Беларусы ў ЗША
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
Трэба падкрэсьліць адзін важны аспэкт беларускае дзейнасьці ў Чыкага: усталяваньне блізкіх рабочых кантактаў з бацькаўшчынай. Беларускія выданьні ў Вільні, Латвіі й Літве зьмяшчалі шмат паведамленьняў пра беларусаў у Злучаных Штатах, асабістыя й грамадзкія кантакты былі тады звычайнаю справаю. Беларуска-Амэрыканскае Нацыянальнае Аб’еднаньне, 669 Райтвуд эвэню, Чыкага, выступала як падпісное агенцтва беларускіх выданьняў з Заходняе Беларусі й Латвіі. «Беларуская Трыбуна» шырака асьвятляла беларускія выданьні, памятныя даты, кантакты з бацькаўшчынай ды зь беларускімі арганізацыямі ў Заходняй Эўропе52.
Важна было тое — 1 гэта была новая падзея ў беларускім нацыянальным руху, — што беларускія арганізацыі ў Чыкага распачалі праграму фінансавае дапамогі беларускім школам на бацькаўшчыне. Беларускія гімназіі ў Вільні, Радашкавічах і Клецку атрымвалі дапамогу ад розных арганізацыяў з
49 Архівы БІНіМу: Копія ліста А Цьвікевіча I Чарапуку, 27 жн 1923.
50 Архівы Б1Н1Му: Ліст В Захаркі да I Лабача, 20 тр 1933
51 Chicago Public Library, Microfilm Archives, II-B-2e; Архівняй Фонд Мнкнгн Шаповала
52 Езавітаў К Беларусы ў Літве Рыга, 1932; Рзха (Парыж) 1938№12; Архівы БІНІМў: Папка Я Станкевіча
Чыкага53. Друйская гімназія айцоў марыянаў атрымвала дапамогу ад беларусаў і літоўцаў: «Літоўска-амэрыканскія марыяне дапамагалі падтрымваць Друйскі асяродак, і дзякуючы гэтай падтрымцы гімназія была здольная набыць будынак, купіць друкарскі варштат і распачаць публікацыю сваіх выданьняў. Аднак польскія ўлады не далі на гэта свайго дазволу»54. А. Ян Тарасэвіч дапамагаў беларускай моладзі выяжджаць у Злучаныя Штаты на вучэньне55. Паводле студэнцкага часапісу, нават Янка Купала хадайнічаў за беларускіх студэнтаў — ён напісаў ліст Янку Чарапуку, дзе прасіў дапамагчы беларускім студэнтам у Празе й Вільні56. Амэрыканскія баптысты, дзякуючы кантактам зь беларускімі арганізацыямі, давалі фінансавую дапамогу беларускаму прытулку ў Вільні57.
Амэрыканская дапамога слалася і ў Савецкую Беларусь, пра што ў гэтай кнізе будзе гаварыцца асобна.
Росквіт беларускіх арганізацыяў і разьвіцьцё іхнае дзейнасьці непакоілі й засмучалі расейцаў, ці, дакладней кажучы, этнічных расейцаў і духова-прарасейскія групы. Бальшыня расейскіх арганізацыяў, цэркваў, газэтаў, асабліва тыя, што ўзначальваліся этнічнымі расейцамі (вялікаросамі), вельмі адмоўна рэагавалі на абуджэньне беларусаў. Яны зацята супраціўляліся любой праяве нацыянальнае сьведамасьці, нават найменшай згадцы пра асобнасьць беларусаў. Прадстаўнікі гэткіх паглядаў мелі шмат прыхільнікаў сярод зрусыфікаваных беларусаў, яны ўжывалі любыя сродкі, каб ачарніць беларускую дзейнасьць і беларускі нацыянальны рух. Сярод антыбеларускіх «актывістаў» у Чыкага быў Мараўскі-Далінін, выдавец расейскамоўнае чыкагскае газэты «Рассвет», лідары Расейскага Незалежнага Таварыства Ўзаемадапамогі (РНОВ), некаторыя праваслаўныя дзеячы ды шэраг прыватных асобаў58.
Шэраг некамуністычных прарасейскіх групаў распачалі шырокамаштабную кампанію супраць беларускіх актывістаў у Чыкага, вінавацячы іх у шматлікіх грахох: у тым, што яны мелі пранямецкую арыентацыю, што іхнае кіраўніцтва складалася пераважна з рыма-каталікоў і было прыязнае да Польшчы, што беларускія лідары былі патаемнымі камуністычнымі агентамі й г.д. Лямант пра сымпатыі да
5 3 Крывіч 1923 №4. С.56—57; Архівы БІНіМу: Копія ліста a Я.Тарасэвічу ад вучняў ВІленскае Беларускае ГімназІІ, 1926; Віці. 1957 №1/10 C.13—14; Архівы БІНіМу: Успаміны д-ра Вітаўта Тумаша.
54 Yla S. Jurgis Matulaitis. New York, NY, 1987. Psi.221.
55 3орка (ВІльня). 1938 №11.
56 БеларускІ Студэнт (Прага). 1923. №2—3. С.23.
57 Беларускі Звон (ВІльня). 1922. 2 крас. Перапіска аўтара з Чаславам Будзькам
58 Рассвет (Чнкаго). 1933 18 февр ; Новое Русское Слово 1937. 22 мая; Амернканскме Нзвестня (Детройт). 1938. 25 марта
Нямеччыны й Польшчы нікога не хваляваў і ня меў ніякага абгрунтаваньня. Абвінавачаньні ў камунізьме грунтаваліся на тым, што погляды беларускага актыву супадалі з пазыцыяю пракамуністычных арганізацыяў у дачыненьні да беларускага руху ў Польшчы й што чыкагскія беларускія арганізацыі маральна й фінансава падтрымвалі беларусаў і грамадаўскі рух у Польшчы. У выніку гэтага абвінавачаньні беларусаў у камунізьме гучалі з абодвух бакоў: расейскага й польскага.
Каб чытач адчуў атмасфэру палемікі, падамо тут колькі цытатаў з расейскамоўных газэтаў пра беларускіх актывістаў у Чыкага. Так, «Русскнй Вестннк» пісаў:
Трэба зазначыць, што прапаганда невялічкае групы беларусаў, якія выступалі за аддзяленьне часткі Беларусі ад Польшчы з мэтаю далучыць яе да Савецкае БеларусІ, ня мела посьпеху. Нягледзячы на тое, што лідары гэтае групы сп. Змагар I сп. Варонка ўжылі ўсе сродкі, што ў іх былі, каб дасягнуць гэтае мэты, яны ня здолелі здабыць прыхільнасьці амэрыканскіх беларусаў ці нават зацікавіць Іх сваімі ідэямі. На працягу 1923 I 1924 гадоў яны нарабілі шмат крыку на старонках «Free Russia» 1 «Russian Herald», ведучы палеміку з сваімі апанэнтамі, спрабуючы ўсяляк давесьці, што яны, сп Змагар I сп Варонка, маюць рацыю, але галасы Іхныя заставаліся «марным лямантам у пустэльні»59.
Іншы аўтар пісаў:
Перад амэрыканскімі беларусамі паўстала гэткая дылема: тэарэтычна падзяляючы думку, што гістарычна Беларусь ёсьць неадлучнаю часткаю Расеі, на практыцы яны мусілі пагадзіцца з тым, што анэксаваныя Польшчаю беларускія землі павінны заставацца пад польскаю ўладаю Амэрыканскія беларусы выдатна зразумелі, пгго, калі яны згодзяцца з паглядамі сп Варонкі й сп Змагара й калі пры іх падтрымцы мелася б адбыцца аддзяленьне беларускіх земляў ад Полыпчы й далучэньне Іх да Савецкае Расеі, яны б тым самым практычна дапамаглі б балыпавіком вынішчаць сваіх беларускіх братоў I таму амэрыканскія беларусы ўспрынялі гэтую новасьпечаную беларускую прапаганду не як нешта сур'ёзнае, а як чужыя ім пагляды, завезеныя з Эўропы ў Амэрыку Варонкам I Змагаром, якія Імкнуліся штучна прышчапіць амэрыканскім беларусам Ідэі сэпаратызму Амэрыканскія беларусы ўспрымалі гэтую прапаганду зь вялікім недаверам, загадзя ўяўляючы сабе, да якіх страшных вынікаў яна можа прывесьці Трэба зазначыць, што нягледзячы на два гады вуснае й друкаванае прапаганды сп. Варонку й сп. Змагару не ўдалося стварыць ні ў водным горадзе, апрача Чыкага, хоць бы малое групы, якая падзяляла б гэтыя сэпаратыстычныя пагляды Амэрыканскія беларусы разглядаюць тых, хто прапагандуе гэткія сэпаратыстычныя ідэі, як агентаў польскага або савецкага ўрадаў, засланых у Злучаныя Штаты з мэтаю разбурыць расейскія арганізацыі й расейскае грамадзкае жыцьцё ў Амэрыцы Тут, у Чыкага, гэтая прапаганда беларускіх сэпаратыстаў была вельмі энэргічна падтрыманая толькі бальшавікамі й ІхнымІ сымпатыкамі. НаколькІ мне ведама, сп. Язэп Варонка быў засланы ў Амэрыку бальшавікамі з дакладнаю мэтаю: весьці прапаганду сярод амэрыканскіх беларусаў
59 Русскнй Вестннк (Чнкаго). 1924. 16 марта
супраць Полыпчы й на карысьць Савецкае РасеІ. Трэба, аднак, зазначыць, што пазьней сп Я Варонка адмовіўся ад гэтае шкоднае прапаганды беларускага сэпаратызму ў Чыкага; але сталася гэта толькі пасьля таго, як ён пераканаўся ў марнасьц! высілкаў, якія ён разам з сп Змагаром прыкладаў на працягу пяцёх гадоў!. . .]
Тут будзе дарэчы зазначыць, што, калі б прапаганда сп. Варонкі й сп Змагара мела посьпех, гэта сталася б магутным разбуральным фактарам для ўсіх антыбалылавіцкіх расейскіх арганізацыяў у Амэрыцы Фактычна ўсе гэтыя арганізацыі складаюцца пераважна зь беларусаў I ўкраінцаў старое іміграцыі. А таму беларускі сэпаратызм мог бы выклікаць працэс распаду гэтых арганізацыяў, увёўшы элемэнт нацыянальнае варожасьці паміж расейцамі й беларусамі; а гэта пайшло б толькі на карысьць балыпавіком. На шчасьце, гэтага не адбылося, I расейскай калёніі ў Амэрыцы ўдалося захаваць сваю цэласьць I ўнутраную салідарнасьць у агульнарасейскай справе60.
Або вось цытата з «Русского Голоса»:
Неабходна выкрыць дзейнасьць паноў I Я Варонка I Ант.Змагар, каб ня даць пралезьці гэтым асобам у іншыя арганізацыі, як беларускія, гзтак і Ініпыя
[..,]Мы, Беларускае Народнае Таварыства г.Чыкага, пратэстуем супраць гэтых самазваных абаронцаў беларусаў, якія ёсьць прадстаўнікамі правакацыйнага Саюзу беларусаў у Полыпчы. Дзякуючы гэтаму саюзу «Беларуская грамада» ў Полыпчы была прызнаная нелегальнаю, I тысячы беларусаў пакутуюць за кратамі.
Мы пратэстуем супраць гэтак званага «Саюзу беларусаў у Чыкага», які складаецца фактычна зь дзьвюх асобаў — Антон Змагар, або Янка Чарапук, I І.Я Варонка, або В ПалескІ
Яны ня маюць ніякага маральнага й юрыдычнага права прадстаўляць Беларусь61.
Іншаю значнаю групаю ворагаў беларускага руху былі камуністы й левыя, якіх было даволі шмат у Чыкага ў 20-я гады. Аднак нападкі камуністаў на беларускія арганізацыі й іхных лідараў мелі іншы характар. Камуністы, відаць, напачатку не зразу.мелі, што падтрымка беларускага руху ў Польшчы зусім ня значыць прызнаньня камуністычнае ідэалёгіі. I хоць яны ведалі, што Я.Варонка, Я.Змагар ды іншыя беларускія актывісты маюць свае палітычныя мэты, спачатку яны крытыкавалі беларусаў даволі мякка й лякальна. Аднак, калі камуністы пераканаліся, што беларускія палітычныя лідары кіруюцца сваімі прынцыпамі й сваёю палітычнаю ідэалёгіяю, праводзяць сапраўды незалежную беларускую палітычную лінію, яны пачалі на поўную сілу нападаць на беларусаў у камуністычных газэтах, на мітынгах і праз радыё. Вось прыклады загалоўкаў ды ўрыўкі з артыкулаў:
60 Chicago Public Library, Microfilm Archives, WPAІП, Project 30275/UI-B-4, Nicholas Korecki.
61 Русскмй Голос (Нью-Йорк). 1927 10 нюня.
«БРАХНЯ Й MAHA БЕЛАРУСКІХ МІНІСТРАЎ» «ВЫ НАС HE АБДУРЫЦЕ» У жніўні 1922 году ў Чыкага стварыўся БеларускІ Камітэт дапамогі беларусам, якія змагаюцца супраць польскага Імпэрыялізму. У сакавіку 1923 году на гарызоньце зьявіўся «новы» чалавек — Ян Змагар Радыкал з радыкалаў, адданы барацьбіт з імпэрыялістычнаю Польшчаю, які толькі што прыехаў у Злучаныя Штаты зь БеларусІ, Змагар абвясьціў сябе «рашучым» абаронцам Савецкае БеларусІ Ён адразу ж далучыўся да Беларускага Камітэту Гэты «герой>, гэты <Ян Хрысьціцель» сказаў: «Хто я? Я хрышчу вас толькі вадою, той, хто йдзе за мною, будзе хрысьціць вас жыцьцёвым агнём Прышлеце грошы й выклічце яго зь Беларусі». Яны выслалі грошы I прыбыў Язэп Варонка