• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Пл. вадазбору 87 км’.
    Даўжыня 17 км.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5 %».
    Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Аейкі, упадае ў Котру на ПдУ ад возера Корава. На працягу 4 км каналізаваная (ад вытоку да в. Кульбачына). Каля в. Кульбачына сажалка. АСУШНОЕ, возера ў Жлобінскім р-не.
    Пл. 0,3 км2.
    Даўжыня 3,05 км.
    Найбольшая шырыня 0,11 км.
    Пл. вадазбору 3 км2.
    На пойме Дняпра, ніжэй вусця
    АСЦЁР
    Дабасны, за 7 км на ПдУ ад г. Жлобін. Старычнае. Злучана ручаём з Дняпром. Зарастае слаба.
    АСЦЁР, рака ў Смаленскай вобласці
    Возера Астраўкі.
    Возера Астроўна (Бешанковіцкі раён).
    ▲ТКАЛОВІЦКІ
    РСФСР, Клімавіцкім і Крычаўскім р-нах, левы прыток р. Сож (бас. Дняпра).
    Даўжыня 274 км.
    Пл. вадазбору 3370 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 21,6 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,31 %0.
    Пачынаецца на схілах Смаленскага ўзвышша ў Рослаўскім р-не Смаленскай вобласці, вусце за 2 км на У ад в. Бель 1-я Крычаўскага р-на. На Беларусі цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне (даўжыня каля 50 км),
    асноўны прыток р. Сасноўка (злева). Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй трапецападобная, шырыня 1,5—2 км. Схілы спадзістыя, радзей умерана стромкія, вышыня 10—25 м. Пойма двухбаковая, шырыня 0,2— 0,3 км, у ніжнім цячэнні 0,3—0,5 км. У разводдзе затапляецца ў сярэднім і ніжнім цячэнні на глыбіню 1—2,5 м тэрмінам да 8—12 сут. Рэчышча звілістае, шырыня ракі ў межань на Беларусі 20—30 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя.
    АТКАЛОВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Капыльскім і Слуцкім р-нах, левы прыток р. Морач (бас. Прыпяці). Даўжыня 11 км. Пачынаецца з р. Копанка (верхняе цячэнне Морачы) за 1,5 км на ПнУ ад
    в. Вуглы Капыльскага р-на, вусце за 1 км на Пн ад в. Леніна Слуцкага р-на.
    АТбЛАВА, возера ва Ушацкім р-не.
    Пл. 8,2 км2.
    Найбольшая глыбіня 16,4 м.
    Даўжыня 9,4 км.
    Найбольшая шырыня 2,2 км. Даўжыня берагавой лініі 38,8 км. Аб'ём вады 27,9 млн. м3.
    Пл. вадазбору 325 км2.
    У бас. р. Тураўлянка, за 16 км на У ад г. п. Ушачы, каля в. Загор'е. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Катлавіна мае некалькі шырокіх плёсаў. Схілы ў большасці высокія, месцамі тэрасаваныя, на ПдУ нізкія, забалочаныя. Берагі высокія, у паўночнай і паўночна-заходняй частцы зліваюцца са схіламі; там жа озавая града вышынёй да 30—35 м. Дно з упадзінамі і мелямі, уздоўж берагоў пясчанае, у паўночна-заходнім плёсе камяністае і пясчана-галечнікавае, глыбей сапрапелістае. 7 астравоў агульнай пл. 0,3 км2. Расліннасць у паўночна-заходнім і паўднёвым плёсах утварае паласу шырынёй да 200 м. Злучана пратокамі з азёрамі Ліпна і Чорная Урода; праз возера цячэ р. Дзіва.
    АТОЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Камянецкім р-не, правы прыток р. Сіпурка (бас. Зах. Буга). Даўжыня 26,6 км. Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны в. Альвус, упадае ў Сіпурку за 1,5 км на ПнЗ ад в. Асіннікі.
    АТОЦКІ СТАРЫ КАНАЛ, гл. Нагорны канал.
    АТОЧНА-СЛАБОДСКІ КАНАЛ, ме-
    Рака Асцёр у Клімавіцкім раёне.
    ліярацыйны канал у Чэрвеньскім р-не, правы прыток р. Волма (бас. Дняпра). Даўжыня 6,9 км. Пачынаецца за 1,5 км на Пд ад в. Волма, на паўн. ускраіне в. Іванічы ўпадае ў Волму.
    АТРЭПКІ, возера ў Гарадоцкім р-не.
    Пл. 0,05 км2.
    Даўжыня 0,42 км.
    Найбольшая шырыня 0,2 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,95 км.
    У бас. р. Аўсянка, за 30 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 1,2 км на ПдЗ ад в. Шаўрава. Схілы катлавіны невыразныя, возера акружана забалочаным лесам. Выцякае ручай Салонаўка.
    АТЦЭДА, рака, гл. Альхоўка. АТЦЭДКА, рака, гл. Альхоўка.
    АЎГУСТОЎСКІ КАНАЛ, канал на ПнУ Польшчы і ў Гродзенскім р-не, левы прыток Нёмана. Даўжыня 102 км (на тэрыторыі Беларусі 15 км). Сярэдняя глыбіня 1,8 м. Пабудаваны ў 1824—39, каб стварыць водны шлях для перавозкі грузаў з бас. Дняпра (па Дняпроўска-Бугскім канале), Віслы і Нёмана да Балтыйскага мора. Складаецца з сістэмы ўласна каналаў, азёр, сажалак, каналізаваных участкаў рэк і пратокаў паміж азёрамі. На тэрыторыі Беларусі ўключае частку р. Чорная Ганча даўжынёй 9 км (1 км ад в. Лясная — 0,5 км на ПдЗ ад в. Сонічы) і асобнае рэчышча даўжынёй 6 км, якое злучае р. Чорная Ганча з Нёманам (каля в. Нямнова). Цяпер страціў ролю транспартнай артэрыі, захоўваецца як помнік гідратэхнічнага будаўніцтва.
    Рака Аўсянка ў верхнім цячэнні.
    АЎРАМАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не, правы прыток Капаткевіцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,7 км. Пачынаецца за 4 км на 3, вусце за 2,5 км на ПнЗ ад г. п. Капаткевічы.
    АЎСІМАВІЦКІ КАНАЛ, гл. Варатынскі канал.
    АЎСОВІНА, рака ў Слаўгарадскім і Кармянскім р-нах, правы прыток Сажа (бас. Дняпра).
    Даўжыня 18 км.
    Пл. вадазбору 48,5 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %о.
    Пачынаецца каля в. Церахоўка Слаўгарадскага раёна, упадае ў Сож каля в. Студзянец Кармянскага р-на. Ад вусця да в. Лабыроўка на працягу 5,4 км каналізаваная.
    АЎСЯНКА, рака ў Гарадоцкім р-не, правы прыток Ўсвячы (бас. Зах. Дзвіны).
    АЎЦЮКІ
    Даўжыня 90 км.
    Пл. вадазбору 598 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %„.
    Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Сіціна, цячэ праз 7 азёр (у т. л. Нёгра, Вышадскае, Мядзесна, Цёста), вярхоўе і сярэдняе цячэнне ў межах Гарадоцкага ўзвышша, нізоўе на Суражскай нізіне. Асноўныя прытокі: Асеча (справа), Іардынка і Салонаўка (злева). Упадае ва Усвячу каля в. Любань Усвяцкага р-на Пскоўскай вобл. Даліна да в. Смолаўка скрынкаабо трапецападобная, шырынёй 300400 м, ніжэй па цячэнні невыразная. Пойма двухбаковая, шырынёй 100—300 м. Рэчышча ўмерана звілістае, шырынёй 4—6 м, у сярэднім і ніжнім цячэнні месцамі да 50 м. У рацэ трапляецца вадзяны арэх — ахоўны рэліктавы від у флоры БССР (месца яго росту ніжэй воз. Ведрынскае аб'яўлена помнікам прыроды). АЎЦЮКІ, вадасховішча ў Калінкавіцкім р-не.
    Пл. 0,62 км2.
    Найбольшая глыбіня 4,3 м.
    Даўжыня каля 1,5 км.
    Найбольшая шырыня 0,4 км.
    Аб'ём вады 1,9 млн. м*.
    За 12 км на У ад г. Калінкавічы, каля в. Малыя Аўцюкі. Наліўное. Створана ў 1980 для арашэння, увільгатнення, двухбаковага рэгулявання воднага рэжыму глебы. Напаўняецца
    Возера Атопава.
    ЛЎЧОСА
    вадой за кошт сцёку р. Закованка і меліярацыйных каналаў. Ваганні ўзроўню на працягу года 2,7 м.
    АЎЧОСА, рака ў Шклоўскім р-не, правы прыток Басі (бас. Дняпра).
    Даўжыня 11 км.
    Пл. вадазбору 26 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %о.
    Пачынаецца за 0,7 км на ПнЗ ад в. Лысая Гара, вусце каля паўночнай ускраіны в. Карасі. Рэчышча каналізаванае на працягу 6,4 км ад вытоку да в. Акунёўка.
    АФАНАСЬЕЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Дубровенскім р-не.
    Пл. 0,28 км2.
    Даўжыня 1,55 км.
    Найбольшая шырыня 0,4 км.
    Пл. вадазбору 80,7 км2.
    У бас. р. Аучоса, за 20 км на ПнУ ад г. Дуброўна, за 1 км на ПдУ ад в. Азёры. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м, пад хмызняком. Берагі высокія. Праз возера цячэ р. Вярхіта. АХОДНІК, меліярацыйны канал у Мастоўскім р-не, левы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўжыня 5,4 км. Пачынаецца на У ад в. Малькавічы ва ўрочышчы Аходнік, упадае ў Шчару за 1 км на Пн ад в. Чарлёнка. АХОНАЎКА, рака, гл. Пятроўка. АЦКАЎЛЯНКА, рака, гл. Скулянка. АЧОСА, рака ў Гомельскай вобл., правы прыток Іпуці (бас. Дняпра).
    Даўжыня 31 км.
    Пл. вадазбору 232 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %».
    Пачынаецца за 1,2 км на ПдУ ад в. Уютны Веткаўскага р-на. Цячэ на мяжы Бранскай вобл. і Беларусі, упадае ў Іпуць за 4 км на У ад в. Дзям'янкі Добрушскага р-на. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
    АШАНСКІ КАНАЛ, гл. Гашчанскі канал.
    АШМЯНКА, рака ў Гродзенскай вобл., левы прыток Віліі. Даўжыня 105 км.
    Пл. вадазбору 1490 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 13,4 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %».
    Пачынаецца каля в. Мураваная Ашмянка Ашмянскага р-на, у вярхоўі працякае па цэнтральнай частцы Ашмянскага ўзвышша, у сярэднім і ніжнім цячэнні па Нарачанска-Вілейскай нізіне. Асноўныя прытокі: Гаружанка, Панарка, Сікуня, Сікунка (справа), Лоша, Кернава (злева). Даліна выразная, яе шырыня 1—1,5 км. Пойма роўная, перасечаная, шырынёй ад 200 да 300 м, азёр на ёй мала (найболыпае воз. Рыжае). Рэчышча ў межань да вусця р. Гаружанка мае шырыню 3—5 м, ніжэй 15—20 м; на працягу 6,3 км каналізаванае (ад в. Мураваная Ашмянка да вусця р. Забалаць). Берагі стромкія, абрывістыя, у ніжнім цячэнні параслі хмызняком.
    Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка. На рацэ створана Рачунскае вадасховішча, у маляўнічай мясціне зона адпачынку Ашмянка. Каля в. Харанжышкі сажалка (пл. 0,02 км2). У пойме меліярацыйныя каналы.
    АШМЯНКА, Лебяжода, рака ў Стаўбцоўскім р-не, правы прыток Кроманкі (бас. Нёмана).
    Даўжыня 20 км.
    Пл. вадазбору 37 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 %0.
    Пачынаецца каля в. Налібакі Стаўбцоўскага р-на, упадае ў Кроманку за 4 км на ПнУ ад в. Купіск Навагрудскага р-на.
    АШУРКАВА, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,04 км2.
    Даўжыня 0,42 км.
    Найбольшая шырыня 0,3 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,35 км.
    У бас. р. Нача (левы прыток Зах. Дзвіны), за 22 км на ПдЗ ад Полацка, каля в. Антонавічы, сярод балота. АШЫЦІК, возера ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,04 км2.
    Даўжыня 0,32 км.
    Найбольшая шырыня 0,15 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,8 км.
    У бас. р. Тураўлянка, за 26 км на ПнУ ад г. п. Ушачы, каля в. Асінаўка. Схілы катлавіны вышынёй 3— 5 м, разараныя. Упадае ручай, выцякае ручай Муравец у Зах. Дзвіну.
    Рака Ашмянка каля вёскі Маркуны Астравецкага раёна.
    БАБА, меліярацыйны канал у Пружанскім р-не, левы прыток канала Мухавец (вярхоўе р. Мухавец). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПдУ ад в. Дабучын, упадае ў Мухавец у г. Пружаны. У разводдзе магчыма перакідванне часткі сцёку па калектары ў р. Ясельда. У Пружанах працякае праз сажалку.
    БАБАРЫКІ, возера, гл. Соміна. БАБАЧКА, рака ў Слонімскім р-не, левы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўжыня 4 км. Пачынаецца за 1,5 км на 3 ад в. Бабінічы, упадае ў* Шчару на ПдУ ад в. Задвор'е. На ўсім працягу каналізаваная.
    БАБЁНКА, назва р. Асачанкі ў верхнім цячэнні.
    БАБІНА, возера ў Пастаўскім р-не.
    Пл. 0,05 км2.
    Даўжыня 0,42 км.
    Найбольшая шырыня 0,15 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1 км.
    У бас. р. Мядзелка, за 18 км на ПдУ ад г. Паставы, за 0,5 км на Пд ад в. Гаўрылавічы. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, у ніжняй частцы забалочаныя, у верхняй — разараныя. Злучана каналізаванымі ручаямі з азёрамі Лісіцкае і Лучай. Уздоўж ручаёў на У і Пн забалочаная пойма. БАБІНА, возера ў Бешанковіцкім р-не.