Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Ад канца 40-х да 60-х гадоў газэта падтрымвала тыя групы й палітычныя арганізацыі, якія ідэалягічна стаялі за йснаваньне фэдэрацыйнае Расейскае дзяржавы. У ёй папулярызава-
42 Новое Русское Слово 1980 20 апр
43 Новое Русское Слово 1937. 16, 18 кюня : 1948 14 авг
44 Новое Русское Слово 1939. 21 окт.: 1948 14 апр ; VakarN. Belorussia. The making of a Nation. Cambridge, MA, 1956.
45 Архівы БІНіМу: Папка «Новое Русское Слово*
ліся пагляды розных фэдэралісцкіх арганізацыяў, у тым ліку невялічкая група беларускіх фэдэралістаў. Група гэтая йснавала нядоўга, што было натуральна, бо пераважную бальшыню палітычна актыўных беларусаў складалі тыя, чыёю мэтаю была незалежная беларуская дзяржаўнасьць. Беларускія фэдэралісты былі невялікаю групаю палітыкаў без масавае падтрымкі, спадахвочаныя й арганізаваныя расейскімі актывістамі ўлучна з газэтаю «Новое Русское Слово». У сувязі з гэтым газэта крытыкавалася й аналізавалася ў беларускім друку46.
Польскія газэты
Польска-амэрыканскі друк час ад часу зьмяшчаў матэрыялы пра амэрыканскіх беларусаў ды падзеі на Беларусі, асабліва калі беларусы пачалі праяўляць палітычную актыўнасьць. Аднак насьвятленьне беларускае тэматыкі ў польскім друку ніколі не было гэткае шырокае, як у друкў ўкраінскім або расейскім.
Найболыл баранілі беларускія пазыцыі ў польскім друку беларускія журналісты Уладзімер Брылеўскі й Васіль Стома.
Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва зьбірае матэрыялы на беларускія тэмы, апублікаваныя ў розных славянскіх газэтах і часапісах Злучаных Штатаў47.
Беларускі друк за межамі ЗША
Важную ролю ў жыцьці амэрыканскіх беларусаў адыгрываюць беларускія выданьні, што прыходзяць з-за мяжы Зь вялікім зацікаўленьнем беларусы ў Амэрыцы чытаюць канадыйскі квартальнік •Зважай», выдаваны Камітэтам Сувязі Беларускіх Вэтэранаў, брытанскі навуковы часапіс •The Journal of Byelorussian Studies», ватыканскія •Хрысьціянскія Навіны» або •Інфармацыйны Бюлетэнь Фэдэральнае Рады Беларускіх Арганізацыяў Аўстраліі».
Апрача гэтага шмат хто з амэрыканскіх боларусаў выпісвае выданьні з бацькаўшчыны — беластоцкую •Ніву», менскія •ЛіМ», •Чырвоную Зьмену», •Наша Слова», •Спадчыну», а таксама выданьні новага пакаленьня вольнага друку — менскія •Свабоду», •Навіны Адраджэньня», •Беларускі Калекцыянэр», віленскую *Нашу Ніву». Гэтыя дый некаторыя іншыя выданьні заваявалі прыхільнасьць амэрыканска-беларускае грамады.
46 Бацькаўіпчына. 1952 №5, 10, 15—16; 1955. №18
47 Архівы БІНІМу ПапкІ «Польскі й славянскі друк»; Брылеўскі У Польскі замежны друк пра Беларусь//ЗапІсы Кн 17 1983 C.219—225.
Агляд амэрыканска-беларускага друку й чытацтва будзе няпоўны, калі ня выказаць колькі заўвагаў пра адну вельмі спэцыфічную газэту й колы, якія ёю апякуюцца Гаворка пра менскую газэту *Голас Радзімы» й аднайменнае выдавецтва. Гэтая газэта, заснаваная ў 1955 годзе, бясплатна рассылаецца па ўсім сьвеце беларускім эмігрантам. Яе першапачатковаю мэтаю было пераканаць эмігрантаў вярнуцца на Беларусь, бо, паводле яе аўтараў, жыцьцё там зрабілася значна лепшае, чымся да вайны, калі вялікая частка старых чытачоў газэты пакінула бацькаўшчыну. Выдаўцы, між іншым, ня робяць дыскрымінацыі й дасылаюць яе як старым імігрантам, гэтак і паваенным. Выдаваная з удзелам ведамых органаў, гэтая газэта заўсёды цьвёрда трымалася партыйнае лініі й да нядаўнага часу была надзвычай нуднаю й аднастайнаю публікацыяю вельмі абмежаванае тэматыкі. Ад 70-х гадоў пачалі друкавацца англамоўныя матэрыялы й гішпанская старонка, вялікая частка друкавалася па-расейску Гэтыя старонкі, як тлумачылася, прызначаліся для старых імігрантаў ды іхных дзяцей. «Голас Радзімы», як выглядае, так і ня здолеў нікога пераканаць вярнуцца ў Савецкую Беларусь або накінуць камусьці свае палітычныя пагляды. Такім чынам, адзінае дасягненьне газэты ў тым, што яна надалей рэгулярна выходзіць. Нягледзячы на зьмены, якія адбываліся ў апошнія гады йснаваньня Савецкага Саюзу, газэта доўгі час захоўвала стары курс, застаючыся партыйнабюракратычным і русыфікатарскім выданьнем. Толькі апошнімі гадамі газэта, сьледам за сваёю апякунчаю арганізацыяю, пачала шукаць свой спосаб існаваньня ў новых умовах. Цікавейшы зрабіўся зьмест матэрыялаў, шырэй насьвятляецца беларуская тэматыка, друкуюцца інтэрвію зь беларусамі ў дыяспары, на якіх яшчэ зусім нядаўна на тых самых старонках вылівалася столькі бруду. Трэба спадзявацца, што «Голас Радзімы» й далей будзе мяняцца ў гэткім кірунку і з часам станецца беларускаю газэтаю й сваім зьместам, і сваім духам.
Сярод кніг зь Бібліятэчкі «Голасу Радзімы», якія таксама бясплатна рассылаюцца беларусам у дыяспары, побач з пустымі прапаганднымі памфлетамі трапляюцца й даволі цікавыя й арыгінальныя працы, асабліва гэта датычыць англамоўных выданьняў.
Беларускія чытачы ў Злучаных Штатах
Некаторыя беларускія імігранты чыталі беларускі друк яшчэ да Першае сусьветнае вайны Як было зазначана вышэй, у Амэрыцы сваіх падпісчыкаў мела газэта «Наша Ніва».
У міжваенны пэрыяд беларускія выданьні чыталі імігранты як у вялікіх гарадох — Нью-Ёрку, Чыкага, — гэтак і ў
маленькіх мястэчках, прыкладам у Карбандэйле, штат Пэнсылвэйнія. Адзін з чытачоў «Русского Голоса» пісаў у сваёй карэспандэнцыі: «Я атрымваю даволі газэтаў з СССР, і ў бальшыні на беларускай мове, і вось у «Магілёўскім Селяніне» за 5 чэрвеня справаздача аб плянах пяцігодкі»48.
Ведама, амэрыканска-беларускія чытачы вельмі розныя. Сярод іх ёсьць група, якой уласьцівы нізкі ўзровень этнічнае сьведамасьці, гэткія беларусы найчасьцей будуць чытаць парасейску. Аднак тыя, каго можна было б назваць палітычна сьпелымі беларусамі, чытаюць і ўсяляк падтрымваюць беларускі друк. Ніхто зь беларускіх чытачоў не шукае ў беларускіх выданьнях інфармацыю аб штодзённым жыцьці або бягучых палітычных падзеях — яны могуць знайсьці яе ў шматлікіх штодзённых газэтах у ангельскай, польскай, расейскай або ўкраінскай мовах. Хацелася б спадзявацца, што ў будучым становішча зьменіцца, бо атрыманьне штодзённае інфармацыі праз свой друк значна паспрыяла б павышэньню ўзроўню нацыянальнае сьведамасьці. Аднак усю інфармацыю пра беларусаў і іхную дзейнасьць можна знайсьці ў беларускіх выданьнях. Іншымі словамі, беларускі друк служыць задавальненьню нацыянальных духовых і культурных патрэбаў беларускае грамады.
Варта адзначыць яшчэ адзін факт. Колькасьць беларускамоўных чытачоў у Злучаных Штатах з кожным днём памяншаецца, а новыя імігранты зь Беласточчыны й Беларускае Рэспублікі прыбываюць нячаста. 3 другога боку, колькасьць амэрыканскіх беларусаў, чыёю роднаю моваю сталася ангельская, павялічваецца, і гэтыя людзі імкнуцца падтрымаць і падтрымваюць беларускі пэрыядычны друк і кнігавыдавецтва. У выніку шмат хто з гэтых англамоўных амэрыканскіх беларусаў вучыцца й практыкуе мову бацькоў праз беларускамоўныя выданьні. Падтрымка беларускага друку як часткі амэрыканскае этнічнае мазаікі складае для іх падставу для этнічнага гонару. Такім чынам, мяркуючы з энтузыястычнага духу маладога пакаленьня ды з факту паступовага павелічэньня эміграцыі зь Беларусі, можна спадзявацца на зьяўленьне і ўмацаваньне дзьвюх новых групаў чытацкае аўдыторыі, што забясьпечыць працяг існаваньня беларускага друку ў Амэрыцы
Беларускае радыё ў Злучаных Штатах
Як ужо было зазначана, першая беларуская радыёпраграма была заснаваная ў 1928—1929 гадох у Чыкага Язэпам Варонкам. Гэтыя перадачы былі вельмі папулярныя, аднак
48 Русскнй Голос. 1929 9 авг
дзеля фінансавых прычынаў яны мусілі быць пашыраныя за кошт дадатку вяшчаньня ў іншых мовах. Беларускія перадачы Я Варонкі гучалі ў эфіры каля году; пасьля іхнага закрыцьця Я.Варонка рыхтаваў перадачы па-расейску ды ў іншых славянскіх мовах, зрэдчас устаўляючы між іх праграму пабеларуску49.
Беларускія праграмы былі адноўленыя ў Чыкага падчас Другое сусьветнае вайны стараньнямі а Яна Тарасэвіча, яны рэгулярна выходзілі ў эфір на працягу некалькіх гадоў50.
3 прыездам у Злучаныя Штаты ў канцы 40-х гадоў паваеннае хвалі беларускае іміграцыі беларускія праграмы з нагоды беларускіх нацыянальных сьвятаў перадаваліся ў розных гарадох — Дэтройце, Чыкага, Нью-Ёрку, Філадэлфіі, Кліўлэньдзе ды іншых51.
Рэгулярныя беларускамоўныя праграмы ўзьнікалі й пазьней. Гэткія былі перадачы Паўла Куляша ў Дэтройце (1952—1953), Міхася Казьлякоўскага ў Трэнтане (перадачы на рэгіён Нью-Ёрк— Нью-Джэрзі, 1958—1959), Міколы Дзямідава ў Чыкага (1950), а таксама беларуская радыёпраграма «Нёман», запачаткаваная Нікодымам Жызьнеўскім у Чыкага ў 1960 годзе, якая гучыць у эфіры й даіэтуль52.
Апошнімі гадамі беларусы ў Злучаных Штатах пачалі слухаць беларускія праграмы «Радыё Свабода», а таксама перадачы замежнага вяшчаньня Беларускага Радыё зь Менску, шырака рэклямаваныя «Голасам Радзімы»53.
Беларусы ў амэрыканскай тэлевізіі
Адзін зь першых выступаў беларусаў у амэрыканскай тэлевізіі адбыўся ў 1951 годзе ў Каліфорніі, калі Ніна Кіт паказвала гледачам, як згатаваць беларускі халаднік, і, карыстаючыся гэткаю нагодаю, інфармавала гледачоў пра Беларусь54.
Групы беларускае моладзі выступалі ў тэлевізіі ў Кліўлэньдзе, а таксама ў нью-ёркскай перадачы «Гадзіна полькі» зь беларускімі народнымі танцамі Бралі беларусы ўдзел і ў калядных тэлепраграмах у Каліфорніі, Іліноі, Агаё, Нью-Джэрзі, Нью-Ёрку ды іншых штатах55.
49 Белорусская Трнбуна (Чнкаго) 1931. №8.
50 Гутарка аўтара з а. Уладзімерам Тарасэвічам
51 Архівы БІНІМу: Папка «Беларускія радыёпраграмы».
52 Гутарка аўтара з Паўлам Куляшом I Міхасём Казьлякоўскім, 1979; Архівы БІНІМу: Папка «Беларускія радыёпраграмы»
53 Гутаркі аўтара зь Віталем Кажаном I Аўгенам Протасам, 1988
54 Гутарка аўтара зь Нінай КІт, 1979; Беларуская Трыбуна 1951 №8
55 Беларус. 1958 №66—67; Thirteen Press Release (Newark). 1980. Dec. 4;
Архівы БІНІМу.
Апошнімі часамі беларусы выступалі на экране ў сувязі з падзеямі на Беларусі — чарнобыльскаю катастрофаю, палітычнаю сытуацыяю ў краіне, абвешчаньнем незалежнасьці56.
Кружэлкі, касэты, відэ&фільмы, сувэніры, маркі й г.д.
Ужо ў лягерох Ды-Пі беларускія народныя мэлёдыі прыцягнулі ўвагу амэрыканскіх уладаў, і яны найгралі колькі беларускіх песьняў на магнітафон дзеля пашырэньня ў Злучаных Штатах57. Пачынальнікам беларускага грамафоннага запісу на Захадзе стаўся Беларускі Студэнцкі Хор у Лювэне, Бэльгія, пад кіраўніцтвам прафэсара Міколы Равенскага. На пачатку 50-х гадоў хор найграў колькі кружэлак з запісамі рэлігійных і народных песьняў. Гэтыя кружэлкі знайшлі шырокую аўдыторыю й прыхільнасьць слухачоў у Злучаных Штатах.