Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
144 Беларус (Ныо-Ёрк) 1967. №118; Беларуская Моладзь. 1965 №23; ГутаркІ з Кастусём Калошам 1 Юркам Станкевічам.
145 Беларус (Нью-Ёрк). 1951 №4; Архіў газэты «Беларус».
146 Гутаркі аўтара зь Юркам Навумчыкам, 1982
147 Беларус (Нью-Ёрк). 1989. №359; Архівы БІНіМу: Папка «Беларускі Сьвет»
Беларуская Выдавецкая Сябрына — арганізацыя, заснаваная на пачатку 60-х гадоў у Чыкага. Выдала шэраг публікацыяў, у тым ліку часапіс «Беларуская Царква». Заснавальнік і кіраўнік — Вацлаў Пануцэвіч. Спыніла йснаваньне ў канцы 70-х гадоў148.
Беларускае Выдавецтва •Час», заснаванае ў 1975 годзе, выдавала газэту «Byelorussian Times». Дзеіла да сярэдзіны 80-х гадоў. Кіраўнік — д-р Расьціслаў Гарошка149.
Выдавецтва *3аранка», заснаванае Язэпам Гладкім у НьюЁрку на пачатку 60-х гадоў, выдавала школьныя падручнікі й адукацыйна-дасьледны матэрыял. Спыніла дзейнасьць са сьмерцю заснавальніка ў 1972 годзе150.
Выдавецтва *Родны Край», заснаванае ў канцы 60-х гадоў, спэцыялізавалася ў перавыдаваньні кароткіх літаратурных твораў, легендаў і рэлігійнае літаратуры. Дзеіла ў Трэнтане, штат Нью-Джэрзі, кіраваў выдавецтвам Кастусь Якуб151.
Выдавецтва W.&D. заснаванае ў 1989 годзе ў Хановэры, штат Пэнсылвэйнія, Васілём і Далорэс Мельяновічамі. Выдае англамоўную інфармацыйную літаратуру пра Беларусь152.
Камэрцыйныя прадпрыемствы
Катэгорыя арганізацыяў, якая заслугоўвае на асаблівую ўвагу, — непрыватныя прадпрыемствы, якія займаліся фінансавай дзейнасьцю, разьлічанаю на атрыманьне прыбытку. Да іх належаць нацыянальныя грамадзкія цэнтры й адпачынковыя селішчы, якія адыгрываюць важную ролю ў жыцьці беларускіх асяродкаў.
Нацыянальныя цэнтры або дамы
Новыя беларускія імігранты пачалі засноўваць нацыянальныя дамы ў 50—60-х гадох, як гэта зрабілі іншыя этнічныя групы (украінцы, палякі, славакі й г.д.) некалькі дзесяцігодзьдзяў раней. Для імігрантаў нацыянальныя дамы мелі асаблівае значаньне: яны былі галоўнымі пасьля цэркваў месцамі сустрэчы, асяродкамі абмену інфармацыяй і досьведам ды сапраўдным ядром дзейнасьці й крыніцаю маральнае падтрымкі імігрантаў.
148 Архівы БІНіМу. Папка Чаолава Будзькі.
149 American Publishers Directory. New York, NY, 1978. P.57.
150 Архівы БІНіМу: Папка Язэпа Гладкага.
151 Беларус (Нью-Ёрк). 1970. №159; Архівы БІНіМу: Папка Кастуся Якуба
152 Byelorussian-American Information Service, Archives, Hanover, PA.
Першымі арганізавалі такія цэнтры беларускія грамады Нью-Ёрку й Кліўлэнду. Дзеля гэтага былі заснаваныя адмысловыя камітэты, якія заняліся зборам грошай і давялі справу да памыснага заканчэньня153.
Паступова былі закладзеныя й існуюць дагэтуль Беларускія Цэнтры або Дамы ў Хайлэнд-Парку й Саўт-Рывэры, штат НьюДжэрзі; Чыкага, штат Іліной; Дэтройце, штат Мічыган; Кліўлэньдзе й Стронгсвілі, штат Агаё, ды ў горадзе Нью-Ёрку. Пераважна яны прылучаныя да ўласнасьці беларускіх парафіяў (праўда, у Нью-Ёрку Цэнтрам апякуецца Фундацыя Крэчэўскага), але дзеяць незалежна ад іх. Камэрцыйная дзейнасьць цэнтраў — рэстараны, абслуга ўрачыстасьцяў, здача ў наём памешканьняў — прыносіць прыбытак, значная частка якога йдзе на падтрымку культурных патрэбаў грамады. Часта фінансы ўкладаюцца ў само прадпрыемства154.
Адпачынковыя селішчы
Беларускія грамады ў вялікіх гарадох адчувалі патрэбу ў адпачынковых селішчах, куды б яны маглі ўцячы ад гарадзкое летняе сьпёкі. Сама ідэя магла быць падказаная прыкладам іншых этнічных групаў, якія ўжо шмат гадоў мелі свае летнія селішчы. На пачатку і ў сярэдзіне 50-х гадоў беларусы зь Нью-Ёркскага мэтрапалітальнага рэгіёну манапалізавалі селішча «Бобрык» і фармы «Керы» на поўначы штату Нью-Ёрк. Беларусы Дэтройту езьдзілі ў «Засьценак», а з штату НьюДжэрзі — у селішча «Мір». Беларускія імігранты левае арыентацыі мелі адпачынковае селішча ў Манроў — АРОВПарк, тым часам як «расейцы» рэгіёну Нью-Ёрк—Нью-Джэрзі адпачывалі ўлетку на фарме РООВА ў Джэксане, штат НьюДжэрзі155.
Белэр-*Менск». Ніводзін з названых вышэй дамоў адпачынку не належаў беларускай грамадзе, тым часам як беларускія асяродкі й арганізацыі мелі патрэбу ў сваёй установе, дзе можна было б адпачываць і праводзіць розныя культурныя й спартовыя мерапрыемствы. I такім чынам, калі імігранты зрабіліся больш заможныя, г. зн. калі былі сплочаныя банкаўскія пазыкі за жытло й пачалі расьці ўласныя ашчаднасьці, група актывістаў зь Нью-Ёрку й ваколіцаў выступіла зь ідэяю набыць летняе адрачынковае селішча для беларускае грамады. Было пастаноўлена набыць уласнасьць супольнымі намаганьнямі праз акцыянэрны ўдзел. Ініцыятарамі гэтага
153 Беларус (Нью-Ёрк). 1955 №51, 52; Архівы БАЗА
154 Беларус (Ныо-Ёрк). 1968 №135, 136; 1972. №177.
155 Беларус (Нью-Ерк) 1958 №66-67; 1967 №125, 126; 1972. №185; Архіў БАЗА
праекту былі: Васіль Юрцэвіч, Юрка Станкевіч, Уладзімер Пеляса, Зора й Вітаўт Кіпелі, Васіль Захаркевіч, Пятро Мельяновіч, Кастусь Мярляк, Даніла Клінцэвіч.
Пасьля доўгіх пошукаў была знойдзеная прыдатная мясьціна ў павеце Салівэн, штат Нью-Ёрк. Яна была ўрачыста адчыненая 4 ліпеня 1963 году. Да першапачатковага назову Bel-Air было дададзенае ймя беларускае сталіцы.
Селішча Белэр-«Менск» сталася вельмі папулярнае сярод беларусаў ў сэзоне ад раньняе вясны да позьняе восені. Там адбываліся шматлікія культурныя мерапрыемствы й сустрэчы розных арганізацыяў, прыяжджала шмат гасьцей, у тым ліку й зь Беларусі.
У выніку фінансавых цяжкасьцяў селішча давялося прадаць адной групе беларускіх праваслаўных парафіяў, што вызваліла яго ад часткі падаткаў і тым самым падтрымала матэрыяльнае становішча Белэр-«Менск» надалей застаецца папулярным месцам летняга адпачынку156.
Сёньня кіраўніцтва селішча складаецца з колькіх дзесяткоў асобаў, сярод іх — Мікалай Сіцько, Міхась Сенька, Валя й Сяргей Рагалевічы, сям'я Гайшуноў, Язэп Крывенька, Ігар Шчорс, Валодзя Валадкевіч, Пётра Кажура, Кастусь Мярляк, Уладзімер Пеляса, сем'і Арцішэнкаў, Літаровічаў і іншыя.
Адпачынковае селішча *Полацак» Беларускі цэнтар у Стронгсвілі пачаўся як невялічкае летняе селішча беларускае грамады ў Кліўлэньдзе. 3 часам кіраўніцтва грамады пастанавіла набыць маёмасьць за горадам, на прыродзе, куды было б няцяжка даехаць з гораду. Знайшлося двое ахвярных людзей — Сяргей Карніловіч і Кастусь Калоша, — якія ўклалі свае грошы ў набыцьцё ўласнасьці ў Стронгсвілі. Яны зарэгістравалі селішча як некамэрцыйную арганізацыю й пачалі разбудоўваць яго з улікам доўгае пэрспэктывы. «Полацак» паступова станавіўся месцам адпачынку й грамадзкае актыўнасьці. У 1990 годзе тут быў збудаваны вялікі грамадзкі цэнтар157.
Будаўнічыя й маёмасныя суполкі
Новыя беларускія імігранты рабілі спробы заснаваць беларускую будаўнічую кампанію, і такая кампанія — «Нёман» — была заснаваная ў Нью-Ёрку на пачатку 50-х гадоў, але праіснавала нядоўга. Маёмасныя суполкі «Менск», «Пінск» і «Слуцак» існавалі ў Брукліне й належалі розным беларускім
156 Бацькаўіпчына. 1961. №566; Беларус (Нью-Ёрк). 1963. №80; 1964 №82; 1965. №94; 1966. №115; 1967. №125; 1970 №161; 1971. №173; 1972. №185; 1981 №294—295; 1983. №311; Беларуская Моладзь 1972—1973 №28
157 Архівы «Полацку»
актывістам. Аднак пераезд у 60-х гадох значнае часткі беларусаў у прадмесьці прывёў да ліквідацыі гэтых суполак Малыя будаўнічыя й маёмасныя суполкі,. што належалі беларускім імігрантам, дзеілі таксама ў Пасэіку й Саўт-Рывэры, штат Ныо-Джэрзі; Кліўлэньдзе, штат Агаё; Агасьце, штат Мэйн; Дэтройце, штат Мічыган; Стэйтн-Айлэньдзе, штат Нью-Ёрк158.
Варта зазначыць, што і гэтая тэма — удзел беларусаў у амэрыканскім прадпрымальніцтве — мусіць быць дасьледаваная глыбей.
Мастацкія калектывы
Арганізацыі гэтае катэгорыі пачыналі фармавацца амаль адразу пасьля таго, як новыя імігранты сыходзілі на амэрыканскі бераг. Імі кіравала жаданьне праз мастацкую дзейнасьць прадстаўляць беларускую культуру й гэткім чынам папулярызаваць Беларусь. Мастацкія калектывы ўзьнікалі паўсюль, дзе толькі жылі беларусы. Яны ніколі не былі арганізацыямі ў сьціслым сэньсе слова, г. зн. з статутам, замацаваным сяброўствам і г.д. Гэта былі нефармальныя групы, якія сталіся тым ня меней важным фактарам кансалідацыі й рэпрэзэнтацыі паваеннае хвалі беларускае іміграцыі.
Танцавальныя групы
Найраней пачалі ўзьнікаць танцавальныя групы. Гэткія групы арганізаваліся ў штатах Нью-Джэрзі, Нью-Ёрк, Каліфорнія, Іліной, Агаё, Мічыган. Танцавальныя групы ў Кліўлэньдзе, Чыкага й Дэтройце неаднаразова выступалі ў тэлевізіі ў праграме «Гадзіна полькі». Група ў Нью-Ёрку ўвайшла ў арганізацыю народных танцаў мэтраполіі. Звычайна танцавальныя групы носяць тыповыя беларускія назовы — «Лянок», «Матылёк», «Лявоніха», «Мяцеліца»159.
Часта беларускія студэнты й вучні закладалі танцавальныя суполкі ў коледжах, унівэрсытэтах і сярэдніх школах, дзе вучылі сваіх сяброў беларускім танцам, папулярызуючы гэткім чынам беларускую культуру далёка ад беларускіх асяродкаў160.
Танцавальныя групы йснуюць і сёньня на больш ці менш сталай аснове або ствараюцца дзеля пэўнае нагоды ў Нью-
158 Бацькаўшчына 1961. №577—578; Архівы БІНІМу: Папка Міколы Гарошкі.
159 Архівы БІНіМу: Папка «Танцавальныя групы».
160 Беларуская Моладзь 1974—1975 №36; Беларус (Нью-Ёрк). 1984 №317; Архівы БІНІМу.
Ёрку, Чыкага, Кліўлэньдзе, Саўт-Рывэры, Дэтройце й ЛосАнджэласе.
Сярод дзесятка беларускіх танцавальных групаў адна заслугоўвае на асобную згадку як найдаўнейшая й найбольш прафэсійная — танцавальны ансамбль «Васілёк». «Васілёк» узьнік як самадзейны гурток у Арганізацыі Беларуска-Амэрыканскае Моладзі ў Нью-Ёрку ў 1956 годзе. Ягонаю заснавальніцаю была энтузіястка народнага танцу, у той час студэнтка хіміі Бруклінскага Політэхнічнага Інстытуту Ала Орса. Д-р Ала Орса-Рамана, прафэсар хіміі ў Лонг-Айлэндзкім Унівэрсытэце й Гарадзкім Коледжы, кіруе гэтаю групаю й сёньня, аднак паступова ініцыятыву й кіраваньне гуртом пераймаюць маладзейшыя. «Васілёк» сотні разоў выступаў на розных сцэнах, у тым ліку на Сусьсветным Кірмашы ў 1964 годзе ў НыоЁрку, на Беларускіх Фэстывалях у Нью-Джэрзі, на сьвяткаваньні стагодзьдзя Статуі Свабоды й г.д. Часта выступаў ён у Цэнтры Лінкольна ў Нью-Ёрку, а таксама ў Балтыморы, Вашынгтоне ды іншых гарадох. У 1989 годзе ансамбль выступаў на Беласточчыне, а ў 1990 годзе — у Беларускай Рэспубліцы, дзе ён наведаў Менск, Полацак, Горадню, Вільню ды іншыя гарады.