Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
20 Архівы БАПЦ Жыровіцкае Божае МацІ ў Хайлэнд-Парку.
21 Архівы БАПЦ Сьвятога Духа ў Дэтройце
Парафія ў Дораты, штат Ныо-Джэрзі
Разьмешчаная ў сельскай мясцовасьці на поўдні штату парафія Сьвятое Тройцы — найменшая ў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве што да колькасьці парафіянаў. Гэта ў пераважнай бальшыні фармары і пэнсіянэры з павету Атлянтык. Заснаваная ў 1973 годзе і асьвячаная ў верасьні таго году, парафія ад самага пачатку і да сёньня застаецца ў апецы а. Карпа Стара. Найважнейшы дзень у жыцыді парафіі — гадавое прастольнае сьвята, калі адсьвяткаваць Тройцу зьяжджаюцца беларусы з штатаў Нью-Ёрк і Нью-Джэрзі22.
Апошнімі гадамі ў структуры БАПЦ узьнікла парафія ў Памоне, штат Каліфорнія, а таксама місіі ў Барбэтане, штат Агаё, і ў Нэйплз, штат Флорыда23.
Беларускія парафіі Сусьветнага Патрыярхату
Саўт-Рывэр, штат Ныо-Джэрзі
Заснавальнікам гэтае парафіі й духовым лідарам мясцовае грамады быў адзін з найбольш дынамічных і ўплывовых беларускіх рэлігійных дзеячоў сучаснага пэрыяду а. Мікалай Лапіцкі.
Нарадзіўся ён у 1907 годзе на Вялейшчыне, скончыў Віленскую Праваслаўную Сэмінарыю, а пасьля Варшаўскую Багаслоўскую Акадэмію, дзе абараніў дысэртацыю на тэму зь беларускае рэлігійнае гісторыі24. Да Другое сусьветнае вайны служыў сьвятаром у розных беларускіх парафіях і быў ведамы з сваёй моцнай нацыянальнай пазыцыі, супрацьстаяў русыфікацыі й палянізацыі царкоўнага жыцьця на беларускіх землях. Калі савецкае войска акупавала Заходнюю Беларусь, ён цудам уратаваўся ад дэпартацыі. У часы акупацыі служыў сьвятаром у Менску, дзе адбудаваў колькі праваслаўных цэркваў і адыгрываў актыўную ролю на гістарычным Менскім Саборы 1942 году.
Айцец Мікапай Лапіцкі пакінуў Беларусь у 1944 годзе й па вайне пасяліўся ў Заходняй Нямеччыне, дзе стаўся адным зь першых арганізатараў беларускага рэлігійнага жыцьця ў Заходняй Эўропе. Ён заснаваў парафію й распачаў
22 Heritage Review (New Brunswick). 1973. Oct. P.7; Беларус. 1973. №198, 200; 1975. №221
23 Архівы БАПЦ Жыровіцкае Божае Маці ў Хайлэнд-Парку.
24 Лапіцкі М Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім за часоў панаваньня Ўладыслава Ягайлы Нью-Ёрк, 1978.
будаўніцтва першае ў Заходняй Эўропе Беларускае Праваслаўнае Царквы (Сьвятое Ефрасіньні Полацкае) у РэГенсбургу ў 1945—1946 гадох. Адыход з БАПЦ мітрапаліта Паньцялеймана, архіяпіскапа Філафея, япіскапаў Апанаса, Бенядзікта й Сьцяпана разглядаўся беларускаю грамадою як акт здрады. А. Лапіцкі быў адным з найактыўнейшых арганізатараў пратэсту супраць адступніцтва япіскапаў. У Эўропе ён быў заўзятым абаронцам прынцыпаў аўтакефаліі, і ня дзіўна, што адзін з былых беларускіх япіскапаў асудзіў яго, назваўшы ягоную пазыцыю «палітычным і царкоўным непаслушэнствам». Аднак, пераехаўшы ў Злучаныя ІІІтаты, а. Лапіцкі прыйшоў да высновы, што без іерархіі аўтакефалія немагчымая, але схіліўся да ідэі шуканьня япіскапскае апекі ў Канстантынопальскага Патрыярха25.
15 красавіка 1950 году было заснаванае Аб’еднаньне Праваслаўных Беларусаў у ЗША. Яно склікала сход праваслаўных беларусаў у Саўт-Рывэры 23 лістапада 1950 году. На гэтым сходзе быў сфармаваны Беларускі Грэка-Праваслаўны Царкоўны Камітэт у Амэрыцы. (Пазьней, калі да юрысдыкцыі Сусьветнага Патрыярхату далучыліся парафіі ў Чыкага, Таронта й Нью-Ёрку, Камітэт пачаў называцца «Беларуская Рада Праваслаўных Цэркваў у Паўночнай Амэрыцы» ) У тым самым часе, 20 лістапада 1950 году была фармальна заснаваная парафія Сьвятое Ефрасіньні Полацкае, й парафіяне выказалі жаданьне належаць да юрысдыкцыі Сусьветнага Патрыярхату26. Экзарх Сусьветнага Пасаду архіяпіскап Міхаіл атрымаў просьбу Камітэту й згадзіўся ўзяць новазаснаваную парафію пад сваю апеку. А. М.Лапіцкі стаўся першым сьвятаром парафіі. Ён жыў зь сям'ёю ў Пасэіку й працаваў цэлы тыдзень у майстэрні, а ў выхадныя дні езьдзіў немалую дарогу ў СаўтРывэр, каб абслугоўваць маладую парафію. Гэта была нялёгкая праца. У Саўт-Рывэры ўжо была праваслаўная царква — парафіі Сьвятых Пятра й Паўла, юрысдыкцыі Расейскае Праваслаўнае Грэка-Кафалічнае Мітраполіі, да якое належалі пераважна старыя беларускія імігранты. Кіраўніцтва гэтае царквы, ведама, з радасьцю прыняло б новых парафіянаў, але паваенныя беларускія імігранты хацелі за любую цану мець сваю парафію беларускае арыентацыі27. Заснавальнікамі й пачынальнікамі беларускае парафіі імя Сьвятое Ефрасіньні Полацкае былі сем’і Высоцкіх, Орсаў, Сянькевічаў, Сіцько, Махнюкоў, Дашкевічаў, Кіпеляў, Навумчыкаў, Цярпіцкіх, Палюховічаў, Даніловічаў, Кіркевічаў, Еўцаў, Бры-
25 Гутаркі аўтара з а. М.Лапіцкім, 1972—1973; Царкоўны Сьветач.
1951 №1; Архівы БПЦ Сьвятое Ефрасіньні Полацкае ў Саўт-Рывэры.
26 Беларуская Трыбуна. 1950. №3; 1951. №5.
27 Гутарка аўтара з Васілём Коськам, парафіянінам царквы Сьвятых Пятра й Паўла ў Саўт-Рывэры, 1957.
Людміла й Алег Махнюкі
Мастачка Галіна Русак — адна зь першых, чые творы выстаўляліся ў Менску
Сям’я мастакоў — Мікалай і Ірэна Дуткі з дачкой Тамарай
Тамара Стагановіч удала ўпісваецца ў амэрыканскі мастацкі сьвет
Адна з апошніх прац Тамары Стагановіч
Данчык ідзе на працу
Даніла Яраховіч вернецца з Пэрсыдзкай вайны жывы й здаровы
Традыцыя. Сям’я Вартулёў
Кастусь Мярляк, актыўны дзеяч беларускае дыяспары ў Аргенты не й ЗША.
Франьцішак Бартуль
Доктар Барыс Кіт — адзін з патрыярхаў амэрыканскай аэранаўтыкі
Беларуская царква. Нядзельная раніца
Царква Жыровіцкай Божай Маці ў Хайлэнд-Парку
У царкве Сьвятой Еўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры
БЕЛАРУСКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА СЬВЯТОЙ ЕЎФРАСІНЬНІ ПОЛАЦКАЙ ПАБУДАВАНА Ў	-1972 f
Паэт Янка Золак
На беларускіх могілках
Калядная куцьця ў Хайлэнд-Парку
Калядоўшчыкі — беларуская моладзь зь Нью-Ерку й ваколіцаў
Ева Яраховіч пакінула Палесьсе пяцігадовай дзяўчынкай
Ірэна Каляда на Вялейшчыне. 1992
Юля Андрусышына зноў пад родным небам. 1989
Зора й Вітаўт Кіпелі. Менск, травень 1991
леўскіх, Карповічаў, Плескачэўскіх, Шчорсаў, Арцішэнкаў, Цупрык, Сенька, Валаткевіч, Ясюк ды дзесяткі іншых.
Вернікі знайшлі сабе прытулак у выпадковым будынку, і рэгулярныя багаслужбы распачаліся ў 1950—1951 гадох28. Праз два гады парафіяне ўжо былі здольныя — з дапамогаю сродкаў, сабраных Беларускім Праваслаўным Камітэтам, — набыць невялікі будынак, былую сынагогу на Ўайтхед эвэню. Пасьля рамонту й рэстаўрацыі ў ім знайшлося месца ня толькі для багаслужбаў, але й для разнастайнае грамадзкае дзейнасьці, улучна з публікацыяю часапісу «Царкоўны Сьветач», першы нумар якога выйшаў у траўні—ліпені 1951 году.
У першым нумары часапісу, які выдаецца й да сёньня, было пададзенае наступнае абгрунтаваньне стварэньня беларускіх парафіяў пад юрысдыкцыяю Грэцкага Праваслаўнага архіяпіскапа Паўночнае й Паўдзённае Амэрыкі:
Улічыўшы гістарычны шлях беларускага праваслаўя і сяньняшнюю сытуацыю нашага грамадзка-рэлігійнага жыцьця, БІеларускі] ПІраваслаўны] Ціаркоўны] К[амІтэ]т прышоў да выснаву, што адбудову незалежнае Беларускае Праваслаўнае Царквы неабходна абаперці на аўтарытэт Сусьветнага Патрыярха як чыстую крыніцу праваслаўнае веры нашых продкаў, не засьмечаную варожымі нашым нацыянальным шуканьням імпэрыялістычнымі тэндэнцыямі 1 спробамі дэнацыяналізацыі нас праз царкву29.
За некалькі дзесяцігодзьдзяў парафія значна вырасла й пачала шукаць сабе новы будынак. Дзякуючы дапамозе мясцовых уладаў і асабліва намаганьням М.Бахара, парафія здолела набыць некалькі акраў зямлі ў гарадзкой мяжы за сьціплую суму грошай. У 1972 годзе было закончана будаўніцтва новае царквы, у архітэктуры якой прысутнічаюць характэрныя беларускія элемэнты, а таксама мадэрнага і ўтульнага грамадзкага цэнтру. 30 ліпеня 1972 году япіскап Філатэос, прадстаўнік Экзарха Сусьветнага Патрыярхату архіяпіскапа Якаваса, высьвяціў царкву.
Беларуская царква ў Саўт-Рывэры сталася актыўным беларускім асяродкам, у яе памешканьні праходзілі сходы й сустрэчы, яе сьвятар выступаў з малітвамі ў Кангрэсе ЗША, пры царкве было таксама арганізаванае Аб'еднаньне Беларускага Праваслаўнага Юнацтва (старшыня Кастусь Вайцяхоўскі)30.
На працягу гадоў царква ў Саўт-Рывэры мела ўмелых адміністратараў, адданых сьвятароў, выдатную рэпутацыю ў
28 Гутарка аўтара зь Міхасём Сенькам I Надзяй Кудасавай; The Home News (New Brunswick). 1975. Nov. 22; Heritage Review (New Brunswick). 1973. Jan.
29 Царкоўны Сьветач 1951. №1. C.4—5; 1967. №16. C.36-37.
30 Памятная кніга. 1950—1975. Саўт-Рывэр, 1975; Гутарка аўтара з Кастусём Вайцяхоўскім.
грамадзе й шырокую падтрымку парафіянаў. У парафіі быў арганізаваны выдатны хор, якім у розныя часы кіравалі розныя беларускія музыкаведы, аднак асабліва прычыніўся да посьпеху хору шматгадовы ягоны рэгент — кампазытар Дзьміцер Верасаў. Быў упарадкаваны пляц і закладзеныя могілкі, дзе пахавана шмат выдатных беларускіх лідараў. Пры царкве дзеіла дапаўняльная школка, выдаваліся розныя публікацыі, ладзіліся культурныя й спартовыя мерапрыемствы. Нечаканая сьмерць a. М.Лапіцкага ў жніўні 1976 году сталася маральным ударам для грамады. Пасьля а. Мікалая сьвятарамі ў царкве былі а. архімандрыт Язэп Строк, а. Сьвятаслаў Коўш і а. Мечыслаў Брынкевіч, выпускнік Варшаўскае Багаслоўскае Акадэміі31.
Бясспрэчна, лякальная важнасьць гэтага асяродку вялікая, аднак уплыў як царквы, гэтак і злучаных зь ёю арганізацыяў у шырэйшым беларускім грамадзтве мае абмежаваны характар.
Парафія ў Чыкага
Беларуская Праваслаўная Парафія Сьвятога Юр’я была заснаваная ў Чыкага 5 лістапада 1958 году32. А. архімандрыт Уладзімер Фінькоўскі быў запрошаны з Францыі стацца першым сьвятаром парафіі33. Аднак, не карыстаючыся добраю рэпутацыяю сярод парафіянаў, ён у хуткім часе мусіў пакінуць парафію й краіну34.
Напачатку парафія стаяла перад выбарам: далучыцца да БАПЦ або да Сусьветнага Патрыярхату. Урэшце было пастаноўлена, што парафія Сьвятога Юр’я пярэйдзе пад апеку архіяпіскапа Якаваса, Экзарха Сусьветнага Патрыярхату. У траўні 1959 году парафія набыла новы царкоўны будынак на 1500 Норт Мэйплвуд эвэню, дзе царква разьмяшчаецца й дагэтуль.
У царкве за гэтыя гады зьмянілася некалькі сьвятароў. Апошнімі гадамі тут служылі сьвятары зь Беласточчыны. Царква бярэ ўдзел у беларускай дзейнасьці, супрацоўнічае зь Беларускім Каардынацыйным Камітэтам у Чыкага. Сярод найбольш актыўных парафіянаў і сьвятароў былі М.Латушкін, К Новік, М.Аблажэй, а. А.Мірановіч, а Я Строк, сем’і Нягодаў і Пунтусаў35.