Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
174 Гутарка аўтара зь Іванам Мухам, 1978
Пэнсылвэйнія), Балтыморы (штат Мэрылэнд), Бостане (штат Масачусэтс) ды ў шмат якіх гарадкох штатаў Ныо-Джэрзі, Канэтыкат, Дэлаўэр ды інш., а таксама праваслаўныя брацтвы пры цэрквах Расейскага Зарубежнага Сыноду й Амэрыканскае Праваслаўнае Царквы.
Перад наступнымі пакаленьнямі дасьледнікаў усходнеславянскае іміграцыі стаіць задача выявіць сапраўдную нацыянальнасьць сяброў гэтых арганізацыяў, не падманваючыся зманнымі назовамі «расейскі» або «славянскі».
Беларускія Фэдэралісты. Такія палітычныя групы — зьява ня новая ў беларускім палітычным руху. Арганізацыі фэдэралісцкіх перакананьняў былі вельмі шматлікія й актыўныя ў 1917—1920 гадох. Да фэдэралізму выразна схіляліся некаторыя групы беларускіх студэнтаў у Празе ў 20-х гадох. Шмат беларускіх фэдэралісцкіх арганізацыяў было заснавана ў Заходняй Нямеччыне ў лягерох Ды-Пі пасьля Другое сусьветнае вайны. Зьявіліся такія групы й на Амэрыканскім кантынэньце. Цяпер яны ўжо не йснуюць, але былі вельмі актыўныя гадоў сорак таму.
Групы фэдэралістаў пачалі фармавацца ў Амэрыцы на пачатку 50-х гадоў. Адна такая група была закладзеная ў Нью-Ёрку 26 верасьня 1953 году. Называлася яна Обьеднненне Белоруссов-Федералнстов, на чале яе стаяў Іван Баранцэвіч. У Нью-Ёрку й Нью-Джэрзі йснаваў таксама Белорусскнй Демократнческнй Комнтет, дзейнасьць якога была выключна скіраваная супраць беларускіх нацыянальных арганізацыяў. Сфармаваўся Камітэт яшчэ ў Нямеччыне ў 1947 годзе, адкуль быў перавезены ў ЗША, каб змагацца супраць беларусаў175.
Была ў Нью-Ёрку сфармаваная й іншая арганізацыя — Беларускі Нацыянальна-Вызвольны Камітэт. Гэта была невялічкая групка, якая складалася з пары дзесяткоў сяброў, чыёю мэтаю было падтрымваць палітычную ідэю непадзельнае Расейскае дзяржавы, з пэўнаю культурнаю аўтаноміяю для беларусаў. Галоўная ідэя, аднак, палягалгі ня ў тым, каб разьвіваць беларускую нацыянальную сьведамасьць, a спрыяць зьнікненьню беларусаў як асобнага этнасу й асыміляцыі іх у агульным расейскім «катле». У кіраўніцтва гэтае групы ўваходзілі Антон Барысаглебскі, І.Макараў, І.Сірацінскі і колькі іншых. Кім былі тыя, што далучаліся да гэтага Камітэту, не зусім ясна. Гэтыя людзі, якіх беларусы называлі «тожэ белоруссы», вялі сваё грамадзкае й культурнае жыцьцё сярод расейцаў і зрусыфікаваных украінцаў. Гаварылі яны звычайна па-расейску, старанна хаваючы свой беларускі акцэнт. Аднак, як выглядае, часам яны прыгадвалі сваё паходжаньне, бо пару разоў на год
175 Новое Русское Слово. 1963. 12, 30 марта.
зьяўляліся, каб запратэставаць супраць нейкіх беларускіх акцыяў або каб выступіць на «Балі народаў Расеі» ў беларускіх народных строях. Часам, але вельмі нячаста, яны маглі на такім балі станьчыць які беларускі танец Але як толькі ў канцы балю куртына апускалася, яны зноў пераапраналіся ў расейцаў і не падтрымвалі ніякіх сталых кантактаў зь беларускімі арганізацыямі, цэрквамі або паасобнымі людзьмі. Яны не вялі ніякае самастойнае палітычнае дзейнасьці, за выключэньнем пратэстаў супраць любое выявы беларускае палітычнае думкі, адрознае ад расейскай. Людзі гэтыя — дзівосная, трагічная й цяпер ужо амаль вымерлая зьява, і, трэба спадзявацца, загорнутая старонка ў беларуска-амэрыканскай этнічнай гісторыі176.
Удзел беларусаў у шматнацыянальных і міжнародных арганізацыях
Беларускія імігранты паваеннае хвалі ад самага пачатку зразумелі, што ўдзел у міжнародных арганізацыях гэтаксама важны для беларускае справы, як і заснаваньне сваіх нацыянальных арганізацыяў. Таму, дзе б ні ўзьнікалі шматнацыянальныя групы лякальнага або агульнаамэрыканскага абсягу, беларусы да іх далучаліся. Адною зь першых такіх арганізацыяў была Нацыянальная Канфэдэрацыя Амэрыканскіх Этнічных Групаў зь сядзібаю ў Вашынгтоне, якая падтрымвала разьвіцьцё этнічнае сьведамасьці, а таксама заахвочвала «этнікаў» актыўна ўдзельнічаць у амэрыканскім палітычным жыцьці. У розны час афіцыйныя пасады, улучна з пастом віцэ-прэзыдэнта, у Канфэдэрацыі займалі Вітаўт Кіпель, Кастусь Мярляк і Васіль Мельяновіч177.
Другою ўсеамэрыканскаю арганізацыяю, у якой ад самага пачатку бралі чынны ўдзел беларусы, былі «Паняволеныя Народы», арганізацыя, якая штогод ладзіла адзначэньне Тыдня Паняволеных Народаў. Беларусы прысутныя ва ўсіх аддзелах гэтае арганізацыі178.
Падобная палітычная арганізацыя сусьветнага абсягу, у якой удзельнічаюць беларусы, — Антыбальшавіцкі Блёк Народаў (АБН). Беларусы маюць аддзел АБН у Нью-Ёрку179.
Як ужо было зазначана раней, беларусы ўваходзяць у склад шматэтнічных кааліцыяў накшталт Нацыянальнае Рады
176 Новое Русское Слово 1952. 4 апр > 1953. 2, 15, 21, 26 нюля, 10 окт., 21 нояб; 1954 12 дек.; 1955. 25 янв , 30 марта, Бацькаўшчына. 1953. №162-163.
177 NCAEG News (Washington, DC). 1959. No.3. June 6; Архівы БІНІМу: Папка «Нацыянальная Канфэдэрацыя Амэрыканскіх Этнічных Групаў».
178 Архівы БККА: Папка Уладзімера Пелясы.
179 Архівы БККА: Папка «АнтыбалыпавіцкІ Блёк Народаў»
Рэспубліканскіх Этнічных Групаў або аналягічнае арганізацыі ў структуры Дэмакратычнае Партыі180.
Навуковаю міжэтнічнаю арганізацыяю з удзелам беларусаў была Асацыяцыя Вывучэньня Нацыянальнасьцяў СССР і Ўсходняе Эўропы, сядзіба якое знаходзілася спачатку ў штаце Іліной, пасьля ў Нью-Ёрку. Асацыяцыя выдавала бюлетэнь «Nationalities Papers», дзе друкаваліся матэрыялы й на беларускія тэмы181.
Беларуская рыма-каталіцкая арганізацыя «Рунь» уваходзіць у сусьветную асацыяцыю «Pax Romana».
Праваслаўныя парафіі й цэрквы навязалі кантакты з іерархамі іншых нацыянальных цэркваў, Сусьветным Патрыярхатам, удзельнічаюць у лякальных сьвяткаваньнях Праваслаўнае Еднасьці, а таксама ў экумэнічных хрысьціянскіх урачыстасьцях182.
Шмат якія штаты й большыя гарады маюць свае Этнічныя Рады, дзе актыўна працуюць беларусы, часам займаючы ў іх адказныя пасады. Так, Этнічную Дарадчую Раду пры губэрнатары штату Нью-Джэрзі ў 1978—1982 гадох узначальваў Вітаўт Кіпель, пасьля ад беларусаў у Радзе была Ірэна Дутко, а цяпер беларусаў штату прадстаўляе Лявон Шурак.
Этнічную Дарадчую Раду ў штаце Мэрылэнд узначальваў Васіль Мельяновіч, беларусы займаюць пасады дараднікаў у штатах Нью-Ёрк, Каліфорнія, Агаё183.
У Кліўлэньдзе быў запачаткаваны Рух Нацыянальнасьцяў — шматэтнічная палітыка-культурная арганізацыя, якая ахапляе дзейнасьцю ўвесь штат Агаё. Беларусы ад самага пачатку актыўна ўдзельнічаюць у працы Руху. Колькі адказных пасадаў у арганізацыі займаў Янка Раковіч184.
У Нью-Ёрку дзеіць Славянская Рада, шматнацыянальная арганізацыя, заснаваная ў 1980 годзе. Рада папулярызуе славянскія культуры праз канцэрты, лекцыі, фэстывалі. Раз на год Рада ладзіць у Ныо-Ёрку Славянскі Тыдзень зь вялікім канцэртам, які звычайна адбываецца ў Цэнтры Лінкольна. У выканаўчы камітэт Рады ўваходзяць Раіса Станкевіч, Антон Шукелойць, Вітаўт Тумаш-малодшы й Віктар Тур185.
Беларусы ўдзельнічаюць у шматнацыянальных культурных арганізацыях таксама ў штатах Пэнсылвэйнія, Каліфорнія, Мічыган і Іліной186.
180 Архівы Васіля Мельяновіча
181 Архівы БІНіМу: Папка Сьцяпана Горака.
182 Беларус. 1979. №261, 265; 1984. №320; 1989. №362; 1990 №372.
183 Беларус. 1979 №261, 265; 1981 №290—291; 1982 №297; 1985. №327; 1989. №364.
184 Архівы БАЗА, Кліўлэнд
185 Архівы БАЗА, Ныо-Ёрк
186 Архівы БІНіМу: Папка «Міжнацыянальныя арганізацыі».
Як было паказана ў гэтым разьдзеле, беларускаамэрыканскія арганізацыі ўзьнікаюць і распадаюцца, перажываюць свае першапачатковыя мэты, перагрупоўваюцца й перафармоўваюцца, квітнеюць і занепадаюць. Адныя зь іх жывуць каротка, іншыя даўжэй, некаторыя большыя — дзесяцігодзьдзямі. Часта яны церпяць разлад і расколы, што стрымвае іх актыўнасьць, але ў большасьці выпадкаў яны выяўляюць трываласьць і адданасьць справе.
Відавочна, актыўнасьць паваеннае беларускае іміграцыі была б значна больш плённая, і з гэтым пагадзіліся б усе беларускія актывісты, калі б дзейнасьць гэтых арганізацыяў каардынавалася нейкім усеахопным цэнтральным органам. У 50—60-х гадох неаднаразова рабіліся спробы дасягнуць такое цэнтралізацыі.
У 1953—1954 гадох група вядучых беларускіх дзеячоў у складзе Лявона Савёнка, Аўгена Каханоўскага, Юрыя Сабалеўскага, Аляксандра Русака й некаторых іншых выступіла з прапановаю стварыць Беларускі Нацыянальны Камітэт Паўночнае Амэрыкі, які б каардынаваў дзейнасьць беларускіх арганізацыяў. Група сустрэлася з кіраўнікамі шмат якіх беларускіх арганізацыяў, быў нават падрыхтаваны Статут і вызначаныя далейшыя крокі. Аднак ідэя гэтая так і не ажыцьцявілася, бо распалася сама ініцыятыўная група.
Наступная спроба была прадпрынятая падчас 6-га Кангрэсу БАЗА 28—29 траўня 1955 году, на якім была прынятая наступная рэзалюцыя:
6-ты Кангрэс Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня даручае новаабранай Галоўнай Управе БАЗА безадкладна паклікаць адмысловую камісію для справы арганізацыі цэнтральнай рэпрэзэнтацыі беларускай эміграцыі ў ЗША, выступіць з ініцыятывай стварэньня гэткай арганізацыі перад іншымі беларускімі арганізацыямі I ўстановамі ў ЗША ды, у меру магчымасьці, давесьці да стварэньня гэткай арганізацыі да часу наступнага 7-га Кангрэсу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня
Такая камісія была створаная ў складзе Міхася Тулейкі, Кастуся Мерляка й д-ра Вітаўта Тумаша ад БеларускаАмэрыканскага Задзіночаньня й д ра Міколы Шчорса й Віктара Чабатарэвіча ад Беларускага Кангрэсавага Камітэту. Гэтая камісія склала праект статуту гэткае цэнтральнае арганізацыі, якая мелася называцца Беларуская Кангрэсавая Рада Амэрыкі. Але спроба зноў скончылася няўдачай. Кіраўніцтва БАЗА й БККА, як выглядае, не пагадзіліся ў нейкіх дробных тэхнічных пытаньнях праекту.
У 60—70-х гадох спробы яднаньня працягваліся на практычным узроўні, як, прыкладам, супольнае сьвяткаваньне Дня
Незалежнасьц! Беларусі. Аднак пасьля першага пасьпяховага сьвяткаваньня ў 1963 годзе супрацоўніцтва разладзілася.
Надзеі на стварэньне цэнтральнае каардынацыйнае арганізацыі зноў узьнікалі, калі супольнымі намаганьнямі быў набыты дом адпачынку Белэр-«Менск», або падчас сьвяткаваньня 200-годзьдзя ЗША, але пасьля колькіх удала праведзеных супольных мерапрыемстваў кантакт зноў абрываўся187.