Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Савецкія дасьледнікі ня толькі не публікавалі працаў аб беларускай эміграцыі, але й надалей ужывалі неадпаведную імпэрскую тэрміналёгію, г.зн. карысталіся тэрмінам «расейская эміграцыя», навязваючы тым самым уяўленьне, што гэта эміграцыя вялікаруская, а не беларуская ці ўкраінская.
Тыповым прыкладам можна лічыць працу А.Баграмава, у якой аўтар апісвае калёнію ў Су-Сіты, штат Аёва, эмігрантаў з
68 Русское Обозренне (Чнкаго). 1928 Авг С 1— 2
69 Казуіднк Д. Трвдцать лет АРОВ 1920—1950//Юбнлейный Сборннк Нью-Йорк, 1950. C.10
70 Шчарбакоў В Кастрычніцкая рэволюцыя на БеларусІ I белапольская окупацыя Мн., 1930 С.9.
Капыльшчыны. Ён называе іх расейцамі, хоць яны стопрацэнтовыя беларусы71.
Пазьнейшы савецкі аўтар, Ш.Богіна, згадвае беларусаў у кантэксьце расейскае групьі; яна адзначае, што беларускага эмігранта апісаў у сваім рамане Караленка, але не заўважае, што беларусам быў і М.Судзілоўскі-Расэл72.
Іншыя савецкія працы аб эміграцыі ў Злучаныя Штаты не надаюць Беларусі ніякае ўвагі, працягваюць тэрміналягічную блытаніну з тэрмінам «расейцы» й засяроджваюцца галоўна на сацыяльна-эканамічных аспэктах жыцьця імігрантаў ды іхным укладзе ў клясавае змаганьне ў Амэрыцы. Гэта, прыкладам, кнігі В.Чыркіна, А.Шлепакова, Л.Зубка ды іншых73.
Сярод навейшых працаў аб эканамічнай і палітычнай эміграцыі з Расейскае імпэрыі, дзе згадваюцца й беларусы, можна назваць кнігі А.Чарненкі і А.Эйдзінтаса.
У манаграфіі А.Чарненкі разглядаецца роля і ўплыў расейскіх рэвалюцыянэраў у амэрыканскім рабочым руху. Ён згадвае колькіх актывістаў, народжаных на Беларусі, — І.Гурвіча, М.Судзілоўскага-Расэла, — але не дасьледуе беларускага ракурсу праблемы74.
Альфонсас Эйдзінтас дасьледуе літоўскую эміграцыю ў Злучаных Штатах у часе паміж 1868 і 1940 гадамі; на жаль, ён не задумляецца над тэрмінам «расеец» і ўжывае яго без удакладненьня ў самым шырокім сэньсе. Між іншым, у працы зазначаецца, што «перад Першаю сусьветнаю вайною 41% расейскіх эмігрантаў пакінула краіну нелегальна без замежных пашпартоў»75.
«Вялікая савецкая энцыкляпэдыя» разглядае беларускую эміграцыю ў самых агульных словах. Яна піша: «Некалькі сот тысячаў беларусаў жыве ў Аргентыне, Уругваі ды іншых паўдзённаамэрыканскіх краінах. Пра беларусаў у Злучаных Штатах статыстычных зьвестак няма»76.
7і Баграмов А. Нммнгранты в США М., 1957. С 101
72 Бопта Ш. Нммкгрантское населенне США. 1865—1900 М., 1976.
73 Чнркнн В Днскрнмннацня нацнональных меныпннств в США. М.,1958; Шлепаков А. Украінська трудова еміграція Кнів, I960; Шлепаков А Нммнграцня н амернканскнй рабочнй класс в эпоху нмперналнзма М., 1966; Зубок Л. Очеркн нсторнн рабочего двнження в США 1865—1918 М., 1962; Нацнональные процессы в США/Под ред С.Гоннонского, А.Ефнмова, Ш.Богнной М., 1973. С.278—291. У вапошняй кнізе ў разьдзеле «Славянскія групы ў ЗША» беларусы ня згадваюцца зусімі
74 Черненко А Росснйская революцнонная эмнграцня в Амернке; Конец XIX в -1917 Кнев, 1989 С. 16, 42-45, 171-199
75 Эйдннтас А Лктовская эмнграцня в страны Северной н Южной Амернкн в 1868—1940 гт Внльнюс, 1989 С 47
76 БСЭ Нзд 1-е Т 5 М., 1925 С.353; БСЭ Нзд 2-е. T.51. М„ 1945 С.353
Пэўную інфармацыю пра эміграцыю зь Беларусі ў Злучаныя Штаты можна знайсьці ў дасьледаваньнях А.Пешкавай і В.Селяменева, хоць гэтая тэма займае ў іхных працах другараднае месца. Пешкава лічыць, што балыпыня беларускіх эмігрантаў, якія выехалі ў Амэрыку, паходзіла з Гарадзенскае губэрні. Яна робіць выснову, што за пяцьдзесят гадоў перад расейскай рэвалюцыяй 1917 году каля 1 500 000 беларусаў паехала на ўсход і што за 19 гадоў перад Першаю сусьветнаю вайною з усходніх губэрняў Беларусі каля 20 000 эмігрантаў выехала за акіян. Такім чынам, страта часткі насельніцтва Беларусі на карысьць эміграцыі спрычыніла зьніжэньне дэмаграфічнага росту77.
В.Селяменеў аналізуе прычыны лішку сельскага насельніцтва на Беларусі й цьвердзіць, што «перад Першаю сусьветнаю вайною каля 800 000 беларусаў эмігравала ў Амэрыку, зь якіх 600 000 чалавек маглі быць сэзоннымі работнікамі»78.
Аднак дзьве працы савецкіх аўтараў аб эміграцыі мусяць быць адзначаныя асобна як важныя дасьледаваньні, у якіх разглядаецца праблема беларускае эміграцыі ў ЗША. Адна зь іх, мімаходзь згаданая раней, — грунтоўны аналіз эміграцыі з Расейскае імпэрыі В.Абаленскага, выдадзеная ў 1928 годзе79; другая — манаграфія аб эміграцыі Н.Тудар’яну80.
Праца Абаленскага, хоць і была надрукаваная больш за 60 гадоў таму, зьмяшчае актуальную яшчэ й сёньня інфармацыю пра расейскую (улучна зь беларускаю) эміграцыю ў ЗША.
Перадусім аўтар выказвае думку, што з розных прычынаў, мабыць, было б немагчыма вызначыць дакладную колькасьць беларускіх (ды іншых) эмігрантаў з Расейскае імпэрыі перад Першаю сусьветнаю вайною. Паколькі замежныя пашпарты выдаваліся губэрнскімі службамі паасобных губэрняў, яны могуць служыць галоўнаю крыніцаю статыстыкі аб эміграцыі81. На жаль, статыстычныя зьвесткі аб эміграцыі за мяжу зьбіраліся нерэгулярна; век, сямейны стан, занятак і краіна
77 Пешкова А. Роль мнграцнн //Вестннк Московского уннверсктета Cep V. Географня 1968. №3. С 149—151
78 Селяменеў В Да пытання аб гісторыі I прычынах існаваньня аграр нага перанасяленьня ў Беларусі//ВеснІк БДУ Сер грам.навук. 1978 №2 С 13—15, 17
79 Оболенскнй В Международные н межконтннентальные мяграцнн С.5—6, 8, 21—27, 52, 59, 62—63, 132—133
so Тудоряну Н Очеркн росснйской трудовой эмнграцнн пернода нмперналнзма Кліпннев, 1986.
81 Нядаўныя дасьледаваньні В.Панюціча паказваюць, што, хоць пашпартная статыстыка была недакладная й няпоўная, яна складае важную крыніцу й зьмяшчае значную колькасьць карысных зьвестак Гл.. Панютнч В Матерналы отчетов податных ннспекторов губернскнх обзоров//Матерналы конференцнн молодых ученых Вып Нсторня Мн , 1963. С.88—93
выезду зусім не рэгістраваліся. Адсутнічалі, зразумела, зьвесткі аб нелегальнай эміграцыі, якая была даволі шматлікая. Абаленскі піша таксама, што расейскія дасьледнікі часта бралі зьвесткі аб расейскай эміграцыі з замежных крыніцаў, аднак, на жаль, замежныя іміграцыйныя службы ня дбалі пра дакладнае вызначэньне нацыянальнасьці эмігрантаў з Расейскае імпэрыі. Тым ня менш праца Абаленскага зьмяшчае некаторую статыстыку й шмат дакумэнтаў, што датычаць нацыянальнага пытаньня. Так, прыкладам, Абаленскі цытуе справаздачу віленскага губэрнатара, дзе сьцьвярджаецца, што ў 1910 годзе эміграцыя зь ягонае губэрні дасягнула значных памераў і што эмігравалі пераважна літоўцы й беларусы рыма-каталіцкае веры. У той самай справаздачы гаворыцца, што каля 18 000 асобаў пакінула Віленскую губэрню паміж 1908 і 1910 гадамі і што губэрнатар лічыць «гэтую эміграцыю адным з нарожных камянёў жыцьця губэрні». Апроч гэтага ў дакумэньце паведамляецца, што «эпідэмія эміграцыі, якая, відаць, яшчэ да 1905 году пашырылася й на Менскую губэрню, набыла шырокі размах і да 1913 году спрычыніла нястачу працоўнае сілы ў губэрні».
У выніку гэтага за зіму 1914 году было арыштавана шмат агентаў, якія спэцыялізаваліся на нелегальнай эміграцыі. Аднак працэс эміграцыі шырыўся надалей і да 1914 году дасягнуў Магілеўскае губэрні. Абаленскі робіць выснову, што «расейская» эміграцыя паміж 1907 і 1913 гадамі складалася пераважна зь беларусаў і ўкраінцаў і налічае агульную колькасьць «расейскіх» эмігрантаў ад 1860-х гадоў да 1915 году каля 3 000 000 асобаў. Найбольш сярод эмігрантаў было яўрэяў, далей ішлі палякі, украінцы, беларусы, расейцы, літоўцы, фіны й немцы Абаленскі падае працэнт кожнае нацыянальнасьці ў гэтай агульнай лічбе, адкуль вынікае, што беларуская эміграцыя ў ЗША за гэты пэрыяд часу ў колькасным вылічэньні складала ад 180 000 да 270 000 чалавек.
Кніга Н.Тудар'яну ўяўляе сабою шырокі аналіз эканамічнае эміграцыі з Расейскае імпэрыі й зьмяшчае новыя дадзеныя з архіўных крыніцаў. Тудар’яну карыстаецца як расейскімі, гэтак і замежнымі крыніцамі ды абагульняе новыя знаходкі. Важна адзначыць, што ў некаторых з гэтых дакумэнтаў эмігранты з імпэрыі названыя беларусамі, а не расейцамі або палякамі. Так, прыкладам, сувалскі губэрнатар паведамляў у 1910 годзе:
Эміграцыя ў Амэрыку пачыналася паступова 1 ўзрасла перад I падчас расейска-японскае вайны 1904—1905 гадоў. Штогод выяжджала ад 4000 да 6000 асобаў, хоць дакладнае статыстыкі не вялося Найбольш
эмігравала літоўцаў 1 палякаў, за імі йшлі беларусы, стараверы й, нарэшце, яўрэі ды немцы82.
У справаздачы гарадзенскага губэрнатара паведамлялася:
У пошуках працы выяжджаюць пераважна беларускія сяляяе, амаль выключна мужчыны ў веку паміж 18 і 40 гадамі83.
Цікавую заўвагу аб эмігрантах з Расейскае імпэрыі зрабіў расейскі консул у Сіэтле й Ноўме (штаты Вашынгтон і дляска). Консул падаў у 1914 годзе расейскаму паслу ў Вашь'нгтоі'е справаздачу, дзе кажацца:
За пяць месяцаў побыту тут мне давялося бачыць прадстаўніко г бальшыні губэрняў Эўрапейскае й Азіяцкае Расеі. Апошнім часак асабліва шмат беларусаў, маларосаў I зь вялікаросаў — ураджэнца$ Курскае, РазанскаеІ. ] ды іншых губэрняўі...] Калі паглядзіш 1 пагаворыш з гэтымі эмігрантамі, дык дзіву даешся, як гэткая «глухая, шэрая вёска» магла трапіць у Амэрыку. КалІ яўрэі й немцы, якія далі пачатак эміграцыйнаму руху ў Расеі, у асноўным пакідалі яе назаўсёды, дык ахопленыя пасьля гэтым рухам беларусы, расейцы, украінцы, палякі, літоўцы, латышы, эстонцы, фіны, армяне, грузіны, асеціны разглядалі эміграцыю як часовую84.
Тудар’яну засяроджвае ўвагу на эканамічных асп?ктах эміграцыі з Расейскае імпэрыі і, на жаль, не спыняецца на пытаньні нацыянальнасыді эмігрантаў. Ён, як выглядае, прымае тэрмін «расейцы» для вызначэньня геаграфічнага паходжаньня й ня робіць ніякіх спробаў удакладніць этнічную прыналежнасыдь эмігрантаў. Шмат у чым ягоны аналіз нацылнальнага складу эмігрантаў паўтарае высновы Абаленскага, асабліва калі ён сьцьвярджае, што беларусы і ўкраінцы ўлучаліся ў групу «расейцаў» і што дакладна вызначыць колькасьць гэтых эмігрантаў надзвычай цяжка, а можа, й немагчыма...
Тудар'яну не падае ніякае падрабязьнейшае статыстыкі аб нацыянальным складзе эмігрантаў з Расейскае імпэрыі, < ле мяркуе, што ад 1820 да 1916 г. з Расеі выехала каля 3 300 000 асобаў і што з гэтае лічбы 2 651 000 чалавек выехала ў Амэрыку паміж 1899 і 1916 гадамі. Ён вызначае гэты адцінак часу як «пэрыяд імпэрыялізму, калі значна ўзрасьлі патрэзы Злучаных Штатаў у таннай працоўнай сіле». Аднак адразу ла гэтым цьверджаньні аўтар кажа: