Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Апроч остарбайтэраў у Заходняй Нямеччыне знаходзілася значная колькасьць моладзі, былых сяброў СБМ (Саюзу Беларускае Моладзі), прывезеных у Нямеччыну ў якасьці вучняў і дапаможных работнікаў на розных заводах і ваенных аб’ектах4.
Наступнаю вялікаю групаю беларусаў, якія жылі ў паваеннай Заходняй Эўропе, былі былыя ваеннапалонныя, вайскоўцы, якія служылі ў польскай або савецкай арміі. А.Вініцкі ацэньвае колькасьць беларускіх ваеннапалонных з польскае арміі ў 70 000 чалавек; паводле Жака Вэрнана, іх было каля 80 0005.
Чацьвертая важная група беларускіх уцекачоў у Заходняй Нямеччыне складалася з тых, хто пакінуў бацькаўшчыну ў 1944—1945 гадох, ратуючыся ад наступу савецкіх войскаў. Гэтая група была вельмі разнастайная — сяляне, работнікі, інтэлігенцыя.
Заняўшы заходнюю частку Нямеччыны, аліянты сутыкнуліся з праблемаю: што рабіць з былымі жыхарамі й грамадзянамі Савецкага Саюзу — балтыйцамі, беларусамі, расейцамі, украінцамі ды прадстаўнікамі іншых нацыянальнасьцяў, якія не хацелі вяртацца на сваю бацькаўшчыну. Савецкія ўлады, у адпаведнасьці зь Ялцінскімі пагадненьнямі, патрабавалі рэпатрыяцыі гэтых людзей. Ялцінская канфэрэнцыя (люты
2Беларускія Навіны. 1945. №1; 1947. №6, 8; Беларуская Бібліятэка Імя Ф Скарыны (Лёндан): Архіў Льва Гарошкі.
3ProudfootM. European Refugees: 1939—52. London, 1957.
4Вініцкі A. Матар'ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939—1951 гадох 4.1. Лос-Анджэлас, 1968 С.7, 32; Бацькаўшчына. 1955. №255, 256, 258, 259, 260, 261, 264
sVernant J. The Refugee in the post-War World. New Haven, 1953. P.85.
1945 году) вызначала лёс сотняў тысячаў усходнеэўрапейцаў. На жаль, пастановы канфэрэнцыі, пераважна дыктаваныя савецкім бокам і безь пярэчаньняў прынятыя заходнімі аліянтамі, прадугледжвалі, што ўсе былыя грамадзяне Савецкага Саюзу мусяць быць рэпатрыяваныя. Аднак тэрмін «савецкія грамадзяне» разумеўся аліянтамі неадназначна.
Заходнія аліянты не лічылі савецкімі грамадзянамі тых, хто да 1 верасьня 1939 году быў грамадзянінам Полыпчы, a таксама тых, хто жыў у Эстоніі, Латвіі й Літве да акупацыі гэтых краінаў саветамі ў 1940 годзе6. Як зазначаў брытанскі дасьледнік Мэлкам Праўдфут, «у заходніх зонах Нямеччыны і ў Аўстрыі было больш за 250 000 такіх асобаў». I хоць Савецкі Саюз разглядаў гэтых людзей як «сваіх» ды патрабаваў іхнага звароту на бацькаўшчыну «ў разе патрэбы з ужыцьцём сілы», палітыка заходніх аліянтаў палягала ў тым, што
ўрады Вялікабрытаніі й Злучаных Штатаў не прызяалі ніякіх тэрытарыяльных зьменаў, спрычыненых [Другою сусьветнаюі вайною, I што ўсе асобы, якія паходзяць з гэткіх тэрыторыяў, ня будуць вернутыя на бацькаўшчыну й ня будуць разглядацца як савецкія грамадзяне, калі толькі яны самі ня выступяць з хадайніцтвам аб савецкім грамадзянстве7.
Такім чынам, сама сабою склалася сытуацыя, калі шматлікія беларусы атрымалі магчымасьць застацца на Захадзе. На жаль, у некаторых выпадках заходнія ваенныя ўлады, выконваючы загады, прымусова рэпатрыявалі тысячы ўцекачоў. Гэта складае адну з найбольш трагічных старонак гісторыі Другое сусьветнае вайны8.
Магчыма, ніколі ня будзе дакладна вызначана, колькі беларусаў было прымусова рэпатрыявана, але 1 верасьня 1945 году «Правда» паведамляла, што ў Савецкі Саюз вярнулася 4 115 709 чалавек, ведама ж, улучна зь беларусамі. Аднак брытанскі дасьледнік падае крыху іншую статыстыку:
Толькі ў трох рэспубліках — РСФСР, Украіне й Беларусі — 546 000 рэпатрыяваных асобаў ужо занята ў ІндустрыІ й 1 100 000 у сельскай гаспадарцы (зьвесткі за 1945 год — В.К.)9.
На канец 1945 году ў Заходняй Нямеччыне й Аўстрыі заставалася некалькі соцень тысячаў эмігрантаў, якія не хацелі вяртацца на сваю бацькаўшчыну. Паводле зьвестак
6 Бацькаўшчына. 1948. №10, 11, 15; 1955. №244, 245, 246
7Proudfoot М. Op. cit. P.215.
8Tolstoy N. The secret betrayal: 1944—1947. New York, 1977; Беларус (Нью-Ёрк). 1971. №167; 1975. №216.
9Proudfoot M. Op. cit. P.219.
Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Заходняй Нямеччыне, ад 75 000 да 100 000 беларусаў пастанавіла не вяртацца на Беларусь, на той час зноў акупаваную саветамі, і прыблізна дзьве траціны зь іх паходзіла з Заходняе Беларусі10.
Пасьля спыненьня ваенных дзеяньняў уцекачы ў Заходняй Эўропе, або, ужываючы тагачасны тэрмін, «перамешчаныя асобы» (displaced persons), падпадалі пад адміністраваньне Галоўнага Камандаваньня Саюзных Экспэдыцыйных Сілаў (SHAEF), пасьля перайшлі пад апеку Камітэту Аб'еднаных Нацыяў у Справах Дапамогі й Аднаўленьня (UNRRA), a пазьней — Міжнароднае Арганізацыі Ўцекачоў (IRO)11. Калі перамешчаныя асобы праходзілі праз арганізаванае ваеннымі ўладамі «прасейваньне» або траплялі ў адміністрацыйныя лябірынты бюракратычнага апарату УНРРА, шмат хто з былых грамадзянаў Савецкага Саюзу разумеў, што можа быць рэпатрыяваны ў СССР згодна з умовамі Ялцінскага пагадненьня Каб пазьбегнуць рэпатрыяцыі, гэтыя людзі мусілі зьмяніць свае дакумэнты й давесьці, што яны не савецкія грамадзяне. Для беларусаў найбольш лягічным было давесьці, што яны былі грамадзянамі даваеннае Польшчы. Зрабіць гэта, г. зн. зьмяніць у дакумэнтах месца нараджэньня, было параўнаўча лёгка, бо беларусы, што паходзілі з Заходняе Беларусі, сьведчылі за сваіх суродзічаў пры атрыманьні новых дакумэнтаў.
Лягеры Ды-ПІ
Бальшыня перамешчаных асобаў была сабраная ў лягеры, званыя лягерамі Ды-Пі (ад DP — displaced persons). Вобразнае азначэньне паняцьцю Ды-Пі даў беларускі журналіст Тодар Беларускі ў газэце «Бацькаўшчына»:
Мы — людз! бяз бацькаўшчыны (displaced persons), як завемся мы мовай афіцыйнай, або displeased persons — пакрыўджаныя — як лепш назвалі б мы самі сябе ў душы, застаўшыся запраўды пакрыўджанымі ад урадаў, іпто ў вас (на Агульным Зьезьдзе Абеднаных Нацыяў — В.К.) фігуруюць I выступаюць ад Імя народаў, ад якіх яны ня маюць паўнамоцтваў’2.
Колькасьць тых, хто заставаўся «на прыватных кватэрах», г.зн. па-за лягерамі Ды-Пі, была нязначная. Лягеры Ды-Пі арганізоўваліся пераважна паводле нацыянальнага прынцыпу,
10 Гутарка аўтара з Аляксандрам Русаком, старшынёю Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Рэгензбургу (1945), 1956.
11 Woodbridge G. Op. cit.
12 Бацькаўшчына 1948 №15
кожная нацыянальная група, як, прыкладам, літоўцы, беларусы, палякі, украінцы, мела свой лягер. У вялікіх прамысловых асяродках існавалі таксама «міжнародныя лягеры», якія часам мелі нацыянальныя аддзелы. Некаторыя аўтары згадваюць чатырнаццаць беларускіх лягероў Ды-Пі, але беларускія статыстычныя крыніцы паказваюць, што каля дваццаці беларускіх лягероў існавала ў Заходняй Нямеччыне й колькі меншых беларускіх групаў у Аўстрыі13. Хоць бальшыня беларусаў выбрала беларускія лягеры, былі, аднак, і тыя, хто пайшоў у польскія лягеры, мяркуючы, што гэтак можна надзейней забясьпечыцца ад прымусовае рэпатрыяцыі ў СССР.
Лягеры Ды-Пі функцыянавалі як «дзяржавы ў дзяржаве». На іх не пашыралася юрысдыкцыя нямецкіх уладаў, а акупацыйныя сілы аліянтаў і адміністрацыя УНРРА ажыцьцяўлялі толькі фармальны нагляд над імі. Гэтыя лягеры звычайна мелі самакіраваньне з сваёю ўласнаю адміністрацыяю, цэрквамі, школамі, паліцыяю, рознымі клюбамі й таварыствамі. СХАЭФ, УНРРА й пазьней ІРО забясьпечвалі насельнікаў лягероў ежаю, адзеньнем, юрыдычнаю й адміністрацыйнаю дапамогаю.
Беларускае палітычнае прадстаўніцтва
Калі мінала памяць аб вайне й перамешчаныя асобы пачалі разумець, што гэтыя паселішчы Ды-Пі былі не часовымі прыстанкамі па дарозе на бацькаўшчыну, а хутчэй масткамі ў трывалую, але няясную будучыню, нацыянальныя лідары пачалі разглядаць шляхі й сродкі заснаваньня сталага палітычнага прадстаўніцтва, якое б прапагандавала й пашырала ідэю беларускае дзяржаўнасыді й імкненьне нацыі да незалежнасьці.
Было ведама, што недзе ў Заходняй Нямеччыне знаходзіцца група асобаў, якія належалі да найвышэйшага беларускага палітычнага кіраўніцтва падчас нямецкае акупацыі Беларусі ў 1941 — 1944 гадох. Галоўны орган гэтае групы называўся Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР), на чале якое стаяў прафэсар Радаслаў Астроўскі.
Звычайныя Ды-Пі-беларусы адчувалі, што кіраўнічая роля групы БЦР як палітычнае інстытуцыі скончылася ў траўні 1945 году. Бальшыня беларускіх палітычных лідараў падзяляла гэтае меркаваньне й думала, што настаў час заснаваць новы беларускі прадстаўнічы орган, які б не выклікаў асацыяцыяў з падзеямі вайны й з нацыстоўскаю Нямеччынаю. Гэткі сымбаль яны бачылі ў Беларускай Народнай Рэспубліцы (БНР). Трэба мець на ўвазе, што ад 1920 году Рада БНР стала перабывала ў
13 Россня (Нью-Йорк). 1948. 22 сент: Вініцкі А. Цыт. пр. Табліца
Заходняй Эўропе. Рада ніякім чынам не была зьвязаная з нацыстоўскаю Нямеччынаю, фактычна не прыняўшы прапановаў аб супрацоўніцтве. Такім чынам робіцца зразумелым, чаму шмат хто зь беларускіх палітычных лідараў зьвярнуўся да Рады БНР і прыняў яе як дзейнае й законнае палітычнае прадстаўніцтва. У выніку штораз большае падтрымкі Рада БНР была адноўленая, рэарганізаваная, павялічылася колькасьць яе сяброў, і ў вельмі хуткім часе яна была прызнаная значнаю часткаю беларусаў у Заходняй Эўропе як законнае беларускае палітычнае прадстаўніцтва за межамі бацькаўшчыны. Узначаліў адноўленую Раду Мікола Абрамчык14.
Шматлікія беларусы й некаторыя палітычныя лідары, аднак, лічылі, што ні супрацоўнікі БЦР, ні беларускія актывісты часоў нямецкае акупацыі не павінны адчуваць віны або сораму за сваю дзейнасьць у 1941—1945 гадох. Яны ўважалі, што БЦР дзеіла ў інтарэсах беларускага народу, дзеля беларускае справы й што фактычна яны могуць ганарыцца некаторымі важнымі дасягненьнямі тых часоў. Гэтая частка беларускага грамадзтва меркавала, што Беларуская Цэнтральная Рада й надалей павінна выконваць ролю палітычнага прадстаўніцтва беларускага народу. Так паўстаў палітычны дуалізм. У 1947—1948 гадох на груньце пытаньня аб беларускім палітычным прадстаўніцтве ўзьнік раскол сярод беларускіх эмігрантаў у лягерох Ды-Пі й па ўсёй Заходняй Эўропе. Канфлікт рабіўся штораз вастрэйшы, і абодва палітычныя лягеры пачалі змагацца за ўплывы ў беларускіх масах, адначасова спрабуючы пераканаць амэрыканскія, брытанскія й французскія ваенныя ўлады ў Заходняй Нямеччыне, а таксама адміністрацыю УНРРА й ІРО, што кожны зь іх мае выключнае права прадстаўляць беларусаў15. Гэткая палітычная палярызацыя нанесла шкоду беларускай справе; яна не давала людзям засяродзіцца на іншых, часам больш важных праблемах, такіх, як зьбіраньне беларусаў у беларускія лягеры Ды-Пі або прапаганда беларускіх палітычных ідэяў сярод іншых народаў.