БАРАЎЛЙНСКАЕ, возера ў Віцебскім р-не. Пл. 0,03 км2. Даўжыня 0,34 км. Найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км. У бас. р. Лужаснянка, за 13 км на Пн ад Віцебска, за 2,5 км на ПнЗ ад в. Мазалава. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, на У пад выганам, на 3 пад лесам. БАРАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лёзненскім р-не, правы прыток р. Чарніца (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 0,3 км на Пд ад в. Замошша, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Дразды. БАРАЎСКОЕ ВОЗЕРА, у Віцебскім р-не. Пл. 0,17 км2. Даўжыня 1,6 км. Найбольшая шырыня 0,14 км. У бас. р. Шасцёнка, за 10 км на Пн ад г. Віцебск, каля в. Дрыколле. Схілы катлавіны ўзгорыстыя, пад хвойным лесам. Бяссцёкавае. На берагах піянерскія лагеры. БАРБАРбЎСКІ КАНАЛ, гл. Малінаўскі канал. БАРВІНОК, возера ў Браслаўскім р-не, на мяжы з Латвіяй. Пл. 0,08 км2. Даўжыня 0,37 км. Найбольшая шырыня 0,37 км. Даўжыня берагавой лініі 1,15 км. У бас. р. Друйка, за 22 км на ПнУ ад г. Браслаў, за 3,5 км на У ад в. Шамялі, сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м. На Пн упадае ручай з возера без назвы, на Пд выцякае ручай у воз. Берца. БАРКОЎШЧЫНА, Малая Д а ўг о ў ш ч ы н а, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,16 км2. Найбольшая глыбіня 21,8 м. Даўжыня 0,76 км. Найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 2,3 км. Аб'ём вады 0,92 млн. м’. Пл. вадазбору 11,4 км2. У бас. р. Ушача, за 8 км на Пд ад г. п. Ушачы, кадя в. Вашкова, сярод десу. Східы катдавіны вышынёй 20— 30 м, на Пд і Пн не выражаны, на 3 абразійны ўступ вышынёй 2—3,5 м. Берагі нізкія, на ПнЗ і 3 сплавіна шырынёй 5—10 м, усходні бераг пясчаны, паўднёвы забалочаны. Мелкаводная зона вузкая, пясчаная, глыбакаводная выслана ілам. Надводная расліннасць утварае паласу шырынёй ад 10 да 250 м. Злучана ручаём з воз. Доўжына. БАРбВА, гл. Баравое возера. БАРбДСКАЕ ВОЗЕРА, у Петрыкаўскім р-не. Пл. 0,11 км2. Даўжыня 0,77 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. На пойме р. Прыпяць, за 15 км на ПдЗ ад г. Петрыкаў, за 3 км на ПнЗ ад в. Снядзін, на ПнЗ ад Прыпяцкага ландшафтна-гідралагічнага запаведніка. Берагі высокія, пясчаныя. Злучана ручаём з воз. Ходнае. БАРОДЫ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,38 км2. Найбольшая глыбіня 7 м. Даўжыня 1,1 км. Найбольшая шырыня 0,6 км. У бас. р. Ушача (працякае праз возера), за 15 км на Пн ад г. п. Ушачы, кадя в. Варонічы. Берагі спадзістыя, месцамі стромкія, пясчаныя і гліністыя. БАРОЎКА, рака ў Чэрыкаўскім і Клімавіцкім р-нах, левы прыток р. Лабжанка (бас. Дняпра). Даўжыня 15 км. Пл. вадазбору 78 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,97 %0. Пачынаецца за 2,5 км на ПдУ ад в. Баравая Чэрыкаўскага р-на, вусце за 2 км на Пн ад в. Сінеж Клімавіцкага р-на. На працягу 7,5 км каналізаваная (в. Баравая — 0,8 км на ПдЗ ад в. Гута Клімавіцкага р-на). БАРбЎКА, возера ў Сенненскім р-не. Пл. 0,1 км2. Пл. вадазбору 30,4 км2. У бас. р. Бярозка, за 10 км на ПнУ ад г. Сянно, каля в. Гуліна. Упадае ручай Слузінка. БАРбЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Капыльскім р-не, левы прыток Амяльнянскага канала (бас. Нёмана). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца каля в. Баркаўцы, упадае ў Амяльнянскі канал за 1 км на Пн ад в. Бор. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. БАРСУКІ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,01 км2. Даўжыня 0,18 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,42 км. У бас. р. Палата (правы прыток Зах. Дзвіны), за 48 км на ПнУ ад Полацка, за 4,8 км на ПнУ ад в. Малое Сітна, сярод лесу. На Пд упадае ручай з воз. Падсіцішкі, на 3 выцякае ручай у воз. Чарнуйка. барсукОўскі канАл, меліярацыйны канал у Міёрскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 5,8 км. Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Мілейкі, упадае ў воз. Кацілава з Пд; за 0,8 км на Пд ад в. Кацілава. БАРСУКОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Рагачоўскім р-не, левы прыток р. Добасна (бас. Дняпра). Даўжыня 5,2 км. Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Старая Кашара, упадае ў Добасну за 0,4 км на У ад в. Пласкіня. БАРСЎЧАЕ ВбЗЕРА, у Расонскім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,3 км. Найбольшая шырыня 75 м. Даўжыня берагавой лініі 0,65 км. У бас. р. Дрыса (правы прыток Зах. Дзвіны), за 27 км на ПдУ ад г. п. Расоны, за 3 км на Пд ад в. Малыя Асёткі, сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м. На Пн выцякае ручай у р. Дрыса. БАРТАШЎНКА, рака ў Воранаўскім р-не, правы прыток р. Правожа (бас. Нёмана). Даўжыня 10 км. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Каргаўды, упадае ў Правожу за 1,5 км на ПдЗ ад в. Пеляса. На працягу 8,5 км каналізаваная (ад в. Гіркі да вусця), у нізоўі цячэ па забалочанай мясцовасці. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. бАрчыцкі канАл, меліярацыйны канал у Кіраўскім р-не, левы прыток р. Добасна (бас. Дняпра). Даўжыня 7 км. Пачынаецца каля в. Новае Заліцвінне, упадае ў Добасну каля в. Глыбокавічы. У вярхоўі перасякае балоцістае ўрочышча Заліцвінскі Мох. БАРЫКОЎСКІ КАНАЛ, гл. Загальскі канал. БАРЫСАЎКА, Барысаўскі кан а л, С м у г а, рака ў Жабінкаўскім р-не, левы прыток Сяхновіцкага канала (бас. Зах. Буга). Даўжыня 9,2 км. Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Вярхі, вусце на ПнУ ад в. Шпіталі. Рэчышча каналізаванае. БАРЁІСАЎКА, возера ў Глыбоцкім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,24 км. Найбольшая шырыня 0,11 км. Даўжыня берагавой лініі 0,52 км. У бас. р. Мнюта, за 20 км на ПнУ ад г. Глыбокае, за 1,5 км на 3 ад в. Кавалёва, сярод забалочанага хмызняку. Уздоўж паўночнага берага луг. БАРЫСАЎШЧЫНА, меліярацыйны канал у Хойніцкім р-не, левы прыток Слабажанскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПдЗ ад в. Барысаўшчына, вусце за 4,5 км на ПдУ ад в. Буда. БАСІНЫ, Б а с е н к а, рака ў Баранавіцкім р-не, правы прыток р. Лахазва (бас. Нёмана). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 5 км на Пн ад в. Падгорная, цячэ сярод лесу, працякае праз воз. Басіна, у нізоўі праз сажалку (пл. 0,07 км2), упадае ў Лахазву за 1,3 км на ПдУ ад хутара Яжоны. У нізоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. БАСТЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лунінецкім р-не, правы прыток Безназоўнага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 15 км, Пачынаецца за 6 км на Пд ад в. Малькавічы Ганцавіцкага р-на, вусце каля в. Бастынь. БАСТЫЧЫ, меліярацыйны канал у Пінскім р-не, правы прыток Лісяціц- кага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 5 км, Пачынаецца каля в. Бастычы, вусце каля в. Сінін. БАСЯ, рака ў Магілёўскай вобл., правы прыток Проні (бас. Дняпра). Даўжыня 104 км. Пл. вадазбору 955 км'. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,3 м3/с. Агульнае падзенне 70,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,68 %0, Пачынаецца на Смаленскім узвышшы на паўднёвай ускраіне в. Анціпенкі Дубровенскага р-на, працякае па Аршанска-Магілёўскай раўніне ў Горацкім, Дрыбінскім, Шклоўскім і Чавускім р-нах. Асноўныя прытокі: Лімна, Аўчоса, Руза (справа), Паўна, Галубіна, Чарніца, Касінка (злева). Даліна скрынкападобная, шырынёй 300—500 м. Пойма двухбаковая, парэзаная старыцамі і далінамі прытокаў; яе шырыня 150—300 м. Рэчышча ўмерана звілістае, слабаразгалінаванае, у верхнім цячэнні на 18 км каналізаванае, на асобных участках расчышчанае; шырыня ў сярэднім і ніжнім цячэнні 10—15 м. Берагі стромкія. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,5 м, найбольшая 3 м (1933 г.). Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. На рацэ за 3 км вышэй вусця г. Чавусы. У басейне ракі 39 невялікіх прытокаў агульнай даўжынёй 96 км, 295 км адкрытай меліярацыйнай сеткі. батОрына, Б а т о р ы н, возера ў Мядзельскім р-не. Пл. 6,25 км'. Найбольшая глыбіня 5,5 м. Даўжыня 3,5 км. Найбольшая шырыня 2,4 км. Даўжыня берагавой лініі 15 км. Аб'ём вады 15,03 млн. м'. Пл. вадазбору 92,4 км’. У бас. р. Нарач, на Пд ад г. п. Мядзел, каля вёсак Круці, Азаркі, Шыкавічы. Схілы катлавіны вышынёй 3—6 м, пераважна разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, асабліва заходні, які зліваецца з забалочанай поймай і пераходзіць у балота. Мелкаводдзе пясчана-ілістае. Надводная расліннасць утварае паласу ад 150 да 300 м. На ПдУ невялікія ўчасткі сплавіны. Возера з'яўляецца водапрыёмнікам балотных водаў (упадаюць 10 меліярацыйных канаў); злучана пратокай з воз. Мястра. БАТЧЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Кобрынскім р-не, правы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўжыня 10,4 км. Пачынаецца за 0,7 км на ПдЗ ад в. Кляшчы, упадае ў Мухавец за 1 км на ПдУ ад в. Чаравачыцы. бАтынка, меліярацыйны канал у Брэсцкім р-не, правы прыток р. Рыта (бас. Зах. Буга). Даўжыня 11,8 км. Пачынаецца за 2,8 км на У ад в. Франопаль, упадае ў Рыту каля ўсходняй ускраіны в. Падлессе Радваніцкае. БАТЫЎЛЯ, рака ў Лельчыцкім і Ельскім р-нах, левы прыток Славечны (бас. Прыпяці). Даўжыня 36,5 км. Пл. вадазбору 734 kmj. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,2 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %0. „ Возера Баторына. Пачынаецца за 2,5 км на ПнУ ад в. Заброддзе Лельчыцкага р-на, цячэ па раўніне Мазырскае Палессе. Упадае ў Славечну каля в. Кузьмічы. Асноўны прыток — канал Валаўскі (справа). Даліна слабавыразная, месцамі адсутнічае, шырынёй 0,8— 1,6 км. Пойма вузкая, забалочаная. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. У пойме ракі каля в. Зашыр'е наліўная сажалка пл. 20 га. бАханскі канАл, меліярацыйны канал у Быхаўскім і Слаўгарадскім р-нах, правы прыток р. Баброўка (бас. Дняпра). Даўжыня 6,2 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПнУ ад в. Заброддзе Быхаўскага р-на, вусце за 1 км на Пд ад в. Бахань Слаўгарадскага р-на. бАхматка, рака ў Лідскім р-не, правы прыток Малой Рэчкі (бас. Нёмана). Даўжыня 5 км, Пачынаецца на ПдЗ ад в. Бахматы, упадае ў Малую Рэчку за 1 км на Пн ад в. Ага’роднікі. На працягу 4 км каналізаваная (ад в. Бахматы да вусця). БАЦВІНАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Гомельскай вобл., левы прыток р. Чачора (бас. Дняпра). Даўжыня 16 км, Пачынаецца за 1 км на У ад в. Міхалёўка Кармянскага р-на, сярэдняе цячэнне ў Чачэрскім р-не, вусце за 1,5 км на Пд ад в. Лозаўская Рудня Буда-Кашалёўскага р-на. БАЧбНАК, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,04 км2. Даўжыня 0,32 км. Найбольшая шырыня 0,16 км. Даўжыня берагавой лініі 0,88 км. У бас. р. Дрыса (правы прыток Зах. Дзвіны), за 30 км на ПдУ ад г. п. Расоны, за 1,3 км на ПдУ ад в. Вялікія Асёткі, сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй 2 м. На Пн выцякае ручай у р. Дрыса.