Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Трэба зазначыць. што традыцыя папулярызацыі беларускае музыкі ў Амэрыцы пачалася яшчэ ў міжваенны пэрыяд, калі ўкраінскі кампазытар Міхайла Гайваронскі пры ўдзеле Рыгора Шырмы выдаў у Нью-Ёрку зборнік беларускіх песьняў. Шмат якія з гэтых песьняў Гайваронскі выконваў з хорамі ў розных гарадох Амэрыкі.
Нямала элемэнтаў беларускае народнае музыкі было і ў творах расейскага кампазытара Аляксандра Грачанінава, які памёр у Нью-Ёрку ў 1956 годзе.
Амэрыканска-беларускія кампазытары зрабілі значны ўклад у вывучэньне й разьвіцьцё беларускае рэлігійнае музыкі. Кампазытары Мікола Куліковіч і Дзьміцер Верасаў, а таксама рэгент Кастусь Кіслы напісалі дзесяткі твораў царкоўнага ўжытку, выкарыстоўваючы ў сваёй творчасьці багатыя традыцыі беларускае царкоўнае музыкі24.
Беларусы ў іншых галінах інтэлектуальнае творчасьці
Мэдыцына, інжынэрная справа. дакладныя навукі ахапляюцца паняцьцем культуры, узятым у шырэйшым, цывілізацыйным сэньсе. Таму варта згадаць пра дасягненьні беларусаў у гэтых галінах амэрыканскага інтэлектуальнага жыцьця.
Пачынаючы ад доктара М.Судзілоўскага-Расэла, які пакінуў свой сьлед як лекар і навуковец-прыродавед, беларускія дактары ў Амэрыцы нярэдка дасягалі паважных пазыцыяў у амэрыканскім мэдычным сьвеце. 3 паваеннае хвалі іміграцыі найбольш вызначыўся як выдатны спэцыяліст д-р Мітрафан Смаршчок, імем якога названы адзін з карпусоў мэдычнага комплексу ў горадзе Мантысэла, штат Мінэсота. Доктар Мікола Шчорс займаў пасаду віцэ-прэзыдэнта Амэрыканскае Асацыяцыі Хірургаў. Іншыя ведамыя ў мэдычных колах дактары-беларусы — Вітаўт Тумаш, Анатоль Занкавіч, Вітаўт Рамук, Уладзімер Набагез, Аляксандар Багдановіч25.
24 Архівы БІНІМу: Папка «Беларуская музыка ў Амэрыцы»; Беларус. 1964 №91; Внтвяцькнй В Мнхайло Гайворонськнй Жнття I творчість. Ню Йорк, 1954. C.191
25 Архівы БІНіМу: Папка «Лекары»; The Monticello Times (Montisello, MN). 1964 Feb. 20. '
Сярод імігрантаў паваеннае хвалі ёсьць нямала інжынэраў, як, прыкладам, Васіль Русак, спэцыяліст у кампрэсарах, мае свае патэнты, удзельнік розных міжнародных канфэрэнцыяў; Кон Ўорт, які даўгі час працаваў у галіне аэрадынамікі ды выступаў з навуковымі дакладамі ў Токіё й Брусэлі, таксама запатэнтаваў нямала вынаходзтваў. Наагул, беларусыінжынэры маюць уласнасьць на сотні патэнтаў у Амэрыканскім патэнтавым бюро26.
Беларусы ва ўсім сьвеце могуць ганарыцца дасягненьнямі прафэсара Барыса Кіта, колішняга выкладчыка матэматыкі Віленскае Беларускае Гімназіі, а пазьней прафэсара колькіх унівэрсытэтаў на Захадзе, аднаго зь вядучых амэрыканскіх дасьледнікаў у ракетных палівах.
У галіне біяхіміі ў Амэрыцы быў ведамы д-р Аўген Вярбіцкі, адзін з сусьветных лідараў у дасьледаваньні іррадыяцыі.
Выдатныя працы й вынаходніцтвы ў галіне мэдычнабіялягічнае аэранаўтычнае інструмэнтацыі мае беларус першага амэрыканскага пакаленьня Леанід Грэбень. 3 другога пакаленьня беларусаў-амэрыканцаў трэба адзначыць д-ра Робэрта Пухоўскага, ведамага палеантоляга, старэйшага геоляга кампаніі Shell у Маляйзіі.
Адзначыліся беларусы і ў іншых галінах. Прыкладам, айцец Джым Шэвэдэн, беларус-амэрыканец другога пакаленьня (дзяды паходзілі з-пад Бярозы-Картузскай), — адзін з кіраўнікоў езуіцкае місіі на Тайвані Амэрыканскаму грамадзтву ведамы таксама навуковец М.Дземяшкевіч, родам з Магілеўшчыны.
Шмат беларусаў выкладаюць ва ўнівэрсытэтах, працуюць у дасьледных кампаніях. БІНіМ вядзе ўлік удзелу беларусаў у амэрыканскім навукова-прамыслова-тэхналягічным жыцьці ды апрацоўвае бібліяграфію працаў беларусаў-навукоўцаў і інжынэраў у амэрыканскіх часапісах.
Дзеці імігрантаў паваеннае хвалі таксама ўваходзяць у жыцьцё, атрымаўшы добрую асьвету, паступова займаюць важныя пасады і ўплывовыя пазыцыі ў розных сфэрах27.
26 Архівы БІНІМу: Папка «БіяграфІІ»; Беларус. 1972. №178; 1973. №192; 1976. №233; 1978. №253.
27 Архівы БІНіМу: Папка «Выдатныя ў ЗША». Гл. таксама; Libin L. American Musical Instruments in the Metropolitan Museum of Art. New York, NY, 1985. P. 135—136.
РОЛЯ АМЭРЫКАНСКІХ БІБЛІЯТЭК, НАВУКОВЫХ I НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАЎ
У ПРАПАГАНЬДЗЕ БЕЛАРУСКАЕ СПАДЧЫНЫ
Амэрыканскія бібліятэкі адыгрываюць вельмі важную ролю ў інфармаваньні амэрыканцаў аб Беларусі й беларусах. Шмат якія амэрыканскія бібліятэкі — публічныя, унівэрсытэцкія й спэцыяльныя — маюць багатыя беларускія інфармацыйныя й навуковыя кнігазборы, і, дзеля таго што адна з функцыяў бібліятэкі — папулярызаваць свае кнігі, яны ладзяць адмысловыя выставы, лекцыі й абмеркаваньні кніг. Варта адзначыць, што найбольшыя амэрыканскія бібліятэкі, як, прыкладам, Бібліятэка Кангрэсу або Ныо-Ёркская Публічная Бібліятэка, маюць беларускія кнігазборы, запачаткаваныя яшчэ на пачатку стагодзьдзя1.
Неабходна падаць колькі агульных заўвагаў пра беларусіку ў амэрыканскіх бібліятэках
Хоць беларусіка прысутная ў шмат якіх бібліятэках, надалей існуе праблема з загалоўкам адпаведнага разьдзелу ў каталёгах. Назовы «Byelorussia» й «Byelorussians» — новыя для амэрыканскіх бібліятэкараў. Яны ўвайшлі ў каталёгі толькі ў 70-х гадох. Раней Беларусь азначалася як «White Russia». Аднак і гэты назоў быў уведзены ў Ныо-Ёркскай Публічнай Бібліятэцы паміж 1915 і 1920 гадамі, тым часам як Бібліятэка Кангрэсу пачала ўжываць яго толькі ў канцы 20-х гадоў. Да зьяўленьня тэрміну «White Russia» матэрыялы, што мелі дачыненьне да Беларусі, каталягізаваліся пад тытуламі «West Russia», «Russia» або «Poland». Гэткая тэрміналягічная разьбежнасьць, разам з палітычнаю сытуацыяю Беларусі, стварала (дый надалей стварае) цяжкасьці ў фармаваньні беларускіх кнігазбораў і ў карыстаньні імі.
3 гэтага выцякае, што праца зь беларускімі кнігазборамі ў працэсе беларусаведных дасьледаваньняў пры карыстаньні старою літаратураю патрабуе гістарычнае падрыхтоўкі й тэхнічнага досьведу. Зь цягам часу ды з павелічэньнем бела-
1 The New York Public Library, Reference Collections, Archives
рускіх калекцыяў настае патрэба ў перакаталягізацыі старых матэрыялаў. Аднак бліжэйшымі гадамі вырашыць гэтую праблему будзе нялёгка.
Беларускія інфармацыйныя выданьні можна сустрэць у любой вялікай публічнай бібліятэцы ды амаль ва ўсіх коледжах і ўнівэрсытэтах, дзе ёсьць славянскія аддзяленьні.
Беларускія навуковыя кнігазборы ёсьць у некаторых унівэрсытэтах, прыкладам, ва Ўнівэрсытэце штату Індыяна ў Блумінгтане, Унівэрсытэце штату Іліной ва Урбане, Унівэрсытэце штату Каліфорнія ў Бэрклі, Унівэрсытэце штату Агаё ў Каламбасе, Унівэрсытэце штату Паўночная Каралайна ў Чэпэл-Хіле ды колькіх іншых.
Найбольшыя й найпаўнейшыя беларускія навуковыя кнігазборы захоўваюцца ў Харвардзкім, Калюмбійскім і Стэнфардзкім унівэрсытэтах, у Бібліятэцы Кангрэсу ды ў НыоЁркскай Публічнай Бібліятэцы. Гэтыя калекцыі найбольшыя што да колькасьці кніг беларускае тэматыкі, а таксама беларускіх пэрыядычных выданьняў2.
Адпрацаваўшы ў Нью-Ёркскай Публічнай Бібліятэцы больш за чвэрць стагодзьдзя, аўтар лічыць магчымым і патрэбным апісаць падрабязьней беларускі кнігазбор гэтае бібліятэкі.
Асаблівая ўвага да Нью-Ёркскае Публічнае Бібліятэкі цалкам абгрунтаваная. Задоўга да таго, як Беларусь сталася заўважная на палітычным даляглядзе або на мапе Эўропы, што адбылося толькі ў 1918 годзе, гэтая бібліятэка ўжо зьбірала беларускія матэрыялы нягледзячы на цяжкасьці, зьвязаныя зь іх набыцьцём.
На самым пачатку гэтага стагодзьдзя бібліятэка набыла колькі беларускіх выданьняў лацінкаю; яна знайшла й слушна закаталягізавала працы Яўхіма Карскага й некаторых пісьменьнікаў, як, прыкладам, Франьцішка Багушэвіча. Бібліятэка адна зь першых у Амэрыцы ўсталявала кніжны абмен зь бібліятэкамі БССР у 20-х гадох. У дакумэньце з гэтае нагоды, датаваным 1928 годам, гаворыцца:
Дзяржаўная Бібліятэка ў Менску, адна з шматлікіх савецкіх установаў, зь якімі бібліятэка падтрымвае абмен, дасылала ня толькі бягучыя беларускія публікацыі, але таксама старыя кнігі ў расейскай мове, што маюць дачыненьне да рэгіёну, які з часам стаўся поўсувэрэннаю Беларускаю Рэспублікаю3.
Можна безь перабольшаньня сьцьвярджаць, што беларускі кнігазбор Нью-Ёркскае Публічнае Бібліятэкі найбольшы ў Злучаных Штатах. Ён налічвае некалькі тысячаў кніг і пэрыядычных выданьняў у беларускай мове, а таксама тысячы
2 Архівы БІНіМу: Папка «Беларусіка ў амэрыканскіх бібліятэках».
3 The New York Public Library, Report of the Director, 1928.
кніг і публікацыяў у іншых мовах, якія маюць дачыненьне да беларускае тэматыкі4.
Бібліятэка асабліва багатая на бібліяграфічныя працы самае шырокае беларускае тэматыкі, мастацкую, статыстычную, палітычную, моваведную ды мастацтваведную літаратуру. Бібліятэка прыкладае шмат намаганьняў дзеля набыцьця беларускіх кніжных матэрыялаў, пачынаючы ад пражскіх і віленскіх выданьняў Франьцішка Скарыны. Бібліятэка мае найпаўнейшыя зборы беларускіх эміграцыйных выданьняў ад 20—30-х гадоў, калі яна набывала пэрыёдыкі з Прагі й Парыжу. Цікава зазначыць, што Славянскі й Балтыйскі Аддзел бібліятэкі, дзе захоўваецца беларуская кніжная калекцыя, зьбірае таксама аўтографы аўтараў, якія наведваюць бібліятэку.
Сталіся ўжо традыцыяю візыты ў бібліятэку беларускае дэлегацыі на Генэральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'еднаных Нацыяў, якія нярэдка прыносяць у бібліятэку каштоўныя падарункі. За апошнія гады дзесяткі беларускіх афіцыйных асобаў і пісьменьнікаў наведалі бібліятэку, сярод іх Пятро Глебка, Анатоль Вярцінскі, Рыгор Барадулін, Барыс Сачанка, Алесь Адамовіч, Іван Чыгрынаў, Уладзімер Шчасны, Віктар Шматаў, Леанід Казыра, Віктар Скарабагатаў, Вячаслаў Адамчык, Алесь Лукашук, Адам Мальдзіс, Генадзь Бураўкін, Уладзімер Платонаў, Марыя Карпенка, Пятро Краўчанка, Валяньцін Грыцкевіч ды іншыя5.
Шмат хто зь іх карыстаўся ў сваёй працы фондамі бібліятэкі, а некаторыя апісалі свой побыт у Злучаных Штатах у сваіх творах і працах. У бібліятэкі ўсталяваліся вельмі добрыя кантакты й супрацоўніцтва зь беларускаю місіяю пры Аб’еднаных Нацыях, асабліва зь яе шматгадовым адміністратарам Алегам Пашкевічам, які дапамог набыць шмат важных матэрыялаў.
Часта госьцяць у бібліятэцы таксама беларускія пісьменьнікі, навукоўцы й госьці з Польшчы, Ангельшчыны, Францыі, Швэцыі ды іншых краінаў. Так, за апошняе дзесяцігодзьдзе ў бібліятэцы працавалі або гасьцілі Алесь Барскі, Альбэрт Барташэвіч, Сакрат і Таня Яновічы, Зіна Туронак, Янка Максімюк. Часты госьць і лектар у бібліятэцы а. Аляксандар Надсон.