Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Беларусы ўдзельнічалі ў палітычных мітынгах у Балтыморы, Чыкага, Пітсбургу й Дэтройце і зьбіраліся браць удзел ва ўкраінска-літоўскім мітынгу ў Нью-Ёрку12.
Такім чынам, натуральна, што ідэя заснаваньня сваіх арганізацыяў высьпявала сярод беларусаў, і паступова яны сфармаваліся.
Беларускія лідары прадпрынялі захады з мэтаю заснаваць беларускую арганізацыю на тэрыторыі Нью-Ёрку й аколіцаў увосень 1920 году13. Аднак першая зборка актыву адбылася толькі ўвесну 1921 году — 2 сакавіка, на ёй быў абраны арганізацыйны камітэт. Былі складзеныя пляны скліканьня шырэйшае сустрэчы з удзелам беларусаў з Манхэтэну, Кўінзу, Брукліну ды некаторых узьбярэжных гарадоў Нью-Джэрзі. Была ўхваленая публікацыя бюлетэню. Першы масавы сход беларусаў зь Нью-Ёрку й ваколіцаў адбыўся ў Нью-Ёрку 6 траўня 1921 году. На той час арганізацыя была ўжо фармальна заснаваная й насіла назоў «Беларускі Нацыянальны Камітэт» ды мела адрас: 63 Парк Роў, Нью-Ёрк. Той самы адрас мела й другая арганізацыя — Беларускае Прэсавае Бюро, якая ўзьнікла, відаць, у тым самым часе14. Прэсавае Бюро пачало выдаваць «Бюлетэнь» («Bulletin of the White Russian Press Bureau in USA, 63 Park Row, New York»). У рэдакцыйным артыкуле першага нумару «Бюлетэня» падаваліся наступныя мэты беларускае арганізацыі:
1.	Інфармаваць амэрыканскае, беларускае й расейскае грамадзтва з тымі падзеямі, што адбываюцца ў БеларусІ, якая вядзе змаганьне за сваю незалежнасьць
2.	Дапамагаць Беларусі маральна I матар’яльна
3.	Пашыраць сярод выхадцаў з БеларусІ газэты I кнігі ў беларускай мове, а таксама іншыя выданьні
4.	Ладзіць лекцыі, даклады I рэфэраты па беларускіх пытаньнях
5.	Бараніць незалежнасьць I непадзельнасьць БеларусІ 1 пераход зямлі I ўлады ў рукі народу15.
Прэсавае Бюро сталася дзейным асяродкам беларускага слова, тут можна было пазычаць кнігі й набываць беларускамоўныя газэты. Бюро таксама кансультавала Ныо-
12 Свобода. 1919 20 тр: Гутаркі аўтара з Іванам Петуковічам, Балтымор, травень 1958, 1 Іванам Пашуком у Чыкага, чэрвень 1968
із Гутарка аўтара з Антонам Цярэшчанкам, беларускім імігрантам, жыхаром Нью-Ёрку ад 1920 году
14 ЗІнук М. Беларусы ў Амэрыцы//Раніца (Бэрлін). 1940. №14/15; Гутарка з Антонам Цярэшчанкам
is Цытуецца паводле: Раніца. 1940. №14/15
Ёркскую Публічную Бібліятэку ў справе падпіскі на беларускія выданьні16.
Асобная беларуская арганізацыя ўзьнікла таксама ў Браўнсвіле (Бруклін), у яе кіраўніцтва ўваходзілі Гайдук, Гомза, Крывулька, Зварыка й Бубешка17.
Беларускія арганізацыі ў Нью-Ёрку дзеялі некалькі гадоў, але калі С.Бубешка быў пераведзены кампаніяй на іншую працу за межамі Злучаных Штатаў, ягоны наступнік А.Гайдук ня выявіў гэткае ж заўзятасьці ў беларускай дзейнасьці, і праца арганізацыі прыпынілася.
За прыкладам Нью-Ёрку беларускія арганізацыі пачалі стварацца ў штатах Нью-Джэрзі й Іліной.
Беларусы пачалі арганізоўвацца ў Саўт-Эмбоі, штат НыоДжэрзі, у 1921 годзе. Вось паведамленьне, пададзенае ў беларускім друку:
Беларусы, якія тут ужо даўно жывуць, уперад належалі звычайна да расійскіх ці польскіх арганізацый, цяпер пераканаліся ў патрэбнасьці стварэньня сваёй нацыянальнай арганізацыі, якая аб’яднала бы ўсіх беларусаў 1 дапамагла бы беларускім установам на Бацькаўшчыне ў барацьбе за лепшую долю нашага Селянскаго Народу. Нашыя рабочыя сьвядома, з пункту гледжаньня сваей клясы, падходзяць да нацыянальнага пытаньня Мы перасталі бадзяцца па задворках чужых нацый I цьверда парашылі будаваць сваю культуру сваімі рукамі Гурток наш пакуль што невялічкі, але ўжо маемо 30 сяброў, якія гатовы жыцьцё аддаць за Вызваленьне Беларусі. Шлем нашае братэрскае прывітаньне ўсім тым, хто Ідзе нашым шляхам там на БеларусІ18.
Арганізацыя ў Нью-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі, налічвала каля 125 сяброў і пасылала свайго прадстаўніка на беларускі зьезд у Чыкага19.
Падобныя арганізацыі былі створаныя ў Пасэіку й Гарфілдзе, штат Ныо-Джэрзі.
Група ў Пасэіку нейкі час была актыўная, свае сходы яна праводзіла ў Доме Расейскіх Народаў каля Маркет стрыт, на 3-й вуліцы20.
Невялічкая група беларусаў стварыла арганізацыю ў Ньюарку, штат Нью-Джэрзі, сябры гэтае арганізацыі
іб Гутаркі аўтара з працаўнікамі Славянскага аддзелу бібліятэкі — А.ЯрмалІнскім, Л.Каварскай I Р Яхніной; Русскнй Голос 1928 29 янв
17 БеларускІ Каляндар на 1922 год. Вільня, 1921 С.77; Сялянская Доля 1921. №4. C.16—17
ів Крывіч. 1923. №2. С 63; Наш Сьцяг. 1923 №18 С 4
19 Наш Шлях. 1923. №20 С 4.
20 ГутаркІ аўтара з Васілём Коськам у Пасэіку, 1958
ўдзельнічалі ў палітычных сходах, прысьвечаных падзеям у Заходняй Беларусі21.
Беларускія арганізацыі былі таксама заснаваныя ў Пітсбургу, штат Пэнсылвэйнія, Грэнд-Рэпідзе й Дэтройце, штат Мічыган22.
Такім чынам, на пачатку 20-х гадоў у розных штатах і гарадох існавала каля тузіну малых беларускіх арганізацыяў. На жаль, пражылі яны нядоўга дзеля нястачы лідараў, малое колькасьці нацыянальна сьведамых сяброў, а найбольш дзеля шырокае дзейнасьці пракамуністычных і прарасейскіх груповак беларусаў, якія шкодзілі беларускім арганізацыям у Злучаных Штатах у часе іх фармаваньня.
Некалькі фактараў спрыялі беларусам у Чыкага. Па-першае, беларускія дзеячы, якія імкнуліся стварыць беларускія арганізацыі, ведалі з досьведу, што для жыцьцёвасьці такіх арганізацыяў было патрэбнае моцнае беларускае кіраўніцтва; па-другое, актыўная прапагандная кампанія за стварэньне беларускіх арганізацыяў не павінна была абмяжоўвацца толькі горадам Чыкага й ваколіцамі, трэба было шырыць намаганьні ў суседніх штатах і індустрыяльных гарадох. Вялізнае станоўчае значаньне мела тое, што беларускія лідары ў Эўропе зьмянілі сваё стаўленьне да амэрыканскіх беларусаў. Узьнікла разуменьне таго, што супрацоўніцтва паміж беларусамі з абодвух бакоў акіяну будзе мець плён для беларускае справы. Адным зь першых беларускіх лідараў прыехаў у Злучаныя Штаты Антон Чарапук. Ён, а разам зь ім В.Трафімовіч і П.Чопка склікалі першыя арганізацыйныя сходы беларусаў у Чыкага ў 1920 годзе23. Была заснаваная новая беларуская арганізацыя пад назовам Беларускі Нацыянальны Камітэт. Быў сфармаваны арганізацыйны камітэт, які ўзяўся сфармуляваць мэты арганізацыі й выступіць перад грамадзкасьцю, каб ператварыць Камітэт у масавую арганізацыю. Камітэт выдаў колькі прэсавых паведамленьняў і мэмарандумаў, скантактаваўся з патэнцыяльнымі лідарамі ды правёў важную працу ў прапаганьдзе новае беларускае арганізацыі. 3 увагі на тое, што праца Камітэту мела разнастайны характар і была палітычна арыентаваная, кіраўніцтва пастанавіла ператварыць аргкамітэт у новую арганізацыю пад назовам Камітэт Абароны Беларусі, тым часам як Беларускі
21 The New York Public Library, NY. *QGA-73-3975. P.9, 1927, no.2; Архівннй Фонд Мнкнтн Шаповала; Гутаркі аўтара зь МІронам Леськівым, Ныоарк, 1972—1980
гг Новае Жыцьцё 1923. 1 тр.; Сын Беларуса 1924 29 жн; Беларускі Студэнт (Прага). 1923 №2—3. С.23.
23 Skaryna Byelorussian Library and Archives (London). Tarasevich’s File; Chicago Public Library, Microfilm Archives, WPA Project, Krasnov’s Scrapbooks; Новае Жыцьцё 1923. 1 тр, Наша НІва 1920 №8
Нацыянальны Камітэт дзеіў згодна з сваёю праграмаю, маючы на мэце гуртаваць беларусаў Чыкага24. Беларускі Нацыянальны Камітэт навязаў цесную лучнасьць зь беларускім палітычным кіраўніцтвам у розных асяродках Заходняе Эўропы і выказаў думку аб пераезьдзе колькіх беларускіх дзеячоў у Злучаныя Штаты. Гэта была слушная ідэя, спрыяльны быў і час. Беларускія палітычныя лідары, маючы статус эмігрантаў, шмат маглі б зрабіць для беларускае справы, пераехаўшы ў Злучаныя Штаты й прыклаўшы свае таленты там.
Найбольш радыкальна зьмяніў свае пагляды на беларусаў у Амэрыцы Вацлаў Ластоўскі, які напачатку варожа ставіўся да ідэі эміграцыі, як відаць зь яго шматлікіх публікацыяў зь перадваеннага й ваеннага часу, у 1922 годзе пісаў ужо ў болыл прыязным тоне. Ён разумеў важнасьць навязаньня дзейных кантактаў з беларускімі імігрантамі ў Амэрыцы, як можна меркаваць з артыкулу ў «Беларускім Сьцягу», што выходзіў у Коўне. У ім ён прапануе паставіць на парадак дня пытаньне аб пасланьні беларускае дэлегацыі ў Злучаныя Штаты Амэрыкі. Ён піша, што справа гэтая набалелая й цягнецца бяз выніку ўжо даўно. Падкрасьляючы важнасьць навязаньня кантактаў з амэрыканскімі беларусамі, як зрабілі літоўцы або ўкраінцы, ён зазначае, што гэтыя кантакты маглі б адыграць важную ролю ў адраджэньні Беларусі, асабліва ў эканамічнай галіне. Падсумоўваючы, ён кажа, што, калі б эўрапейскія беларусы здолелі ўсталяваць дзейныя кантакты з амэрыканскімі беларусамі й калі б тыя прысылалі на палітычныя нарады сваіх прадстаўнікоў, гэта было б значным дасягненьнем і зарукаю разьвіцьця добрых дачыненьняў на будычыню25.
Блізкае палітычнае супрацоўніцтва беларусаў у дыяспары набыло выразныя абрысы, калі ў 1920 годзе ў Злучаныя Штаты ў якасьці прадстаўніка Міністэрства замежных спраў Рады БНР прыехаў Янка Чарапук, Антонаў сын26
Янка Чарапук кароткі час прабыў у Нью-Ёрку, пасьля паехаў у штат Ўісконсын і, нарэшце, пасяліўся ў Чыкага. Прыбыўшы ў Чыкага ў 1922 годзе, ён цалкам аддаўся беларускай дзейнасьці. Ягоная ўвага засяроджвалася на пашырэньні сяброўства Беларускага Нацыянальнага Камітэту, ён падзяляў ідэю скліканьня масавага зьезду беларусаў у Чыкага й актыўна ўлучыўся ў працу падрыхтоўкі зьезду.
24 Chicago Public Library, Microfilm Archives, Project III, B-4; III B-2; Сялянская Доля 1921 №4. C. 17—18; Беларус (Нью-Ёрк) 1966. №114
25 Яцьвяг I Заданьня чароднай нарады//Беларускі Сьцяг (Коўна) 1922 №4 С.6-10
26 Бацькаўшчына 1957. №51—52; Архівы БІН1Му: Папка Івана Чарапука
Выглядае, што на просьбу Чарапука ўрад Беларускае Народнае Рэспублікі пастанавіў паслаць у Злучаныя Штаты яшчэ аднаго палітычнага лідара. Я.Чарапуку было таксама выдадзенае паўнамоцтва прадстаўляць іншую беларускую палітычную арганізацыю — Беларускую Нацыянальную Сувязь. Іншы дакумэнт, падпісаны Пятром Крачэўскім, паказвае, наколькі беларускія лідары ў Эўропе былі зацікаўленыя беларускаю дзейнасьцю ў Злучаных Штатах:
Згодна Вашым лістам, гатуемся да высылкі дэлегата на кангрэс у Чыкаго, якім пэўна будзе Я Варонко
Даклады Міністар Загранічных спраў А Цьвікевіч —аб палітычным становішчу ўнутры і заграніцай — хутка Вам перашле, а таксама I мэморандум у Вашынгтон