• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

    Беларусы ў ЗША

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 352с.
    Мінск 1993
    125.57 МБ
    У Бостане знайшлі прытулак каля 15 000 расейцаў... якія паходзяць пераважна з заходніх губэрняў Да рэвалюцыі ўсё жыцьцё ў калёніі засяроджвалася вакол царквы Іншых арганізацыяў не было25.
    Расейскае насельніцтва гораду Сэнт-Пол, штат Мінэсота, адносна невялікае, каля 120—200 сем'яў; у бальшыні гэта імігранты зь Менскае й Гарадзенскае губэрняў Усе яны гуртуюцца вакол царквы; Іншых расейскіх арганізацыяў няма26.
    Паступова гэтыя малыя прыцаркоўныя брацтвы й хаўрусы ўзаемнае дапамогі злучаліся ў межах аднае рэлігійнае юрысдыкцыі, пасьля пашыралі сваю дзейнасьць, каб ахапіць ня толькі парафіянаў, але ўсіх сваіх землякоў. Такім чынам былі запачаткаваныя гэткія вялікія арганізацыі, як Расейскае Праваслаўнае Кафалічнае Таварыства Ўзаемнае Дапамогі ў Амэрыцы, заснаванае ў 1890 годзе; Таварыства Сьвятой Божай Маці, заснаванае ў 1893 годзе; Таварыства Расейскіх Брацтваў, заснаванае ў 1900 годзе; Расейскае Праваслаўнае Таварыства, заснаванае ў 1912 годзе, ды шмат падобных арганізацыяў у розных частках краіны27.
    Абсалютная бальшыня сяброў гэтых арганізацыяў былі карпатаросамі, беларусамі і ўкраінцамі. Аднак зь цягам часу ўкраінцам удалося прышчапіць сваім землякам украінскую сьведамасьць, у выніку чаго былі заснаваныя незалежныя ўкраінскія нацыянальныя арганізацыі. У некаторых выпадках украінцы здолелі нават пазбавіцца тэрміну «расейцы» ды ўвесьці адпаведную тэрміналёгію.
    гз Гутаркі аўтара з шматлікімі парафіянамі ў розных штатах; Беларус. 1966. №114; Архівы БІНІМу.
    24 ТА Темные, бедные люда//Новый Мнр (Ныо-Йорк). 1918. 20 марта
    25 Загннайло Г Русскне в Амернке//Наука н Жнзнь (Нью-Йорк). 1923 Сент
    26 Беденков А Русскне в Мнннесоте//Новое Русское Слово 1941 19 нюня
    27 Окунцов Н Цнт. соч С 254—310; Русскнй Вестннк 1943 Сент—окт. С. 21—24; Русскнй Вестннк 1947. №153—154.
    Гэта было значным дасягненьнем украінцаў у Амэрыцы. Дзеля нястачы кадраў беларусам зрабіць гэтага не ўдалося.
    Шмат з тых першапачаткова прыцаркоўных арганізацыяў у той або іншай форме дажылі й да сёньняшняга дня. Іхнае сяброўства складаецца з тысячаў амэрыканцаў другога й трэцяга пакаленьняў, продкі якіх паходзяць зь Беларусі.
    Прафэсійныя саюзы
    Кантакты новых імігрантаў з прафсаюзамі адбываліся на працы. Аднак у адрозьненьне ад яўрэйскіх імігрантаў зь Беларусі, якія сталіся актыўнымі будаўнікамі амэрыканскага юніянізму й сацыялізму28, беларусы не былі вялікімі прыхільнікамі рабочага руху. Яны не былі яшчэ гатовыя да яго далучыцца. Амэрыканскі рабочы рух быў, аднак, для беларускіх масаў «іхнай» арганізацыяй, і яны лепш чуліся ў асяродзьдзі расейскамоўных работнікаў, якія ў болыпасьці былі сацыялістамі й анархістамі ды найчасьцей стаялі асобна Беларускі імігрант Сьцяпан Бубешка, сучасьнік іміграцыйнага працэсу, выказаўся гэтак пра беларусаў і пра іхнае стаўленьне да прафсаюзаў:
    Беларусы працуюць у шмат якіх індустрыях; працуюць яны вельмі цяжка й зарабляюць вельмі мала Прычына гэтага ў тым, што нашы людзі не цікавяцца рабочым рухам, яны не ўступілі ў прафсаюзы й застаюцца неарганізаваныя; 1 таму іхная зарплата вельмі малая Гэта робіць нешчасьлівым Іхнае жыцьцё ў Злучаных Штатах. Яны не гавораць па-ангельску, хоць і пражылі шмат гадоў у Злучаных Штатах. Яны гэтаксама далёкія ад амэрыканскае культуры, як 1 іхныя суродзічы, што жывуць у Менскай або Гарадзенскай губэрні29.
    Амэрыканскі дасьледнік рабочага руху Л.Левін гэтак ахарактарызаваў усходнеэўрапейскіх работнікаў-імігрантаў:
    Гэтыя Імігранты нейкі час пасьля свайго прыезду ў Злучаныя Штаты захоўвалі крытычныя пагляды на прафэсійныя саюзы Параўнальна з рэвалюцыйным рухам у Эўропе, Амэрыканская Фэдэрацыя Працы здавалася нясьмелаю й пасыўнаюі...] Шмат каму з гэтых Імігрантаў, асабліва тым, хто прыехаў з РасеІ, нават Амэрыканская Сацыялістычная Партыя й анархісцкія групы здаваліся пазбаўленымі сапраўднага рэвалюцыйнага духу. Таму бальшыня гэтых імігрантаў трымалася наводдаль ад «амэрыканскага руху». Іх галоўным чынам цікавілі расейскія справы, 1 яны далучаліся да розных арганізацыяў, якія так ці йначай імкнуліся памагчы расейскай рэвалюцыі30.
    28 Гурвнч Н Первые еврейскне кружкн//Былое 1907. №6/18. С.65—77.
    гэБубешкаС Цыт. пр С 197—198
    зо Levine L. The Women’s Garment Workers. New York, NY, 1924. P.142— 143.
    Хоць і ня надта прыхільныя юніянізму, беларускія імігранты даволі рана пачалі ўступаць у розныя прафсаюзы. Першымі былі шахцёры ў Пэнсылвэйніі. Гэтыя беларусы, якія працавалі побач зь літоўцамі, палякамі ды іншымі ўсходнімі эўрапейцамі, зь якіх шмат хто падтрымваў рабочы рух, уступілі ў мясцовыя адзьдзелы прафсаюзаў31.
    Аднак найбольш значныя масы беларускіх імігрантаў уступалі ў прафсаюзы ў вялікіх прамысловых гарадох: Экране, Балтыморы, Бостане Чыкага, Кліўлэньдзе, Ньюарку, Нью-Ёрку, Філадэлфіі й г.д.
    У некаторых галінах прамысловасьці мясцовыя адзьдзелы былі нават арганізаваныя беларусамі, як, прыкладам, прафсаюзы разборнікаў дамоў, мясцовыя адзьдзелы прафсаюзу шзацкае прамысловасьці ў Брукліне (раён Браўнсвіл), дзе актывістамі былі М.Валадарскі, А.Стакліцкі й П.Рубацкі32. Расейска-польскі 103-і адзьдзел Аб’яднаных Адзежных Работнікаў Амэрыкі ў Ныо-Ёрку быў арганізаваны беларусамі А.Адамовічам, К.Літвіновічам, К.Карнеем, І.Сушкам, І.Рапацэвічам і ФБукам у 1913 годзе33. Беларускія імігранты былі актыўныя ў Міжнародным Саюзе Вытворцаў Жаночага Адзеньня, у Саюзе Вытворцаў Ботаў і Чаравікаў, у кравецкіх саюзах і ў саюзах аўтамабільнае індустрыі34.
    Адзін беларус, актыўны прафсаюзны арганізатар і функцыянэр Валодзя Татарчык быў забіты за сваю рабочую дзейнасьць у Нью-Ёрку He выключаліся й расавыя матывы забойства — артадаксальныя яўрэі супраць усходнеэўрапейцаў. Паховіны Татарчыка сталіся дэманстрацыяй у падтрымку прафсаюзаў і сацыялістычнага руху. Вось як апісвала гзтую падзею расейскамоўная газэта:
    На паховіны прыйшло ня менш за 10 000 чалавек: яўрэі, расейцы й Іншыя работнікі На чале шэсьця быў чырвоны сьцяг I йшла даўгая чарада прафсаюзных функцыянэраў. Ва ўсіх прамовах падкрасьлялася бескампрамісная адданасьць ВалодзІ Татарчыка рабочай справе Прафсаюз выступіў за збор сродкаў на пабудову помніка35.
    зі Гутарка аўзара з Васілём Коськам, Скрэнтан, штат Пэнсылвэйнія, 1968
    зг Новый Мнр (Нью-Йорк). 1936. 23 апр.; Новое Русское Слово (НыоЙорк). 1939 14 нюля.
    зз Русскнй Голос (Нью-Йорк). 1930. 3, 17, 24, 31 авг., 7 сент.
    34 Гутаркі аўгара з прафсаюзнымі функцыянэрамі Аронам Боганам I Аляксандрам Шантырам, Нью-Ёрк, 1962; Салковскнй С. йсторня союза русскнх портных//Русскнй Голос 1930 3, 17, 24, 31 авг , 7 сент
    35 Новый Мнр (Нью-Йорк). 1915. 22 , 23, 26 апр
    Валодзя Татарчык паходзіў з Капыля. Адным з прамоўцаў на паховінах быў Сьцяпан Бубешка, які зьвярнуўся з прамоваю да сваіх землякоў-беларусаў36.
    Яшчэ больш беларусаў-імігрантаў далучаліся да прафсаюзаў у 30-х і 40-х гадох, хоць дух юніянізму ніколі ня быў цалкам прыняты беларускімі імігрантамі. 3 кнігі Джоэла Зэйдмана «Вышывальныя прафсаюзы», дзе даецца агляд сяброўства саюзу ў Нью-Ёркскай акрузе, відаць, што з 5720 сяброў толькі 93 былі «расейцамі»37.
    У адрозьненьне ад сваіх «старэйшых» суродзічаў, новыя беларускія імігранты — тыя, што прыехалі па Другой сусьветнай вайне, — зразумелі значаньне юніянізму й адразу ўступалі ў прафсаюзы, хоць ім былі й чужыя левыя настроі ў некаторых саюзах.
    Арганізацыі страхаваньня і ўзаемнае дапамогі
    Перш чым гаварыць пра страхавыя арганізацыі ў гістарычным аспэкце, варта напачатку даць колькі агульных заўвагаў. Сярод усяго новага, чаму Амэрыка навучыла імігрантаў, вельмі важнае месца займае страхаваньне жыцьця. Досьвед этнічнага жыцьця ў Амэрыцы паказвае, што заснаваньне сваёй страхавой арганізацыі азначае для этнічнае групы вялікі крок да ўлучэньня ў амэрыканскі лад жыцьця. Пры ўмелым кіраваньні існаваньне такіх арганізацыяў гарантуецца сталым павелічэньнем сяброўства, бо, як правіла, бацькі купляюць страхоўку на дзяцей — аўтаматычна прывязваючы іх разам з тым да этнічных каранёў. Гэтыя арганізацыі падлягаюць штатнаму й фэдэральнаму кантролю й падсправаздачныя перад сябрамі. Налічваецца нямала «расейскіх» страхавых арганізацыяў з значным беларускім удзелам.
    Першымі арганізацыямі ўзаемадапамогі, да якіх належалі беларусы, былі Расейскае Кола Ўзаемнае Дапамогі, заснаванае ў Нью-Ёрку ў 1872 годзе, і Добраахвотнае Таварыства Ўзаемнае Дапамогі «Ашмянскія Браты», заснаванае ў 1882 годзе ў Ныо-Ёрку яўрэйскімі імігрантамі з Ашмяны. Нашчадкі «ашмэнэраў» паведамлялі аўтару, што гэтая арганізацыя дапамагала й беларускім імігрантам з Ашмяны на пераломе стагодзьдзя38 Менскае Таварыства Ўзаемнае Дапамогі, Маладзёжная Камэрцыйная Асацыяцыя й Асьветнае Таварыства Расейскіх Работнікаў (называнае Таварыствам
    36 Гутарка аўтара зь некалькімі сьведкамі, 1959—1960.
    37 Seidman J. The Needle Trades. New York, NY, 1942. P.45.
    зв ГутаркІ аўтара з Мадлен Коган I Давідам Ашмянскім, Нью-Ёрк, 1972
    Менскіх Работнікаў), заснаваныя яўрэйскімі імігрантамі зь Менску, таксама прымалі сябрамі беларусаў і дапамагалі ім39. Гэтыя арганізацыі рэклямавалі сваю дзейнасьць у расейскамоўных газэтах з шырокім колам чытачоў, да іх належала й колькі беларускіх прадпрымальнікаў адзежнае індустрыі.
    Былі й іншыя арганізацыі ўзаемнае дапамогі, названыя паводле беларускіх гарадоў і мястэчак, але сябрамі ў іх былі пераважна яўрэі, хоць часам з гэтага правіла былі й выключэньні40.
    Шматлікія м.ясцовыя адзьдзелы ўзаемнае дапамогі закладаліся праваслаўнаю царквою, некаторыя зь іх хутка зьнікалі, іншыя жылі даўжэй. Значная колькасьць беларускіх імігрантаў уступіла ва ўкраінскія страхавыя кампаніі ды карпатароскія брацтвы.
    Першая супольная беларуска-ўкраінская страхавая арганізацыя была заснаваная ў Мічыгане ў 1913 годзе, яе статут быў надрукаваны ў 1914 годзе41. Гэтая арганізацыя была закладзеная беларусамі і ўкраінцамі й прымала ў сябры прадстаўнікоў гэтых двух народаў.
    Расейска-Славянскае Таварыства Самадапамогі было заснаванае ў Нью-Ёрку (Браўнсвіл, Бруклін) у 1915—1916 гадох групаю беларускіх імігрантаў. Лідар гэтае групы Сьцяпан Бубешка, нацыянальна сьведамы беларус, адыгрываў вядучую ролю ў гэтым таварыстве й пашыраў беларускую сьведамасьць сярод яго сяброў42.