АСМбЛЬСКАЯ КАНДВА, меліярацыйны канал у Лельчыцкім р-не, правы прыток р. Свідовец (бас. Прыпяці). Даўжыня 7 км, Пачынаецца за 6 км на 3 ад в. Дубы (Жытомірская вобл.), вусце за 2 км на ПдЗ ад в. Картынічы. АСНЁЖЫЦКІ КАНДЛ, меліярацыйны канал у Пінскім р-не, правы пры- ток p. Ясельда (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,5 км. Пачынаецца каля в. Галева, вусце за 3 км на Пн ад в. Аснежыцы. АСбВІНА, рака ў Докшыцкім р-не, правы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). Даўжыня каля 6 км. ГІачынаецца за 0,6 км на ПнЗ, вусце за 4 км на У ад в. Улессе. Ад вытоку 0,7 км! каналізавана. Цячэ праз забалочаны лес на паўночна-заходняй ускраіне Бярэзінскага біясфернага запаведніка. АСбВІЦА, рака ў Валожынскім р-не, левы прыток Валожынкі (бас. Нёмана). Даўжыня 13 км. Пачынаецца каля в. Мазурка, працякае па ўсходняй ускраіне Налібоцкай пушчы, упадае ў Валожынку на ПнУ ад в. Расолішкі. На ўсім працягу каналізаваная. АСбТНА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл, 0,23 км2. Даўжыня 1,32 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Пл. вадазбору 1,75 км2. У бас. р. Чарнец, за 38 км на ПнЗ ад г. Гарадок, за 5 км на ПнЗ ад в. Халамер'е, сярод ляснога масіву. Схілы катлавіны вышынёй да 25 м, на Пд — да 10 м. Берагі зліваюцца са схіламі. Злучана ручаём з воз. Вял. Таболы. АСОУСКІ КАНДЛ, меліярацыйны канал у Маларыцкім р-не, правы прыток асушальнага канала меліярацыйнай сістэмы «Маларыта» (бас. Зах. Буга). Даўжыня 13,1 км. Пачынаецца за 1,3 км на Пд ад в. Яміца, упадае ў канал за 1,8 км на Пн ад в. Мікольская. У ніжнім цячэнні на працягу 3,8 км называецца Скідны А с о ўс к і. АСОЦКА, Б а л а й ц е, рака ў Навагрудскім р-не, левы прыток Нёмана. Даўжыня 14 км. Пл. вадазбору 58 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,9 %о. Пачынаецца на ПнЗ ад в. Генюшы, упадае ў Нёман за 3 км на ПдУ ад в. Залейкі Іўеўскага р-на. На працягу 9,4 км каналізаваная (в. Бердаўка — 2,5 км на ПнУ ад в. Альхоўка). АСОЧЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Рэчыцкім р-не, левы прыток Дняпра. Даўжыня 18,2 км. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Аляксандраўка, вусце за 3 км на ПдЗ ад в. Нагорнае. АСТАШКАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Калінкавіцкім р-не, у вадазборы р. Сведзь (бас. Дняпра). Даўжыня 9 км. Пачынаецца на паўднёва-заходняй ускраіне в. Дзяніскавічы, упадае ў сажалку за 2,8 км на ПнУ ад в. Ракаў. АСТРАВЕНСКАЕ ВОЗЕРА, ва Ушацкім р-не. Пл. 0,15 км2. Найбольшая глыбіня 4,1 м. Даўжыня 0,74 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,53 км. Пл. вадазбору 0,66 км2. У бас. р. Ушача, за 8 км на Пн ад г. п. Ушачы, каля в. Астравенец. Схілы катлавіны вышынёй 6—8 м, на 3 і Пд пад лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, месцамі забалочаныя, на Пн сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае, мелкаводдзе пясчанае. Выцякае ручай у р. Ушача. Астравенскае возера. АСТРАВІТА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,48 км2. Даўжыня 0,65 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Пл. вадазбору 0,65 км2. У бас. р. Чарнуйка, за 30 км на ПнЗ ад г. Гарадок, за 1 км на Пн ад в. Смароднік, сярод лесу. АСТРАВІТА, возера ў Віцебскім р-не. Пл. 0,38 км2. Найбольшая глыбіня 8,8 м. Даўжыня 0,84 км. Асіповіцкае вадасховішча. АСТРАВІТА Возера Астравіта (Ушацкі раён). Возера Астроўна (Бешанковіцкі раён). Найбольшая шырыня 0,79 км. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Аб'ём вады 1,5 млн. м3. Пл. вадазбору 1,4 км2. У бас. р. Віцьба, за 10 км на У ад Віцебска, за 2 км на Пн ад в. Вароны. Схілы катлавіны вышынёй 7—8 м, на У 20 м, пад лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на 3 участак сплавінных берагоў і забалочаная пойма. Дно плоскае, прыбярэжная яго частка пясчаная, глыбей 1,5 м — выслана ілам. Каля паўд. берага 2 астравы агульнай пл. 0,3 га. Зарастае слаба. АСТРАВІТА, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,35 км2. Найбольшая глыбіня 7,7 м. Даўжыня 1,22 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Пл. вадазбору 6,85 км2. У бас. р. Тураўлянка, за 25 км на ПнУ ад г. п. Ушачы, за 2 км на ПнУ ад Бярозаўскага возера. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, разараныя. Берагі пясчаныя, на Пн і 3 сплавінныя. 3 астравы агульнай пл. 2 га. Злучана ручаямі з азёрамі Плацішна і Плесна. АСТРАВІТАЕ, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,07 км2. Даўжыня 0,32 км. Найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. У бас. р. Нішча (левы прыток Дрысы), за 19 км на ПнЗ ад г. п. Расоны, за 6 км на У ад в. Ізубрыца, сярод лесу. Ёсць невялікі востраў. АСТРАВІТЫ, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,41 км2. Найбольшая глыбіня 2,7 м. Даўжыня 1,15 км. Найбольшая шырыня 0,64 км. Даўжыня берагавой лініі 3,8 км. Аб'ём вады 0,51 млн. м3. Пл. вадазбору 2,5 км2. У бас. р. Друйка, за 16 км на Пн ад г. Браслаў, за 1,5 км на Пн ад в. Краснагорка. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя і тарфяністыя, на У зліваюцца са схіламі, параслі хмызняком. Дно плоскае, амаль усё выслана сапрапелямі, каля ўсходніх і паўднёва-ўсходніх берагоў — вузкая пясчаная паласа. Зарастае. АСТРАЎКІ, возера ў Лепельскім р-не. | Пл. 0,54 км2. 5 Найбольшая глыбіня 12,7 м. Даўжыня 1,74 км. Найбольшая шырыня 0,92 км. Даўжыня берагавой лініі 5,6 км, Аб'ём вады 2,69 млн. м3. Пл. вадазбору 102 км2. У бас. р. Тураўлянка, за 30 км на ПнУ ад г. Лепель, каля в. Суша. Схілы катлавіны вышынёй 4—6 м, на 3 да 15 м. Берагі невысокія, на ПнУ і ПнЗ зліваюцца са схіламі. Дно паўночнага плёса лейкападобнае, паўднёвага — ускладнена шматлікімі ўпадзінамі, астраўкамі і водмелямі. 2 астравы агульнай пл. 0,1 га. Дно да глыбіні 1,5—2 м (каля заходніх і ўсходніх берагоў да 3—4 м) пясчанае, глыбей ілістае. Упадае ручай з воз. Рагоўскае, злучана пратокай з воз. Цеменіца. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шырынёй да 25 м. АСТРАЎЛЯНКА, Астраўлянскі к а н а л, рака ў Докшыцкім р-не, левы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 9 км. Пачынаецца за 2 км на 3 ад в. Пасекі, вусце за 2 км на Пн ад в. Наддаткі. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. АСТРАЎЛЯНКА, рака ў Лідскім р-не, правы прыток Лідзеі (бас. Нёмана). Даўжыня 8 км. Пачынаецца каля в. Горні, упадае ў Лідзею на ПдУ ад в. Шайбакі. На ўсім працягу каналізаваная. АСТРАЎЛЯНКА, ручай у Гарадоцкім р-не, левы прыток р. Усыса (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 4,4 км. Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Казінова, вусце каля в. Старыя Вайханы. Рэчышча ад вытоку на працягу 4 км каналізаванае. Астровенскае возера. АСТРАЎНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Светлагорскім р-не, правы прыток Забалоцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,1 км. Пачынаецца за 3 км на ПнУ ад в. Лясец Калінкавіцкага р-на, вусце за 4 км на ПдУ ад в. Мехаўшчына Светлагорскага р-на. АСТРАЎЦЫ, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,92 км2. Даўжыня 2,58 км. Найбольшая шырыня 0,3 км. У бас. р. Дрыса (працякае праз возера і злучае яго з азёрамі Дрыса і Сіньша), сярод ляснога масіву, за 36 км на У ад г. п. Расоны, на мяжы з Пскоўскай вобл. АСТРАШЫЦКІ ГАРАДОК, вадасховішча ў Мінскім р-не. Пл. 0,6 км2. Найбольшая глыбіня 6,5 м. Даўжыня 2,2 км. Найбольшая шырыня 0,65 км. Аб'ём вады 1,2 млн. м3. Пл. вадазбору 114 км2. На р. Усяжа (52 км ад вусця), за 18 км на ПнУ ад Мінска, каля в. Астрашыцкі Гарадок. Створана ў 1946, рэканструявана ў 1970. Берагі слаба парэзаныя, правы — узгорысты, парослы лесам, левы — спадзісты. Сярэдні шматгадовы аб'ём сцёку ў створы плаціны 24,6 млн. м3. Зарастае. Месца адпачынку, на беразе дзіцячы санаторый. АСТРОВЕНСКАЕ ВОЗЕРА, у Бешанковіцкім р-не. Пл. 1,33 км2. Найбольшая глыбіня 4,2 м. Даўжыня 2,9 км. Найбольшая шырыня 0,93 км. Даўжыня берагавой лініі 8,5 км. Аб'ём вады 3,04 млн. м3. Пл. вадазбору 174 км2. У бас. р. Чарнагосніца (выцякае з возера), за 16 км на У ад г. п. Бешанковічы, каля в. Дашкава. Схілы катлавіны вышынёй 10—18 м, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, у залівах забалочаныя. У цэнтры возера востраў пл. 13 га, які падзяляе яго на 2 плёсы. Возера Астроўна (Лепельскі раён). Дно пясчанае, глыбей 1,5 м выслана сапрапелем. Упадаюць ручаі з азёр Белае і Capo. Зарастае да глыбіні 1,5 м. АСТРОЎЕ, меліярацыйны канал у Акцябрскім р-не, левы прыток р. Няслаўка (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,1 км. Пачынаецца за 3,5 км на ПдЗ ад в. Курын, вусце за 4 км на ПдУ ад в. Дземенка Петрыкаўскага р-на. АСТРОЎНА, рака ў Навагрудскім і Лідскім р-нах, левы прыток Нёмана. Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 2,5 км на У ад в. Астроўна Навагрудскага р-на, працякае па лясістай мясцовасці, упадае ў Нёман на У ад в. Ганцавічы Лідскага р-на. Ад вусця на працягу 2,5 км каналізаваная. АСТРОЎНА, возера ў Лепельскім р-не. Пл. 1,92 км2. Найбольшая глыбіня 9,2 м. Даўжыня 3,41 км. Найбольшая шырыня 0,92 м. Даўжыня берагавой лініі 9,8 км. Аб'ём вады 7,4 млн. м’. Пл. вадазбору 57,9 км2. У бас. р. Тураўлянка, за 22 км на ПнУ ад г. Лепель, за 3 км на У ад в. Камень. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м, на Пн 8—10 м, пераважна разараныя. Дно пясчанае, глыбей 2 м — выслана ілам; ёсць мелі і ўпадзіны. 5 астравоў агульнай пл. 15 га. Злучана ручаём з воз. Чаросава. Выкарыстоўваецца як рыбагадавальнік. АСТРОЎНА, возера ў Бешанковіцкім р-не. Пл. 0,42 км2. Найбольшая глыбіня 18,1 м. Даўжыня 1,54 км. Найбольшая шырыня 0,54 км. Даўжыня берагавой лініі 4,5 км. Аб'ём вады 2,16 млн. м’. Пл. вадазбору 10,2 км2. У бас. р. Астраўніца, за 27 км на ПнУ ад г. п. Бешанковічы, каля в. Астроўна. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м. Берагі высокія, на ПдЗ зліваюцца са схіламі. Дно пясчанае, глыбей 3—3,5 м ілістае. 3 астравы агульнай пл. 1,8 га. Зарастае да глыбіні 3,5 м, шырыня паласы расліннасці да 35 м. Выцякае ручай у воз. Доўгае. АСТРОЎНА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,31 км’. Найбольшая глыбіня 3 м. Даўжыня 1,1 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Пл. вадазбору 15,2 км2. У бас. р. Ушача, за 22 км на ПдЗ ад Полацка, за 1,5 км на У ад в. Шандзялы. Берагі нізкія, забалочаныя, параслі хмызняком. 3 астравы агульнай пл. 3,6 га. Упадае ручай з воз. Блізніца. Выцякае ручай у воз. Расна. АСТРОЎСКІ КАНА.Л, меліярацыйны канал у Гомельскім і Рэчыцкім р-нах, правы прыток Асочынскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 6,2 км. Пачынаецца з канала за 2,4 км на ПнУ ад в. Аляксандраўка Рэчыцкага р-на, вусце за 0,3 км на Пн ад в. Някрасава Гомельскага р-на. АСТРОЎЧЫЦА, рака, гл. Лукавіна. АСТРЫНКА, рака ў Шчучынскім р-не, левы прыток Котры (бас. Нёмана).