Беларусы ў ЗША
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
Другая прычына, якая выклікала зьяўленьне беларускае газэты, — той факт, што сярод 973 неангельскіх пэрыядычных выданьняў на саракох мовах у 1948 годзе ў ЗША не было ніводнага беларускага. I аднак, працягвалі выдаўцы, у краіне жыве каля паўгара мільёна беларускіх імігрантаў. На жаль, гэтыя імігранты ў большасьці сваёй і самі не маглі ясна вызначыць сваю этнічную прыналежнасьць, і таму афіцыйна былі далучаныя да чужых нацыянальнасьцяў. Таму заданьнем газэты мусіць быць дапамога гэтым масам, яна працягвае руку супрацоўніцтва «старым» суродзічам. I сапраўды, «Беларус» прысьвяціў нямала артыкулаў аналізу
11 Архівы БІНІМу: Папка Радаслава Астроўскага
дачыненьняў паміж старымі й новымі беларускімі імігрантамі ды шчыра спрыяў збліжэньню розных хваляў іміграцыі. Адпаведна абвешчаным мэтам, газэта ад самага першага нумару нястомна выкрывала рэжымы Леніна—Сталіна— Хрушчова—Брэжнева й кампаніі ў іхнай палітыцы генацыду й культурных пагромаў супраць беларускага народу, масавае дэпартацыі карэннага насельніцтва Беларусі й беспрэцэдэнтнае русыфікацыі. Укладальнікі Мартыралёгу Беларусі маглі б шырока скарыстаць з друкаваных у «Беларусе» матэрыялаў. Адлюстроўваючы жыцьцё беларускае грамады ў Амэрыцы, газэта сабрала шырокае кола падпісчыкаў, ахвяравальнікаў, аўтараў і дапісчыкаў, ператварыўшыся паступова ў газэту бальшыні беларускаамэрыканскіх групаў і арганізацыяў. У 50—60-х гадох «Беларус» меў канкурэнта — «Бацькаўшчыну», якая мела ў Амэрыцы шмат верных прыхільнікаў, якія, выбіраючы выданьне для публікацыі сваіх матэрыялаў, аддавалі перавагу ёй. Але гэта не хвалявала «Беларуса». Наадварот, ён падтрымваў меркаваньне «Бацькаўшчыны» наконт таго, што беларусы павінны мець палітычную газэту ў Заходняй Эўропе. Апрача таго «Бацькаўшчына» мела рубрыкі, якіх не было ў «Беларусе», прыкладам, месячны дадатак для дзяцей «Каласкі», багатыя літаратурныя старонкі. Асабліва важным было тое, што газэта мела сваё ўласнае выдавецтва — «Бацькаўшчына», у якім выйшла шмат важных кніжак12. Аднак з паступовым згасаньнем «Бацькаўшчыны», галоўна з прычыны таго, што бальшыня эмігрантаў перабралася за акіян, «Беларус» у сярэдзіне 60-х гадоў стаўся газэтаю беларусаў усяго сьвету: сталымі яго рубрыкамі былі справаздачы аб беларускім жыцьці ў Заходняй Эўропе, Аўстраліі, Паўдзённай Амэрыцы й Канадзе. Ад 1963 да 1968 году газэта нават мела асобную канадыйскую старонку.
Тэматычны спэктар «Беларуса» не абмяжоўваўся толькі жыцьцём беларусаў у дыяспары. Ён стаўся органам беларускага дэмакратычнага руху. Газэта ня толькі выкрывала злачынны характар савецкага рэжыму й апісвала штодзённае жыцьцё беларусаў за межамі БССР, як вызначалася рэдакцыйным артыкулам першага нумару, але была адзінаю крыніцаю поўнае й праўдзівае інфармацыі аб беларускім нацы-
12 Купала Я. Спадчына Мюнхэн, 1955; Купала Я Раськіданае гняздо Мюнхэн, 1953; Колас Я Новая зямля Мюнхэн, 1953; Колас Я Сымон-музыка Мюнхэн, 1955; Мрый А Запіскі Самсона Самасуя Мюнхэн, 1953; Калюга Д. Нядоля Заблоцкіх. Мюнхэн, 1954; Власт. Творы Мюнхэн, 1956; Віцьбіч Ю. Плыве з-пад Сьвятой Гары Нёман Мюнхэн, 1956; Крушына Р Выбраныя творы Мюнхэн, 1957; Беларускія казкі. Мюнхэн, 1957; Дя чужых берагоў: Альманах. Мюнхэн, 1955; Станкевіч Я Зь гісторыі Беларусі Мюнхэн, 1958; Багдановіч М Вянок паэтычнай спадчыны Мюнхэн, 1960, ды Іншыя
янальным адраджэньні й незалежніцкім руху на бацькаўшчыне. Няма такое беларускае тэмы або праблемы, якая б не знайшла свайго адлюстраваньня на старонках «Беларуса». Ён ачольваў кампанію супраць парушэньняў правоў чалавека на Беларусі, ён упершыню прадказаў страшныя наступствы чарнобыльскае катастрофы ды паведаміў пра іх, адкрыў праўду пра шматлікія беларускія Курапаты, пра злачынствы савецкага рэжыму часоў «перастройкі», публікаваў і камэнтаваў матэрыялы нелегальнага друку з БССР, шырока насьвятляў палітычныя падзеі на Беласточчыне й г. д. Друкавалася ў «Беларусе» й англамоўная старонка — вельмі неабходны дадатак для маладзейшага пакаленьня беларусаў-амэрыканцаў. У выдавецтве, заснаваным пры газэце, было выдадзена шмат важных манаграфіяў13.
Як і любое выданьне, «Беларус» перажываў у мінулым большыя й меншыя крызысы, пераважна адміністрацыйнага характару. Газэта, аднак, штораз болей узмацнялася. Кіравалі ёю некалькі пакаленьняў рэдактараў і рэдакцыйных радаў. Сярод іх былі Лявон Галяк, Лявон Савёнак, Міхась Міцкевіч, Натальля Арсеньнева-Кушаль, Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Ян Запруднік і Зора Кіпель. Кожны дадаў у газэту нечага свайго, кожны меў сваю «ўлюбёную» тэму, але ўсім ім удалося сабраць аднадумцаў, захаваць і нават пашырыць кола аўтараў, адначасна забясьпечыўшы газэце фінансавую падтрымку. Сярод сталых аўтараў і адміністратараў «Беларуса» за гэтыя гады можна згадаць Браніслава Даніловіча, Андрэя Стрэчаня, Кастуся Калошу, Сяргея Карніловіча, Янку Ханенку, Язэпа Арцюха, Раісу Станкевіч, Зіну Станкевіч, Міколу Заморскага, Міхася Рагулю, Антона Шукелойця, Аляксандра Міцкевіча, Франьцішка Бартуля, Яніну Каханоўскую, Данчыка й Юлю Андрусышыных, Вітаўта Кіпеля, Уладзімера Русака, Вітаўта й Веру Рамукоў, Міхася Кавыля, Ванду й Міхася Махначоў, Людвіку й Антона Бяленісаў і дзесяткі іншых.
Цяпер, аглядаючы ролю, якую больш за сорак гадоў адыгрываў «Беларус» у фармаваньні беларускае грамады ў Амэрыцы ды ў разьвіцьці беларускіх палітычных ідэалаў, можна з поўным правам назваць гэтую газэту вартым прадаўжальнікам такіх рухавікоў беларускага адраджэньня, як газэты <Наша Ніва» й «Вольная Беларусь».
Гісторыя беларускага друку ў Злучаных Штатах, якая пачалася ў канцы 40-х — пачатку 50-х гадоў, засьведчыла
13 Гарэцкі М Выбраныя творы Т.З. Нью-Ёрк, 1975; Запруднік Я Спадчына бацькоў: «агледзіны». Ныо-Ёрк, 1982; Адамовіч А «Як дух змаганьня Беларусі». Нью-Ёрк, 1983; Станкевіч С Янка Купала НьюЁрк, 1982; Сказ пра Лысую Гару Нью-Ёрк, 1985, ды ініпыя
зьяўленьне вялікае колькасьці публікацыяў: бюлетэняў, абежнікаў, улётак рознага характару. Некаторыя газэты й часапісы, заснаваныя ў Заходняй Нямеччыне ў паваенным часе, працягвалі выдавацца ў Амэрыцы, прыкладам, літаратурны часапіс 'Шыпшына», які выходзіў у Рэгенсбургу й Каме, Заходняя Нямеччына, перанёс свой рэдакцыйны адрас у Саўт-Рывэр, штат Нью-Джэрзі. Газэта «Беларускае Слова» была запачаткаваная ў сьнежні 1948 году ў Нямеччыне, а ўжо ў 1956 годзе выдавалася ў Злучаных Штатах.
Шмат беларуска-амэрыканскіх пэрыёдыкаў маюць абмежаваны абсяг пашырэньня й разьлічаныя на задавальненьне патрэбаў сваіх невялікіх асяродкаў. Аднак некалькі выданьняў разыходзяцца даволі шырака. Сярод гэткіх варта адзначыць два. «Беларускую Думку» й «Беларускі Сьвет».
'Беларуская Думка» — гадавы часапіс выразна палітычнага накірунку. Гэта фактычна неафіцыйны друкаваны орган Беларускага Кангрэсавага Камітэту, у ім друкуюцца найважнейшыя палітычныя дакумэнты гэтае арганізацыі. Гадавік выходзіць па-беларуску, часам некаторыя дакумэнты падаюцца па-ангельску. Шмат месца ў ім прысьвечана розным праблемам беларускага грамадзкага й рэлігійнага жыцьця, друкуюцца літаратурныя творы. У кіраўніцтва й рэдакцыю ўваходзяць Міхась Кавыль, Віталь Цярпіцкі, Міхась Палюховіч, Янка Золак, Міхась Сенька, Ігар Шчорс, Юрка Навумчык.
Часапіс 'Беларускі Сьвет» — выдатны прыклад таго, як маленькае рататарнае выданьне (часапіс моладзі) можа ператварыцца ў салідны літаратурна-палітычны часапіс, які прыцягвае штораз шырэйшыя колы чытачоў, публікуючы цікавыя й каштоўныя матэрыялы. Заснавальнік і выдавец — Мікола Прускі14.
'Летапіс беларускае эміграцыі». Часапіс заснаваны ў 1947 годзе ў Нямеччыне, ад 1955 году выходзіць у ЗПІА. Зьмяшчае прыватнае ліставаньне ранейшага рэдактара Лявона Галяка ды іншых дзеячоў эміграцыі, а таксама адозвы, запросіны, дакумэнты розных эміграцыйных арганізацыяў.
Часапіс 'Полацак», які выходзіць ад 1990 году ў Кліўлэньдзе (рэдактар — Сьвятлана Белая), — першая спроба літаратурна-грамадзкага супрацоўніцтва эміграцыі з бацькаўшчынай. Друкуе матэрыялы зь беларускае гісторыі й культуры, а таксама мастацкія творы, успаміны, лякальную хроніку.
Сярод беларускіх пэрыядычных выданьняў, напачатку амаль выключна аднамоўных, у 70-х гадох пачалі зьяўляцца й двухмоўныя, гэткія як *Facts on Byelorussia»(197Z—1974), 'The Byelorussian Times »/'Беларускі Час»( 1975—1983) або 'The Byelorussian Youth»/ 'Беларуская Моладзь»( 1959—1980).
14 Беларускі Сьвет (Дэтройт) 1954. №1.
Выдатнаю зьяваю ў беларускім пэрыядычным друку Амэрыкі стаўся выдаваны ў Каліфорніі англамоўны квартальнік •Belarusian Review». Гэтае выданьне яшчэ вельмі маладое, але пасьпела ўжо заслужыць сабе рэпутацыю саліднае крыніцы надзейнае палітычнае інфармацыі пра Беларусь. Важнасьць яго яшчэ больш узрасла з абвешчаньнем незалежнае Беларускае Рэспублікі й пашырэньнем цікавасьці сусьветных палітыкаў да Беларусі.
За паваенныя гады беларусы ў Амэрыцы выдавалі колькі дзесяткаў пэрыёдыкаў. Бальшыня іх захоўваецца ў архівах Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва, які рыхтуе да друку адпаведны бібліяграфічны паказальнік.
Д-р Любамір Вінар у сваіх аўтарытэтных аглядах этнічнага друку ЗША ў 1972 годзе зарэгістраваў 14 бягучых беларускіх выданьняў з агульным тыражом 10 000 асобнікаў, а ў 1984 годзе — 15 выданьняў з тыражом 7575 асобнікаў, прычым 50% тыражу прыпадала на двухмоўныя выданьні15. Можна спадзявацца, што двухмоўе ў беларускім друку ЗША захаваецца й надалей.
Цяпер тыраж паасобных беларускіх выданьняў вагаецца ад 2000—3000 асобнікаў для большых выданьняў, накшталт «Беларуса», да 150—200 асобнікаў для лякальных бюлетэняў, гэткіх, як «Весткі й Паведамленьні», выдаваныя ў Нью-Ёрку мясцовым адзьдзелам БАЗА, або англамоўны тыднёвы бюлетэнь, які выдае парафія Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Хіле, Нью-Ёрк.
Амаль усе беларускія пэрыядычныя выданьні ў Злучаных Штатах кіруюцца рэдакцыйнымі радамі. Некаторыя арганізацыі, як, прыкладам, Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква, маюць свае выдавецкія камітэты16. Беларускія выданьні ў большасьці сваёй з адказнасыдю ставіліся да свае місіі й шмат прычыніліся да разьвіцьця беларускага журналізму й беларускае культуры ўвогуле.
Фінансавая база
Ад самых пачаткаў беларускі друк у Злучаных Штатах існаваў на прынцыпе самазабесьпячэньня. Фінансавыя сродкі на канкрэтную публікацыю звычайна зьбіраліся праз падпіску, збор ахвяраваньняў або з падтрьімкаю спачувальных арганізацыяў, гэткіх, як шматлікія выдавецкія фонды, дзейнасьць якіх разглядалася вышэй.