Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Раскол унутры беларускае грамады ў Заходняй Эўропе ў канцы 40-х гадоў быў, на жаль, перанесены й на Амэрыканскі кантынэнт, дзе ён зрабіў уплыў на амэрыканскіх беларусаў, што відаць з справаздачы Грамадзкае Рады за Амэрыканскае Адзінства аб беларускай грамадзе за 1950—1951 гады. Аднак найбольшага напружаньня канфлікт дасягаў на Эўрапейскім
1 4 Byelorussian Statehood. New York, 1988.	P.256, 363—367;
Бацькаўіпчына 1953. №138—139, 151.
15 Архівы БІНІМу: Папка У.Тамашчыка; Бацькаўіпчына. 1948 №18, 26, 33, 42, 43; 1949 45, 52, 53
кантынэньце, у Злучаных Штатах Амэрыкі ён паступова заціхаў16.
Зь цягам часу на беларускую эміграцыйную палітычную арэну выйшла маладзейшае пакаленьне, спрэчкі паступова суняліся, і ў штодзённым жыцьці раскол ня меў ніякага ўплыву, застаўшыся чыста тэарэтычнаю праблемаю й прадметам зацікаўленьня дасьледнікаў палітычнае гісторыі. Беларуска-амэрыканская грамада прыняла ў якасьці палітычнага ідэалу беларускае нацыі незалежную дзяржаву — Беларускую Народную Рэспубліку.
Сацыяльны склад паваеннае іміграцыі
Імігранты, што прыбылі ў Злучаныя Штаты пасьля Другое сусьветнае вайны, прадстаўлялі ўвесь сацыяльны спэктар беларускага грамадзтва, хоць узроставы склад меў свае асаблівасьці. Пераважалі дзьве групьі; моладзь у веку да 20 гадоў і людзі старэйшыя за 35 гадоў, зь невялікаю перавагаю жанчын17. Прафэсійная й адукацыйная структура была наступная. Найбольшая група складалася зь сялянаў і жыхароў мястэчак. Далей ішлі прадстаўнікі рабочае клясы — работнікі самых розных галінаў прамысловасьці. Сярэдні ўзровень адукацыі ў гэтых групах складаў ад чатырох да сямі клясаў, людзі гэтыя былі ў дастатковай меры абазнаныя ў палітычных пытаньнях. Трэцюю групу складалі прадстаўнікі інтэлігенцыі — настаўнікі, службоўцы, тэхнічныя работнікі — група, што ў любой дзяржаве складае адміністрацыйна-адукацыйна-тэхнічны апарат.
Балыныня гэтых імігрантаў паходзіла з Заходняе Беларусі; каля 80% былі праваслаўныя.
Паміж імі не было вяліхае маёмаснае розьніцы, яны стаялі прыблізна на аднолькавым — вельмі сьціплым — матэрыяльным узроўні, калі меркаваць паводле заходніх стандартаў. Асобна, аднак, трэба вылучыць адну характэрную рысу, уласьцівую гэтай хвалі іміграцыі. Усе яны без выключэньня былі перакананыя антыкамуністы. Камунізм зрабіў іх роўнымі ў жабрацтве й пазбавіў іх нацыянальнае духовае спадчыны, пагроза камуністычнага прыгнёту й рэпрэсіяў змусіла іх пакінуць сваю краіну18
16 The Common Council for American Unity. A report. New York, March 1951; Беларус (Нью-Ёрк) 1952 №23; 1953 №42; 1954 №50; 1956 №57; 1963 №80; 1965 №99; Беларуская Трыбуна (Саўт-Рывэр). 1951 №4—6; 1952 №11, 12; Беларускае Слова (Людвігсбург) 1949 №4—7; Беларускае Слова (Нью-Ёрк). 1957. №33, 36
17 У адрозьненьне ад першае масавае эміграцыі з Усходняе Эўропы, дзе значна пераважалі мужчыны Гл : Archdeacon Th. Op. cit. P.136
18 Бацькаўшчына 1947. №3; Архівы БІНІМу: Папка «Паваенная іміграцыя».
Новыя ініцыятывы паваеннае эры
Паваенныя беларускія імігранты пачалі прыбываць у Амэрыку ў апошнія месяцы вайны й першыя месяцы па сканчэньні ваенных дзеяньняў. Гэтая іміграцыйная групя была невялікая; тыя, хто прыехаў у гэты час, належаць да колькіх канкрэтных катэгорыяў: гэта былі або асобы, народжаныя ў Злучаных Штатах, чые бацькі перад вайною вярнуліся на Беларусь, або тыя, хто меў блізкіх родзічаў і сваякоў у Амэрыцы. Хоць агульная колькасьць гэтых новых беларускіх імігрантаў была значна меншая за тыя масы, што прыбылі ў Злучаныя Штаты на пару гадоў пазьней, яны адыгралі важную ролю ў наладжаньні мэханізму, які дазволіў перабрацца за акіян іхным суродзічам, якія перабывалі ў Аўстрыі, Даніі, Францыі, Заходняй Нямеччыне пераважна ў лягерох Ды-Пі.
Адзін з тых, хто выбраўся раней, Янка Ніхаёнак, беларус, народжаны ў Амэрыцы, прыехаўшы сюды зноў з Францыі, здолеў сабраць і арганізаваць шмат амэрыканцаў беларускага паходжаньня, якія пачалі заладжваць фармальнасьці дзеля таго, каб больш беларусаў маглі выехаць сюды з Эўропы.
Другі «раньні» беларускі актывіст, які здолеў перабрацца ў Злучаныя Штаты дзякуючы сваім даваенным кантактам з амэрыканцамі ў Празе, д-р Іван Ермачэнка зьвярнуўся да ўкраінска-амэрыканскае грамады й праз розныя славянамоўныя газэты выступаў з заклікамі да «старых» амэрыканцаў беларускага паходжаньня аб дапамозе беларускім эмігрантам у Заходняй Эўропе. Іншыя беларусы, якія прыбылі ў Злучаныя Штаты неўзабаве пасьля вайны, як, прыкладам, д-р Барыс Кіт, ня толькі арганізавалі дзейнае кола людзей, якія маглі падрыхтаваць неабходныя паперы імігрантам, але й запачаткавалі першыя паваенныя арганізацыі ў беларускіх асяродках. Дзейнасьць гэтых пачынальнікаў распачала ланцуговую рэакцыю. Тыя, што прыбылі крыху пазьней, знаходзілі новых спонсараў і арганізацыі, якія аблягчалі пераезд у Амэрыку новым беларускім імігрантам. Працэс гэты набраў размах у канцы 1948 — пачатку 1949 году19.
Масавы прыезд беларускіх Ды-Пі ў Амэрыку
Іміграцыйная квота для перамешчаных асобаў была зацьверджаная Кангрэсам Злучаных Штатаў у часы
19 Гутаркі аўтара з Янкам Ніхаёнкам і Іванам Ермачэнкам, 1960—1964; Янка Ніхаёнак (Нэкралёг)//Беларус. 1986. №329
прэзыдэнцтва Хары Трумана20. Відавочна, пэўную ролю ў гэтым адыгралі амэрыканскія этнічныя групы, як можна меркаваць зь ліста беларускае арганізацыі ў Чыкага кангрэсмэну Томасу Л. Оўэнзу21. Каб запусьціць у ход гэты мэханізм, была створаная Камісія да Справаў Перамешчаных Асобаў з рэгіянальнымі аддзеламі. Улады Злучаных Штатаў прадугледжвалі, што ў краіну прыедуць сотні тысячаў новых імігрантаў, пераважна ўсходнеэўрапейскага паходжаньня: беларусы, літоўцы, украінцы ды інш.22
Бальшыня беларусаў—Ды-Пі пакідала Эўропу праз нямецкія парты, як, прыкладам, Брэмэрхафэн і іншыя, шмат хто выехаў таксама з Ангелыпчыны, Францыі ды Італіі.
Гэты працэс нечым нагадвае масавую славянскую эміграцыю пачатку дваццатага стагодзьдзя. Тое самае жаданьне трапіць у «шчасьлівую залатую краіну», нават зьнешне тыя эмігранты шмат у чым былі падобныя: апранутыя ва ўсё новае, з саліднымі старамоднымі драўлянымі скрынямі ў руках і з трывогаю ў вачох. Але былі й адрозьненьні. Найбольшым былі самі прычыны эміграцыі — гэтыя былі ўжо палітычнымі эмігрантамі, якія мусілі пакінуць сваю краіну, ратуючыся ад савецкае акупацыі. Другое, чым розьніліся гэтыя дзьве хвалі, — іх інтэлектуальны ўзровень: калі на пачатку стагодзьдзя гэта былі амаль зусім неадукаваныя сяляне, дык цяпер — адукаваныя й палітычна сьведамыя людзі. У беларусаў гэтая розьніца была яшчэ больш выразная: у саракавыя гады дваццатага стагодзьдзя яны ўжо эмігравалі як асобная, дакладна вызначаная этнічная група з сваім нацыянальным назовам. У перасыльных лягерох пашыраўся беларускі пэрыядычны друк, паведамленьні й абвесткі на інфармацыйных стэндах падаваліся таксама па-беларуску, а месцам адпраўкі ў дакумэнтах шматлікіх беларусаў, якія выяжджалі праз Брэмэрхафэн і іншыя парты, значыліся беларускія лягеры Ды-Пі.
Прысутнасыдь беларусаў заўважалася таксама і ў дарозе праз Атлянтык. На некаторых караблёх мэдычную дапамогу давалі беларускія дактары23. На гэтых караблёх эмігранты друкавалі свае памятныя часапісы й бюлетэні. Часта гэтыя публікацыі друкаваліся ў некалькіх мовах, улучна зь белару-
20 Бацькаўіпчына. 1948 №35; 1949 №51, 54; The U.S. Displaced Persons Act, June 25, 1948. IRO, U.S. Zone, Regensburg, Dept. Letter no. 36, February 9, 1949.
21 Архівы БІНіМу: ЛІст Ігната Лабача, 17 траўня 1947.
22 Displaced Persons Commission: DPC-275-6.26.1950, accredited agencies, listing as of June 27,1950; Беларускае Слова (Бакнанг). 1949. №8/9
23 Гутаркі аўтара з доктарам Віктарам Войтанкам, які пераплыў Атлянтык некалькі разоў у 1948—1950 гадох, Пасэік, штат Нью-ДжэрзІ, 1963—1964 Дапамагаў на караблёх таксама доктар Аляксандар Багдановіч
скаю, як, прыкладам, на караблёх маршруту Брэмэрхафэн—Нью-Ёрк у 1949—1950 гадох24. Самі па сабе гэтыя факты для некаторых нацыянальнасьцяў ня маюць вялікага значаньня, але для беларусаў яны вельмі важныя, бо сьведчаць аб росьце нацыянальнае сьведамасьці ды імкненьні выразна вылучыцца сярод іншых этнічных групаў. У гэтым палягаюць найважнейшыя адрозьненьні паміж беларускімі імігрантамі пачатку й сярэдзіны стагодзьдзя.
Працэдура сьцягненьня новых імігрантаў з катэгорыі перамешчаных асобаў была адносна простая25. Бок, зацікаўлены ў запрашэньні імігранта, распачынаў працэс і выдаваў афідэйвіт (заруку) асобе або сям’і ў адпаведнасьці зь дзейнымі законамі й стандартамі. Гэты дакумэнт падаваўся ў Камісію да Справаў Перамешчаных Асобаў у Вашынгтон. На пэўнай стадыі патрабаваўся дадатковы подпіс ад рэлігійнае арганізацыі, бо перавозка імігрантаў у бальшыні выпадкаў была арганізаваная рэлігійнымі ўстановамі, такімі як Caritas Catholica, Сусьветная Рада Цэркваў і г. д.
На гэтым этапе беларусы сутыкнуліся з праблемамі, бо Расейская Праваслаўная Грэцкая Кафалічная Мітраполія (колішні назоў Амэрыканскае Праваслаўнае Царквы), займаючы прарасейскія пазыцыі, не імкнулася падтрымваць беларусаў26. 3 гэтае прычыны беларусы часта знаходзілі падтрымку з боку розных пратэстанцкіх цэркваў і рыма-каталіцкае царквы, a таксама Ўкраінскае Каталіцкае й Украінскае Праваслаўнае Цэркваў ды ад Талстоўскага Фонду. Шукалі спонсараў звычайна беларусы, якія прыехалі ў краіну раней, як, прыкладам, д-р Янка Станкевіч, а. Мікалай Краўчанка, а. Мікалай Лапіцкі, а. Леанід Стаднікаў, Міхась Белямук, а. Ян Тарасэвіч, праф. М.Сьцяпанаў. Бальшыня спонсараў жыла ў індустрыяльных штатах і гарадох Усходу й Сярэдняга Захаду Злучаных Штатаў. Аднак некаторыя спонсары, знойдзеныя праз рэлігійныя, пераважна пратэстанцкія арганізацыі, жылі ў сельскіх раёнах у такіх штатах, як Арызона, Кэнзэс або Аклахома. Такім чынам, пачатковае расьсяленьне гэтых новых імігрантаў, як і ў выпадку зь іхнымі папярэднікамі з пачатку стагодзьдзя, дыктавалася наяўнасьцю працоўных месцаў.
Досьвед некаторых імігрантаў—Ды-Пі выказаны ў колькіх лістох (захаваны правапіс арыгіналу).
24 Souvenir Journal: Gen. Taylor, USN, Bremerhaven—New York, April 7— 19, 1950; Souvenir Edition: Gen. A.W.Greenly, USAT, Bremerhaven—New York, February 18—March 3, 1950; U.S.N.A. Gen. A.W.Greenly, Bulletin, March 15— 27, 1950.