Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
89 Беларус (Нью-ЕрЮ. 1976. №229; 1978 №254; 1982. №300; 1983 №308—309, 310; 1987. №339; Ніва (Беласток). 1990 14 кастр
90 Бацькаўшчына. 1948. №12; Directory of American Organizations... P.156; Беларус. 1987. №342.
9‘ Гутарка аўтара з Андрэем Мінчуком. заснавальнікам арганізацыі, Пасэік, 1981
92 Архівы БІНіМу: Папка вэтэранаў.
93 Беларус (Нью-Ёрк). 1966. №114; 1968. №129; 1977. №246, 248; 1978 №254; 1987. №342; 1988. №354; 1989. №365; Heritage Review (New Brunswick). 1973. Jan. P.32.
Арганізацыі сацыяльнае й фінансавае дапамогі
Амаль усе беларускія арганізацыі да пэўнае ступені ўдзельнічаюць у праграмах падтрымкі суродзічаў у патрэбе. Першаю зарэгістраванаю дапамаговаю арганізацыяю быў Злучаны Беларуска-Амэрыканскі Дапамаговы Камітэт, галоўнаю мэтаю якога была дапамога суродзічам. Зь цягам часу было заснавана шмат іншых арганізацыяў падобнага кірунку.
Беларуска-Амэрыканская Дапамога Гэтая ўстанова была заснаваная 29 верасьня 1957 году ў Нью-Ёрку зь ініцыятывы Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня Яе мэта — дапамога беларускім імігрантам на Захадзе. Адмысловае фармаваньне — Фонд Самадапамогі — існавала ў структуры БАЗА яшчэ ад 1949 году, аднак пазьней было пастаноўлена стварыць асобную арганізацыю.
У кіраўніцтва арганізацыі ўваходзілі Антон Шукелойць, Уладзімер Курыла, Філіп Жук, Аляксандар Міцкевіч, Часлаў Ханяўка, Ніна Сьпічонак ды іншыя. Арганізацыя дзеіць і сёньня94.
АмэрыканскаБеларускае Таварыства Дапамогі. Гэтая арганізацый дзеіла ў Кліўлэньдзе ў 60-х і 70-х гадох, кіраваў ёю Аркадзь Сацэвіч. Яна аказвала значную дапамогу беларускім эмігрантам у Заходняй Нямеччыне95.
Апошнімі часамі ўзьніклі групы сацыяльнае дапамогі, дзейнасьць якіх скіраваная на канкрэтныя мэты, такія, як дапамога ахвярам чарнобыльскае катастрофы (Фонд пры БАПЦ), беларусам Беласточчыны або новым імігрантам пасьляГарбачоўскае эры96
Фундацыя імя Крэчэўскага Філянтрапічная арганізацыя, заснаваная ў 1958 годзе ў Нью-Ёрку з мэтаю разьвіцьця й фінансавае падтрымкі беларусаведных дасьледаваньняў. Фундацыя падтрымвае дзейнасьць Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва, беларускіх навуковых групаў і культурных установаў. У галоўнай кватэры Фундацыі месьціцца бібліятэка й архіў. Кіравалі Фундацыяю Мікола Гарошка, Вітаўт Тумаш, цяперашні старшыня — Франыдішак Бартуль97.
Амэрыканска-Беларускае Культурна-Дапамаговае Аб'еднаньне, кароткатрывалая арганізацыя, мэтаю якое была дапамога беларускім інтэлектуалам98
94 Беларус (Нью-Ёрк) 1957 №60, 61; Архівы БАЗА, Нью-Ёрк
95 Encyclopedia of Associations. P.718; Гутаркі аўтара з Аркадзем Сацэвічам, Кліўлэнд, 1987.
96 Гутарка аўтара з Васілём Русаком, 1990; Беларус (Нью-Ёрк) 1990 №366
97 Беларус (Нью-Ёрк). 1990 №92-93; 1965. №96—97; 1968 №140; 1975 №213; Архівы БІНІМу
98 Беларуская Думка (Саўт-Рывэр) 1963 №5 С 29
Вялікалітоўская (Беларуская) Фундацыя імя Льва Сапегі. Заснаваная ў 1974 годзе д-рам Янкам і Марыяй Станкевічамі, якія перадалі Фундацыі ўсе свае ашчаднасьці. Яе мэта — падтрымваць беларусаведныя дасьледаваньні й публікаваць працы Янкі Станкевіча. У 1990 годзе на сродкі Фундацыі быў выдадзены Вялікалітоўска(беларуска)-расейскі слоўнік Я.Станкевіча99.
Беларускі Харытатыўна-Адукацыйны Фонд Заснаваны Янам і Аліцыяй Пятроўскімі 9 сьнежня 1976 году ў Гэйнсьвілі, штат Флорыда. Мэта Фонду — дапамога беларусаведным дасьледаваньням і публікацыя матэрыялаў на беларускія тэмы. Фонд выдаў, сярод іншага, сем тамоў Выбраных твораў Плятона й Грэцка-беларускі слоўнік100.
Фонд Адраджэньня Беларусі Гэтая наймаладзейшая беларуска-амэрыканская арганізацыя была заснаваная ў 1989—1990 гадох. Мэта арганізацыі — дапамога ўсім творчым сілам, якія прычыняюцца да культурнага й палітычнага адраджэньня Беларусі, улучна з стыпэндыямі беларускім дасьледнікам на Беларусі й на Беласточчыне. У кіраўніцтва Фонду ўваходзяць д-р Юрка Кіпель, Алекс Сільвановіч і Віктар Тур101.
Прафэсійныя, літаратурныя й навуковыя арганізацыі
Аб'еднаньне Беларускіх Лекараў на Чужыне. Гэтае прафэсійнае таварыства было заснаванае ў 1947 годзе ў Заходняй Нямеччыне з мэтаю падтрыманьня кантактаў паміж беларускімі лекарамі на Захадзе й абмену досьведам у бюлетэні, прафэсійным часапісе ды на пэрыядычных сходах У час свайго росквіту арганізацыя налічвала каля 50 сяброў. Каля дваццаці беларускіх лекараў, улучна з заснавальнікам і прэзыдэнтам Аб’еднаньня Вітаўтам Тумашам, эмігравалі ў Злучаныя Штаты, дзе арганізацыя праіснавала да 1952 году102.
Беларускае Літаратурнае Згуртаваньне «Шыпшына» было заснаванае яшчэ ў Нямеччыне 5 студзеня 1945 году. Пасьля таго як бальшыня яго сяброў разам з заснавальнікам і старшынёю Юрыем Стукалічам (літаратурны псэўданім — Юрка Віцьбіч) выехала за акіян, Згуртаваньне аднавіла сваю дзейнасьць у Злучаных Штатах 9 красавіка 1950 году, дзе працяг вала выдаваць часапіс «Шыпшына». Спыніла існаваньне са сьмерцю Ю.Стукаліча ў 1975 годзе’03.
99 Беларус (Нью-Ёрк). 1975 №213; Гутарка аўтара зь Юркам Станкевічам, 1992.
100 Анаграфы 1977. №1; Архівы БІНІМу: Папка Яна Пятроўскага
101 Беларус (Нью-Ёрк). 1990 №366
102 Абежнік Аб'еднаньня Беларускіх Декараў на Чужыне (Ватэнштэт) 1947 №1 Травень Апошні выпуск — Патэрсан, шгат Нью-ДжэрзІ, 1952 №52 Сакавік ; Бацькаўшчына 1948 №19
103 Беларус (Ныо-Ёрк) 1975 №214; Бацькаўшчына 1956 №303
Крывіцкае (Беларускае) Навуковае Таварыства Праньціша Скарыны было заснаванае ў Рэгенсбургу, Заходняя Нямеччына, у чэрвені 1946 году. Апроч заснавальніка д-ра Янкі Станкевіча ў яго ўваходзілі былыя сябры Беларускага Навуковага Таварыства ў Вільні, а таксама навукоўцы, што паходзілі з Савецкае Беларусі. Бальшыня сяброў Таварыства выехала ў Злучаныя Штаты. У 1951 годзе Таварыства пачало выдаваць навуковы часапіс «Веда», дзе друкаваліся беларускія гістарычныя й лінгвістычныя дасьледаваньні й матэрыялы. Апроч гэтага Таварыства выдала шэраг кніг і наладзіла некалькі навуковых канфэрэнцыяў. У 1952 годзе пры Таварыстве быў заснаваны Інстытут Найноўшае Гісторыі Беларусі з мэтаю вывучэньня «гісторыі жывых цяпер пакаленьняў беларускага народу». Дзейнасьць Таварыства прыпынілася са сьмерцю д-ра Янкі Станкевіча ў 1976 годзе104.
Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва (БІНіМ). Ідэя заснаваньня беларускае навуковае арганізацыі, вольнае беларускае акадэміі, абмяркоўвалася беларускімі інтэлектуаламі ў НьюЁрку ў канцы 40-х гадоў. Ажыцьцёўленая яна была з заснава ньнем 16 сьнежня 1951 году ў Нью-Ёрку Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Мэтаю новае арганізацыі было аб’яднаць навукоўцаў-беларусаведаў, пісьменьнікаў, мастакоў ды іншых актыўных працаўнікоў на ніве беларускае культуры. Эўрапейскі аддзел БІНіМу быў адчынены ў Мюнхене ў 1955 годзе, а Канадыйскі — у Атаве ў 1967 годзе.
Дзейнасьць Інстытуту палягае ў скліканьні навуковых паседжаньняў (іх адбылося больш за 300) ды наладжваньні канфэрэнцыяў, прысьвечаных памятным датам беларускае гісторыі й культуры.
Важнае месца займае выдавецкая дзейнасьць БІНіМу. У 1953—1969 гадох Інстытут выдаваў бюлетэнь «Абежнік», у 1954—1963 — літаратурны часапіс «Конадні», а ад 1952 году — навуковы гадавік «Запісы». Апрача «Запісаў» Інстытут працягвае выдаваць кнігі ў сэрыях «Беларускія паэты й пісьменьнікі» й «Бібліяграфічная сэрыя», а таксама асобныя манаграфіі.
Інстытут мае багатую беларускую інфармацыйна-даведачную бібліятэку й зьбірае архівы беларускіх палітычных дзеячоў і пісьменьнікаў.
Інстытут наладзіў блізкія рабочыя дачыненьні зь НьюЁркскаю Публічнаю Бібліятэкаю, і дзякуючы гэтаму Бібліятэка мела магчымасьць арганізоўваць кніжныя выставы беларускае тэматыкі. Вынікам гэтага супрацоўніцтва сталіся найбагацейшыя ў сьвеце кніжныя зборы Скарыніяны й беларусікі ў заходніх мовах.
104 Belorussian Review. 1956. No.3. P.158—160; Беларус (Нью-Ёрк). 1978 №251; Веда 1952. Май. C.158—160.
БІНіМ таксама супрацоўнічае з колькімі дзесяткамі амэрыканскіх коледжаў і ўнівэрсытэтаў: арганізуе канфэрэнцыі, дапамагае камплектаваць беларускія кнігазборы й беларусаведныя праграмныя матэрыялы.
Кіраўнікамі Інстытуту былі: япіскап Васіль (Тамашчык) (1951 — 1952), Янка Ліманоўскі (1952—1955), д-р Вітаўт Тумаш (1955—1982), д-р Вітаўт Кіпель (ад 1982 году)І05.Сябры ўправы — д р В.Тумаш, А Адамовіч, А.Шукелойць, З.Кіпель, д-р Я.Запруднік, Ю. Станкевіч, праф.Т.Бэрд.
Усебеларускі Архіў. Архіў быў заснаваны ў канцы 40-х гадоў у Заходняй Нямеччыне, а на пачатку 50-х гадоў зь пераездам заснавальніка й дырэктара Міколы Панькова перанёс сваю дзейнасьць у Злучаныя Штаты. Мэта архіву — збор рэдкіх беларускіх матэрыялаў і рукапісаў106.
Пры Архіве ў лучнасьці зь БІНіМам і Навуковым Таварыствам імя Скарыны ў канцы 40-х — пачатку 50-х гадоў дзеіла Беларуская Бібліяграфічная Служба, заснаваная Міколам Паньковым. Плёнам яе дзейнасьці быў каштоўны даведнік «Бібліяграфія беларускіх выданьняў на чужыне 1945—1950», які выйшаў у Нью-Ёрку ў 1952 годзе.
У 1953 годзе Мікола Панькоў выступіў зь ініцыятываю стварэньня Фонду Вацлава Ластоўскага, аднак далей справа, відаць, не пайшла107.
Саюз Беларускіх Журналістаў быў заснаваны ў паваеннай Заходняй Нямеччыне, пазьней галоўная кватэра яго была перанесеная ў Таронта. У верасьні 1952 году быў створаны аддзел Саюзу ў Злучаных Штатах, які ўзначаліў Мікола Панькоў. Арганізацыя выдае розныя мэмарандумы, палітычныя ўлёткі. У Канадзе выдаецца друкаваны орган Саюзу — газэта «Беларускі Голас»108.
Беларускае Акадэміцкае Каталіцкае Таварыства *Рунь», асацыяваны сябар «Pax Romana» (Міжнароднага Каталіцкага Руху Інтэлектуалаў і Дзеячоў Культуры з галоўнаю кватэраю ў Фрыбургу, Швэйцарыя), было заснаванае ў Лювэне, Бэльгія, у 1949 годзе. Першым прэзыдэнтам Таварыства быў Аляксандар Надсан. У сярэдзіне 50-х гадоў «Рунь» была актыўная ў Злучаных Штатах, дзе яна разам зь Беларускаю каталіцкаю парафіяю ў Чыкага арганізоўвала Тыдні Беларускіх Студыяў. Кіраўнік арганізацыі ў Злучаных Штатах — Франьцішак Бартуль109.
105 Беларускі Зборнік 1956 №4 С 194—196; Запісы Кн 3 1953. С.60—61; Кн 17. 1983 С.9—12; Архівы БІНІМу.
106 Веда 1953 №1—2 C.31; Беларус (Ныо-Ёрк) 1953 №27, 28; Запісы Кн 1 1952 С 60—61; Бацькаўіпчына 1948 №18; 1953 №159; 1963 №610
107 Беларус (Ныо-Ёрк) 1953 №40
108 Бацькаўшчына 1952 №124—125; Беларус (Нью-Ёрк). 1951 №5; 1952 №22