Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Гэты пэрыяд адзначаны зьяўленьнем дзесяткоў таварыстваў, праграмы й мэты якіх засяроджваліся на культурнай і адукацыйнай дзейнасьці53. У Бостане было закладзенае таварыства «Знанне», у Нью-Ёрку — «Наука» і ймя Чэхава, у Філадэлфіі — Кола Землякоў, у Дэнвэры, штат Каларада, — Расейскае Адукацыйнае Таварыства. Падобныя арганізацыі заснаваліся ў Чыкага, Дэтройце, Гэры, Ньюарку ды іншых індустрыяльных гарадох і мястэчках54. Сябрамі гэтых арганізацыяў былі пераважна беларусы, украінцы й карпатаросы, але вялікаросы й расейскія яўрэі, цалкам культурна зрусыфікаваныя, адыгрывалі там важную ролю й займалі кіраўнічыя пасады. Палітыка-ідэалягічная скіраванасьць гэтых арганізацыяў была неаднастайная,
52 Park R. The immigrant press and its control. Westport, CT, 1970. P.77—79. (Reprint of 1922 edition.)
53 Окунцов H Цнт соч C 262—269
54 Русскнй Вестннк (Нью-Йорк) 1944 №135 C.38—41; Русскнй Голос. 1930. 13 сент.
бальшыня падзяляла сацыялістычна-анархісцкія пагляды, але было таксама шмат згуртаваньняў правага, пра-царскага кірунку. Аднак усе гэтыя новыя арганізацыі мелі адну агульную рысу: усе яны былі прарасейскія, і адною з галоўных іхных мэтаў была русыфікацыя імігранцкіх масаў Барысаў, адзін зь лідараў нью-ёркскага згуртаваньня «Наука», падае цікавую інфармацыю пра ўзьнікненьне й паходжаньне сяброў гэтае арганізацыі:
Цяжкія сацыяльнаэканамічныя абставіны нашых людзей прымусілі нас шукаць новых шляхоў паляпшэньня нашага становішча. Хоць у НьюЁрку ўжо былі расейскія арганізацыі — катэдральны сабор на Іст 97 стрыт і палітычны клюб на Іст БродвэІ, Імі кіравалі адвакаты й дактары. Іхная мова была незразумелая расейскім імігранцкім масам, I імігрантам былі чужыя накірунак I сацыяльнае асяродзьдзе гэтых арганізацыяў
I гэтак было заснаванае таварыства «Наука». Барысаў працягвае:
Мы мусім прызнаць, што абсалютную бальшыню нашых прыхільнікаў I супрацоўнікаў у першыя гады Існаваньня складалі сяляне-імігранты з Гарадзенскае, Віленскае й Валынскае губэрняў55.
Цяжка з пэўнасьцю сказаць, колькі адукацыйных курсаў, школаў, бібліятэк (1 нават народны ўнівэрсытэт у Чыкага) было заснавана, але, бясспрэчна, іх налічвалася вельмі шмат. Выключныя намаганьні былі прыкладзеныя дзеля таго, каб залучыць у гэтыя школы маладое пакаленьне. Але гэтыя адукацыйныя ўстановы й надалей выконвалі тую самую працу, што й расейская царская адміністрацыя на радзіме: русыфікавалі масы. Досьвед русыфікацыі, набыты на радзіме, быў скарыстаны ў Злучаных Штатах, і абодва крылы расейскага грамадзтва — левае й правае — стараліся зрусыфікаваць беларускіх імігрантаў і іхных дзяцей56.
Каб праілюстраваць посьпехі русыфікацыі, зацытуем урывак з успамінаў аднаго расейскага лідара й актывіста ў Злучаных Штатах Аўтар — былы афіцэр царскае арміі, этнічны расеец, які прыбыў у Амэрыку з Канстантынопалю каля 1920 году. Перад Першаю сусьветнаю вайною ён жыў у Пецярбургу й валодаў маёнткам каля Менску. Аўтар успамінаў згадвае, як ён улетку наведваў свой маёнтак, і прыпамінае колькі беларускіх выразаў. Пасьля ён прыехаў у Злучаныя Штаты і ўступіў у таварыства «Наука». Ён піша:
55 Борнсов М Очеркн нсторнн о-ва «Наука»//Наука н Жнзнь (НьюЙорк). 1923 Март—1924 Янв С.2; Юбнлейный Сборннк Нью-Йорк, 1935. С.2— 8.
56 Новый Мнр (Ныо-Йорк). 1917 8 янв Учнтельннца Снмнон Нз школьной жнзнн//Наука н Жязнь (Нью-Йорк). 1923. Март С 5—6
Зноў я пачуў беларускую мову й сустрэў тых самых беларускіх сялянаў Сталася так, што даўным-даўно я вучыў беларускага хлопца Алёшку чытаць 1 пісаць, а цяпер гэтыя беларускія сяляне вучаць маіх дзяцей расейскай мове ў школцы, якую заклалі гэтыя самыя беларускія сяляне57.
Прыпамінаючы й апісваючы нейкую непрыемную сытуацыю, зь якое беларус выйшаў пераможцам, ён паблажліва зазначае: «Гэтыя случакі людзі кемлівыя».
Па Першай сусьветнай вайне гэтыя культурныя арганізацыі ахапілі шырэйшыя масы новапрыбылых этнічных расейцаў і ў той або іншай форме дажылі да сёньняшняга дня. Шмат іхных сяброў, што нарадзіліся ўжо ў Амэрыцы, маюць беларускія карані.
Агульны агляд і некаторыя заўвагі аб значаньні розных «расейскіх» арганізацыяў у Злучаных Штатах у першым і другім дзесяцігодзьдзі гэтага стагодзьдзя зрабіў Я. Амельчанка, службовец расейскага ўраду, сябра Надзвычайнае Расейскае Місіі ў Злучаных Штатах у 1917 годзе. Сярод іншага Амельчанка зазначае:
Пераважная балыпыня расейскіх імігрантаў належыць да арганізацыі, якая завецца «Саюз Расейскіх Работнікаў», або да яе падобных. Гэтыя арганізацыі йснуюць у балыпыні індустрыяльных гарадоў па ўсіх Злучаных ІПтатах Арганізацыі гэтыя ня надта вялікія што да колькасьці Іхных сяброў, некаторыя зь Іх налічваюць ня больш за шэсьцьдзесят чалавек, I яны ня маюць ніякага ўплыву на амэрыканскую грамадзкую думку Расейскія сэкцыі Амэрыканскае Сацыялістычнае ПартыІ — другая група арганізацыяў, да якіх належаць расейскія імігранты Расейскія Сацыялістычныя СэкцыІ, аднак, ня так папулярныя сярод расейскіх імігрантаў, як Саюз Расейскіх Работнікаў Да Расейскіх Сацыялістычных Сэкцыяў прылучаюцца таксама розныя групы, якія падтрымваюць рэвалюцыйны рух у Расеі Расейскія Сацыялістычныя Групы пастаўляюць у Расею палітычных лідараў58.
Далей Амельчанка пераходзіць да кароткага аналізу розных страхавых арганізацыяў, культурных таварыстваў і прафэсійных саюзаў.
Другое дзесяцігодзьдзе гэтага стагодзьдзя, калі ў Злучаных Штатах узьніклі дзесяткі «расейска-славянскіх прагрэсыўных» арганізацыяў, уяўляе цікавасьць зь беларуска-амэрыканскага гледзішча, бо ў гэтым часе беларуская тэма шырака абмяркоўвалася ў друку ды
57 Нльнн В Нсторня обіцества «Наука»//Юбнлейный Сборннк. НьюЙорк, 1935. С.40—42
58 Омельченко Е К вопросу об органнзацнн россяйской колоння. Нью-Йорк, 1917
зьявіліся актыўныя лідары адмысловага беларускага накірунку. Адным зь іх быў д-р Аляксандар Сянкевіч.
У Аляксандра Сянкевіча цікавы жыцьцяпіс. Нарадзіўся ён у Коласавай Мікалаеўшчыне, быў паэтавым сваяком. Скончыўшы ў 1902 годзе Нясьвіжскую кастаўніцкую сэмінарыю, ён, разам зь Якубам Коласам, быў актыўным удзельнікам беларускага нацыянальнага руху й адным з арганізатараў Беларускага Настаўніцкага Саюзу. Ён быў сакратаром першага нелегальнага сходу беларускіх настаўнікаў у 1906 годзе. Царская ахранка перасьледавала Сянкевіча за ягоную беларускую дзейнасьць, і ён уцёк у Злучаныя Штаты У Амэрыцы Сянкевіч скончыў Мэрылэндзкі ўнівэрсытэт у Балтыморы (1913) і стаўся лекарам. У тым самым часе ён актыўна ўлучыўся ў палітычны, сацыялістычна-анархісцкі рух. Ён разам з жонкаю Ганнай заснаваў колькі гурткоў сваіх землякоў, дзе выкладаў ім асновы палітычнае ідэалёгіі, рэвалюцыйнае дзейнасьці, не абмінаючы працы над іхнаю ангельскаю моваю й даючы ім базавыя зьвесткі пра Беларусь. Калі ў 1917 годзе адбылася рэвалюцыя, д-р Сянкевіч вярнуўся ў Расею праз Далёкі Ўсход. Там ён уліўся ў шэрагі чырвоных ваенных адзьдзелаў, а на пачатку 20-х гадоў вярнуўся на Беларусь, дзе ён перажыў хуткі палітычны ўзьлёт, які быў абарваны чысткамі 30-х гадоў59.
Яшчэ адзін лідар, чыя дзейнасьць прыпала на гэты пэрыяд, — Сьцяпан Бубешка. Хоць жыцьцяпіс ягоны не такі маляўнічы, як у д-ра Сянкевіча, ён таксама ўнёс значны ўклад у абуджэньне беларускае нацыянальнае сьведамасьці ў ЗША60.
Аналізуючы дзейнасьць д-ра Сянкевіча, нельга не прыгадаць таксама палітычную кар’еру д-ра СудзілоўскагаРасэла двума дзесяцігодзьдзямі раней. Варта адзначыць асобна гэтых двух беларускіх актывістаў-інтэлектуалаў, зьвязаных з палітычным жыцьцём Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Абодва яны былі адукаванымі людзьмі, добра знаёмымі з станам беларускае нацыі. Абодва змагаліся за сацыяльную справядлівасьць I ўсё ж вельмі мала зрабілі яны для беларускае іміграцыі. Безь ніякага сумненьня, калі б доктар Мікалай Судзілоўскі-Расэл на пераломе стагодзьдзя й доктар Аляксандар Сянкевіч у другім яго дзесяцігодзьдзі замест таго, каб ахвяраваць свае інтэлектуальныя здольнасьці на
59 Наша Ніва 1907. №3; БелСЭ. Т. 10. Мн , 1974 С 176-177; Ннсаров Н Александр Антоновнч Сенкевнч — врач, вндный обіцественный н полнтмческнй деятель//3дравоохраненне Белорусснн 1972 №12 С 47—51; Кісялёў У. I прататып у класічных творах//Помн!кі гісторыі 1 культуры БеларусІ 1987. №4 C12—13
60 Зінук М. Беларусы ў Амэрыцы//Ран!ца 1940 12 мая
справу сусьветнае рэвалюцыі, прычыніліся б да асьветніцтва свае роднае краіны — Беларусі — і беларускіх імігрантаў у Злучаных Штатах, беларуска-амэрыканскае грамадзтва зайшло б у сваім поступу значна далей. Але, на жаль, гэтага не адбылося. Празь іронію лёсу абодва гэтыя рэвалюцыянэры памерлі далёка ад радзімы, нічым не паўплываўшы на хаду сусьветных падзеяў.
Арганізацыйнае жыцьцё імігрантаў з Расейскае імпэрыі, тысячы й тысячы зь якіх былі беларусамі, было вельмі бурлівае й разнастайнае .ў першай чвэрці XX стагодзьдзя. Утварыліся сотні арганізацыяў. Прадстаўнікі шмат якіх нацыянальнасьцяў засноўвалі свае таварыствы, клюбы й г.д. і здолелі павярнуць сваё жыцьцё ў новай краіне ў сьведамае нацыянальна-этнічнае рэчышча. Латыскія, літоўскія, ірляндзкія ды іншыя арганізацыі мелі значны ўплыў на падзеі ў іхных краінах і адыгралі важную ролю ў дасягненьні імі незалежнасьці61.
На жаль, беларусы ў Злучаных Штатах не дасягнулі гэткіх посьпехаў. Яны не сфармавалі сваіх асобных арганізацыяў дзеля аднае асноўнае й важнае прычыньі: нястачы лідараў. Тым ня менш можна з поўнаю рацыяю спытацца: чаму беларускія імігранты далучаліся да расейскіх або польскіх цэркваў, клюбаў, арганізацыяў, калі яны адчувалі сваю апрычонасьць? Адказаць на гэтае пытаньне ня так проста. Патрэба да нечага належаць — зразумелая частка імігранцкага пачуцьця ўласнае бясьпекі — можа быць частковым адказам. Што ж да пытаньня аб шыльдзе той або іншай арганізацыі, дык і тут адказ ня можа быць просты. Прычыны гэтага хаваюцца ў гістарычнай мінуўшчыне. Этнічны беларус-імігрант на пераломе стагодзьдз.я адчуваў сябе цалкам пазбаўленым сваіх каранёў: ён ня меў мінулага, ня меў будучыні, ня мог гаварыць на людзях сваёю моваю. Беларускі селянін-імігрант быў зрусыфікаваны, спалянізаваны й пазбаўлены — сьвядома й сыстэматычна — усялякае нацыянальнае сьведамасьці. Як бы трагічна або іранічна гэта ні выглядала, беларускія імігранты часта прызвычайваліся й зжываліся з гэтымі чужымі культурамі й іхнымі арганізацыямі. Такім чынам, сама шыльда арганізацыі мала што значыла. У выніку ж удзел у небеларускіх арганізацыях у Амэрыцы толькі прычыніўся да далейшага выкараненьня ўсяго роднага, да русыфікацыі й палянізацыі ня толькі саміх імігрантаў, але й іхных нашчадкаў —наступных пакаленьняў амэрыканцаў