Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Дзейнасьць беларускіх рыма-каталікоў
Ад самых пачаткаў масавае эміграцыі беларусаў каталікі былі ў меншасьці й складатр прыблізна 20—25% ад усяе масы. Былі, праўда, рэгіёны Беларусі, зь якіх выяжджаў больш значны працэнт каталікоў, прыкладам, Сувальшчына, але гэта не мяняла агульнае карціны. Бальшыня каталікоў, будучы больш дысцыплінаванымі за сваіх праваслаўных братоў, далучаліся ў новай краіне да польскіх парафіяў і цалкам паглыналіся імі. Больш нацыянальна сьведамыя супраціўляліся гэтаму й заставаліся «між двух агнёў»: задавальнялі свае духовыя патрэбы ў польскім касьцёле й бавілі вольны час сярод сваіх суродзічаў-праваслаўных. У параўнаньні з праваслаўнымі, сярод каталікоў было больш людзей з асьветаю й прафэсійнаю падрыхтоўкаю. Зразумела, што беларусы-каталікі спадзяваліся заснаваць у Злучаных Штатах беларускую рыма-каталіцкую парафію. Асабліва востра гэтае жаданьне выяўлялася ў тых, хто паходзіў зь мясцовасьцяў на Беларусі, дзе былі беларускія ксяндзы. Першыя спробы заснаваньня беларускае парафіі датуюцца 1920-мі гадамі43. Аднак нават беларускія каталіцкія сьвятары разумелі, што гэта будзе вельмі няпроста, як вынікае зь перапіскі паміж а. Шутовічам і а. Рэшацем44. У паваенным часе становішча не палепшылася.
Бальшыня беларусаў-каталікоў паваеннае хвалі іміграцыі пасялілася ў Чыкага й на Ўсходнім узьбярэжжы, у «трыштаце» (Нью-Ёрк—Нью-Джэрзі—Канэтыкат). Іхны жыцьцёвы імігранцкі досьвед нічым ня розьніўся ад досьведу іхных праваслаўных братоў У хуткім часе, у траўні 1950 году, яны заснавалі Беларуска-Амэрыканскае Каталіцкае Таварыства ў Ныо-Ёрку й за кароткі час згуртавалі каля 150 сем'яў з «трыштату»45. Кіраўнікамі Таварыства былі д-р Станіслаў Грынке-
43 Гутарка аўтара з Макарам Аблажэем, 1964
44 Беларуская Бібліятэка 1м ФСкарыны, Лёндан, Архівы: Перапіска паміж а. Віктарам Шутовічам 1 а Язэпам Рэшацем, 1931.
45 Zni£. 1950. №1; Божым Шляхам. 1950. №37—38; Гутарка аўтара з драм Ст.Грынкевічам, 1960
віч, старшыня; Вацлаў Пануцэвіч, віцэ-старшыня; Браніслаў Даніловіч, скарбнік, і Андрэй Попка, сакратар. Гэтая група, узмоцненая некалькімі віднымі беларускімі актывістамі, сярод якіх былі Франьцішак Кушаль і д-р Янка Станкевіч, папрасілі й атрымалі аўдыенцыю ў кардынала Спэлмана.
Мэтаю аўдыенцыі было атрымаць у кардынала дазвол на заснаваньне беларускае рыма-каталіцкае парафіі ў Нью-Ёрку. Беларусы з асаблівым нецярпеньнем чакалі заснаваньня парафіі, бо ўжо мелі вельмі энэргічнага й адданага беларускага каталіцкага сьвятара — а. Віта Пупіна з Латгаліі, які пачаў спраўляць багаслужбы для беларусаў. Беларуская дэпутацыя была прынятая кардыналам увосень 1950 году. На іх вялікі жаль, кардынал ня толькі рашуча выступіў супраць заснаваньня парафіі, але нават загразіў а. Пупіну, што пазбавіць яго сьвятарства, калі той ня спыніць свае дзейнасьці сярод беларусаў. Кардынал загадаў яму неадкладна пакінуць ягоную дыяцэзію. Беларусы былі ашаломленыя, a а Пупін назаўтра пакінуў Манхэтэн і знайшоў месца ў латышскай парафіі ў Брукліне. Так першая спроба заснаваць беларускую рыма-каталіцкую парафію скончылася поўным правалам48.
Гэта, аднак, не спыніла беларускіх каталікоў У другой палове 50-х гадоў была зробленая другая спроба У 1956 годзе ў Злучаных Штатах было заснаванае таварыства «Рунь» — беларуская сэкцыя сусьветнае асацыяцыі каталіцкіх інтэлектуалаў «Pax Romana»47. У Злучаных Штатах «Рунь» узначаліў Франьцішак Бартуль, які нядаўна перад тым прыехаў з Ангелыпчыны. Сытуацыя беларусаў-каталікоў выглядала больш памысна яшчэ й таму, што ў Злучакыя Штаты эміграваў беларускі ксёндз а. Франьцішак Чарняўскі, які ў красавіку 1957 году распачаў рэгулярныя багаслужбы для беларусаў у славацкай каталіцкай царкве Сьвятога Яна Непамука на рагу 66 стрыт і 1 эвэню48. Славакі вельмі прыязна паставіліся да беларусаў. Адзін зь іхных рэлігійных лідараў, а мансыньёр Стывэн Красуля, аддаў беларусам у карыстаньне цэлую каплічку ў сваёй царкве Мансыньёр Красуля, узброіўшыся зьвесткамі пра беларусаў-каталікоў Ныо-Ёрку й ваколіцаў (а іх на той час налічвалася каля 180 сем’яў), а таксама маючы на ўвазе прысутнасьць а Чарняўскага, зноў паспрабаваў пагаварыць з кардыналам, але вынікам сталася яшчэ адна параза беларусаў-каталікоў Як мансыньёр Красуля сказаў беларусам пасьля свайго візыту да кардынала, іх справа была
46 Гутаркі аўтара з Антонам Шукелойцем, 1988
47 Гутарка аўтара зь Вітаўтам Тумашам, 1981; Архівы Франьцішка Бартуля: Статут Беларускага Каталіцкага Таварыства «Рунь»
48 Беларус. 1957. №61; Znid. 1957. №40; Бацькаўшчына 1957. №367; Божым Шляхам. 1980 №151.
загубленая й скончаная назаўсёды49. Зноў беларуская рымакаталіцкая грамада была разгубленая й расчараваная. Аднак і другая параза не забіла цалкам надзеі. На жаль, шмат хто з каталікоў, канчаткова зьняверыўшыся, пакінуў Нью-Ёрк і пасяліўся ў іншым месцы.
А. Франьцішак Чарняўскі, які пасяліўся на поўначы штату Нью-Ёрк, рэгулярна наведваў беларусаў і падтрымваў кантакты з грамадою. 31 сакавіка 1958 году ён чытаў малітву перад адкрыцьцём працы Кангрэсу ЗША ў гонар угодкаў беларускае незалежнасьці. А. Чарняўскі пазьней таксама рэгулярна спраўляў багаслужбы для беларусаў-каталікоў у Белэр-«Менску» ў часе летніх адпачынкаў50.
Апекаваўся беларускімі рыма-каталікамі й айцец (пазьней біскуп) Часлаў Сіповіч, які наведваў Злучаныя Штаты, выступаў зь лекцыямі ў розных гарадох, сустракаўся зь лідарамі беларускіх грамадаў ды падтрымваў кантакты з царкоўнымі ўладамі. 18 кастрычніка 1957 году а. Ч.Сіповіч адслужыў Літургію ў катэдры Сьвятога Патрыка ў Ныо-Ёрку5і.
Адмысловы камітэт быў створаны дзеля арганізацыі візытаў беларускіх каталіцкіх сьвятароў. Узначаліў яго Франьцішак Бартуль52.
Істотную дапамогу беларусам-каталіком Нью-Ёрку аказаў таксама а. Уладзімер Тарасэвіч з Чыкага53. А. Тарасэвіч заключыў пагадненьне аб багаслужбах для беларусаў у карпатароскай каталіцкай царкве ўсходняга абраду на рагу 15 стрыт і 2 эвэню. А. Тарасэвіч запрасіў таксама а. Пупіна адслужыць разам зь ім Літургію. Карыстаючыся нагодаю й прысутнасьцю двух сьвятароў, беларусы зноў вырашылі выпрабаваць сваю ўдачу. Гэтым разам было пастаноўлена падаць сваю просьбу не на Манхэтэне, а пайсьці да Бруклінскага біскупа Фрэнсыса Мугавэро. Тут іх прынялі зусім іначай.
Біскуп Мугавэро прыняў беларусаў вельмі цёпла й паабяцаў сваю падтрымку ў заснаваньні беларускае каталіцкае парафіі ў Брукліне, калі набярэцца дастаткова вернікаў. На няшчасьце, тады, у 60-х гадох, было ўжо немагчыма сабраць неабходныя дзьвесьце беларускіх каталіцкіх сем'яў... На той час ва ўсім мэтрапалітальным рэгіёне засталося толькі якіх 80 сем’яў беларусаў-каталікоў54.
Гэтак, калі заснаваньне беларускае каталіцкае парафіі ў Нью-Ёрку сталася зусім рэальным, проста не хапіла людзей.
49 Гутаркі аўтара з Антонам Шукелойцем, 1988
50 Архівы Белэр-«Менску»; Бацькаўшчына 1958 №402—403; U.S. Congressional Record. Washington, DC. Vol. 104, 1958. P.51—83.
51 Бацькаўшчына 1957. №375, 382.
52 Бацькаўшчына 1959 №473
53 Пазьней ён быў высьвячаны на біскупа (1983) 1 прызначаны Апостальскім ВІзытатарам для беларусаў-каталікоў замежжа
54 Гутаркі аўтара з Антонам Шукелойцем, 1988
У выніку ўсяго гэтага беларусы-каталікі часткова інтэграваліся ў жыцьцё беларускіх праваслаўных грамадаў, час-часом цешачыся зь візыту беларускага каталіцкага сьвятара. Гэткімі наведнымі сьвятарамі былі ўладыка Часлаў, уладыка Ўладзімер, а. Аляксандар Надсон, а. Язэп Гэрмановіч, а. Франьцішак Чарняўскі ды а. Пётра Татарыновіч. Найчасьцей беларускія каталіцкія багаслужбы спраўляліся ў карпатароскай царкве Божае Маці на Манхэтэне або ў рыма-каталіцкім касьцёле Сьвятога Язэпа ў Нью-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі55.
Сярод тых, хто імкнуўся закласьці арганізаваны каталіцкабеларускі рух у Амэрыцы, — Франьцішак Кушаль, Антон Шукелойць, Гіпаліт Паланевіч, Яніна Каханоўская, Апалёнія Савёнак, Вітаўт Тумаш, Франьцішак Бартуль, Станіслаў Грынкевіч, Браніслаў Даніловіч, Сяргей Гутырчык, Мікола Кунцэвіч, Андрэй Попка, Язэп Гладкі, Янка Станкевіч, Пётра Мірановіч, сем’і Будзькаў, Пануцэвічаў, Рамукоў, Бяленісаў ды іншыя.
Беларуская рыма-каталіцкая грамада годна перажыла ўсе нягоды й расчараваньні ды прызвычаілася да халоднага стаўленьня пануючых рэлігійных структураў. У бальшыні сваёй беларусы-каталікі захоўваюць каталіцкую веру й бяруць чынны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці.
Беларуская царква ўсходняга абраду ў Чыкага
Беларуская парафія Хрыста Збаўцы ўсходняга абраду была заснаваная ў Чыкага ў 1955 годзе56. Галоўнае ядро вернікаў у ёй складаюць беларускія паваенныя імігранты з Чыкага й ваколіцаў, хоць сярод актыўных парафіянаў ёсьць прадстаўнікі шмат якіх іншых нацыянальнасьцяў.
Службы Божыя ў царкве вяліся па-беларуску, па-стараславянску й па-ангельску. Духовым лідарам, заснавальнікам і арганізатарам парафіі быў а. Ян Хрызастом Тарасэвіч, манах з кляштару Сьвятога Пракопа ў Лілі, штат Іліной.
Айцец Хрызастом нарадзіўся ў вёсцы Клешнякі на Гарадзеншчыне ў 1892 годзе, эміграваў у Злучаныя Штаты, калі яму было дзевятнаццаць гадоў. Пасяліўся спачатку ў Нэшуа, штат Нью-Хэмпшыр, дзе ўдзень працаваў на баваўнянай фабрыцы і ў абутковай майстэрні, а ўначы займаўся навукаю. Ён вучыўся на сьвятара ў Місійным Коледжы Ла Салет у Хартфардзе, штат Канэтыкат; пасьля працягваў навуку ў Манрэалі, Канада, і Фрыбуры, Швэйцарыя,
55 Архівы БІНІМу: ПапкІ а.Язэпа Гэрмановіча, ул. Часлава Сіповіча, a Аляксандра Надсона, а Пятра Татарыновіча, а Франьцішка Чарняўскага
56 Catholic Almanac. 1989. P.484.
дзе быў высьвячаны біскупам Біканам у 1923 годзе. Атрымаўшы ступень доктара філязофіі й доктара багаслоўя, у 1926 годзе ён стаўся выкладчыкам у сэмінарыі Ла Салет каля Олбані, штат Ныо-Ёрк.
Падчас свае выкладчыцкае кар’еры й пастырскае дзейнасьці а. Тарасэвіч актыўна працаваў зь беларускімі імігрантамі, удзельнічаў у заснаваньні колькіх беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў, а таксама шмат сілаў аддаў справе хрысьціянскае еднасьці. Ён быў адным з рэдактараў расейска-ангельскага часапісу «The Voice of the Church», месячніка, выдаванага айцамі бэнэдыктынамі з кляштару Сьвятога Пракопа, мэтаю якога было дасягнуць лепшага разуменьня паміж каталікамі ўсходняга абраду й праваслаўнымі, з аднаго боку, й рыма-каталікамі — з другога. Асабліва актыўным у беларускім жыцьці а. Тарасэвіч быў у часе Другое сусьветнае вайны, ён быў адным з заснавальнікаў Беларуска-Амэрыканскае Нацыянальнае Рады, якая дзейная й дагэтуль57.