Беларусы ў ЗША
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
Вялікаю падзеяю для беларускае грамады быў удзел амэрыканскіх беларусаў у сьвяткаваньні 200-годзьдзя Злучаных Штатаў Амэрыкі. Упершыню беларусы бралі гэткі актыўны й шырокі ўдзел у агульнаамэрыканскім сьвяце. Беларусы адзначалі гэты юбілей у штатах Агаё, Вэрмонт, Дэлаўэр, Іліной, Індыяна, Каліфорнія, Канэтыкат, Мэйн, Мічыган, НьюДжэрзі, Нью-Ёрк, Пэнсылвэйнія й Флорыда ды ў гарадох Вашынгтон, Дэтройт, Каламбас, Кліўлэнд, Лос-Анджэлас, НьюЁрк, Пасэік, Прынстан, Трэнтан, Філадэлфія й Чыкага.
Апрача выступаў з мастацкімі праграмамі, беларусы бралі ўдзел таксама ў колькіх канфэрэнцыях, прысьвечаных 200годзьдзю Амэрыкі, выдрукавалі некалькі адмысловых брашураў. У штаце Нью-Джэрзі Зора Кіпель з дапамогаю штатнага сьвяткавальнага камітэту апрацавала першы даведнік нацыянальных арганізацыяў штату. Бясспрэчна, пэрыяд адзначэньня 200-годзьдзя ЗША (а ён трываў каля дзесяці гадоў) стаўся выдатным стымулам ажыўленьня дзейнасьці беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў33.
32 Архівы БАЗА: Папка «Сусьветная выстаўка», 1964.
33 Архівы БІНІМу: Папкі <Фэстывалі», «200-годзьдзе»; Ethnic Heritages and Horizons, an expanding awareness. Baltimore, MD, 1980; Беларус. 1964 №91; 1976. №230—231, 233.
Значны ўдзел бралі беларусы і ў адзначэньні 100-годзьдзя Статуі Свабоды ў 1986 годзе, у Сусьветным Эўхарыстычным Кангрэсе ў Філадэлфіі ў 1976 годзе, у адзначэньні 300годзьдзя штату Нью-Джэрзі ў 1964 годзе ды ў шмат якіх іншых лякальных урачыстасьцях.
Сярод іншых культурных падзеяў можна зазначыць юбілей 1000-годзьдзя Хросту Беларусі, адзначэньне 800-х угодкаў Ефрасіньні Полацкае. Папулярнымі былі й «агляды талентаў» моладзі, ладжаныя Арганізацыяю Беларуска-Амэрыканскае Моладзі34.
Выставы
Найбольш пашыраная форма папулярызацыі беларускае культуры ў Амэрыцы — выставы народнага ўмельства, твораў беларускіх мастакоў, беларускага друку.
Беларускія арганізацыі й паасобныя беларусы пачалі браць удзел у амэрыканскіх выставах ад пачатку 50-х гадоў. Напачатку гэта былі выставы паясоў, дываноў, ручнікоў Паступова асартымэнт выставаў пашыраўся і пачаў улучаць паказ прадзеньня, пляценьня паясоў, выраб кашоў. Беларусы бяруць удзел у выставах, ладжаных амэрыканцамі, а таксама вельмі часта арганізуюць выставы ў сваіх грамадзкіх цэнтрах. Найболып ведамая штогадовая выстава беларускага мастацтва і ўмельства адбываецца ў грамадзкім цэнтры ў Саўт-Рывэры. Выставы ў Саўт-Рывэры былі запачаткаваныя ў 1974 годзе. У іх бяруць удзел часам да паўсотні беларускіх мастакоў і ўмельцаў. Апошнімі гадамі прысылаюць на выставу свае творы й вырабы мастакі зь Беларусі.
Вельмі папулярны форум для выставаў — этнічныя фэстывалі, але сталаю зьяваю сталіся й выставы ва ўнівэрсытэтах. Беларусы ўвайшлі таксама ў супрацоўніцтва з арганізатарамі Гадавога Фэстывалю ў Чыкагскім Музэі Тэхналёгіі й Навукі, дзе ладзяцца штогадовыя выставы й калядныя фэстывалі, Міжнацыянальным Фэстывальным Камітэтам у Лос-Анджэласе, Міжнацыянальнаю Мастацкаю Радаю ў Кліўлэньдзе35.
Да выставаў друкуюцца каталёгі, часта з рэпрадукцыямі важнейшых экспанатаў. У БІНіМе захоўваецца каля сотні большых і меншых каталёгаў ды сьпіс каля 600 выставаў, у якіх за апошнія дзесяцігодзьдзі бралі ўдзел беларусы.
34 Архівы АБАМ: Папка «Агляд талентаў»; Беларус. 1973. №195, 198; 1974. №210; 1975. №218.
35 Архівы БАЗА ў Кліўлэньдзе, Нью-Ёрку 1 ў КаліфорніІ; Архівы Беларускага Каардынацыйнага Камітэту ў Чыкага
Неабходна таксама адзначыць, што шмат у якіх гарадох (Ньюарк, Кліўлэнд, Нью-Брансўік) беларускія арганізацыі супрацоўнічаюць зь мясцовымі музэямі, якія таксама ладзяць беларускія выставы, а музэй у Ньюарку (штат Ныо-Джэрзі) мае нават беларускую перасоўную выставу для школаў. Для беларускіх выставаў некаторыя музэі пазычалі з музэяў у Бафала й Нью-Ёрку слуцкія паясы36.
Трэба адзначыць, што ў Злучаных Штатах шмат беларускіх сем'яў стварылі свае ўласныя выставачныя фонды й пры першай нагодзе пазычаюць мясцовым выставачным арганізацыям беларускія матэрыялы для выставаў Гэтыя фонды ўвесь час павялічваюцца, бо беларускія мастакі і ўмельцы (прыкладам, Ніна Згірская або Тамара Кольба) не сядзяць склаўшы рукі.
Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва мае таксама калекцыю беларускіх народных строяў, якія пазычаюцца на запатрабаваньне арганізацыяў для выстаў і фэстываляў.
Удзел у выставах -клопат розных беларускіх арганізацыяў, аднак найбольш робяць у гэтай дзялянцы БІНіМ і Культурна-Мастацкае Таварыства ў Саўт-Рывэры. Тым часам своеасаблівымі экспэртамі беларускіх выставаў у Амэрыцы сталіся Надзя Кудасава, Ірэна Дутко, Тамара Кольба, Зора Кіпель, Галіна Русак, Люда Махнюк, Ніна Сільвановіч, Ліза Літаровіч, Вера Рамук, Вера Бартуль, Ала Рамана, Кастусь Калоша, Сяргей Карніловіч, Каця Вініцкая, Юзя Найдзюк ды шмат хто іншы.
Канфэрэнцыі
Яшчэ адна форма папулярызацыі беларускае навукі й культуры — удзел беларусаў у навуковых канфэрэнцыях, сымпозыюмах, сэмінарах. Найчасьцей гэта гадавыя канфэрэнцыі прафэсійных таварыстваў, гэткіх як Амэрыканскае Таварыства Дасьледнікаў Славянаведы, Таварыства Эпохі Рамантызму, Таварыства Бібліятэкараў, Таварыства Сучасных Моваў. Беларускія ўдзельнікі чытаюць на гэткіх канфэрэнцыях рэфэраты на беларускія тэмы.
Бралі беларусы ўдзел у канфэрэнцыях, якія ладзіліся амэрыканскімі ўстановамі, як, прыкладам, у канфэрэнцыі, прысьвечанай 1000-годзьдзю Хрысьціянства на ўсходнеславянскіх землях, якая была арганізаваная Бібліятэкаю Кангрэсу ў траўні 1988 году. На ёй выступалі з дакладамі на беларускія тэмы а. Аляксандар Надсон і мэтр Гай дэ Пікарда зь Лёндану, а таксама прафэсар Томас Бэрд зь Ныю-Ёрку. Яшчэ колькі прыкладаў тэматычных канфэрэнцыяў з удзелам беларусаў: «Мір 1 свабода нацыям» (Вашынгтон, 1956),
36 Архівы БІНіМу: Папка «Выставы»
«Раньнія славянскія жыхары Амэрыкі» (Джэрзі-Сіты, 1972), «Забытыя культуры ў СССР» (Нью-Ёрк, 1977), «Талстой у Амэрыцы» (Нью-Ёрк, 1988), «Трыстаніяна ў Амэрыцы» (Флорыда, 1990).
Ладзяць навуковыя канфэрэнцыі й беларускія арганізацыі. Гэтак БІНіМ арганізаваў канфэрэнцыю, прысьвечаную 450годзьдзю Статуту Вялікага Княства Літоўскага (супольна з Кліўлэндзкім Штатным Унівэрсытэтам, 1980), а таксама юбілейную канфэрэнцыю да 25-годзьдзя БІНіМу (супольна зь Сітанхолскім Унівэрсытэтам, штат Ныо-Джэрзі, 1977).
Беларусы бралі ўдзел у сотнях навуковых канфэрэнцыяў і сэмінараў, што рэгулярна дакумэнтуецца ў Беларускім Інстытуце Навукі й Мастацтва.
Спартовая дзейнасьць
Беларускі спорт, як можна было спадзявацца, адыграў выдатную ролю як у арганізацыі беларускае моладзі, гэтак і ў папулярызацыі Беларусі. Моладзь, што прыяжджала ў Амэрыку ў канцы 40-х — пачатку 50-х гадоў, асабліва ў вялікія гарады, адразу гуртавалася паводле спартовых зацікаўленьняў Узьніклі беларускія футбольныя й валейбольныя каманды, клюбы шахматыстаў, пінгпонгавыя групы. У Нью-Ёрку, Кліўлэньдзе й Саўт-Рывэры беларускія каманды ўвайшлі адразу ў амэрыканскія лігі, заказалі ўніформы ды ўліліся ў амэрыканскае спартовае рэчышча. Ініцыятарамі беларускае спартовае дзейнасьці ў Амэрыцы былі Іван Муха, Грыша й Васіль Арцішэнкі, Фёдар Пагуда, Рыгор Мікуліч, браты Александровічы, браты Станкевічы і Ўладзімер Дунец.
Беларускія футбольныя й валейбольныя каманды — «Пагоня», «Нёман» ды іншыя выступалі зь пераменным посьпехам у розных лігах. 3 гадамі мяняліся ўдзельнікі, прыходзілі маладыя, але каманды захоўвалі актыўнасыдь. Яшчэ й цяпер валейбольная каманда «Нёман» (Саўт-Рывэр, штат Ныо-Джэрзі) вельмі часта выступае ў міжэтнічных турнірах, прадстаўляючы беларускую грамаду.
Важным дасягненьнем беларускіх спартоўцаў у Амэрыцы трэба лічыць арганізацыю штогадовых беларускіх спартовых сустрэчаў на адпачынковым селішчы Белэр-«Менск». У сярэдзіне лета моладзь і спартоўцы зьяжджаюцца на селішча, дзе ўдзельнічаюць у спаборніцтвах у дзесяцёх-дванаццацёх відах лёгкае атлетыкі, а таксама камандных змаганьнях у валейбол. Гэткія сустрэчы былі запачаткаваныя ў 1959 годзе й працягваюцца да цяперашняга часу. На сустрэчах штогод выбіраецца беларуская «міс спорту»37.
37 Архівы БККА: Папка «Беларускі спорт»; Архівы Міхася Сенысі, Саўт-Рывэр, штат Ныо-Джэрзі
Геаграфічны абсяг культурніцкае дзейнасьці
Бясспрэчна, найшырэй беларуская культура прадстаўленая амэрыканскімі беларусамі ў мясцовасьцях, дзе іх сканцэнтравана найбольш: у штатах Нью-Джэрзі (гарады Ньюарк, Ныо-Брансўік, Саўт-Рывэр, Хайлэнд-Парк, Трэнтан, Джэрзі-Сіты, Гласбара, Морыстаўн, Пасэік, Радэрфард, Парамус, Эдысан), Нью-Ёрк (Нью-Ёрк, Бафала, Олбані, Бінхэмтан, Сырак’юз), Агаё (Кліўлэнд, Каламбас, Эйкран), Іліной (Чыкага, Спрынгфілд), Мічыган (Дэтройт, Ланзынг, ГрэндРэпідз) ды Каліфорнія (Лос-Анджэлас, Сан-Францыска).
Аднак і там, дзе жыве ня так шмат беларусаў, беларускія арганізацыі імкнуцца папулярызаваць культуру Беларусі праз выставы, паказы, выступы мастацкіх калектываў і г. д. Беларуская дзейнасьць у штатах з малою беларускаю прысутнасьцю выглядае наступна:
Каларада. Адбываліся выставы зь беларускім удзелам у Дэнвэры. Дзейная сям’я Фёдара Шыбута.
Канэтыкат. Беларусы жывуць у гарадох Нью-Лондан, Хартфард, Стэмфард. У канцы 50-х — пачатку 60-х гадоў тут быў дзейны аддзел БАЗА. Ладзіліся выставы. Штогоду губэрнатар абвяшчае 25 сакавіка Беларускім Днём штату. Дзейныя беларусы — сем’і Кажаноў, Протасаў, Грамыкаў, Г алякоў.
Дэлаўэр. Горад Ўілмінгтан. 25 сакавіка — Беларускі Дзень штату. Ладзяцца выставы, дзейная сям’я Шастакоў.
Флорыда. У штаце пражывае шмат беларусаў-пэнсіянэраў: сем’і Брылеўскіх, Пятроўскіх, Трусэвічаў, Шчорсаў. Дзеіць колькі арганізацыяў — БККА, Беларускі ХарытатыўнаАдукацыйны Фонд. Дзякуючы актыўнасьці Лянгіны Брылеўскай беларусы бяруць удзел у розных палітычных і культурных мерапрыемствах у гарадох Маямі, Холівуд. Д-р Лявон Трусэвіч рэпрэзэнтуе БАЗА на заходнім узьбярэжжы штату.
Кэнзэс. Як згадвалася раней, беларуская прысутнасьць у горадзе Кэнзэс-Сіты заўважаецца ў мове некаторых старых пасяленцаў. У горадзе ладзіліся выставы, у якіх бралі ўдзел і беларусы.
Мэйн. У штаце жыве нямала беларусаў — старых і новых імігрантаў, якія працуюць пераважна на лесапромыслах, у электроннай прамысловасьці, морскай гаспадарцы, а таксама займаюцца гадоўляю курэй (спэцыяльнасьць штату). Сям’я Паўла Куляша, прадстаўніка БАЗА ў штаце Мэйн, адказвае за арганізацыю выставаў, удзел у канфэрэнцыях ды пашырае беларускі друк у штаце. Часам у штатным унівэрсытэце ў горадзе Агаста адбываюцца выставы зь беларускім удзелам.