Значная частка этнічнае традыцыі занікла, калі я гадаваўся. Мяне «змушалі» быць амэрыканцам, зжыцца з звычаямі й моваю гэтае краіны7.
Варта зазначыць, што зьяўленьне цікавасьці да этнічных каранёў — зьява нярэдкая. Аўтар цытаванага ліста бярэ ўдзел у беларускім жыцьці й сьведамы свайго беларускага паходжаньня.
6 Бацькаўіпчына 1952. №102; 1955. №249, 253, 260—261; 1959. №441, 442, 443 — 444, 445; Беларус. 1970. №161; АрхІВЫ БІНІМу: Папка «Амэрыканізацыя»
7 Архівы БІНІМу. Папка Воленса.
Асабліва папулярнымі пошукі сваіх этнічных каранёў сталіся ў часе адзначэньня 200-годзьдзя Злучаных Штатаў. Вось тыповы ліст, атрыманы аўтарам у 1977 годзе:
Мой бацька быў беларус. Нарадзіўся ён у Івянцы, у Менскай губэрні. Я пішу гісторыю сваёй сям’і, штосьці накшталт «Каранёў I галінаў». Я хацеў бы даведацца болей аб бацькавых продках. ЦІ не падкажаце, як мне адшукаць сьляды бацькавых продкаў на Беларусі? Я ўмею чытаць I пісаць па-польску, але не па-расейску[...1 Пару тыдняў таму мы глядзелі на 9-м канале «Невядомую вайну>, было якраз пра баі за вызваленьне БеларусІ ад нацыстаў. Я спядзяваўся пабачыць або пачуць пра Івянец, адкуль паходзіць мой бацька...8
Былі, аднак, і ў старой хвалі людзі, якія добра ведалі свае этнічныя карані й разважалі над праблемаю амэрыканізацыі. Прыкладам можа быць гэткі незвычайны ліст:
Я вельмі рады, што мае дзед і бабка былі вялікімі нацыяналістамі Яны эмігравалі за царскім часам (у 1912 годзе й раней) I ўсё роўна да самае свае сьмерці ў канцы 60-х гадоў гаварылі пра Беларусь тах, быццам пакінулі яе ўчора. Яны былі непісьменныя, але знаходзілі людзей, якія пісалі за Іх лісты па-расейску на радзіму, I гэтак яны трымалі кантакт з роднымі ў Салігорскім раёне.
Mae дзед I бабка заўсёды называлі сябе беларусамі. Мне дзіўна, што шмат хто зь беларусаў ня лічыць сябе беларусам Можа, тут рэч у мясцовасьці, адкуль мае дзяды паходзілі. Ня ведаю. Але, прынамсі, усе мае родзічы й сваякі на бацькаўіпчыне называюць сябе беларусамі.
Самому мне вельмі цяжка было растлумачыць амэрыканцам, хто такія беларусы I што ёсьць такая краіна — Беларусь. КалІ я кажу сябром 1 калегам на працы, што я беларус, я заўважаю, што сам пачынаю тлумачыць, пра што я гавару. Але нават калі я Ім кажу, што мы ўваходзім у ААН, яны ўсё роўна ня могуць гэтага сабе ўявіць. Я канчаю размову й адыходжу з думкаю, што ўсе адно яны лічаць мяне не беларусам, а. расейцам.
Я хачу сказаць, што нашая этнічная тоеснасьць згубілася або схавалася, можа, I з нашае віны. Мы — другое й трэцяе пакаленьне амэрыканскіх беларусаў — нічога ня ведаем пра нашую спадчыну, бо прынялі амэрыканскі лад жыцьця, які, на маю думку, ёсьць англасаксонскаю асыміляцыяю ўсіх нацыянальнасьцяў 1 культураў. Здаецца, усе мы хочам быць прынятыя гэтаю сыстэмаю дзеля эканамічных ці якіх Іншых прычынаў. I таму адмаўляемся ад свайго.
Я спрабую перадаць нашую культуру маёй 15-гадовай дачцэ, згадваючы Беларусь дзе толькі можна Мы таксама зьезьдзілі два разы на зямлю нашых Каранёў Дачка пераняла шмат нашых звычаяў 1 словаў, бо кожны раз мы жылі ў вёсцы па тры тыдні. Я працую на заводзе, I мне было нялёгка заашчадзіць грошай на паездкі. А тут, ведама, вывучыць беларускую мову няма дзе. Добра, што тут, у Рочэстэры, ёсьць клясы, дзе выкладаецца расейская мова Калі толькі мы, беларусы, не даможамся, каб у амэрыканскіх школах выкладалі беларускую гісторыю і/або культуру, нам ня будзе як перадаць нашую спадчыну наступным пакаленьням. _.9
8 Архівы БІНіМу: Папка Круглянскага
9 Тамсама: Папка «Рочэстэр».
Беларускія імігранты паваеннага пэрыяду сутыкнуліся з тою самаю праблемаю — амэрыканізацыяю дзяцей. Праблема гэтая шырока дыскутавалася ў 50-х і 60-х гадох, хоць нічога йстотнага для яе вырашэньня вынайдзена не было. Аднак, як згадвалася вышэй, новыя імігранты разьвівалі школьна-адукацыйную дзейнасьць, што значна прычынілася да захаваньня этнічнае сьведамасьці маладога пакаленьня. Фактычна паваенныя імігранты здолелі выхаваць сваіх дзяцей «добрымі амэрыканцамі», знайшоўшы спосаб захаваць іхную беларускасьць. Шмат хто сярод маладога пакаленьня гаворыць пабеларуску, захоўвае этнічную сьведамасьць і імкнецца дапамагчы Беларусі. У гэтым найбольшая розьніца паміж дзьвюма буйнейшымі хвалямі беларускае іміграцыі ў Злучаных Штатах: старая іміграцыя імкнулася захаваць рэлігію, новая — свае этнічныя карані, культуру.
Здаецца, што абедзьве групы імігрантау у цэлым дасягнулі сваіх мэтаў незалежна ад ступені амэрыканізацыі: першыя выхавалі дзяцей у вернасьці праваслаўнай царкве — у Амэрыканскай Праваслаўнай Царкве шмат вернікаў беларускага паходжаньня, хоць іх беларускасьць ні ў чым не выяўляецца; другія ж выгадавалі маладое пакаленьне з глыбокаю нацыянальнаю сьведамасьцю й адчуваньнем патрэбы працаваць дзеля беларускае справы, пры гэтым рэлігія адыгрывала другарадную роліо.
Палітычная арыентацыя беларусаў у ЗША
гіа пытаньне «За каго галасуюць амэрыканскія беларусы?» нельга даць адназначнага адказу. Аўтар, базуючыся на ўласным досьведзе жыцьця ў грамадзе, мяркуе, што старыя імігранты й большасьць іхных нашчадкаў галасуюць найчасьцей за дэмакратаў, аддаючы перавагу ўнутраным праблемам краіны, тым часам як імігранты паваеннае хвалі часьцей галасуюць за рэспубліканцаў, прычым вырашальную ролю для іх адыгрывае зьнешнепалітычны фактар.