• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

    Беларусы ў ЗША

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 352с.
    Мінск 1993
    125.57 МБ
    Іншымі беларусамі ў анархісцкім кіраўніцтве былі: Максім Стоцкі, журналіст і пісьменьнік, аўтар кнігі «Квадратура Кругу», пазьней далучыўся да групы РООВА; Аляксей Валяныдейчык, псэўданім Дзянісаў; Сямён Хільчук, псэўданім Цярпігора; Нікіфар Гушчык; Васіль Саўчук; Дзям'ян СлавуціЧ; Арцём Яцук; Павал Жук; Ксэнафонт Каранеўскі ды іншыя9.
    Левыя групы ўлучна з «прагрэсыўнымі беларускімі арганізацыямі»
    Левыя, і ў тым ліку камуністычныя, групы пачалі засноўвацца ў вялікай колькасьці й разьвіваць сваю дзейнасьць неўзабаве пасьля кастрычніка 1917 году. Колькасьць гэтых групаў і іхных сяброў няспынна расла. He бракавала й палітычных лідараў, хоць у далейшым часе шмат хто з камуністычных лідараў вярнуўся ў Расею або быў дэпартаваны. Клімат для разьвіцьця камуністычнае дзейнасьці быў надзвы-
    6 Белорусская Трнбуна (Чнкаго) 1929. №3; Волна (Нью-Йорк). 1923. №39—41 C.15.
    7 Дело Труда—Пробужденне. 1955. Авг —дек. С 14—15
    8 Русская Рабочая Органнзацня г. Балтнморы //Дело Труда—Пробужденне. 1958 Нюнь. С. 21—22.
    э Дело Труда—Пробужденне 1953. №42. C.21; №43. С.27; 1956. №50. C.12; 1958 №55 С.32—33
    чай спрыяльны. Значная частка «расейскае» імігранцкае масы была гадамі індактрынаваная ідэалягічна-прафэсійнымі агітатарамі лёзунгамі клясавае барацьбы. Разумеючы, што яны належаць да «ніжэйшых» пластоў грамадзтва, да грамадзянаў другога гатунку ў амэрыканскім кантэксьце, гэтыя людзі былі настроеныя даволі ваяўніча. Яны думалі, што сусьветная рэвалюцыя ўжо не за гарамі й што іхны абавязак — уступаць у левыя арганізацыі, каб прысьпешыць гэтую рэвалюцыю. Трэба таксама падкрэсьліць, што кіраўнікі ўсяго амэрыканскага левага руху на пачатку стагодзьдзя былі народжаныя за межамі краіны Моўныя сэкцыі камуністычнага крыла, асабліва славянскія й расейскія групы, мелі татальную прамаскоўскую арыентацыю й дзеілі вельмі незалежна10. Практычна кожны вялікі ці малы прамысловы горад у Злучаных Штатах меў «Расейскія Прагрэсыўныя Клюбы», «Таварыствы Расейскіх Работнікаў» і падобнае. Паводле «Расейска-Амэрыканскага Даведніка», у 1918 годзе Расейскае Прэсавае Бюро мела кантакты з 75 расейскімі арганізацыямі; a ўжо ў 1919 годзе толькі арганізацыяў расейскіх сацыялістаў налічвалася ў Злучаных Штатах каля 150'‘. Харві Клер у сваім разглядзе камуністычнага кіраўніцтва ў Злучаных Штатах пісаў: «Паміж сьнежнем 1918 і красавіком 1919 году колькасьць сяброў расейскіх12, украінскіх, паўдзённаславянскіх, літоўскіх і латышскіх фэдэрацыяў павялічылася ад 12 086 да 22 430 чалавек»13.
    Палітычная сьведамасьць і рост ваяўнічых настрояў сярод «расейска-славянскіх» масаў у выніку падзеяў 1917—1918 гадоў шырака ўдакумэнтаваныя ў друку14.
    Колькі прыкладаў дазволяць адчуць атмасфэру тых часоў:
    Бальшыня насельнікаў расейскае калёніі ў Сан-Францыска сталіся сябрамі анарха-сындыкалісцкае арганізацыі Саюз Расейскіх Работнікаў15.
    3 усіх гарадоў Новае Англіі найбольш расейцаў прытуліў Бостан Паводле апошніх падлікаў (1923 — В.К), тут жыве каля 15 тысячаў расейцаў, якія паходзяць пераважна з заходніх губэрняў I прыбылі ў Злучаныя Штаты перад Сусьветнаю вайною Сярод велізарнае расейскае калёнІІ ў Бостане амаль няма адукаваных людзей, I ўвесь гэты час гэтыя
    ю Klehr Н. Communist Cadre. Stanford, 1978; Proceedings of the 10th Convention of the Communist Party. New York, NY, 1938.
    ii Russian-American Register. New York, NY, 1920. P.230—232.
    12 у перапісцы з аўтарам Х.Клер з жалем зазначыў, што не рабіў розьніцы паміж беларусамі й расейцамі ў сваіх дасьледаваньнях
    із Klehr Н. Op. cit. P.21.
    14 Волна(Ныо-Йорк). 1921 №12—13 С 18—20; Голос Труженнка (Чнкаго). 1917—1927; Голос Труда (Чнкаго). 1911 — 1919; Свободная Россня (Чнкаго). 1917—1923; Хлеб н Воля (Нью-Йорк) 1919
    15 Каторга н Ссылка. 1927. №30. С. 169—179
    Імігранты жылі як сіраты Да рэвалюцыі ўсё жыцьцё гэтае калёніі засяроджвалася вакол царквы Іншых арганізацыяў не было, і тут ніхто ніколі ня чуў слова «лекцыя», яно было тут проста незнаёмае Калі выбухнула рэвалюцыя, калёнія перамянілася: з богабаязнае яна ператварылася ў рэвалюцыйную Аднак надзеі вярнуцца на радзіму сталіся Ілюзіяю, бостанская калёнія разьбілася на шматлікія фракцыі й цяпер перабывае ў незайздросным стане На сёньняшні дзень расейская калёнія ў Бостане групуецца вакол дзьвюх арганізацыяў: камуністычнае й анархісцкае, зь якіх ніводная не захавала свае колішняе энэргіі ёсьць тут таксама праваслаўная парафія, вакол якое згуртавана колькі людзей Адзінаю непалітычнаю арганізацыяю застаецца таварыства «Знанне», якое ўжо амаль памерла16.
    У іншай амэрыканскай публікацыі падаецца такі допіс з Бостану:
    У 1924 годзе мы зразумелі, што камуністычная прапаганда адчужае ад нас расейскія масы Бостану й ваколіцаў, настаўляючы іх супраць нашых установаў, не даючы Ім такім чынам стацца карыснымі грамадзянамі Адукаваныя расейцы й лідары асяродкаў ня так даўно прасілі ў нас дапамогі, апісваючы зьбянтэжанасьць I разгубленасьць расейцаў зь Іхнага навакольля Мы выраіпылі, што пераканаць у нечым гэтых людзей можна толькі тады, калі зь Імі будзе гаварыць па-расейску (г. зн. у іх мове — В.К.) адзін зь іхных землякоў 17
    Відаць, бостанскую «расейскую» калёнію ўдалося нэўтралізаваць і вывесьці з рэвалюцыйнага анархасацыялістычна-камуністычнага шляху тым лягічным ходам, што «айцамі гораду» быў знойдзены чалавек, які змог загаварыць да людзей зразумелаю ім моваю У пэўным сэньсе бостанскі досьвед быў унікальны ў тым, што «расейская» грамада была ўцягнутая ў шырэйшае жыцьцё й разьвязаньне сваіх праблемаў, чым была пазьбегнутая магчымая канфрантацыя. Аднак «расейскія» калёніі ўсюды былі ў стане «шумаваньня», і іх нялёгка было супакоіць у бальшыні прамысловых цэнтраў па ўсіх Злучаных Штатах. Падзеі 1918—1920 гадоў жыва захаваў у памяці бостанскі беларус Даніла Казушчык, пазьней шматгадовы актыўны лідар розных прасавецкіх груповак у Злучаных Штатах. Ён апісвае, як уплывала на імігрантаў агітацыя газэты «Новый Мнр» і як імігранты з «расейскае» калёніі ў Бостане і ў іншых гарадох рабіліся радыкаламі й нават камуністамі. Ён прыгадвае, што рэвалюцыйны дух масаў у канцы 10-х гадоў дасягнуў вяршыні й падняўся вышэй за нацыянальныя межы: беларусы, палякі, латышы, украінцы й іншыя былі аб’яднаныя агульнаю ідэяю — ідэяю барацьбы з капіталізмам18.
    16 Наука н Жязнь (Ныо-Йорк) 1923 Сент С 19
    17 Our Boston (Boston). 1926. No. 1(6). P.27.
    ie Казуіднк Д. Свет нз Росснн//Славяне(Москва). 1957 №1. С.24—27;
    Казуіцнк Д. Первые шагн Мн , 1970; Голас Радзімы. 1967. №2. (Даніла
    Такім чынам, вельмі значная частка «расейскае» калёніі ў Злучаных Штатах быпа ў першыя пасьлярэвалюцыйныя гады ў стане рэвалюцыйнага хваляваньня, і цяжка было прадказаць, у які бок гэтыя масы могуць накіраваць сваю дзейнасьць і энэргію.
    Што да беларускае сьведамасьці, дык тут адбываўся цікавы працэс. Як толькі нацыянальна сьведамыя беларусы пачалі засноўваць беларускія нацыянальныя арганізацыі ў гарадох Нью-Ёрку, Чыкага ды ў штатах Ўісконсын, Нью-Джэрзі й г.д., левыя зацікавіліся беларускім пытаньнем. Такая сытуацыя незадоўга перад тым мела паралель: неўзабаве пасьля абвешчаньня Беларускае Народнае Рэспублікі 25 сакавіка 1918 году камуністы ў адказ на гэта стварылі Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку 1 студзеня 1919 году. Гэтаксама ўсьлед за прагрэсам нацыянальнага руху камуністы ў Злучаных Штатах распачалі працэс стварэньня шматлікіх беларускіх арганізацыяў левае, ці, як яны называлі, «прагрэсыўнае», ідэалягічнае арыентацыі, бессаромна імітуючы папярэднія захады беларускіх нацыянальных актывістаў прабеларускае дэмакратычнае ідэалёгіі.
    Чаму камуністы нечакана выявілі зацікаўленьне нацыянальным рухам? Адказ на гэтае пытаньне, на думку аўтара, даволі просты. камуністы ўважалі, што ў той час беларусы былі ўрадліваю глебаю для палітычнае агітацыі. Будучы часткаю амэрыканскага работніцтва, яны маглі б стацца добрым пасярэднікам для пранікненьня ў рабочы рух і сеяньня там неспакою. Апэлюючы да беларусаў, камуністы ўжывалі два галоўныя аргуманты: абвешчаная ў 1919 годзе Беларуская Савецкая Рэспубліка перажывала эканамічны й культурны прагрэс, там ажыцьцяўляліся нацыянальныя памкненьні беларускага народу — «людзьмі звацца». 3 другога боку, беларусы, якія жылі ў Польшчы, «у заходнім, капіталістычным грамадзтве», паводле камуністычнага разуменьня, мусілі працягваць барацьбу. Палякі не прызнавалі нацыянальных правоў беларусаў, не супрацоўнічалі зь імі, а, наадварот, імкнуліся задушыць беларускі рух і зьнішчыць беларусаў як асобную нацыю. Камуністы ўмела эксплёатавалі гэтыя мамэнты ў сваіх заляцаньнях да беларусаў у Злучаных Штатах. Яны разумелі таксама, што беларускі нацыянальны рух на бацькаўшчы'не заваёўваў усё большую падтрымку й меў на сваім рахунку значныя дасягненьні. Камуністы баяліся, каб нешта падобнае ня сталася ў Злучаных Штатах, г. зн. каб беларусы ня ўзмоцніліся, не арганізаваліся й ня вырасьлі ў сілу, зь якою трэба лічыцца. Таму яны адчулі не-
    Казушчык, спраўны й адданы кіраўнік шмат якіх прасавецкіх арганізацыяў у Амэрыцы, быў беларускага паходжаньня й пасьля выхаду на пэньсію пераехаў жыць у Менск, дзе й памёр 31 сьнежня 1966 году.)
    абходнасьць прэвэнтыўных захадаў, якія палягалі ў стварэньні лева-камуністычных арганізацыяў у беларускіх іміграцыйных масах. Бясспрэчна, камуністы ведалі таксама, што, пакуль Савецкая Беларусь была занятая сваімі праблемамі, беларускія актывісты ў Заходняй Беларусі змагаліся з палякамі, а беларускі актыў у Злучаных Штатах быў малалікі й параўнаўча слабы. Неабходна было стаць у авангардзе беларускае грамады так, каб, калі спатрэбіцца, беларускія камуністычныя лідары былі гатовыя заняць ключавыя пазыцыі. Усе гэтыя развагі змушалі камуністаў браць ініцыятыву арганізацыі й часткавага ўсьведамленьня беларускіх работнікаў у Амэрыцы. I гэта яны рабілі на працягу дваццатых гадоў.
    Перш за ўсё была распачатая прапаганда дасягненьняў Савецкае Беларусі й насьвятленьне барацьбы беларускага народу пад Польшчай у газэтах «Русскнй Голос» і «Новый Мнр» ды ў некаторых іншых выданьнях. Пачалася шырокая кампанія сярод беларускіх работнікаў з мэтаю стварэньня арганізацыяў дапамогі беларусам пад Польшчаю і ўсталяваньня цясьнейшых кантактаў з Савецкаю Беларусьсю.