Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
У бальшыні выпадкаў этнічна арыентаваныя страхавыя арганізацыі — асабліва тыя, што былі заснаваныя ў першай чвэрці гэтага стагодзьдзя, — былі недаўгавечныя; толькі малая жменька іх захавалася да сёньня. Відавочнаю прычынаю тут была нястача прафэсіяналаў. Аднак гэтыя таварыствы далі немалы досьвед для будучых арганізацыяў, якія ствараліся маладзейшымі пакаленьнямі, у бальшыні — народжанымі ў Амэрыцы.
Беларускія імігранты не стварылі сваіх асобных страхавых арганізацыяў, у бальшыні выпадкаў яны належалі да розных структураў, якія мелі ў назове слова «расейскі» або «ўкраінскі».
39 Черненко А Цнт. соч. С 16—17: Новый Мнр (Ныо-Йорк) 1912. 29 марта; Гутаркі аўтара з Самуілам Лагойскім, Нью-Ерк, 1976.
♦о Внтебское Вспомогательное Обідество Справочный лнсток НыоЙорк, 15 янв 1893 С.2.
4і Устав Товарніцества Велоруссов н Малоруссов. Grand Rapids, MI, 1914.
42Свободное Слово (Ныо-Йорк) 1916 Май. С.506—507; ГутаркІ аўтара зь некалькімі сьведкамі
Культурна-палітычныя арганізацыі
Хоць на пачатку стагодзьдзя беларускія імігранты былі псыхалягічна й інтэлектуальна далёкія ад думкі аб прыналежнасьці да палітычнае арганізацыі, амэрыканскае навакольле й кантакты зь іншымі этнічнымі групамі рабілі на іх вялікі адукацыйны ўплыў. Паступова ў іх разьвілася патрэба належаць да нейкае грамадзянскае групы, стацца часткаю шырэйшага грамадзтва. На няшчасьце беларусаў, не ставала нацыянальнага кіраўніцтва, якое сфармулявала б мэты для беларускае арганізацыі. I так найбольш даступнымі для імігрантаў былі групы, якія гаварылі блізкаю да разуменьня моваю ды прапагандавалі лёгка зразумелыя ідэі, напрыклад, эканамічныя праблемы роднае вёскі, царскі прыгнёт у параўнаньні з амэрыканскаю палітычнаю сыстэмаю й г. д. У гэтых абставінах было цалкам натуральна, што беларусы пачалі далучацца да расейскамоўных, а часам польскамоўных арганізацыяў. А такіх культурных і палітычных утварэньняў было нямала. Нью-Ёркскае Славянскае Таварыства, заснаванае ў 1830-х гадох, было, відаць, першаю арганізацыяю з пэўнай палітычнаю арыентацыяй, да якое належалі паасобныя беларускія імігранты43. Паасобныя беларусы належалі таксама да Расейскага Ўсеславянскага Таварыства ў Сан-Францыска, заснаванага ў 1867 годзе; а пазьней — да Грэка-Расейска-Славянскага Таварыства, віцэ-прэзыдэнтам якога быў абраны М.Судзілоўскі-Расэл44.
Колькасьць расейска-славянскіх палітычных арганізацыяў павялічылася пад канец XIX стагодзьдзя, а ў першых дзесяцігодзьдзях XX стагодзьдзя яны пачалі расьці, як грыбы. Спачатку толькі паасобныя беларусы далучаліся да гэтых арганізацыяў, але паступова сябры беларускага паходжаньня сталі ў іх пераважаць.
Найбольш вабілі беларусаў арганізацыі сацыялістычнага нахілу, але значнаю колькасьцю беларусаў маглі пахваліцца й анархісцкія згуртаваньні. Арганізацыямі зь вялікаю колькасьцю беларусаў былі Расейскае Сацьіял-Дэмакратычнае Таварыства, заснаванае ў Нью-Ёрку ў 1891 годзе, з адзьдзеламі ў Балтыморы, Філадэлфіі, Пітсбургу, Бостане ды іншых вялікіх гарадох; Саюз Расейскіх Сацыял-Дэмакратычных Арганізацыяў, заснаваны ў Ныо-Ёрку ў 1907 годзе, зь мясцовымі адзьдзеламі, якія мелі беларускія назовьі: Менскае, Пінскае, Барысаўскае, Дзьвінскае Сацыял-Дэмакратычнае Таварыства, Гурток Бабруйскіх Работнікаў або Менскае
43 Внльчур М. Русскне органнзацнн в Амернке//Вестннк Амернкм (Нью-Йорк). 1918. 12 мая. С.2—5.
44 Носько М. Ннколай Судзнловскнй-Руссель С. 141 —142.
Работніцкае Таварыства45. За першыя два дзесяцігодзьдзі гэтага стагодзьдзя былі заснаваныя дзесяткі такіх згуртаваньняў, улучаючы палітычныя фэдэрацыі, такія, як Латышская, Украінская й г. д. сацыялістычныя партыі46. Кіраўнікі гэтых угрупаваньняў прыкладалі шмат сілы, каб прыцягнуць у свае шэрагі масы. Асабліва гэта датычыць часу па 1905 годзе, калі імігранты з Расейскае імпэрыі пачалі прыбываць у вялікай колькасьці. Геаграфічныя назовы, ужываныя ў тытулах гэтых арганізацыяў, безумоўна, прыцягвалі новапрыбылых імігрантаў. Адною з найбольш актыўных і змагарных арганізацыяў у гэтым часе быў Саюз Расейскіх Работнікаў47. Гэтая арганізацыя была запачаткаваная ў індустрыяльным рэгіёне Нью-Ёрк—Ньюарк у 1907—1909 гадох і ўсяго за некалькі гадоў здолела сфармаваць каля 200 дзейных адзьдзелаў па ўсёй краіне.
Гэтыя згуртаваньні й іхныя сябры сталіся базаю для заснаваньня Расейскае Сацыял-Дэмакратычнае Рэвалюцыйнае Партыі. Тым часам як адкрытаю мэтаю гэтых групаў была дапамога новым імігрантам, неафішаваным імкненьнем кіраўніцтва было стварэньне фінансавае базы для падтрымкі расейскіх рэвалюцыянэраў на радзіме. Аднак гэтыя імігранты, сябры розных сацыялістычна-анархісцкіх груповак, у інтэлектуальным сэньсе былі ня тым матэрыялам, на які спадзяваліся расейскія сацыялістычныя лідары. Гэта былі сяляне, а ня здатныя да змаганьня пралетары, гатовыя несьці сьцяг «клясавае барацьбы». Іх трэба было навучыць, адукаваць і індактрынаваць, каб яны маглі хоць неяк быць карыснымі ў рэвалюцыйнай дзейнасьці. Кіраўніцтва, аднак, не пабаялася ўзяцца за складаную задачу перарабіць гэтых вясковых хлапцоў на змагароў-рэвалюцыянэраў. Расейскі сацыялістычны лідар Рабчанка піша ва ўспамінах пра зацятую барацьбу паміж расейскімі афіцыйнымі коламі, якія былі ў Злучаных Штатах прадстаўленыя Расейскаю Праваслаўнаю Царквою, і расейскімі сацыялістамі за ўплывы й кантроль над сялянскімі масамі, што прыбывалі ў краіну. «Гэта была
45 Черненко А. Росснйская революцнонная эмнграцня в Амернке (конец XIX—1917). Кмев, 1989 016,81.
46 Краткнй очерк нсторнн русскнх соцнал-демократнческнх органнзацнй в Амернке//Русско-Амернканскнй Рабочнй (Ньюарк—Нью-Йорк). 1908. №1; Еженедельный Новый Мнр (Ныо-Йорк). 1927. 8 янв : Руссклй Голос (Нью-Йорк). 1927 21 апр; Новый Мнр (Нью-Йорк). 1912 29 марта; Каторга н Ссылка (Москва). 1927 №30 0169—179; Каторга н Ссылка
1930. №62. 0141 — 160; Внльчур М. Цнт. соч.; Гугарка аўтара з Грэгары Арансонам, I960; Зубок Л. Очеркн нсторнн рабочего двнженмя в США М„ 1962. 0545-546
4 7 Русско-Амернканскнй Рабочнй (Ныоарк—Ныо-Йорк). 1908 №4 C.15—16; Дело Труда—Пробужденне. 1949. №31; 1950. №32; 1951. №35; 1955. №48 021—22; Волна 1921. №12—13.018—19
няпростая справа, — прыгадвае Рабчанка, — бо ў сваёй бальшыні гэта былі сяляне зь нерасейскіх абшараў і яўрэі зь «мяжы аседласыді». Яўрэі траплялі пад уплыў яўрэйскіх сацыялістаў і слухаліся іхных інструкцыяў. Сялянамімігрантам было напляваць на рэвалюцыйныя ідэі, іх больш хвалявала праца, тое, як зарабіць грошай, вярнуцца на радзіму й купіць зямлі»48. Іншы сацыялістычны актывіст, Лімар, зрабіў гэткі аналіз сяброўства Саюзу Расейскіх Работнікаў: «Можна вылучыць тры плыні: 1) пралетарская;
2)	галодна-пралетарская, г.зн. тыя, хто найперш зважае на працу й задаваленьне фізыялягічных патрэбаў; і 3) тыя, чыя мэта — набыць зямлю і ўласнасьць»49. Рысы апошняе групы былі характэрныя для імігрантаў-беларусаў, хоць у некаторых месцах беларусы былі арганізатарамі адзьдзелаў Амэрыканскае Сацыялістычнае Партыі. Прыкладам, у СаўтРывэры адзьдзел партыі быў арганізаваны Нярубайлам, Сямёнам Міхеем і Міхалам Міхайлоўскім (паводле чутак — брат Сымона Рак-Міхайлоўскага)50.
Вобразнае назіраньне над нядаўна прыбылымі імігрантамі, хоць і не пахвальнае для беларусаў, было надрукаванае ў газэце «Русскнй Голос» у артыкуле, загалоўленым «Гуртуймася, амэрыканскія расейцы»:
Расейская калёнія налічвае каля 300 000 асобаў. Бальшыня зь Іх — сяляне з Паўночна-Заходняга Краю Яны прыбылі з самых цёмных, забітых I бескультурных мясьцінаў. Тут, у Амэрыцы, яны бадзяліся па шахтах, лясох, закінутых майстэрнях, фармах I плянтацыях. Зь вялікаю цяжкасьцю яны навучыліся пісаць, чытаць і думаць Сацыялісты імі не цікавіліся Усе іх кінулі. У выніку шмат хто зь Іх трапіў ва ўчэпістыя рукі праваслаўных папоў51.
Цяжка сказаць, колькі гэтых беларускіх імігрантаў заставалася ў падцаркоўных арганізацыях. Ня трэба, аднак, недацэньваць колькасьці тых, хто быў уцягнуты ў палітычную дзейнасьць. Сацыялісты й анархісты прываблівалі тысячы й тысячы беларусаў: яны адчынялі сотні школаў і агульнаадукацыйных курсаў, давалі матэрыялы для чытаньня й адукацыі ды прышчаплялі гэтым нясьмелым і неадукаваным людзям пачуцьцё чалавечае годнасьці й пашаны да сябе. Даволі тыповы прыклад працоўных звычак, інтэлектуальнага ўзроўню й прычынаў уступленьня ў арганізацыю адзначае амэрыканскі дасьледнік Робэрт Парк:
« Рябченко. Нз жнзнн полнтмческой эмнграцнн в Амернке//Каторга нСсылка. Кн.1(62). М„ 1930. C.141 —160
« Лнмарь Союз Русскнх Рабочнх в Амернке//Русско-Амернканскнй Рабочкй 1908. №6 C.14—15
50 Новый Мнр (Нью-Йорк). 1916 2 марта
51 Русскнй Голос (Нью-Йорк). 1917. 26 мая С 4
Навум Сьцепанюк зь Берасьця: ён быў батраком у Расеі. Рэдка чытаў газэты I зусім не чытаў навукова-тэхнічных кніжак Эміграваўшы ў Злучаныя Штаты, ён паехаў у Ныо-Касл, штат Пэнсылвэйнія, на запросіны чалавека, зь якім быў знаёмы Тры гады ён працаваў на шахтах у Шэнандоа, штат Пэнсылвэйнія, адтуль паехаў у Родэрфілд, штат Заходняя Вірджынія, а адтуль — на фармы ў Кэнзэс. Ен працаваў таксама на фабрыцы ў Агаё ды на руднікох I шахтах у Пуэбла, штат Каларада У Экране, ііггат Агаё, ён меў працу ў кампанІІ Goodrich Rubber. Ягоная сярэдняя зарплата была дваццаць чатыры даляры за тыдзень Сьцепанюк — сябар Фэдэрацыі Саюзаў Расейскіх Работнікаў. ён казаў, што ўступіў у арганізацыю дзеля далейшае адукацыі, а таксама каб вучыць людзей расейскай мове, гэтак як I ангельскай, бо шмат хто зь сяброў арганізацыі ня ўмеў чытаць па-расейску Калі ў яго спыталіся, нашто Ім ведаць расейскую мову, ён адказаў — каб работнікі маглі зразумець сваё жыцьцё
Іншы беларускі імігрант, Мікалай Валасюк, з Гарадзенскае губэрні, таксама сябар Фэдэрацыі Саюзаў Расейскіх Работнікаў, казаў, што ў вольны ад працы час ён наведваў школку самаадукацыі, дзе ён навучыўся асноваў батанікі, лесаводзтва, даведаўся, адкуль бярэцца вугаль, з чаго ён складаецца52.
Бясспрэчна, за пэрыяд ад 1905 да 1917—1918 гадоў сацыялісты й анархісты адукавалі тысячы й тысячы гэтых некалі забітых і неадукаваных душаў і здолелі ператварыць шмат каго зь іх у агрэсіўных пралетароў-рэвалюцыянэраў, якія сеялі значны неспакой сярод работнікаў-імігрантаў з Усходняе Эўропы, асабліва славянаў, у шмат якіх індустрыяльных рэгіёнах краіны. Расейская Праваслаўная Царква не прайграла канчаткова змаганьне за ўплывы сярод усходнеславянскіх праваслаўных масаў, аднак бясспрэчна страціла шмат тысячаў сваіх колішніх падданых.