Беларусы ў ЗША
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
Новая беларуская іміграцыя пачала дапамагаць суродзічам ня толькі на бацькаўшчыне, але й іншым беларусамэмігрантам, якія ў выніку Другое сусьветнае вайны апынуліся й засталіся настала ў Заходняй Эўропе Рабілі гэта як паасобныя імігранты, гэтак і цэлыя арганізацыі, як, прыкладам, Злучаны Беларуска-Амэрыканскі Дапамаговы Камітэт або створаная зь ініцыятывы БАЗА Беларуска-Амэрыканская Дапамога. Цяпер дапамога йшла выключна праз амэрыканскую пошту ды кіравалася суродзічам у Заходняй
1 Гутаркі аўтара зь сьведкамі ў Чыкага, Дэтройце й Кліўлэньдзе
Нямеччыне, Швэцыі, Даніі, краінах Паўдзённае Амэрыкі ды на бацькаўшчыну2.
Ад 70-х гадоў амэрыканскія беларусы пачалі дапамагаць і Беласточчыне. Актывістамі дапамаговых арганізацыяў былі Часлаў Ханяўка, Антон Шукелойць, а. Мікалай Лапіцкі, Сяргей Карніловіч, Вера Бартуль, Марыя Верабей, Вера Заморская, Юля Андрусышына, д-р Ала Орса-Рамана, Клаўдзія Каляда ды шмат іншых3.
Пачынаючы ад 1986 году ўся энэргія амэрыканскіх беларусаў скіраваная на арганізацыю дапамогі ахвярам Чарнобылю Створана каля дзесятка дапамаговых камітэтаў. Дзе-нідзе беларусы ўваходзяць у кантакты з амэрыканскімі кампаніямі ды просяць іх аб падтрымцы. Гэтак, прыкладам, Мікола Прускі з Грэнд-Рэпідзу, штат Мічыган, стаўся дараднікам кампаніі «Апджон», якая аказвае вялікую дапамогу Беларусі. Сябры арганізацыі моладзі д-р Аня Бартуль, д-р Юрка й Лёрэйн Кіпелі, д-р Ніна Запруднік, Вера Запруднік, д-р Ала Орса-Рамана заручыліся падтрымкаю розных фармацэўтычных кампаніяў у дапамозе шпіталям радыяцыйнае зоны. У акцыі дапамогі ахвярам Чарнобылю бяруць удзел і амэрыканцы — прыяцелі Беларусі: сярэдняя школа ў мястэчку Рамапо, штат Ныо-Джэрзі, арганізацыя City Hope International ды іншыя4.
Амэрыканскія беларусы бралі таксама ўдзел у колькіх канфэрэнцыях у Вашынгтоне й Кліўлэньдзе, дзе абмяркоўвалася справа дзяржаўнае даламогі ахвярам Чарнобылю. БАЗА разаслала некалькі тысячаў лістоў прыватным грамадзянам, кампаніям, установам, акрасьляючы праблему й просячы аб дапамозе5.
Неабходна асабліва падкрэсьліць гэткі факт: у дапамозе ахвярам Чарнобылю амэрыканскія беларусы аб’ядналіся як ніколі дагэтуль: дапамагаюць усе — нашчадкі старых імігрантаў, новыя й навейшыя імігранты, усе імкнуцца прыдбаць як мага болей сяброў для дапамогі, і ўсе групы й паасобныя грамадзяне выдатна супрацоўнічаюць з адпаведцымі коламі на бацькаўшчыне й зь беларускім прадстаўніцтвам пры ААН. Няма сумневу — трагедыя Чарнобылю адгукнулася ў сэрцах ўсяе нацыі, небясьпека пагражае ўсяму беларускаму народу. Абавязак кожнага беларуса — памагчы захаваньню нацыі.
2 Беларуская Трыбуна. 1950 №2: Беларускае Слова. 1957. №37, 39
3 Архівы БАЗА; Архівы БККА
4 Архівы БАЗА; International Aid News (Springlake, МІ). 1991. No.2. Р.З— 4; Архівы БІН1Му: Папка Ramapo Highschool.
5 Гутарка аўтара зь МІколам Прускім, 1989; Беларус. 1990 №367.
Палітычная дзейнасьць
Першыя праявы беларускае палітычнае дзейнасьці ў Амэрыцы, як ужо было зазначана, датуюцца 1919—1920 гадамі, калі беларусы пачалі браць удзел у мітынгах з дамаганьнямі непадзельнасьці беларускае тэрыторыі. У 20-х гадох, калі ў Нью-Ёркучыкага ды іншых мясцовасьцях узьніклі беларускія арганізацыі, палітычная дзейнасьць беларусаў набыла сыстэматычны характар: беларусы ўдзельнічалі ў шмат якіх міжнацыянальных палітычных імпрэзах, высылалі мэмарыялы ў Дзяржаўны Дэпартамэнт, стваралі палітычныя камітэты для ўдзелу ў выбарчых кампаніях, выказваліся аб палітычным становішчы на бацькаўшчыне6.
Палітычная актыўнасыдь беларускіх арганізадыяў да прыезду ў Амэрыку паваеннае хвалі іміграцыі мела спарадычны характар. Гэтая ж новая хваля зрабіла палітычную дзейнасьць нарожным каменем свайго йснаваньня.
Дэвіз палітычнае дзейнасьці беларускае паваеннае іміграцыі вызначаецца гэтак: поўная бескампраміснасьць да камуністычных рэжымаў; ажыцьцяўленьне ідэі незалежнае беларускае дзяржавы — Беларускае Народнае Рэспублікі, створанае актам 25 сакавіка 1918 году; аднаўленьне беларускае спадчыны ў Амэрыцы.
Нельга сказаць, каб амэрыканскім беларусам лёгка было правяшчаць свае пагляды. Калі апазыцыя да камуністычнае сыстэмы ўспрымалася шырокім амэрыкаяскім грамадзтвам без тлумачэньняў з поўным разуменьнем і падтрымкай, дык ідэі незалежнасьці Беларусі й адраджэньня беларускае спадчыны ў Амэрыцы даводзілася мэтадычна й цярпліва тлумачыць навакольнаму грамадзтву дзеля ягонае поўнае неабазнанасьці з гісторыяю й нацыянальнымі праблемамі Ўсходняе Эўропы.
Рабілася гэта самым шырокім фронтам — праз арганізацыйнае жыцьцё беларускае грамады, праз амэрыканскі друк, празь міжнацыянальныя арганізацыі, праз амэрыканскія ўстановы, а асноўнае — стараньнямі шматлікае грамады адданых беларускіх патрыётаў, якія ў сваім штодзённым жыцьці Й працы сталіся сапраўднымі амбасадарамі беларускасьці. Гэтыя былыя перамешчаныя асобы знайшлі асяродзьдзе і ўмовы для працы на карысьць бацькаўшчыне. Штодня, штотыдня, штогоду яны гаварылі сваім суседзям, калегам на працы, вучням у школе, пісалі лісты ў газэты пра Беларусь, пра беларускую дзяржаўнасьць, пра беларускі народ. Яны прадстаўлялі ў Амэрыцы Беларусь ды заяўлялі сваё права на беларускую нітку ў амэрыканскім этнічным дыване — на бела-
6 Chicago Public Library, Microfilm Archives, Varonka's File.
рускую спадчыну ў Амэрыцы Рабілася гэта з гонарам і вялікім маральным задавальненьнем7.
Першым крокам у палітычнай дзейнасьці гэтае новае хвалі былі арганізаваныя адзначэньні Дня Незалежнасьці — 25 сакавіка. Гэты дзень прыраўноўваўся ў значаньні да Дня Незалежнасьці Злучаных Штатаў 4 ліпеня. Сьвяткаваньні адбываліся ва ўсіх беларускіх асяродках, на іх запрашаліся прадстаўнікі мясцовых уладаў, аб іх давалася інфармацыя ў друку. Губэрнатары й мэры абвяшчалі дзень 25 сакавіка Беларускім Днём таго або іншага штату, гораду, a кангрэсмэны й сэнатары адзначалі гэты дзень у амэрыканскім Кангрэсе. Звычайна праца Кангрэсу й Сэнату 25 сакавіка пачыналася малітваю беларускага сьвятара:
[...] Усемагутны Божа й Ойча ўсіх народаў! Мы молім Цябе, памажы нам, каб Беларускі Народ I ўсе іншыя паняволеныя народы здабылі Тваю багаслаўленую свабоду I гэтым занялі належны ім пасад сярод вольных народаў сьвету пад Тваім агульным кіравецтвам, пад Тваею апекаю, у Тваей любові й справядлівасьці. .
Мы з пакораю схіляем галовы свае перад Табою, Божа й Спасе наш, 1 зь Вераю молім Цябе: прымі гэтую малітву нашую, багаславі Злучаныя Штаты Амэрыкі I нашую МацІ-Беларусь8.
Малітвы ў Кангрэсе ЗША чыталі ўладыка Васіль, а. М.Лапіцкі, а. Ф.Чарняўскі, а. У.Тарасэвіч, а. М.Урбановіч, а. С.Коўш, а. В.Кендыш, а. Р.Войтэнка ды іншыя.
Дзень Незалежнасьці Беларусі адзначаўся ў дзесяткох гарадоў: Ныо-Ёрку, Хэмпстэдзе, Олбані, Трэнтане, СаўтРывэры, Ныоарку, Нью-Брансўіку, Пасэіку, Джэрзі-Сіты, Чыкага, Спрынгфілдзе, Пэорыі, Хайлэнд-Парку, Кліўлэньдзе, Калумбусе, Толідо, Дэтройце, Лос-Анджэласе, Філадэлфіі, Ўілмінгтоне, Балтыморы ды ў сталіцы — Вашынгтоне. Губэрнатары й сэнатары штатаў Алабама, Аркансо, Арызона, Дэлаўэр, Ныо-Ёрк, Нью-Джэрзі, Мэйн, Агаё, Канэтыкат, Іліной, Мэрылэнд, Мічыган, Індыяна, Каларада, Флорыда, Каліфорнія, Пэнсылвэйнія, Кэнзэс, Нэбраска, Ўісконсын, Мінэсота абвяшчалі 25 сакавіка Беларускім Днём свайго штату й адзначалі яго як важны дзень і для Амэрыкі.
За дзесяцігодзьдзі ў Кангрэсе й Сэнаце больш за сотню кангрэсмэнаў і сэнатараў выступала з прамовамі ў падтрымку беларускіх палітычных ідэалаў, сярод іх ведамыя на Беларусі Ўільям Фулбрайт, Ўолтэр Мондэйл, Робэрт Доўл, Фрэнк Лаўшэ, Раман Грушка, Ўільям Проксмэер, Рычард Ніксан, Чарлз Пэрсі, Біл Брэдлі, Джэйкаб Джавіц, Джозэф Кларк, Эдуард Дырксан ды дзесяткі іншых амэрыканскіх палітыкаў9.
7 Архівы БІНіМў: Папкі «ПэрсаналіІ», «Амэрыканскі друк».
8 Голас Царквы. 1962. №15. С.3-4.
9 Архівы БІНІМў; Архівы БАЗА; Архівы БККА.
Прэзыдэнты ЗША таксама вітаюць амэрыканскіх беларусаў з Днём Незалежнасьці Беларусі ды высылаюць беларускай грамадзе свае віншавальныя праклямацыі. Праклямацыі друкуюцца ў перакладзе ў газэце «Беларус»10.
Дзень 25 сакавіка дзякуючы друку ды дзейнасьці амэрыканскіх беларусаў увайшоў у шмат якія амэрыканскія палітычныя календары, у падручнікі, а ў мясьцінах, дзе пражываюць беларусы, пра гэты дзень гаворыцца ў школах11.
Бясспрэчна, 25 сакавіка становіцца й часткаю палітычнае гісторыі амэрыканскае нацыі, пра што найлепей сьведчыць дакумэнтацыя Дня Незалежнасьці Беларусі ў друкаваным органе амэрыканскага Кангрэсу — «Кангрэсавых Запісах».
«Кангрэсавыя Запісы»выходзяць у сёньняшнім фармаце ад 1873 году ды рэгіструюць штодзённую працу амэрыканскага Кангрэсу. Запісы рассылаюцца палітыкам у Вашынгтоне, a таксама па цэлай краіне ў акадэмічныя й дасьледныя бібліятэкі й дзяржаўныя ўстановы, карыстаецца «Кангрэсавымі Запісамі» й амэрыканскі друк. У «Кангрэсавых Запісах» апрача заканадаўчае хронікі друкуюцца выступленьні сэнатараў і кангрэсмэнаў зь іхнымі паглядамі на тую або іншую праблему. Паваенная беларуская іміграцыя праз амэрыканскіх кангрэсмэнаў і сэнатараў увяла на старонкі «Кангрэсавых Запісаў» і праблемы Беларусі як паняволенай Расеяю калёніі. Шмат матэрыялаў у«Кангрэсавых Запісах» было прысьвечана Другой сусьветнай вайне на Беларусі, беларускай дзейнасьці падчас вайны, адзначаўся таксама Другі Ўсебеларускі Кангрэс 1944 году. Сотні прамоваў амэрыканскіх заканадаўцаў былі прысьвечаныя палітычнаму становішчу, гісторыі, эканоміцы, культуры Беларусі, пры гэтым была адзначаная дзейнасьць Ф.Скарыны, С.Буднага, К.Каліноўскага, братоў Луцкевічаў, В.Ластоўскага, Я.Лёсіка, С.Некрашэвіча ды іншых славутых беларусаў. Шмат увагі адводзілася праблемам навязаньня дыпляматычных дачыненьняў зь Беларусьсю, рэпрэзэнтацыі Беларусі ў сьвеце, парушэньня правоў чалавека, перасьледу рэлігіі й г.д.
Асабліва шмат зьмешчана ў «Кангрэсавых Запісах» дакумэнтаў з дамаганьнямі беларускіх арганізацыяў аб уводзе беларускае мовы ў праграмы «Голасу Амэрыкі»12.
Апрача таго, беларускія арганізацыі друкавалі ў «Кангрэсавых Запісах» рэзалюцыі зьездаў, пастановы Сустрэчаў Беларусаў Паўночнае Амэрыкі, лісты БАЗА ды
10 Беларус. 1987. №334; 1988. №346; 1989. №358.
11 National Republican Heritage Groups Council (Washington). Calendar. 1979; 1983; 1990; Архівы БІНіМу.