• Часопісы
  • Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

    Беларусы ў ЗША

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 352с.
    Мінск 1993
    125.57 МБ
    Да сярэдзіны 50-х гадоў беларускія дапаўняльныя школы, званыя таксама суботнімі або нядзельнымі, працавалі ва ўсіх большых і меншых беларускіх асяродках: Нью-Ёрку, НьюБрансўіку, Кліўлэньдзе, Чыкага, Дэтройце, Пасэіку, ЛосАнджэласе. Выкладаньне вялося ў беларускай мове, але з часам ва ўжытак пачала ўваходзіць і ангельская мова, бо ўсё больш прыходзіла дзяцей англамоўных. У навучаньні націск рабіўся на беларусазнаўчыя прадметы й дадатковыя праграмы — тэатральныя паказы, танцы, сьпевы. Дзецям давалася ініцыятыва перакладаў ды асабліва тэатральных пастановак, каб уразнастаіць праграму навучаньня. Дзеці пераказвалі пабеларуску прачытаныя ў англамоўных школах кароткія апавяданьні, рабілі цікавыя біяграфічныя замалёўкі й г. д. Актыўнасьць школак і разнастайнасьць навучальных праграмаў залежалі ад зацікаўленьня бацькоў і ўсяе грамады. 3 часам школкі то занепадалі, то ўзмацняліся, аднак Закон Божы ў прыцаркоўных школках выкладаўся праз увесь час24.
    Дапаўняльныя іпколкі былі не адзіным сродкам выхаваньня беларускасьці ў моладзі, пашырэньня ведаў пра Беларусь Арганізоўваліся таксама курсы беларусаведы, асабліва для старэйшае моладзі. У Кліўлэньдзе ў сярэдзіне 50-х гадоў д-р Станіслаў Грынкевіч арганізаваў «Лекцыі Спадчыны». На іх выкладалася беларуская літаратура, гісторыя, грамадазнаўства25.
    У Нью-Ёрку ў 70-х гадох арганізацыя моладзі ладзіла «Беларускія Дыялёгі», на якіх сталымі выкладчыкамі былі Ян Запруднік і Вітаўт Кіпель. Гэтыя курсы мелі форму пыта-
    23 Запісы Кн.17. 1983 С 209—213
    24 Гутаркі аўтара з Натальляй Орсай, Марыяй КІпель, Клаўдзіяй Калядой; Перапіска аўтара з Васілём Стомам, Чаславам Будзькам, Кацяй ВІнІцкай.
    25 Архівы БАЗА, Кліўлэнд.
    ньняў і адказаў, лектары імкнуліся выявіць, што моладзь ведае пра Беларусь, і падаць на кожную праблему беларускі пункт гледжаньня. Нью-ёркскія «Беларускія Дыялёгі» працягваліся некалькі гадоў ды ахапілі каля паўсотні розных беларусаведных тэмаў26.
    Напрыканцы 70-х гадоў пры Ныо-Ёркскім Гарадзкім Унівэрсытэце зь ініцыятывы Галіны Тумаш, тады студэнткі ўнівэрсытэту, пры падтрымцы прафэсара Пятра Гоя чытаўся курс «Беларуская Спадчына», лектарамі на якім былі Вітаўт Кіпель і Янка Запруднік. Падобныя лекцыі чыталіся і ў штатным РатГерскім Унівэрсытэце ў Ныо-Брансўіку, штат НыоДжэрзі27.
    Зь ініцыятывы прафэсара Томаса Бэрда пры падтрымцы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Кўінсаўскім Коледжы Нью-Ёркскага Гарадзкога Ўнівэрсытэту ў 1971 — 1973 гадох чыталася сэрыя лекцыяў для моладзі пра беларускую літаратуру й культуру. Лектарамі былі прафэсар Уладзімер Сядура, Масей Сяднёў, Антон Адамовіч, прафэсар Томас Бэрд, д-р Вітаўт Кіпель, д-р Ян Запруднік і д-р Вітаўт Тумаш28.
    Пры Кўінсаўскім Коледжы была запачаткаваная сэрыя літаратурных лекцыяў «Вечары зь беларускімі пісьменьнікамі», найперш для студэнтаў коледжу, але таксама й для сяброў Арганізацыі Беларускае Моладзі. На вечарох выступаюць пісьменьнікі зь Беларусі, а таксама дасьледнікі беларусаведы. Сярод гасьцей «Вечароў» былі Анатоль Вярцінскі, Іван Чыгрынаў, Алесь Барскі, Алесь Адамовіч, Вячаслаў Адамчык, Віктар Казько, Генадзь Бураўкін, Віктар Дашук, Рыгор Барадулін, Джэймз Дынглі, а. Аляксандар Надсон, Адам Мальдзіс, Валяныдін Грыцкевіч, Вера Рыч, Майкл Урбан, Масей Сяднёў, Андрэй Клёнаў, Сакрат Яновіч29.
    Адукацыйныя курсы для моладзі арганізоўвае й БІНІМ: такія курсы ладзіліся ў Саўт-Рывэры, Ныо-Брансўіку, НьюЁрку й Кліўлэньдзе ў 1975—1985 гадох.
    Яшчэ адзін спосаб, празь які грамадзкія арганізацыі імкнуліся прышчапіць маладому пакаленьню беларускасьць і даць яму веды пра Беларусь, — летнія лягеры для моладзі на беларускім адпачынковым селішчы Белэр-«Менск». У 1960— 1970-х гадох у Белэр-«Менску» было арганізавана колькі летніх лягероў для моладзі школьнага веку, дзе да звычайных летніх адпачынковых праграмаў — купаньня, паходаў, вогнішчаў — дадаваліся лекцыі беларускіх сьпеваў,
    26 Беларускія Дыялёгі. Каталёг 1970
    27 Архівы БІНіМу.
    28 Queens College. Flushing, New York. Professor T.Bird File. Lecturer's Catalogue.
    29 Queens College. Flushing, New York. Professor T.Bird File. Evenings with Byelorussian writers; A small anthology of the poetry of Ryhor Baradulion. New York, Queens College, 1984.
    танцаў ды ведаў пра Беларусь. Вельмі цікавым курсам на летніх лягерох было таксама прыкладное беларускае мастацтва — вырабы з саломкі, народная вышыўка30.
    Арганізацыя Беларускае Моладзі ладзіла таксама экскурсійныя падарожжы, дзе побач з амэрыканскім краязнаўчым матэрыялам падаваліся зьвесткі пра краязнаўства Беларусі, а некаторыя падарожжы ўлучалі й знаёмства зь беларускаю культураю, прыкладам, экскурсіі ў Ныо-Ёркскую Публічную Бібліятэку або Бібліятэку Кангрэсу з агляданьнем беларускіх кнігазбораў. 3 адукацыйнаю мэтаю ладзіліся таксама вечары, прысьвечаныя абмеркаваньню кніг зь беларускім зьместам.
    Адным словам, выхаваньне й адукацыя маладога беларускага пакаленьня ў Амэрыцы былі цяглым працэсам зь вялікім укладам настаўніцкай думкі, хоць і ня з гэткім відавочным вынікам.
    Што да вонкавага аспэкту адукацыйнае дзейнасьці беларускае іміграцыі ў Амэрыцы, дык і гэта няспынны працэс рыхтаваньня інфармацыйных матэрыялаў, улётак, мэмарыялаў беларускага характару ў газэты, навучальныя ўстановы31.
    Культурна-прапагандная дзейнасьць
    У гэтай дзялянцы амэрыканскія беларусы заўсёды кіраваліся прынцыпам: ніколі не прамінуць нагоды задэманстраваць сваю прысутнасьць. Дзеля гэтага ад самага моманту, калі яны ступілі на амэрыканскую зямлю, беларусыімігранты пачалі ствараць хоры, танцавальныя гурткі, рухомыя выставы й г. д.
    Працэс фармаваньня гэткіх рэпрэзэнтацыйных структураў, пачаўшыся ў канцы 40-х гадоў, працягваўся праз 50-я гады. Хоры, танцавальныя гурткі й тэатральныя калектывы выступалі з рознымі праграмамі як для свае публікі, гэтак і для шырэйшае амэрыканскае грамадзкасьці. Тэатральныя паказы з удзелам вучняў беларускіх дапаўняльных школак ладзіліся пераважна для свайго гледача. Пастаноўкі тэатральнае студыі ў Саўт-Рывэры пад кіраўніцтвам Вячаслава СэляхКачанскага ды асабліва паказы тэатральнае групы ў Дэтройце пад кіраўніцтвам Міколы Прускага разьлічваліся як на беларускіх, гэтак і на небеларускіх гледачоў. У 50-х гадох’ на амэрыканскіх сцэнах былі пастаўленыя «Пінская шляхта», «Шчасьлівы муж», «Мікітаў лапаць» ды дзесяткі іншых твораў беларускага клясычнага рэпэртуару.
    30 Архівы карпарацыі Белэр-«Менск», Нью-Ёрк
    31 Архівы БАЗА.
    Што да выступленьняў хораў і танцавальных калектываў, дык яны былі разьлічаныя на самую шырокую аўдыторыю. На пачатку 50-х гадоў амэрыканскія беларусы мелі некалькі хораў і танцавальных групаў у Ныо-Ёрку—Нью-Джэрзі, Кліўлэньдзе, Дэтройце, Чыкага. Выступалі яны на розных фэстывалях, этнічных мастацкіх паказах, а некаторыя прабіліся й на тэлевізію. Выступы беларускіх калектываў на шырэйшых форумах значна прычыніліся да таго, што беларусы трапілі ў розныя этнічныя даведнікі.
    Удзел беларусаў у амэрыканскіх урачыстасьцях — Днёх Калюмба, Дажынках і г. д. — пашыраў этнічны кругагляд мясцовых арганізатараў ды сьведчыў, што ёсьць «новая» нацыянальная група, якая бярэ чынны ўдзел у амэрыканскім жыцьці. Ад часу прыезду ў Амэрыку паваеннае хвалі іміграцыі беларускія мастацкія калектывы выступалі сотні разоў у большых і меншых аўдыторыях у гарадох Вашынгтон, Нью-Ёрк, Чыкага, Кліўлэнд, Дэтройт, Лос-Анджэлас, Філадэлфія ды ў сотні меншых гарадоў. У архівах беларускіх арганізацыяў захоўваюцца сотні выцінак зь мясцовых газэтаў з водгукамі на беларускія выступы. Гэта выдатнае дасягненьне беларускае грамады, якое асягалася адданаю працаю дзесяткоў людзей — Вячаслава Сэлях -Качанскага, Натальлі Орсы, Ірэны Цупрык, Пятра Нядзьведзкага, Вілы Ляўчук, сям’і Мяленьцевых, Міхася Тулейкі, Алеся Каптуровіча, Аляксандра Валюшкі, Кастуся Калошы, Ірэны Каляда, Веры Рамук, Веры Бартуль, Алы Орса, Галіны Орса, Дзьмітра Верасава, Ксавэрыя Барысаўца, Аркадзя Еўца, Кастуся Кіслага, Каці Вініцкай, Юркі Мазуры, Лідзіі ЯнушкевічНядзьвіга, Барбары Вержбаловіч, Галіны Руднік, а найбольш — прафэсара Міколы Куліковіча.
    Побач з тым, што беларуская грамада ў Амэрыцы называе «рутыннымі» выступамі, як, прыкладам, удзел у штогадовым міжэтнічным фэстывалі у Парку Свабоды ў Джэрзі-Сіты, штат Нью-Джэрзі, які аглядае 10—15 тысячаў чалавек, або ў Фэстывалі Славянскіх Народаў у Балтыморы, дзе бывае да 20 тысячаў гледачоў, у жыцьці амэрыканскіх беларусаў ёсьць падзеі, да якіх грамада рыхтуецца супольна й загадзя і памяць аб якіх застаецца надоўга.
    Адною з такіх падзеяў быў Беларускі Дзень на Сусьветнай Выставе ў Нью-Ёрку 21 жніўня 1964 году. Беларускі паказ на выставе — выступы танцавальных, сьпеўных і музычных калектываў — працягваўся колькі гадзінаў ды ўлучаў больш за 120 удзельнікаў. Рыхтаваў гэтую імпрэзу й кіраваў ёю адмысловы камітэт, у які ўваходзілі прадстаўнікі ўсіх болыных арганізацыяў: старшыня Міхась Тулейка, сябры Іван
    Касяк, Міхась Бахар, Ян Запруднік, Фрэнк Рамана, Ала Рамана, Аўген Нестар і Ніна Каваль32.
    Іншымі вялікімі імпрэзамі, дзе беларусы выступілі як аб’яднаная група, былі Беларускія Фэстывалі ў штаце НьюДжэрзі; 12 чэрвеня 1976 году, 21 траўня 1977 году й 19 траўня 1979 году. Для арганізацыі Фэстываляў паклікаліся адмысловыя камітэты, у якія ўваходзіла 50—70 асобаў. Колькасьць удзельнікаў дасягала дзвюх сотняў, а канцэртная праграма займала блізу паўдня. Беларускія Фэстывалі зьбіралі ад трох да пяцёх тысячаў гледачоў. Фэстывалі ў НьюДжэрзі давалі магчымасьць ацаніць патэнцыяльныя магчымасьці беларускае грамады ды, што асабліва важна, прыцягнуць да актыўнага супрацоўніцтва маладое, народжанае ў Амэрыцы, пакаленьне. Беларускія Фэстывалі — а першы зь іх у 1976 годзе пачынаў удзел беларускае групы ў сьвяткаваньні 200-х угодкаў Злучаных Штатаў — былі заўважаныя й шматлікімі амэрыканскімі палітыкамі. Фэстывалі віталі дзесяткі сэнатараў і кангрэсмэнаў, прэзыдэнт Джэралд Форд, а губэрнатар штату Нью-Джэрзі Брэндан Бэрн абвяшчаў дзень фэстываляў Днём Беларускае Спадчыны ўсяго штату.
    У арганізацыйныя камітэты Фэстываляў уваходзілі старшыня Вітаўт Кіпель, сябры Надзя Кудасава, Ірэна Дутко, Зора Кіпель, Галіна Русак, Міхась Бахар, Ян Запруднік, Віталь Цярпіцкі, Ала Рамана, Вячка Станкевіч, Васіль Русак, Алекс Сільвановіч, Вера Бартуль, Тамара Кольба ды дзесяткі іншых.