Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Моцна ўзьняліся антыпольскія пачуцьці сярод амэрыканскіх беларусаў і дзеля канфрантацыяў на рэлігійнай глебе. Зь ні на чым не абгрунтаваных прычынаў польскія палітычныя й рэлігійныя ўлады патрабавалі ўсіх рыма-каталікоў у Польшчы лічыць палякамі. Аднак беларусы-каталікі не хацелі быць палякамі, бо яны лічылі сябе й былі беларусамі. Да таго ж у Заходняй Беларусі дзеіла вялікая актыўная група беларускіх ксяндзоў. 3 дабраслаўленьня ўраду польская каталіцкая гіерархія выступіла супраць іх з жорсткімі рэпрэсіямі, выслаўшы некаторых у Заходнюю Эўропу, іншых на Далёкі Ўсход, a а Вінцэнта Гадлеўскага пасадзіўшы за краты.
Цярпелі ад польскіх уладаў і праваслаўныя, і таму Расейская Праваслаўная Царква ў Амэрыцы арганізавала адмысловыя групы дапамогі беларусам у Польшчы, такія як Народнае Брацтва Заходніх Расейцаў у Паўночнай Амэрыцы, заснаванае ў 1921 — 1922 гадох, або Камітэт Абароны Праваслаўя й Расейскае Меншасьці ў Польшчы, заснаваны ў канцы 30-х гадоў. Гэтыя групы заклікалі беларусаў і ўкраінцаў у Полыпчы супрацьстаяць польскім нападам і захоўваць праваслаўную веру19.
Такая палітыка польскіх уладаў мела велізарныя нэгатыўныя вынікі: яна сеяла неспакой сярод беларускіх імігрантаў у Злучаных Штатах і стварала прыдатную глебу для камуністычнае прапаганды.
19 The Orthodox Church of America, Dept, of History and Archives, Syosset, NY, Folder Western Russians in Poland; ibid. Борьба за Русь (Нью-Йорк). 1922. №1
Камуністычныя групы як найлепей выкарыстоўвалі гэтую сытуацыю. Ведаючы, што шмат беларускіх імігрантаў у Злучаных Штатах паходзяць з Заходняе Беларусі, левыя актывісты пачалі ствараць Беларускія Народныя Таварыствы, якія былі зьвязаныя з арганізацыямі накшталт МОПРу. Зьвяртаючыся да беларускіх імігрантаў, яны пісалі:
Вас (беларусаў. — BK.) так шмат ва ўсіх прамысловых гарадох Злучаных Штатаўі .] Вы мусілі б пайсьці за прыкладам вашых італьянскіх таварышаў, якія арганізавалі ў Злучаных Штатах вельмі эфэктыўныя антыфашыстоўскія групы20.
Беларускія Народныя Таварыствы былі заснаваныя скрозь у болыпых і меншых гарадох: Бостане й Лорэньсе (штат Масачусэтс), Чыкага (штат Іліной), Дэтройце й Грэнд-Рэпідзе (штат Мічыган), Гэры (штат Індыяна), Ныо-Ёрку й Бафала (штат Нью-Ёрк), Пасэіку й Ньюарку (Нью-Джэрзі), Філадэлфіі й ЎілксБэры (штат Пэнсылвэйнія)21. Актыўна агітавалі аб дапамозе беларускім палітвязьням у Польшчы такія групы, як Камітэт Дапамогі Палітвязьням у Польшчы, Бабруйскі Работніцкі Гурток, Расейскі Прагрэсыўны Клюб у Омаха (Нэбраска), Таварыства Расейска-Амэрыканскіх Грамадзянаў у Заходняй Філадэлфіі, Саюз Расейскіх Пралетарыяў і Сялянаў у Амэрыцы, «Селянін» (Нью-Ёрк) ды іншыя «расейскія прагрэсыўныя» арганізацыі22. Быў заснаваны нават Агульнаамэрыканскі Камітэт Дапамогі Народам Заходняе Беларусі23. Сталіся звычайнымі, прыкладам, такія паведамленьні:
Масавы мітынг беларусаў у Грынпойньце (Бруклін). У нядзелю 6 лютага 1927 году a 2 гадзіне папаўдні ў Расейскім Народным Доме, 106 Клэй стрыт, у Брукліне (Грынпойнт) адбудзецца масавы мітынг беларусаў для арганізацыі маральнае й матэрыяльнае дапамогі беларускім работнікам 1 сялянам, якія пакутуюць пад невыносным ярмом польскіх паноў Ніводзін беларус, які жыве тут, не павінен заставацца абыякавы да тае гераічнае й шматпакутнае барацьбы, якую вядуць там, на бацькаўіпчыне, нашы браты, якія імкнуцца вызваліцца ад панскага ярма
На мітынгу выступіць тав АсташэўскІ, будзе таксама дадзеная магчымасьць выказацца ўсім ахвотным Будуць чытацца лісты, атрыманыя зь Беларусі.
Прыходзьце ўсе, каб дапамагчы арганізаваць пасільную дапамогу нашым братом, якія пакутуюць на бацькаўшчыне24.
20 Еженедельный Новый Мнр (Ныо-Йорк) 1927 19 марта
21 Русскнй Голос (Нью-Йорк). 1927. 24 марта, 6, 13 нюня; 1928. 7, 18, 20, 21 мая, 18, 27 нюля
ггрусскнй Голос (Нью-Йорк). 1926 26 янв , 3 февр.; 1927 17 февр , 21,
23 апр ; 1929 26 окт., 4 нояб ; 1930 17, 23 окт, 13 дек ; 1931. 13 янв
гз Новый Мнр (Ныо-Йорк). 1928 21 апр
24 Новый Мнр (Ныо-Йорк) 1927. 5, 12 февр.
Газэта «Русскнй Голос» падала зацемку пра той самы сход, але ў трохі іншым тоне:
Першы мітынг беларусаў, які адбыўся ў Грынпойньце 28 студзеня, сабраў шмат публікі Быў зачытаны цэлы шэраг лістоў зь БеларусІ, якая цяпер знаходзіцца пад польскаю ўладаю
Карэспандэнты апісваюць прыгнёт, пад якім жыве беларускі народ у Полыпчы На сходзе было аднагалосна пастаноўлена арганізаваць Саюз Беларусаў у Грынпойньце, дзе бальшыня выхадцаў з РасеІ належыць да беларусаў.
Сёньня a 2 гадзіне папаўдні адбудзецца другі мітынг беларусаў у Расейскім Народным Доме, 106 Клэй стрыт. Запрашаюцца ўсе, хто падтрымвае Ідэю аб’яднаньня беларусаў25.
У выніку ў Брукліне было заснавана некалькі Беларускіх Народных Таварыстваў, якія былі цэнтралізаваныя пад шыльдаю Саюзу Беларусаў Гораду Брукліну26.
Падобныя арганізацыі былі закладзеныя ў Чыкага (склад кіраўніцтва: Ф.Літола, рэгістрацыйны сакратар; А.Румак, фінансавы сакратар; І.Зырко, скарбнік; І.Сямашка, прадстаўнік цэнтральнае арганізацыі, г. зн. Міжнароднае Рабочае Дапамогі; А.Жыронас, прэсавы рэфэрэнт), Нью-Ёрку й штаце Нью-Джэрзі. Усюды арганізоўваліся мітынгі пратэсту супроць дзеяньняў польскіх уладаў у Заходняй Беларусі27.
Калі пачыналася гэтая інсьпіраваная камуністамі кампанія стварэньня беларускіх арганізацыяў, яна сутыкнулася з шэрагам лякальных праблемаў. Напрыклад, у Нью-Ёрку беларусы хацелі сфармаваць незалежную беларускую арганізацыю, якая мелася б стацца працягам Беларускага Таварыства, якое йснавала ў Нью-Ёрку ў 1921 — 1922 гадох. Пра гэта паведаміў аўтару ў 1965 годзе Сьцяпан Жукоўскі, беларускі імігрант, старажыл Нью-Ёрку2». Такая арганізацыя ніколі не была заснаваная з прычыны непаразуменьняў паміж беларускімі актывістамі й камуністамі. Пра гэта дазваляе меркаваць і адна з надрукаваных справаздачаў. Вось што сп. Сымон Салкоўскі, адзін з ініцыятараў новае беларускае арганізацыі, выказаў у лісьце ў «Русскнй Голос»;
У адказ на шматлікія запыты расейскіх Імігрантаў, зьвернутыя да мяне як да былога часовага сакратара Ініцыятыўнае групы Саюзу
25 Рускнй Голос (Нью-Йорю 1927 6 февр.
26 Гутарка аўтара з Васілём Смыгам, беларускім імігрантам, жыхаром Нью-Ёрку ад 1911 году, 1968; Русскнй Голос (Ныо-Йорк) 1927 8 НЮНЯ; Новый Мнр (Нью-Йорк). 1928. 21 апр
2 7 Гутарка аўтара з Раманам Сакальчуком, 1973; Палуян У Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада Мн., 1967. C 201; Новый Мнр (Нью-Йорк). 1927. 5 марта: 1928 14 апр ; Русскнй Голос (Нью-Йорк) 1928. 17 янв., 28 февр.
га Гутарка аўтара зь Сьцяпанам Жукоўскім, 1965
Беларусаў для ДапамогІ Заходняй Беларусі, я лічу сваім абавязкам выступіць з гэткаю заяваю: на супольным сходзе Ініцыятыўнае групы й камісіі, адказнае за складаньне праекту статуту будучага Саюзу Беларусаў, узьніклі спрэчкі ў пытаньнях тактыкі аказаньня дапамогі Заходняй БеларусІ, а таксама вакол структуры будучае арганізацыі Некаторыя ўдзельнікі сходу выказвалі думку, што кіраўніцтва ў арганізацыях такога тыпу мусіць належаць Камітэту Расейскіх Арганізацыяў Дапамогі Заходняй Беларусі29.
У гэтым выпадку сталася так, што левае кіраўніцтва страціла давер да людзей накшталт Салкоўскага, якія лічылі, што ў справах, якія датычаць Беларусі, кіраўнічая роля мусіць належаць этнічным беларусам, а не Камітэту Расейскіх Арганізацыяў. Камуністы падазравалі, што беларускія лідары — Я.Варонка, Я.Чарапук ды іншыя — маглі мець уплыў на такіх людзей, як С.Салкоўскі. 3 гэтае прычыны левы друк узмоцніў і пашырыў кампанію нападаў на беларускае кіраўніцтва. Галоўнымі аргумантамі нападаў было тое, што Варонка й ягоныя беларускія сябры былі ворагамі рабочае клясы, што яны хацелі скінуць савецкі ўрад, агітавалі імігрантаў галасаваць за капіталістычныя партыі й г.д. Гэтыя атакі на паасобных беларускіх лідараў працягваліся дзесяцігодзьдзямі30.
Камуністы заахвочвалі беларускіх імігрантаў наведваць бацькаўшчыну, трымалі кантакты з рэпатрыянтамі й выступалі з заклікамі да беларускіх сяброў іншых «расейскіх» арганізацыяў:
Заклікаем сяброў гэтых арганізацыяў падтрымаць ведамага беларускага палітычнага лідара Браніслава Тарашкевіча й выказаць асуджэньне польскаму фашыстоўскаму ўраду, вязьнем якога ёсьць Тарашкевіч Вышэй згаданыя арганізацыі амаль цалкам складаюцца з асобаў, якія паходзяць з Заходняе БеларусІ, якая цяпер стогне пад польскім ярмом31.
Камуністычная прапаганда гэтых левых групаў была даволі эфэктыўная; яны ўсталявалі пісьмовыя кантакты з бацькаўшчынаю й замежжам. Вось тыповыя прыклады такіх «кантактаў», як яны рэклямаваліся ў шматлікіх публікацыях. Ліст у газэту «Русскнй Голос» (Нью-Ёрк) ад Таварыства Палітычных Эмігрантаў з Заходняе Беларусі зь сядзібаю ў Маскве:
Дарагія таварышы!
гэ Русскнй Голос (Нью-Йорк). 1928. 1 дек.
зо новый Мнр (Нью-Йорк) 1932. 11 нюня; Белорусская Трнбуна (Чнкаго) 1932 №11; Архівы БІН1Му: Папка Я Варонкі
зі Новый Мнр (Нью-Йорк). 1932 3 дек
Таварыства Палітычных Эмігрантаў з Заходняе БеларусІ даведалася з друку, што ў Чыкага ёсьць беларуская арганізацыя, падобная да нашай Завецца яна <Камітэт Дапамогі Палітвязьням у Полыпчы» Мэты гэтае арганізацыі ідэнтычныя нашым
Мы ведаем, што група Імігрантаў у Злучаных Штатах, якая называецца «расейскімі ІмІгрантамІ», на тры чвэрці складаецца зь беларусаў, балыпыня зь іх паходзіць з Заходняе Беларусі, гэта значыць з Гарадзенскае, ВІленскае ды часткова зь Менскае й Сувальскае губэрняў
Далей у лісьце разглядаецца праграма арганізацыі ды яе захады ў справе дапамогі й пашырэньня інфармацыі пра Заходнюю Беларусь, а таксама сьцьвярджаецца, што зьверствы палякаў над беларусамі перавышаюць зьверствы «Мікалая Крывавага». Таварыства заклікае беларусаў-амэрыканцаў і амэрыканскі народ дапамагчы беларускім палітвязьням, просячы, каб іхны ліст быў надрукаваны ў прыхільных выданьнях. Ліст падпісаньі: старшыня Чудзёнак, сакратар Ромаш32.
Камуністычная прапаганда ў сваіх імкненьнях пасеяць неспакой у грамадзе часам губляла пачуцьцё рэальнасьці. Добрым прыкладам можа быць гэткі ліст:
Гэры, штат Індыяна У Амэрыцы шмат беларусаў Няма ў сьвеце гэткае краіны, куды б праклятыя польскія ўлады ня змусілі б эміграваць беларусаў33.
Гэтае цьверджаньне выяўляе глыбокую наіўнасьць. Як выглядае, карэспандэнт ня ведаў, што бальшыня беларусаў эмігравала задоўга да таго, як у 1918—1920 гадох адрадзілася Польская дзяржава