Беларусы ў ЗША
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
Шырокія народныя масы хутка зразумелі, што цара няма й што стары лад разваліўся. Шмат для каго з гэтых імігрантаў былы рэжым значыў парадак і стабільнасьць, і таму яны не сьпяшаліся парушыць вернасьць гэтаму рэжыму. Адзін амэрыканец першага пакаленьня пісаў аўтару пра свайго бацьку, беларускага селяніна-імігранта: «Мой бацька захоўваў вялікую пашану да цара, высьмейваў каталіцкіх ксяндзоў й скардзіўся на слабасьць Праваслаўнае Царквы й сьвятароў»2. Гэта была тыповая пазыцыя тысячаў і тысячаў беларускіх імігрантаў.
3 другога боку, былі іншыя, якія хавалі злую крыўду на цара й стары рэжым і з радасьцю віталі перамены. Гэтая група, натхнёная, заахвочаная й асьлепленая рэвалюцыйнымі падзеямі на радзіме, была гатовая ўчыніць рэвалюцыю і ў Злучаных Штатах. Сацыялістычная, бальшавіцкая й анархісцкая прапаганда, што была скіраваная на іх перадрэвалюцыйнымі гадамі, распаліла іхны змагарны дух. Галоўным аргумантам была клясавая барацьба, і працоўныя масы лёгка браліся на гэты кручок. Даўгалетнія намаганьні розных прапагандыстаў былі шчодра адплочаныя. «Расейскія» імігранцкія масы — ці, прынамсі, значная іх частка — былі настроеныя да актыўных дзеяньняў.
Тыповы прыклад таго, як розныя прычыны спрыялі пашырэньню бальшавізму, даецца ў кнізе Робэрта Парка «Імігранцкі друк і кантроль над ім». Калі ў аднаго імігранта з Гарадзенскае губэрні запыталіся, ці верыць ён у бальшавізм, ён адказаў: «Я веру толькі ў адно: калі я вярнуся ў Расею, я буду мець зямлю»3.
Хоць яны ў пераважнай бальшыні ўспрымалі розныя палітычныя ідэі вельмі павярхоўна, гэтыя масы малаадукаваных сялянаў былі гатовыя змагацца за тыя ідэі й надзейна падтрымвалі прафэсійных палітыкаў, якія складалі кіраўніцтва рэвалюцыйных рухаў Значная частка беларускіх імігранцкіх масаў была захопленая праграмамі розных рэвалюцыйных, антыкапіталістычных арганізацыяў. Іхны сялянскі досьвед спараджаў недавер да капіталістычнага
г Перапіска аўтара з Станам Воленсам, 7 кастр 1985
з Park R. The Immigrant Press and Its Control. P.79.
дабрабыту. Ім здавалася, што Амэрыка — галоўны астой сусьветнага капіталізму, які трэба нечым замяніць (або разбурыць).
Такія радыкальныя пагляды рабілі з гэтых імігрантаў зручную мішэнь для нападаў ваяўнічых амэрыканскіх антырэвалюцыянэраў Мільёны амэрыканцаў пільна сьцерагліся перад «чырвонаю пагрозаю». Імігранцкія масы, якія ўспрымаліся як расейцы, былі ўвасабленьнем гэтае пагрозы. Такім чынам. канфлікт быў непазьбежны. Сытуацыя пагоршылася пасьля Першае сусьветнае вайны, калі заквітнелі ўсе гатункі палітычнага экстрэмізму й дыскрымінацыі Гэты пэрыяд адкрыў непрыемную старонку ў гісторыі стаўленьня Амэрыкі да «славянаў» і «расейцаў». Міністар Юстыцыі ЗША А.Мітчэл Палмэр, натхнёны патрыятычнымі пачуцьцямі, вызнаючы пагляды кансэрватыўных амэрыканцаў сярэдняе клясы, якія палягалі ў тым, каб «не дапусыдіць рэвалюцыі», пачаў кіраваць жалезным кулаком.
Пачалася эпоха пошуку «падрыўных элемэнтаў», «чырвоных», «камунякаў» і «рэвалюцыянэраў», кульмінацыяю якое сталіся г.зв. Палмэравы пагромы. Тады, у 1919—1920 гады, «расейскім» амэрыканцам давялося перажыць нямала цяжкіх удараў, якія глыбока паранілі іхны дух Яны былі сярод першых ахвяраў Палмэравых пагромаў; яны найбольш асацыяваліся ў штодзённай сьведамасьці амэрыканцаў з «чырвонымі радыкаламі» й таму шмат пацярпелі. Сотні іх былі дэпартаваныя на радзіму, а тыя тысячы, што засталіся, на ўсё жыцьцё захавалі горкую крыўду, і шмат хто перадаў гэтае пачуцьцё сваім дзецям. Вынікам гэтае чалавечае трагедыі сталася тое, што вельмі шмат каштоўных запісаў, архіваў, публікацыяў і дакумэнтаў аб іміграцыі было зьнішчана4.
Сьмешным і крыўдным аспэктам гэтага пэрыяду было тое, што ўся філязофія пазбаўленьня ад «чырвонае пагрозы» ня мела пад сабою моцных падставаў: тым часам як шмат якія амэрыканскія кангрэсмэны, вядучыя палітыкі, інтэлектуалы й нямала бізнэсмэнаў публічна выяўлялі сваю прыхільнасьць да расейскае рэвалюцыі й новага рэжыму, большая частка амэрыканскага грамадзтва ставілася да бальшавізму з засьцярогаю, а даволі вялікая колькасьць людзей была варожая новаму крамлёўскаму кіраўніцтву.
На няшчасьце, будучы злучаная ў амэрыканскай сьведамасьці з новым рэжымам дзеля свайго геаграфічнага
* Лмпоткнн Л. Преследовання русскнх раднкалов//Дело Труда—Пробужденне 1959 Дек С.5—7; Колокольцев Пальмеровскне погромы //Дело Труда—Пробужденне 1954. Авг —дек С. 11 —16; Green A. Deportation Laws Hit Slavic Americans//The Slavic American (New York). 1947. No.2. P.13.
паходжаньня, гэтак званая расейская калёнія (якая фактычна складалася галоўным чынам зь беларускіх сялянаў) дорага заплаціла за свае антыкапіталістычныя сымпатыі.
Палмэравы пагромы дасягнулі нечаканае мэтьі: яны кансалідавалі прыхільнікаў шматлікіх радыкальных групаў і далі рэдкі шанц камуністам пашырыць уплывы на імігранцкія масы. Можна з поўным правам запытацца, ці параноя «расейскіх» левых у трыццатыя гады й пазьней не была наступствам Палмэравых часоў.
Выступіў і яшчэ адзін дадатковы фактар, які дадаў цёмных фарбаў у змрочную палітычную карціну «расейскіх» іміграцыйных масаў. Новая хваля імігрантаў з Расеі пачала прыбываць неўзабаве пасьля кастрычніцкае рэвалюцыі. (Гэтым разам тэрмін «расейскі» не патрабуе двукосься, бо гэтыя эмігранты былі амаль выключна расейцьі: былая адміністрацыя, вайскоўцы, інтэлектуалы й г. д.) Гэтыя імігранты, страціўшы радзіму ў выніку рэвалюцыі й будучы заўзятымі антыбальшавікамі, далучыліся да шматлікіх «расейскіх» арганізацыяў, што йснавалі на той час, сталіся лідарамі ў сваіх асяродках і распачалі дзейсную антырэвалюцыйную прапаганду, захоўваючы разам з тым моцную непрыхільнасьць да нярускіх нацыянальнасьцяў.
Гэтыя людзі былі ў стане ўплываць на шматлікіх беларускіх імігрантаў, што яны з посьпехам і рабілі. Разам з тым яны здолелі абудзіць новыя настроі ў межах «расейскае» калёніі. Сфармаваліся дзьве вялікія фракцыі «расейскіх» іміграцыйных масаў: з аднаго боку, левая, рэвалюцыйная, з савецкімі сымпатыямі, якая хоць і была структурна неаднародная, але мела выразна ідэалягічных лідараў, кіраваных з Масквьі; з другога боку, антырэвалюцыйная, кансэрватыўная ідэалягічная група з прарасейскімі сымпатыямі і зь яшчэ большым нутраным расколам.
У гэтых умовах засваеньне новых палітычных канцэпцыяў, такіх як беларускі нацыяналізм, беларуская дзяржава ці беларуская незалежніцкая арганізацыя, непазьбежна сутыкалася зь велізарнымі перашкодамі. Пераважная бальшыня беларускіх імігрантаў была проста ня ў стане дакладна зразумець розныя канцэпцыі й тым болей «прымерыць» іх да сябе.
Як былі арганізаваныя гэтыя <расейскія» масы? Сярод іхных арганізацыяў можна вылучыць некалькі групаў: «расейскія» рэлігійныя кангрэгацыі, кіраваныя прарасейскімі кансэрватыўнымі сьвятарамі й япіскапамі; анархістьі; сацыялістычна-камуністычныя арганізацыі, натхняныя й кіраваныя камуністамі пры безумоўнай арыентацыі на Маскву; прарасейскія нацыяналістычныя ўгрупаваньні.
Рэлігійныя арганізацыі
Многія тысячы беларускіх імігрантаў захавалі сувязь з Расейскаю Праваслаўнаю Царквою й падлеглымі ёй брацтвамі пасьля рэвалюцыі 1917 году.
Як ужо зазначалася, беларускія імігранты былі будаўнікамі цэркваў і заснавальнікамі шматлікіх парафіяў гэтае юрысдыкцыі, да якіх пасьля належалі ўсё сваё жыцьцё. Падзеі 1917—1918 гадоў істотна не зьмянілі палітычных паглядаў тых, хто быў зьвязаны з рэлігійнымі структурамі, і нават іхныя дзеці і ўнукі, як правіла, засталіся рэгулярнымі наведнікамі царквы. Расейская Праваслаўная Царква, звычайна называная Мітраполія, пасьпяхова русыфікавала гэтых імігрантаў, перарабляючы іх на «амэрыканскіх расейцаў». Як шмат засталося іх ва ўлоньні царквы, сказаць цяжка. Айцец Віталь Сагайдакіўскі мяркуе, што каля 15% вернікаў гэтае юрысдыкцыі былі беларускага паходжаньня, a каля 80% — украінскага5. На нашую думку, працэнт беларусаў у рамках былое Расейскае Праваслаўнае Царквы ў Амэрыцы значна вышэйшы — каля 40—45%.
Неабходна адзначыць, што праз колькі дзесяцігодзьдзяў, у красавіку 1970 году, гэтак званая «Расейская» Мітраполія зьмяніла свой назоў на Амэрыканскую Праваслаўную Царкву, гэткім чынам часткова прыпыніўшы працэс русыфікацыі й даючы прастору новаму, больш натуральнаму кірунку падзеяў — амэрыканізацыі, у выніку чаго аўтары розных публікацыяў і сьвятары гэтае канфэсіі пачалі прызнаваць, што сярод сёньняшніх парафіянаў ёсьць шмат нашчадкаў беларускіх імігрантаў. I хоць гэтая юрысдыкцыя ня можа быць заменаю Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве, сёньня яна ўяўляе сабою даволі дэмакратычную арганізацыю, якая пачала прызнаваць беларусаў як частку свае паствы, і значна прычыняецца да разьвіцьця праваслаўя ў Злучаных Штатах.
Анархісцкія групы
Анархісцкія тэорыі вабілі да сябе пэўную частку беларускіх масаў: ідэі анархістаў былі простыя, лёгка зразумелыя й здаваліся дасягальнымі. Беларускі ўдзел у гэтых арганізацыях быў вельмі шырокі й аблічаўся тысячамі. Аднак выразна беларускіх анархісцкіх групаў ніколі не йснавала;
5 Сагайдаківськнй В Правдн не втопнта. Торонто, 1977. С.299 Падлікі былі зробленыя ў 12 парафіях Амэрыканскае Праваслаўнае Царквы ў штаце Нью-Джэрзі. Гл.: Архівы Б1НІМу: Папка «Амэрыканская Праваслаўная Царква>.
наадварот, анархісты выказвалі скрайнія антыбеларускія пагляды6
«Расейскія» анархісцкія арганізацыі йснавалі шмат у якіх амэрыканскіх гарадох, дзе жылі імігранты з Расейскае імпэрыі, але найбольш актыўныя групы дзеілі ў Бостане, Дэтройце, Нью-Ёрку, Балтыморы, Чыкага, Сан-Францыска й Філадэлфіі. Анархісты зрабіліся асабліва актыўнымі пасьля кастрычніцкае рэвалюцыі 1917 году, і на сваіх усекалянійных зьездах (г.зн. зьездах усяе «расейскае» калёніі) 1—4 лютага 1918 і 6—9 студзеня 1919 году (абодва адбыліся ў Нью-Ёрку) яны заснавалі сваю цэнтральную арганізацыю7. Аднак зь цягам часу ўплыў анархістаў на імігрантаў зьмяншаўся, і шмат хто з былых іхных сяброў далучаўся да іншых палітычных арганізацыяў, такіх як Фэдэрацыя Расейскіх Сацыялістычных Арганізацыяў у Амэрыцы, якая, між іншым, была заснаваная на адным з вышэй згаданых зьездаў.
У рамках анархісцкіх арганізацыяў некалькі беларусаў займалі кіраўнічыя пазыцыі. Сярод іх можна назваць д-ра Аляксандра Сянкевіча й яго жонку Ганну, якія заснавалі анархісцкую арганізацыю ў Балтыморы. Іх уплывы істотна пашырыліся, аднак асабліва значныя былі яны на Ўсходнім узьбярэжжы8.