Беларусы ў ЗША
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
Праграма чыкагскага зьезду мелася закранаць такія пытаньні:
1 . Арганізацыя на мяйсцох (аблічэньне беларусаў ва ўсёй Амэрыцы 1 Канадзі і ўтварэньне ўсюды беларускіх Камітэтаў);
2 Барацьба з эксплёатацыяй беларускіх эмігрантаў і ўтварэньне беларускага Бюро Працы ў мейсцу высадкі эмігрантаў і транзітнага ў Гамбургу ці ў Брэмэну;
3 Самааблажэньне і помач бацькаўшчыні — як афярамі, так I Дзяржаўнай пазыкай (плян прыкладаю);
4 Адносіны да Беларускай Народнай Рэспублікі 1 да Савецкай Беларусі;
5 Адносіны да акупацыі Усходняй Беларусі Масквою і Заходняй — Полыпчаю;
6 Вызначэньне Усходніх граніц Полыпчы 14 сакавіка 1923 г. I гвалт польскіх Уладаў над Беларусамі;
7 . Аб'еднаньне I падпарадкаваньне усіх арганізацыяў Цэнтру — Ураду БНР , які зьяўляецца адказным за палітыку — як на мяйсцох, так I заграніцай;
8 Выбары Цэнтральнага Камітэту для Амэрыкі 1 Канады
Далей прэзыдэнт Крачэўскі выказвае свае пагляды на беларускі палітычны рух і яго жыцьцяздольнасьць ды прапануе зьмясыдіць у амэрыканскім друку адозвы Рады БНР. Подпіс: Прага, 25 ліпеня 1923 году. Старшыня Рады БНР і Дзяржаўнай Калегіі П.Крачэўскі27.
Дата скліканьня зьезду была прымеркаваная да прыбыцыдя Язэпа Варонкі. Ягоны прыезд у Чыкага шырака рэклямаваўся Былі выдадзеныя адмысловыя паведамленьні па-беларуску.
27 Архівы Рады БНР, Стэмфард, штат Канэтыкат: копіі дакумантаў,
выдадзеных Я Чарапуку Дакумант Рады БНР ад 2 чэрвеня 1920 году, падпісаны Я Дадновым, і паўнамоцтва Беларускае Нацыянальнае Сувязі ад 8 красавіка 1922 году, падпісанае А Галавінскім
па-расейску й па-ангельску. Абвесткі аб зьезьдзе падаваліся таксама па-беларуску ва ўкраінскай газэце «Свобода»28.
Шырокая інфармацыя аб зьезьдзе й зьяўленьне на сцэне новае асобы забясьпечылі ягоны посьпех. Паводле шматлікіх сьведкаў, гэтае масавае мерапрыёмства сабрала беларусаў ня толькі з розных раёнаў і парафіяў Чыкага й ваколіцаў, былі на ім і дэлегацыі з Кеношы, штат Ўісконсын, Кліўлэнду, штат Агаё, Гэры, штат Індыяна, Грэнд-Рэпідзу й Дэтройту, штат Мічыган, а таксама з штатаў Нью-Джэрзі й Нью-Ёрк29. У выніку працаў зьезду была створаная новая арганізацыя — Беларуска-Амэрыканская Нацыянальная Асацыяцыя з кіраўніцтвам у складзе: Язэп Варонка, старшыня; Макар Аблажэй, скарбнік; Янка Чарапук, старшыня рэвізійнае камісіі; Павал Чопка й В.Трафімовіч — сябры камісіі. Зьезд таксама вызначыў і ўхваліў наступныя мэты новае арганізацыі:
1. Пашыраць нацыянальную сьведамасьць сярод беларускіх імігрантаў у Новым Сьвеце
2. Падтрымваць адраджэньне беларускага народу й Беларускую Нацыянальную Дзяржаву.
3. Абараняць правы беларускага народу на вышэй названых прынцыпах.
4 Распачаць, разьвіваць і весьці культурна-асьветную працу сярод беларускіх імігрантаў рознымі сродкамі, улучна з адчыненьнем школак, бібліятэкаў I чытаньнем лекцыяў.
5 Аказваць палітычную, культурную й эканамічную дапамогу бацькаўшчыне30.
Арганізацыйныя здольнасьці Чарапука і ўдзел у зьезьдзе Варонкі зрабілі на ўдзельнікаў вельмі канструктыўны ўплыў і заахвоцілі іх да далейшае дзейнасьці. Абранае зьездам кіраўніцтва й шматлікія актывісты былі гатовыя распачаць шырокую беларускую дзейнасьць у Злучаных Штатах. Разам з тым яны добра разумелі, што іхная задача будзе няпростая. Перад імі стаялі велізарныя праблемы, як, прыкладам, недастатковае прызнаньне беларускае этнічнае групы ў амэрыканскім грамадзтве, нізкая нацыянальная сьведамасьць масаў ды агульная нястача кіраўнічых кадраў. Каб знайсьці падыход да вырашэньня гэтых праблем, Варонка й ягоныя паплечнікі распрацавалі плян дзеяньняў. Іхным першым крокам было адкрыцьцё офісу арганізацыі на 2129 Грынўіч стрыт у Чыкага.
Наступна яны навязалі блізкія кантакты зь іншымі прыязнымі этнічнымі арганізацыямі, прыкладам, зь немцамі, літоўцамі,
гзСвобода 1923. 2 серп
гэ Гутаркі аўтара з Макарам Аблажэем і Іванам Рудніцкім, Чыкага, 1965.
зо Chicago Public Library, Microfilm Archives, White Russians I-F-4; Russkii Vestnik, Chicago, March 16, 1924.
славакамі і ўкраінцамі, а таксама з рознымі таварыствамі, сярод іншых — з «Рыцарамі Калюмба», Смітсанаўскім інстытутам, украінскім гетманічам, групамі Мікіты Шапавала, расейскімі сацыялістамі-рэвалюцыянэрамі31.
Пасьля гэтага беларуская арганізацыя выступіла з шырокаю праграмаю вечарынаў і канцэртаў з разнастайным музычным і тэатральным рэпэртуарам Як правіла, падчас такіх імпрэзаў раздаваліся адмысловыя праграмкі з багатаю інфармацыяю пра Беларусь і беларусаў у Злучаных Штатах32.
Беларускія арганізацыі ў Чыкага далі пачатак масавым сьвяткаваньням Дня Незалежнасьці Беларусі 25 сакавіка 1924 году, хоць у меншых маштабах гэтае сьвята адзначалася ў Злучаных Штатах 1 раней
Я.Чарапук, Я.Варонка, а. Я.Тарасэвіч і час-часом а. АДікота (які нейкі час быў у Амэрыцы) распачалі сэрыю лекцыяў у школах Чыкага, пасьля пашырыўшы абсяг дзейнасьці на суседнія гарады й штаты, дзе жылі болыпыя грамады беларускіх імігрантаў Яны дапамагалі засноўваць беларускія арганізацыі ў гарадох Кеноша, штат Ўісконсын, дзе было створанае Беларускае Народнае Таварыства, Гэры, штат Індыяна, і Грэнд-Рэпідз, штат Мічыган33.
Тым часам як арганізацыйная й асьветная дзейнасьць беларускага актыву ў Чыкага набірала размах, адным з важных дасягненьняў чыкагскае беларускае грамады сталася выдаваньне першае беларускае газэты ў Злучаных Штатах — «Беларускае Трыбуны». Як стаяла ў загалоўку, яна выдавалася Беларускім Нацыянальным Саюзам у Чыкага, штат Іліной, і служыла інтарэсам беларусаў у Злучаных Штатах і Канадзе. Рэдактарам газэты быў Язэп Варонка. Мэты выданьня рэдактар сфармуляваў наступным чынам:
Нашая палітычная мэта — адраджэньне беларускае нацыі Наш кіраўнічы прынцып — незалежная Беларуская Дэмакратычная Дзяржава.
зі Белорусская Трнбуна (Чнкаго). 1928 №2; 1929 №3; 1931 №8, 9; 1932. №10, 12; За Украіну. Подорож Вельможного Пана Гетманнча Даннла Скоропадського до ЗДА й Канадл Едмонтон, 1938 С.63;
Пропам’ятна кннга Вндана з нагодн сороколітнього ювілею Украінського Народного Союзу ДжерзІ Снті, Ню Джерзі, 1936 С 122; Крывіч 1923 №3 С 64
зг Белорусскнй вечер (ІІрограмма). Чнкаго, 7 марта 1926; Амернканскнй Белорус 1930. 16 февр.; Беларускі Студэнт (Прага). 1923 №2—3; Гутаркі аўтара з шматлікімі ўдзельнікамі тых вечароў
зз Белорусская Трнбуна (Чнкаго) 1930—1931. №7—8; Наш Шлях 1923 №15; Беларускі Студэнт (Прага). 1923 №2—3; Гутарка аўтара зь Іванам Гаруцзвічам, Гэры, пгтат Індыяна
БеларускІ Народ павінен стацца гаспадаром на сваёй зямлі. Воля Беларускага Народу закон для нас34.
Газэта, хоць 1 выдавалася нерэгулярна, сталася тым ня менш важным рупарам беларускіх ідэяў, прынцыпаў, разам з тым насьвятляючы жыцьцё й дзейнасьць беларусаў у Злучаных Штатах. Выдаўцы газэты добра разумелі таксама, што, каб дасягнуць шырэйшых чытацкіх колаў, яны мусяць зьвяртацца да масаў у мове, якую тыя найбольш прызвычаіліся ў той час чуць у грамадзкім жыцьці, г.зн. расейскай. Друкаваліся, аднак, артыкулы й па-беларуску, а таксама матэрыялы й паведамленьні па-ангельску. Відаць, ня ўсе пагаджаліся з такім вырашэньнем у газэце моўнага пытаньня, і Я.Варонка мусіў даваць тлумачэньні, як, прыкладам, гэткае ў лісьце да a Яна Тарасэвіча:
Чаму «Біеларуская] Т[рыбуна]» не выдаецца па-беларуску?. Магчыма, «Б Т » ніколі ня будзе выдавацца па-беларуску: так доўга яшчэ будзе трываць нашая барадзьба з абмаскаленьнем беларусаў у Амэрыцы Але ўжо хутка прыдзецца стварыць асобную маленькую часопісь пабеларуску[...1 зусім Іншага (творчага, а не руйнуючага, як «Б.Т.») характэру. А яшчэ хутчэй трэба пачаць выдаваньне беларускай часопісі па-польску(П). Можа на восень я такую часопісь й пачну![,1 У нас тут йдзе барадзьба з анархістымі (з «Рассвет’у>), якіх падтрымоўваюць расейскія чарнасоценцы Я бью Іх з двох «фортаў» — з «Вестннк'у»(які я рэдагую), й з «Б Т.»35.
3 гледзішча сяго-таго з «пурыстаў», Варонкаў падыход (ужываньне расейскае мовы для пашырэньня беларускае нацыянальнае сьведамасьці) можна было б скрытыкаваць як патураньне імігранцкаму псыхозу ў падтрымцы перавагі расейскае мовы над беларускай. Трэба, аднак, не забывацца, што Варонка быў прагматыкам і галоўнаю ягонаю зброяю былі кантакты зь людзьмі і ўзьдзеяньне пераконваньнем. Ужываньне ў гэткіх мэтах беларускае мовы магло б у шмат якіх выпадках даць адваротны вынік.
Нягледзячы на тое, што «Беларуская Трыбуна» выходзіла па-расейску, яна давала чытачом зьмястоўную інфармацыю аб жыцьці беларусаў ва ўсім сьвеце. Тут шырока насьвятляліся падзеі ў Савецкай Беларусі, часта перадрукоўваліся артыкулы зь беларускіх выданьняў. Газэта падавала агляды беларускага жыцьця ў Латвіі, Літве, Польшчы й Заходняй Эўропе, зьмяшчала багатую інфармацыю пра беларускую эканоміку, культуру, літаратуру. Ідэя незалежнасьці Беларусі была асноваю палітычнае філязофіі ў газэце, шмат артыкулаў
34 Архівы ЫНІМу: Перапіска Я Варонкі з а Я Тарасэвічам; Папка Часлава Будзькі
35 Архівы БІНІМу: Перапіска Я ВаронкІ з а Я Тарасэвічам 1929
прысьвячалася аналізу гісторыі беларускае нацыі. Але перш за ўсё, ведама, «Беларуская Трыбуна» падрабязна насьвятляла жыцьцё беларусаў у Чыкага. Ад першага свайго нумару газэта заклікала чытачоў далучацца да беларускіх арганізацыяў. Вось, прыкладам, зацемкі, што даваліся парасейску й па-беларуску:
Беларусы, выхадцы з былых Гарадзенскае, Віленскае, Менскае, Віцебскае, Магілеўскае й Смаленскае губэрняў, уступайце ў БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ САЮЗІ Мэты арганізацыі: а) пашыраць сярод беларусаў Новага Сьвету ідэі нацыянальнага й дзяржаўнага адраджэньня беларускага народу; б) абараняць 1 прадстаўляць за мяжою інтарэсы беларускага народу: в) працаваць на культурна-асьветнай ніве, арганізоўваць школы, ладзіць лекцыі, выставы, бібліятэкі й г.д.: г) дапамагаць Бацькаўшчыне ва ўсіх галінах палітычнага, грамадзкага й эканамічнага жыцьця
Далей арганізацыі давалася такая рэкляма:
Пры БНС ёсьць бібліятэка, асьветная камісія, бюро друку. Заявы аб жаданьні ўступіць у Беларускі Нацыянальны Саюз дасылайце на адрас: White—Russian National Association, Post Office Box 1241, Chicago, Illinois36.
Газэта шырыла беларускую прысутнасьць і праз удзел у Сусьветнай Выстаўцы ў Чыкага, міжнародных выстаўках у Японіі, Савецкай Грузіі, Нямеччыне й розных іншых краінах.