Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Ініцыятыва выданьня беларускіх кружэлак у Злучаных Штатах належыць адміністратару беларускага хору ў СаўтРывэры, штат Нью-Джэрзі, Барысу Шчорсу. Ён здолеў мабілізаваць рэсурсы й падтрымку Злучанага БеларускаАмэрыканскага Дапамаговага Камітэту, захапіў ідэяю хор і вядучых ягоных кіраўнікоў і ўдзельнікаў — К.Барысаўца, Д Верасава, В.Сэлях-Качанскага, П.Нядзьведзкага, М.Сеньку, М.Палюховіча ды іншых, і гэткім чынам сталася магчымым найграньне сэрыі кружэлак58.
Займалася выданьнем кружэлак і Арганізацыя БеларускаАмэрыканскае Моладзі зь вядучым удзелам прафэсара Міколы Куліковіча. Выдавалі кружэлкі й паасобныя гурты, як, прыкладам, аркестар *Нова» пад кіраўніцтвам Алекса Мартыновіча.
Аднак найболыпым посьпехам на беларуска-амэрыканскім музычным рынку карыстаюцца запісы сьпевака Багдана Андрусышына — Данчыка. Ён найграў тры кружэлкі, і ўсе яны былі раскупленыя адразу пасьля зьяўленьня Данчыкавы песьні карыстаюцца шырокаю папулярнасьцю й на Беларусі, асабліва пасьля ягоных там выступаў у 1989 годзе.
Шмат якія зь пералічаных вышэй запісаў выйшлі й на магнітафонных касэтках.
Апошнімі часамі беларусы адзьнялі колькі відэафільмаў, як, прыкладам, з паездак ансамблю «Васілёк» на Беласточчыну й Беларусь, з Сустрэчаў Беларусаў Паўночнае Амэрыкі. На
56 Беларус 1991 №382; Архівы БІН1Му: Папка «Незалежнасьць»
57 Беларускае Слова (Бакнанг) 1950 №14
51 Беларускае Слова (Саўт-Рывэр). 1956 №31; 1957 №34; 1958 №38, 39; АрхІВЫ АБАМ; АрхіВЫ БІНІМу
Беларусі было зьнята колькі фальклёрных відэафільмаў. Шмат якія з гэтых фільмаў зьняла Паўлінка Сурвіла зь МічыГанскага ўнівэрсытэту.
Амэрыканскія беларусы выпусьцілі сотні сувэніраў: сьцяжкоў, памятных талерак, значкоў і г. д., а таксама колькі сэрыяў юбілейных марак, прысьвечаных беларускім гістарычным падзеям — Слуцкаму Паўстаньню, юбілею Скарыны й г.д.
Падсумоўваючы агляд выдавецка-інфармацыйнае дзейнасьці амэрыканскіх беларусаў, трэба зазначыць, што тут дасягнутыя значныя посьпехі. Публікацыі адыгрываюць важную ролю ў пашырэньні й захаваньні інфармацыі аб жыцьці беларусаў у Злучаных Штатах, прычым дзеля гэтага часам ужываюцца амэрыканскія сродкі масавае інфармацыі. Беларускія сувэніры пашыраюцца на этнічных і неэтнічных кірмашох, у музэях, на выставах і сьведчаць аб беларускай прысутнасьці ў гэтай краіне59.
БЕЛ АРУ CK A АМЭРЫК АНСКIЯ ДАЧЫНЕНБНІ
Тэма, азначаная ў загалоўку, ахапляе два аспэкты дачыненьняў і кантактаў: паміж паасобнымі грамадзянамі й паміж краінамі — ЗША й Беларусьсю
На пачатку будзе дарэчы паставіць пытаньне: калі на беларускіх землях даведаліся пра Амэрыку? I наадварот: калі Амэрыка ўпершыню даведалася пра Беларусь?
Амэрыканска-расейска-яўрэйскі гісторык, які дасьледаваў гэтую праблему, д-р Абрагам Ярмалінскі, сьцьвярджае, што першыя весткі пра новаадкрытую Амэрыку прыйшлі на беларускія землі ў другой палове XVI стагодзьдзя. Д-р Ярмалінскі пісаў: «Каля 1572 году літоўскі шляхціц Амброзі Бразоўскі, пра якога больш нічога ня ведама, пераклаў з польскае мовы на беларускую «Кроніку Бельскага». Колькі гадоў пазьней, у 1584 годзе, у Маскве гэты тэкст быў невядомаю рукою перакладзены на расейскую мову»1.
Інфармацыя пра Беларусь (пад назовам «Літва») зьявілася ў Амэрыцы ў друкаваных крыніцах у XVII стагодзьдзі, а ў больш падрабязным насьвятленьні — у XVIII стагодзьдзі2.
Асабістыя кантакты
Было б лягічна прыпусьціць, што асабістыя кантакты паміж грамадзянамі абедзьвюх краінаў маюць даўную гісторыю, ад тых часоў як беларускія імігранты зьявіліся на амэрыканскіх берагох, г. зн. ад XVII—XVIII стагодзьдзяў Гэтыя кантакты пераважна мелі эпісталярны характар. Аналіз архіваў айца Ф.Дзеружынскага паказвае, што ён меў вельмі інтэнсыўную перапіску з бацькаўшчынаю3.
1 NYPL Bulletin. Vol.43. 1939. P.895,897; Vol.47. 1943. P.52,53.
2 Запісы Кн 16 1978 C 119—128; Кн 17 1983 C 117—119
3 Jesuite Archives, Baltimore, MD, Dzieruzhinski's Archives.
Перапіска была вельмі папулярнаю й інфармацыйнаю формаю кантактаў. У першыя дзесяцігодзьдзі XX стагодзьдзя газэта «Наша Ніва» ды іншыя беларускія выданьні былі літаральна засыпаныя лістамі з усіх бакоў, у тым ліку й з-за акіяну4.
У 20-х гадох саветы спрабавалі выкарыстаць прыватную перапіску ў сваёй прапаганьдзе й наладзілі «ўсесаюзную» лістапісальную кампанію5. Але масыўнае ўмяшаньне дзяржавы ў прыватную перапіску грамадзянаў цягнулася нядоўга, хоць дзяржаўная цэнзура на ліставаньне з замежжам існавала да самых нядаўных часоў.
Апроч асабістае перапіскі амэрыканскія беларусы падтрымваюць розныя формы кантактаў зь сем’ямі й сябрамі. Штогоду сотні амэрыканцаў наведваюць сваіх родзічаў і сваякоў на Беларусі. Гэтыя кантакты застаюцца вельмі блізкія аж да трэцяга й чацьвертага пакаленьня.
Іншая форма кантактаў — розныя падарункі й пачкі, што ў вялікай колькасьці пасылаюцца з Амэрыкі на Беларусь.
Падтрымваюцца дачыненьні і ў форме перадачы дароў тэстамантам. Гэтак, прыкладам, ведамы амэрыканскаяўрэйскі дасьледнік і лідар сацыялістычнага руху Ісак Гурвіч, народжаны ў Менску, у 20-х гадох падараваў Беларускаму Дзяржаўнаму Ўнівэрсытэту свой багаты кнігазбор6 У друку таксама паведамлялася, што нехта Розэнфэльд, які паходзіў зь Беларусі й памёр у Каліфорніі, адпісаў тэстамантам значную суму грошай на пабудову шпіталю на Беларусі7.
Спробы навязаць кантакты паміж амэрыканскімі беларусамі й іхнымі сваякамі на Беларусі ў справе атрыманьня спадчыны рабіліся Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа ў сярэдзіне 20-х гадоў. Таварыства друкавала ў сваім бюлетэні абвесткі, якія мелі непасрэднае дачыненьне да амэрыканскіх беларусаў і іхных сваякоў на бацькаўшчыне.
У гэтых абвестках, прыкладам, гаварылася: «Сваякі памёрлых амэрыканскіх імігрантаў могуць атрымаць страхоўку ў памерах ад 5000 да 10 000 даляраў». Далей ішло гэткае тлумачэньне:
Перад імпэрыялістычнаю вайною шмат беларусаў выехала працаваць у Амэрыку Шмат хто зь іх пасьля Кастрычніцкае Рэвалюцыі вярнуўся на Беларусь, але нямала яшчэ застаецца ў Злучаных Штатах Некаторыя з тых беларускіх імігрантаў былі забітыя на вайне, шмат хто загінуў у няшчасных выпадках на працы Звычайна беларускія імігранты страхуюць сваё жыцьцё, I ў выпадку сьмерці іхныя нашчадкі могуць
4 Наша Ніва 1906—1915.
5 Шестакова Т. Укрепленне ннтернацяональных связей: Международная перепнска рабочнх БССР 1925—1937//Вопросы нсторнн Мн , 1980 С.32-43
6 Бнблнотечное дело в БССР. Мн , 1978 Док №34 С 52
7 Божым Шляхам 1950 №29—30 С. 15; Новое Русское Слово 1949 1 нояб
атрымаць страхоўку КалІ ж гэтыя імігранты ня маюць сваякоў у Злучаных Штатах, страхоўку могуць атрымаць іхныя блізкія ў Савецкай БеларусІ. Справы, што маюць дачыненьне да атрыманьня спадчыны, узяло на сябе Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа8.
Як таго можна было б чакаць, судовыя паседжаньні ў справе атрыманьня спадчыны сталіся частаю зьяваю ў амэрыканскіх судох у 20-х гадох і адбываюцца да сёньняшняга дня9.
Як выглядае, аб'ём фінансавых апэрацыяў паміж амэрыканцамі й беларусамі быў даволі значны, пра што сьведчыць адкрыцьцё аддзяленьняў Амэрыканскага Аб’еднанага Банку ў Менску й Віцебску10.
Значная была й групавая фінансавая дапамога Беларусі, асабліва пасьля Другое сусьветнае вайны. Група фармараў з Вайнлэнду, штат Нью-Джэрзі, падаравала суму грошай Беларускаму Ўнівэрсытэту. Шматлікія групы амэрыканцаў з штатаў Канэтыкат, Нью-Джэрзі, Нью-Ёрк і Агаё падаравалі Беларусі праз розныя савецкія ўстановы значныя сумы грошай. Гэтая дапамога асабліва ўзрасла пасьля чарнобыльскае катастрофы й вылічаецца ў мільёнах даляраў. Пры гэтым важна адзначыць, што ў дапамозе ахвярам Чарнобыля бяруць удзел ня толькі беларусы, але й сотні амэрыканцаў, шматлікія арганізацыі, фірмы й шпіталі.
Сёньня тысячы гасьцей зь Беларусі наведваюць сваіх родзічаў і сяброў у Амэрыцы, зь якімі яны ня бачыліся больш за сорак гадоў.
Дачыненьні на арганізацыйным 1 дзяржаўным узроўні
Блізкія сацыяльна-культурныя кантакты паміж беларусамі й амэрыканскімі арганізацыямі пачаліся ў 1917—1918 гадох. У Менску дзеілі шматлікія амэрыканскія місіі, якія раздавалі ежу й адзеньне. Гэтыя місіі дапамагалі таксама весьці культурную працу з моладзьдзю. Дзеіў у горадзе Амэрыканскі Клюб, а потым ягоны будынак, называны «амэрыканскі барак», быў перададзены на патрэбы беларускіх арганізацыяў. У гэтым будынку адбыліся й першыя спэктаклі Беларускага Тэатру11.
8 Бюлетэнь Цэнтральнай Камісіі Беларускага Чырвонага Крыжа 1927. №7—8.
9 Гутарка аўтара з Майклам Папам, Кліўлэнд, 1984; The Sun (Baltimore, MD). 1976. March 14. P.A18.
10 Архівы БІНІМу: Блянкі канвэртаў.
11 Гісторыя беларускага тэатра. Т2 Мн , 1985 С. 12; Шнбеко 3., Шнбеко С Млнск Страннцы ксторпн дореволюцнонного города Мн , 1990 С 326—327.
Першыя спробы наладзіць палітычныя кантакты і ўсталяваць дзяржаўныя дачыненьні, а таксама азнаёміць амэрыканскіх палітыкаў зь беларускімі палітычнымі ідэаламі й патрэбамі былі зробленыя прадстаўнікамі Беларускае Народнае Рэспублікі ў 1918—1919 гадох12.
3 аналізу дзейнасьці Амэрыканскае Дапамаговае Адміністрацыі (АРА) на Беларусі ў 1920—1923 гадох можна меркаваць, што Амэрыка была зацікаўленая ва ўсталяваньні кантактаў з новаўзьніклаю краінаю, але з прычынаў, якія застаюцца нявысьветленымі, гэта не было ажыцьцёўлена. Як зазначае Алеся Кіпель у сваім артыкуле пра дзейнасьць АРА на Беларусі, амэрыканцы, будучы прагматыкамі, адчувалі, што практычна ўся палітыка ў Савецкім Саюзе вызначалася й кантралявалася маскоўскім урадам. Такім чынам, было лягічным падтрымваць кантакты непасрэдна з цэнтральным урадам13.
Амэрыканская дапамога Савецкай Беларусі ў 1922 годзе, як выглядае, была асабліва значная ў галіне сацыяльнага забесьпячэньня й адукацыі. Сьцяпан Некрашэвіч, адзін з кіраўнікоў Савецкае Беларусі ў 20-х гадох, зазначаў, што амэрыканская дапамога складала 12% у агульным бюджэце Народнага Камісарыяту Асьветы ў 1922/23 бюджэтным годзе14.
Дапамагала Амэрыка й беларускім школам у Заходняй Беларусі. Урад ЗША некалькі гадоў выяўляў зацікаўленьне гэтым рэгіёнам і сачыў за разьвіцьцём палітычнае сытуацыі ў Заходняй Беларусі да сярэдзіны 20-х гадоў15.
Паасобныя культурныя кантакты паміж Амэрыкай і Беларусьсю пачаліся ў XIX стагодзьдзі, калі ў Сан-Францыска ў 1887—1888 гадох выстаўляў свае карціны Казімір Альхімовіч, а на пераломе стагодзьдзя дэманстраваліся карціны Рыгора Баброўскага16.