Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Яшчэ адна група, будучы запачаткаваная ў Злучаных Штатах, пашырыла сваю дзейнасьць на ўсе краіны, дзе жывуць беларусы, — Беларуска-Амэрыканская Кааліцыя Супроцьдзеянь ня Паклёпам. Яна была закладзеная ў рэгіёне Нью-Ёрку—НыюДжэрзі ў 1982 годзе дзеля супрацьстаяньня палітычным нападам на амэрыканскіх беларусаў і беларускі нацыянальны рух у сувязі з выхадам у сьвет кнігі Дж.Лофтуса. Кааліцыя надалей існуе128.
Іншыя беларускія палітычныя арганізацыі ствараліся зь нейкае пэўнае нагоды для нейкіх адмысловых мэтаў, як, прыкладам, для падрыхтоўкі й правядзеньня Дня Паняволеных Народаў, розных сьвятаў і фэстываляў.
Беларускія дапаможныя арганізацыі пры амэрыканскіх партыях
Беларускія Дэмакратычныя Клюбы дзеяць у дапаможных структурах амэрыканскае Дэмакратычнае Партыі. Найбольшую актыўнасьць яны выяўляюць падчас выбарчых кампаніяў розных узроўняў: лякальнага, кангрэсавага й прэзыдэнцкага. Беларускія Дэмакратычныя Клюбы пачалі стварацца падчас прэзыдэнцкае кампаніі 1928 году, калі беларусы падтрымвалі кандыдата Алфрэда Сміта. У 1960 годзе беларускія дэмакраты бралі ўдзел у прэзыдэнцкай кампаніі Джона Кенэдзі. Клюбы былі арганізаваныя ў штатах МічыГан, Нью-Ёрк і Нью-Джэрзі. Асабліва актыўны быў клюб у Саўт-Рывэры, узначальваны ягоным заснавальнікам 1 шматгадовым прэзыдэнтам Янкам Цупрыкам. Беларускія Дэмакратычныя Клюбы атрымалі прызнаньне ў шматлікіх кампаніях, іх дзейнасьць багата ўдакумэнтаваная ў штатах Нью-Ёрк, НыоДжэрзі, Іліной і Мічыган. На чале арганізацыі стаяць Лявон Шурак, Васіль Русак і Лана Цупрык129.
Фэдэрацыя Беларускіх Рэспубліканскіх Клюбаў. Удзел амэрыканскіх беларусаў у дзейнасьці Рэспубліканскае Партыі пачаў выяўляцца ў канцы 50-х гадоў. Першы Беларускі Рэспубліканскі Клюб быў заснаваны ў Дэтройце ў 1958
127 ГутаркІ аўтара з Уладзімерам Пелясой, 1980
128 Беларус (Нью-Ёрк). 1982. №301—302.
129 Архівы БІНіМу.
годзе130. У 1968 годзе была створаная Нацыянальная Рэспубліканская Фэдэрацыя Этнічных Групаў, куды ўвайшлі й беларусы. Падчас прэзыдэнцкае кампаніі 1972 году ўзьнікла кааліцыя пад назовам « Амэрыканскія Беларусы за Перавыбраньне Прэзыдэнта», куды ўвайшлі беларускія прадстаўнікі з штатаў Агаё, Дэлаўэр, Іліной, Каліфорнія, Канэтыкат, Масачусэтс, Мічыган. Мэйн, Мэрылэнд, НьюДжэрзі, Ныо-Ёрк, Пэнсылвэйнія, Ўісконсын і Флорыда. Пасьля выбараў, 29 лістапада 1972 году была заснаваная Фэдэрацыя Беларускіх Рэспубліканскіх Клюбаў, якую ўзначаліў Вітаўт Кіпель. Ад 1982 году пасаду старшыні Фэдэрацыі займае Васіль Мельяновіч, ягоныя рэгіянальныя заступнікі — Янка Раковіч, Язэп Арцюх, Кастусь Мярляк і Міхась Бахар131.
Арганізацыя сталася актыўнаю дапаможнаю групаю ў Рэспубліканскай Партыі, а таксама важным прадстаўніком беларускіх паглядаў у Вашынгтоне. Былі наладжаныя добрыя дачыненьні з шматлікімі рэспубліканскімі сэнатарамі й кангрэсмэнамі, беларусы неаднаразова мелі магчымасьць выказаць свае палітычныя пагляды службоўцам зь Дзяржаўнага Дэпартаманту, былі запрашаныя ў Белы Дом, былі ініцыятарамі наведаньня Менску прэзыдэнтам Рычардам Ніксанам.
Фінансава страхавыя арганізацыі
На сёньня ў Злучаных Штатах не йснуе ніводнае беларускае страхавое арганізацыі, хоць былі спробы стварыць іх у 50-х гадох. На пачатку 50-х гадоў Украінскі Рабочы Саюз запрасіў беларусаў далучыцца да іхнае арганізацыі і, калі набярэцца дастатковая крлькасьць беларусаў, стварыць сваю асобную страхавую арганізацыю. Гэткім чынам 13 лютага 1954 году ў Нью-Ёрку быў заснаваны Беларускі Страхавы Аддзел імя Кастуся Каліноўскага ў структуры Ўкраінскага Рабочага Саюзу. Кіраваў ім Уладзімер Пеляса. Аддзел меў філіі ў Чыкага, штат Іліной, Стэмфардзе, штат Канэтыкат, Саўт-Рывэры й Пасэіку, штат Нью-Джэрзі. Арганізацыя спыніла йснаваньне ў 70-х гадох132.
Беларуска-Амэрыканская Фэдэральная Каапэратыва. Крэдытная арганізацыя, заснаваная ў Нью-Ёрку 10 сьнежня
130 Гутарка аўтара з Васілём Плескачом, заснавальнікам першага Беларускага Рэспубліканскага Клюбу ў Дэтройце, 1975.
131 National Republican Heritage Groups Federation Archives, Washington, DC; Архівы БІНІМу; Архівы Васіля Мельяновіча; Беларус (Нью-Ёрк). 1974. №202
132 Беларуская Трыбуна 1953. №17; Гутарка аўтара з Уладзімерам Пелясой, арганізатарам аддзелаў, 1987.
1957 году, выпусьціла свае акцыі. Старшынёю быў Мікола Гарошка. Каапэратыва пражыла нядоўга133.
Нягледзячы на тое, што дагэтуль беларусы не заснавалі свае асобнае страхавое арганізацыі, ідэя аб гэтым жыве надалей, асабліва сярод маладзейшага пакаленьня. Ня выключана, што некалі гэтая ідэя ажыцьцявіцца.
Арганізацыі зь бізнэсоваю арыентацыяю
Хоць гэта й можа разглядацца як азнака слабасьці, аднак трэба прызнацца, што беларусаў нельга ахарактарызаваць як актыўных бізнэсмэнаў. У аснове гэтага, пэўна, ляжаць гістарычныя ўмовы эканамічнага разьвіцьця Беларусі, у выніку якіх сярод этнічных беларусаў не склалася клясы бізнэсмэнаў-прадпрымальнікаў.
Разам з тым трэба зазначыць, што з прыездам у Амэрыку пагляды й псыхалягічныя комплексы беларускіх сялянаўімігрантаў зьмяніліся і яны выявілі сваю ініцыятыву й здольнасьць да прадпрымальніцтва. Так, сярод імігрантаў, што прыехалі ў Амэрыку да Першае сусьветнае вайны, колькі дзесяткоў заняліся бізнэсам і, як выглядае, мелі посьпех. На жаль, гэтыя бізнэсмэны былі маласьведамыя нацыянальна. Час-часом у друку можна было сустрэць гэткія паведамленьні:
Чыкага, Іліной. Чацьвёра людзей з ГораднІ заснавалі «Выраб Надзейных Батарэяў I Пласьцінаў». Гэта ПІліп Казловіч, Язэп Юшчыц, Іван Амелька й Ігнат Кудач134.
П.А.Казак быў уласьнікам вялікай тэкстыльнай фабрыкі ў горадзе Саўт-Рывэры135.
С Бубешка распачаў свой бізнэс I меў посьпех136.
М.І.ЛазарэвІч зь Менскае губэрні заняўся бізнэсам у вырабе мэблі й меў значны фінансавы посьпех137.
I Н Каўнурка зь Лепля Віцебскае губэрні, папрацаваўшы нейкі час у розных індустрыях, адкрыў сваю цырульню138.
133 Беларус (Ныо-Ёрк). 1958. №63.
134 Chicago Public Library, Microfilm Archives: Руссккй Вестннк. 1925. 3 сент
135 Новое Русское Слово. 1967 22 сент
136 Русскнй ГоЛос (Ныо-Йорк) 1928 29 янв
137 Beresney Т. The Russian peasant and the hydrogen bomb. New York, NY, 1958. P.179.
138 Русскнй Вестннк (Нью-Йорк). 1944. №135.
Беларуская Музычная Крама (адзіная ў сваім родзеі— В К.) адчынілася ў Нью-Ёрку на адрасв: 134 Іст 7 стрыт139.
Вялікага посьпеху дасягнуў Фёдар Зварыка, які меў адзёжнае прадпрыемства ў Браўнсвіле, Нью-Ёрк140.
Мелі свой бізнэс беларусы ў Саўт-Рывэры, штат НьюДжэрзі, у Чыкага, штат Іліной, у Нью-Ёрку ды іншых гарадох141. Шмат хто зь беларускіх імігрантаў паваеннае хвалі таксама заснаваў свой малы бізнэс і меў посьпех. Сярод іх — Мікола Заморскі й Мікола Гарошка ў Нью-Ёрку; Язэп Пазьняк, Віцька Паланевіч і Лявон Волах у Флорыдзе; браты Лук'янчыкі, Семянчук, Страпко й Міраеўскі ў Агаё; Сяргей Грамыка ў Канэтыкаце; колькі малых крамак і майстэрняў у штаце Нью-Джэрзі — Алюміневая абшыўка Дземшы й Вішнеўскага, аўтарэмонтная майстэрня «Тры Іваны» ў Лодай, крама Навіцкага ў Саўт-Рывэры.
Найбольш папулярныя сярод беларусаў віды бізнэсу — будаўнічыя работы, бэнзынавыя станцыі, выраб мэблі, рамонт дамоў, рэстаранны бізнэс, сьлясарныя майстэрні, розьнічны продаж
Пэўная колькасьць беларусаў занятая і ў мэдычным бізнэсе: партнэры-ўласьнікі клінікаў і мэдычных кабінэтаў. Бальшыня беларускіх дактароў жыве ў мэтрапалітальных рэгіёнах вялікіх гарадоў — Нью-Ёрку, Чыкага, Філадэлфіі, Лос-Анджэласу, але шмат хто практыкуе ў прадмесьцях і малых мястэчках
Беларусаў-адвакатаў у параўнаньні зь лекарамі йстотна меней, але некаторыя зь іх апошнім часам дасягнулі значных прафэсійных посьпехаў142.
Пэўных посьпехаў дасягнулі беларусы на ніве друкарскае й выдавецкае справы — у галіне асаблівага зацікаўленьня беларусаў. Адным зь першых беларускіх друкарскіх прадпрыемстваў была Друкарска-Выдавецкая Суполка імя Франьцішка Скарыны, заснаваная ў штаце Нью-Ёрк улетку 1952 году143. Пазьней суполка пашырыла сваю дзейнасьць і ў 1954 годзе ператварылася ў Друкарска-Выдавецкую Суполку «Пагоня» (У 60—70-х гадох у Канадзе была дзейная літаратурна-выдавецкая арганізацыя пад назовам «Пагоня», якая ня зьвязаная зь ныо-ёркскаю суполкаю.) Галоўнаю
139 Новое Русское Слово 1928 22 апр
140 Новое Русское Слово 1939 12 юоня; 1959 29 нюля.
141 Гутаркі аўтара зь Іванам Гучыным у Нью-Ёрку й Макарам Аблажэем у Чыкага, 60-я гады
142 Гутаркі аўтара з супрацоўнікамі Агенцтва Малога БІзнэсу, 1972; Архівы БІНІМу.
143 Беларус (Нью-Ёрк). 1952 №14
мэтаю нью-ёркскае суполкі была дапамога ў выданьні дапаможных матэрыялаў і падручнікаў для беларускіх нядзельных школак. Сярод яе заснавальнікаў і кіраўнікоў былі Юрка Станкевіч, д-р Віктар Васілеўскі, Уладзімер Дунец, Кастусь Калоша й Вячка Станкевіч. Суполка выдала вялікую колькасьць падручнікаў, чытанак, картаў ды іншых дапаможных матэрыялаў. Паступова суполка пачала выкарыстоўваць у сваёй дзейнасьці сучасную друкарскую тэхналёгію й цяпер уяўляе сабою камп’ютарызаваную выдавецкую групу, якая прафэсійна задавальняе патрэбы беларускае грамады ў выдаваньні друкаваных матэрыялаў. Старшыня суполкі — Юрка Станкевіч, віцэ-старшыня — Кастусь Калоша144.
Беларускі Выдавецкі Фонд — група падтрымкі беларускае выдавецкае дзейнасьці, заснаваная ў Нью-Ёрку 20 лістапада 1949 году з мэтаю стварэньня фінансавае базы для выдаваньня друкаваных матэрыялаў і кніг, дзеіць пад апекаю Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня й зьвязаных зь ім арганізацыяў. У часе ўтварэньня ў кіраўніцтва Фонду ўваходзілі Міхась Тулейка, Міхась Міцкевіч, д-р Лявон Трусэвіч і Натальля Арсеньнева. Фонд цяпер цалкам зьліўся з фондам газэты «Беларус» (Нью-Ёрк)145.
Беларускае Выдавецкае Таварыства было заснаванае ў Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі, на пачатку 60-х гадоў і цесна зьвязана ў сваёй дзейнасьці са Злучаным БеларускаАмэрыканскім Дапамаговым Камітэтам. Таварыства выдае часапіс «Беларуская Думка» й колькі іншых публікацыяў. У распараджэньні Таварыства — невялікая друкарня ў СаўтРывэры, якою кіруе Юрка Навумчык146.
Беларускае Выдавецтва Міколы Прускага дзеіць у ГрэндРэпідзе, штат Мічыган. Выдавецтва ўзьнікла на пачатку 50-х гадоў і спачатку выдавала розныя матэрыялы для арганізацыяў моладзі й часапіс для маладых беларусаў «Сьвет». Паступова прадпрыемства вырасла з рамак аматарскае друкарні, «Сьвет» ператварыўся ў «Беларускі Сьвет», саліднае пэрыядычнае выданьне, якое публікуе жыцьцяпісы выдатных беларускіх дзеячоў, мастацкія творы, успаміны ды іншыя матэрыялы. Дзякуючы энэргіі, адданасьці й адміністрацыйным здольнасьцям Міколы Прускага, выдавецтва сталася сучасным прадпрыемствам, зь якога выходзяць у сьвет шматлікія беларускія публікацыі, у тым ліку выданьні Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва147.